Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
М 1 Смарчкоў
М.Сматрыцкі
Я.В Смелякоў
апраўдання» і «Выкрывання з’едлівых твораў» (1622), «Юстыфікацыі...» і «Суплікацыі...» на імя сената і караля (1623). Напало’ханы ўзмацненнем нац.вызв. руху і забойствам уніяцкага архіепіскапа Х.Кунцэвіча, паломнічаў па святых мясцінах Б.Усходу (1624—25). У 1627 тайна, у 1628 адкрыта перайшоў на бок уніятаў. У творах «Апалогія...», «Разважанне пра шэсць розніц паміж Усходняй і Заходняй цэрквамі», «Пратэстацыя» (усе 1628), «Паранэіс...» і «Экзатэіс...» (1629) адрокся ад сваіх антыуніяцкіх твораў, выступаў супраць правасл. пісьменнікаўпалемістаў С.Зізанія, Клірыка Астрожскага, Хрыстафора Філалета. С. — прадстаўнік барока. Стыль і мова яго твораў сталі ўзорам для Л.Карповіча, З.Капысценскага, А.Мужылоўскага і інш.
Літ:. Осннсквй А.С. Мелетнй Смотрвцкнй, архнепнскоп Полоцкнй. Кнев. 1912; Загайко П.К. Укра'інські пвсьменнвкнполемістн кінця XVI — початку XVII ст. в боротьбі протн Ватікану і уніі. Кйів, 1957; Прокошнна Е.С. Мелетнй Смотрнцкмй. Мн , 1966; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968; Нсторвя белорусской дооктябрьской лнтературы. Мн„ 1977; Німчук В.В. Граматнка М.Смотрнцького — перлнна давнього мовознавства // Мелетнй Смотрнцькнй: Граматнка. Кнів, 1979; Короткмй В Г. Творческнй путь Мелетвя Смотрнцкого. Мн.. 1987.
У.Г.Кароткі.
СМАЎЖОЎСКІ ВЯЛІКІ КАМЕНЬ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 2000). Размешчаны за 1,2 км на ПнЗ ад в. Смаўжы Слонімскага рна Гродзенскай вобл. Шэры дробназярністы граніт з пражылкамі ружовага пегматыту. Даўж. 5,3 м, шыр. 2,9 м, выш. 1,2 м, у абводзе 13,9 м, аб’ём 9,8 м\ маса бач
най часткі 25,9 т. Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс. г. назад з тэр. Швец Ы і. В.Ф. Вінакураў.
СМАЎЖЫ, клас малюскаў, гл. Бруханогія малюскі.
СМАЧНЕЎ Віктар Андрэевіч (2.5.1939. с. Азёркі Нікіфараўскага рна Тамбоўскай вобл., Расія — 15.11.1996), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў тэатр. студыю пры Мічурынскім драм. тры (1959) і працаваў у ім у 1960—66. 3 1967 у Гродзенскім абл. драм. тры. Яго творчасйі ўласцівы глыбокае пранікненне ў вобраз, тыпізацыя характараў. Сярод роляў: Канягін («Мілы чалавек» К.Крапівы), Ксяндзоў («Апошні шанц» В.Быкава), Салавейчык («Амністыя» М.Матукоўскага), Харытон, Іаахім [«Адкуль грэх?», «Францыск Скарына» («Напісанае застаейца») А.Петрашкевіча], Карандышаў, Флор Фядулыч («Беспасажніца», «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Гаеў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А.Сакаловай) і інш.
А.А. Савіцкая.
СМЕЛІ (Smalley) Рычард (н. 6.6.1943, г. Акран, штат Агайо, ЗША). амерыканскі хімік. Чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1990), Нац. АН ЗША (2000). Скончыў Мічыганскі унт (г. АнАрбар; 1965). 3 1973 ва унце У.М.Райса (г. Х’юстан; з 1980 праф.). Навук. працы па даследаванні адкрытых ім фулерэнаў. Нобелеўская прэмія 1996 (з Р.Кёрлам, V.Kpoma).
СМЕЛЯКОЎ Яраслаў Васілевіч (8.1.1913, г. Луцк, Украіна — 27.11.1972), рускі паэт. Па паходжанні беларус. ГІрайаваў у друкарні. У 1934—37 і 1948—55 рэпрэсіраваны. Друкаваўся з 1931. Першыя збкі — «Праца і каханне» і «Вершы» (абодва 1932). Рамантыка камсамольскага юнацтва, тэмы працы, пераемнасці пакаленняў, спалучэнне лірычнай патэтыкі з размоўнымі інтанацыямі і гумарам у кнігах вершаў «Дарога» (1934), «Крамлёўскія яліны» (1948), паэме «Строгае каханне» (1956). Глыбокае асэнсаванне жыцця. манум. публіныстычнасць у збках «Размова пра галоўнае» (1959), «Дзень Расіі» (1967, Дзярж. прэмія СССР 1967), «Таварыш Камсамол» (1968), «Снежань» (1970), паэме «Маладыя людзі» (1968). Суровы жыццёвы вопыт С. адлюстраваўся ў вершахнавелах, вершахуспамінах (апубл. 1987). Аўтар вершаў бел. тэматыкі «Беларусам», «Белая вежа». «Ода малодшаму лейтэнанту». публіцыст. і крытычных артыкулаў. На рус. мову пераклаў некат. вершы А.Куляшова. На бел. мову паасобныя яго вершы пераклалі М.Танк, Е.Лось, М.Аўрамчык, М.Калачынскі, Я.Семяжон.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М.. 1977—78; Бел. пер. — у кн.: Дзень паэзіі, 1972. Мн., 1972; Выбранае. Мн., 1974.
Літ.: Дементьев В. Ярослав Смеляков: Снльный как терн. М., 1967; Рассаднн С. Ярослав Смеляков. М., 1971.
У.А.Паўлаў.
СМЕРДЗЬ, С м е р ц ь, рака ў Лунінецкім рне Брэсцкай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 37 км. Пл. вадазбору 502 км2. Пачынаецца ад зліцця 2 каналаў за 1.5 км на ПнЗ ад в. Міжлессе, вусце за 4 км на ПдЗ ад в. Лахаўка. Цячэ ў межах Прыпяцкага Палесся. Даліна невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма высокая. месцамі забалочаная, шыр. 200—300 м. Рэчышча каля вытоку каналізаванае і зарэгулявана шлюзам, на астатнім працягу звілістае, шыр. 5—10 м. у ніжнім цячэнні да 15 м.
СМЕРДЫ, назва сельскага насельніцтва ў дакументах II—12 ст. ў Стараж. Русі. Напачатку С. называлі свабодных абшчыннікаў. ІІаступова з іх вылучылася залежная ад дзяржавы, а потым і ад феадалаў група «худых С.». якія мелі сваю гаспадарку, коней і інвентар, плацілі даніну (натуральны аброк) князю. Яны захоўвалі асабістыя свабоду і правы. адказвалі за правіннасйі і злачынствы паводле тагачаснага права. У 13— 15 ст. тэрмін «С.» паступова знік у сувязі з дыферэнцыяцыяй сялянства. Апошняя згадка пра С. на Беларусі ў дагаворнай грамаце 1440 вял. князя ВКЛ Казіміра Ягайлавіча пра ўстанаўленне міру і ўмовы гандлю Полацка і Віцебска з Ноўгарадам. Крыніцамі для вывучэння становішча С. з’яўляюцца Руская праўда і наступныя юрыд. акты.
А. П. Грыцкевіч.
СМЕРЖАЎ, возера ў Нараўлянскім рне Гомельскай вобл., у бас. р. Прыпяць, за 28 км на ПдУ ад г. Нароўля. Пл. 0,32 км2, даўж. 2.1 км, найб. шыр. 220 м. даўж. берагавой лініі 4,5 км. Схілы катлавіны на 3 выш. да 4 м, на У — 1—2 м, napacai хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Моцна зарастае. У С. растуйь вадзяны арэх, сальвінія плывучая, занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі.
СМЕРЦЬ. неабарачальнае спыненне жыццядзейнасці; непазбежная канчатковая стадыя існавання жывога арганізма. Працэс надыходу С. вывучае танатамгія. Уласціва цэламу арганізму і яго часткам. Штодня ў жывым арганізме гінуць мільёны клетак розных органаў і тканак, у асобных тканках іх месца займаюць новыя.
Адрозніваюць С. натуральную (у доўгажыхароў; асобныя выпадкі), гвалтоўную (у выніку наўмысных ui ненаўмысных дзеянняў, няшчасных выпадкаў), паталаг. (заўчасная, выкліканая рознымі хваробамі). Прычыны гвалтоўнай С. вывучае суд. медыцына. С. ад хвароб абумоўлена развіцйём цяжкіх ускладненняў. Калі ўскладненні развіваюйца раптоўна і хутка прыводзяць да С., яе наз. раптоўнай. Бывае таксама С. унутрывантробная (С. зародыша або плода, што настае ў арганізме маці на любым этапё ўнутрывантробнага жыцця. у т.л. пры родах). У цеплакроўных жывёл і чалавека С. найперш звязана са спыненнем дыхання і кровазвароту. Адрозніваюць 2 асн. этапы С. — т.зв. клінічную і біял. (сапраўдную). Клінічная С. (спыняецца дыханне і кровазварот, але клеткі і органы яшчэ жывуць) — абарачальны этап памірання, калі за 4—6 мін прыняць неабходныя меры (гл.
СМЕРЦЬ 53
Рэанімацыя}. Магчыма ажыўленне і ў больш аддалены час, але ў кары галаўнога мозга ўзнікаюць неабарачальныя змены — С. мозга. Біял. С. неабарачальная — спыняюцца біял. пранэсы ў клетках і тканках; пад уздзеяннем гідралітычных ферментаў, якія выдаляюййа з тканак. пачынаенйа распад бялковых структур. У першую чаргу адбываеіша распад залозістых органаў — падстраўнікавай залозы, печані. Біял. С. папярэднічае тэрміішьны стан.
Літ:. Саркмсов Д.С. Очеркн нсторнн обшей патологмм. 2 нзд. М., 1993; Патологнческая анатомня м фнзмологня. Мн.. 1997.
М. К. Недзьведзь.
СМЕРЦЬ I БЯССМЕРЦЕ, два бакі быцця чалавека. якія ўзаемна выключаюць, але і ўзаемна прадугледжваюць адзін аднаго; ално з цэнтр. пытанняў філасофіі. У асэнсаванні праблемы С. і б. вылучаюць філас., рэліг. і прыродазнаўчанавук. аспекты. У ант. філасофіі ў працэсе аналізу С. і б. вызначыліся 2 асн. падыходы: матэрыялістычны (Дэмакрыт, Эпікур, Лукрэцый і інш.) і ідэалістычны (Сакрат, Платон і інш.). Згодна з матэрыялістычным падыходам, чалавек смяротны; на аснове прыродазнаўчых ведаў зроблены вывад, што з фіз. смерцю чалавека гіне і яго душа, г. зн. мысленне і свядомасць. Матэрыялісты лічаць бессмяротнымі створаныя чалавекам прадукты матэрыяльнай і духоўнай культуры і разглядаюць асобу як бессмяротную істоту толькі ў аспекце прадаўжэння роду. Эпікур, Сенека і інш. гал. задачай філасофіі лічылі збаўленне чалавека ад страху смерці. 3 процілеглых пазіцый разглядалі гэтую праблему С.К'еркегор. А.Шапенгаўэр, Ф.Ніцшэ, М.Хайдэгер, Ж.П.Сартр, А.Камю і інш. Паводле ідэаліст. канцэпцыі бяссмерце чалавека грунтуецца на існаванні абсалютнай ідэі ці бяссмерці чалавечай душы. чым у пэўнай ступені паслабляецца трагізм чалавечага быцця. Згодна з рэлігійнымі вучэннямі, чалавек бессмяротны, што вынікае з боскай прыроды душы, а фіз. смерць з’яўляецца вызваленнем душы ад матэрыяльнай абалонкі. Прыродазнаўчанавуковы падыход да праблемы С. і б. разглядае смерць як спыненне жыццядзейнасці, натуральны канец усялякай жывой істоты і абвяргае ідэю існавання чалавека пасля яго фіз. смерці. Спробы абгрунтаваць фіз. бясс.мерце ў межах прыродазнаўства рабілі рас. вучоныя А.Л.Чыжэўскі, У.І.Вярнадскі і інш. Праблема С. і б. займае значнае месца ў гісторыі бел. філас. думкі, дзе знайшлі адлюстраванне як рэліг.правідэнцыялістычны (М.Сматрыцкі, Сімяон Полацкі), так і прыродазнаўчанавук. (С.Будны. К.Лышчынскі і інш.) падыходы.
Літ.: Тейя р де Шарден П. Феномен человека: Пер. с фр. М., 1987; Вернадскнй В.Н. Начало н вечность жйзнн:
[Сб.]. М., 1989; Человек: Мыслнтелн прошлого й настояшего о его жмзнн, смертн й бессмертнн: Древннй мнр — эпоха Просвешенмя. М., 1991; Русскнй космнзм: Антологня
54 СМЕРЧ
фнлос. мыслп. М., 1993; Семененя Н.Н. Феномен жнзня в аспекте полевой органмзацяя прнроды, Гродно, 1997; Бодрмйар Ж. Снмволнческяй обмен н смерть: Пер. с фр. М„ 2000. Т.І.Адула.
СМЕРЧ, моцны віхор у атмасферы, які ўгвараецца ў навальнічнай хмары і прасйіраецца да зямной паверхні ў выглядзе цёмнага слупа з лейкападобным расшырэннем зверху і знізу. Паветра ў ім верціцца супраць гадзіннікавай стрэлкі са скорасцю да 100 м/с і адначасова падымаейца па спіралі, захопліваючы знізу пыл, ваду і розныя прадметы. Узнікае пры значнай няўстойлівасці ніжняга слоя паветра і рухаецца са скорасйю 10—20 м/с, праходзіць шлях 40—60 км. Верагоднасць С. стымулюе блізкасць атм. фронту. Суправаджаецца навальніцай, дажджом, градам; адна з прычын стыхійных бедстваў. Над морам і акіянам утвараецца часцей, чым над сушай, дзе завецца тромбам, у ЗША — тарнада. На Беларусі штогод з сак. да вер. адзначаюць 1—2 выпадкі С., у асобныя гады (напр., у 1951) —да 5.