Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СМАРОДЗІНЦАЎ 51
ліялы), 24 фельч.ак. пункты, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Музеі: Смаргонскі гісторыкакраязнаўчы музей, Багушэвіча Ф.К. літаратурнамемарыямны музейсядзіба, музейсядзіба М.К.Агінскага ў в. Залессе. Помнікі архітэктуры: капліца (19 ст.) у в. Алянец, касцёл Тадэвуша (1811) у в. Вішнева, касцёл (пач. 20 ст.) у в. Войстам, царква (19 ст.) у в. Выгаліненты, Троіцкі касцёл (1809) у в.
Горад Смаргонь.
Вуліца Савецкая.
Данюшава, Жодзішкаўскі кальвінскі збор, сядзіба (19 ст.), якая ўключае сядзібны дом (былы Жодзішкаўскі езуіцкі калегіум) у в. Жодзішкі, Залескі палацавапаркавы ансамбль, царква Усіх засмучаных (1862) у в. Кеўлы, руіны замка (гл. Крэўскі замак) і царква Аляксандра Неўскага (1854) у в. Крэва, свіран (19 ст.) у в. Кушляны, Пакроўская царква (1866) у в. Міхневічы, касцёл (1905) у в. Нястанішкі, касцёл Маці Боскай (пач. 20 ст.) у в. Солы. Гіст. помнік — цэнтр рамяства (19 ст. — 1я пал. 20 ст.), адзін з буйнейшых цэнтраў керамічнай вытвсці на 3 Беларусі ў в. Крэва. Выдаецца газ. «Светлы шлях».
В / Мацкевіч, Р Р. Паўлавец.
СМАРГОНСКІЯ ГАРБАРНЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВЫ У 1839—1914 у мяст. Смаргонь (цяпер горад у Гродзенскай вобл.) дзейнічалі 3 мануфактуры і фабрыка. Выраблялі конскія і інш. скуры, гамбургскі тавар, шчыгрын. халявы, саюзкі, чаравікі і інш. Мелі паравыя рухавікі. На прадпрыемствах працавалі ад 50 да 93 рабочых.
СМАРГбНЬ, горад абл. падпарадкавання, цэнтр Смаргонскага рна Гродзенскай вобл., на р. Оксна (левы прыток р. Вілія) і яе прытоку р. Гервятка. Чыг. ст. на лініі Маладзечна—Вільнюс, вузел аўталарог на Маладзечна, Вільнюс, Крэва, Свір. За 260 км на ПнУ ад Гродна. 36,7 тыс. ж. (2001).
Вядома з 15 ст. ў ВКЛ як прыватнае мястэчка Зяновічаў, з 1й пал. 17 ст. — Радзівілаў, Пшаздзецкіх. Мела таксама назвы Смурго'ні, у 19 ст. — Смаргоні. Каля 1590 у С. засн. папяровая мануфактура, школа, шпіталь. У 1622 у С. 139, у 1640 — 155 домаўласнікаў, 20% жыхароў займаліся рамяством. У 17 ст. Радзівілы заснавалі тут школу дрэсіроўкі мядзведзяў — оСмаргонскую акадэмію^. У 1788 у С. 3 фальваркі, 393 двары, 3 бровары, 3 млыны, 2 прадпрыемствы па
выпуску буд. матэрыялаў, гарбарня. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ашмянскім пав. Віленскай губ. (з 2й пал. 19 ст. цэнтр воласці). У вайну 1812 пры адступленні франц. войск у С. спыняўся імператар Напалеон, тут ён перадаў камандаванне арміяй маршалу І.Мюрату. У 19 ст. — пач. 20 ст. С. — цэнтр гарбарнай і швейнай прамсці Беларусі. Развіццю мястэчка спрыяла будва ЛібаваРоменскай чыгункі (1873). У 1897 — 7,5 тыс. ж., у 1900 — 10,2 тыс. ж..
пошта, 2 вучылішчы, 2 багадзельні, 2 бальніцы. 2 царквы, касцёл, 2 сінагогі; зды: 44 гарбарныя, 2 вінакурныя, 2 махорачнатьпунёвыя, мылаварны, 2 піваварні; 75 крам, штотыднёвыя кірмашы. У 1ю сусв. вайну у 1915—18 праз С. праходзіла лінія фронту, мястэчка разбурана. У 1920—22 у складзе Сярэдняй Літвы. 3 1922 у складзе Польшчы, цэнтр ™іны Ашмянскага пав. Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 горад, йэнтр Смаргонскага раёна. 3 25.6.1941 да 5.7.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі ў горадзе і раёне 3896 чал. У 1970 — 10,1 тыс. ж.
СМАРОДЗІНЦАЎ Анатоль Аляксан
Працуюць Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання, Смаргонскі завод сухога абястлушчанага малака, прадпрыемства «Смаргоньсілікатабетон», зды агрэгатны, камбікормавы, ліцейнамех., ільнозавод; 7 сярэдніх школ, у т.л. школаінтэрнат, 2 дзіцячаюнацкія спарт. школы, Дом творчасці дзяцей і моладзі, Дом культуры, Смаргонскі гісторыкакраязнаўчы музей, бальнійа. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік вызваліцелям. Помнікі архітэктуры: Смаргонскі кальвінскі збор, капліца.
Літ.: Ковкель Й.Й., Мараш Й.Я. Сморгонь: йст.экон. очерк. Мн., 1984.
А.У.Ганчароў.
«СМАРГОНЬСІЛІКАТАБЕТбН», адкрытае акц. тва ў г. Смаргонь. Створана ў 1999 на базе аднайм. вытв. аб’яднання, утворанага ў 1976 пры аб’яднанні Смаргонскага камбіната сілікатных вырабаў (засн. ў 1969), смаргонскіх здаў жалезабетонных вырабаў і драбільнасартавальнага (усе ў в. Міхневічы Смаргонскага рна). Mae асн. цэхі: сілікатнай цэглы, жалезабетонных вырабаў, ячэістага бетону. здабычы і перапрацоўкі нярудных матэрыялаў; дапаможныя: памольнасыравінны, аўтатрансп., рамонтнамех., парасілавы. Асн. прадукцЫя (2002): газасілікатныя (ячэістыя) блокі, сілікатная цэгла, жалезабетонныя вырабы (пустотны насціл, фундаментныя блокі, дарожныя пліты, тратуарная плітка, бардзюрны камень, тэрматрывалыя сумесі і пліты), буд. пясок, гравій і інш.
СМАРЖбК (Morchella), род сумчатых грыбоў сям. смаржковых. 15 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я і ў Аўстраліі. На Беларусі найчас
цей трапляюцйа С. канічны (М.сопіса) і ядомы, або звычайны (M.esculenta). Веснавыя грыбы. Растуць на глебе ў лясах, на высечках, палянах, вогнішчах і інш. з крас. па май.
Пладовае цела — шапка на ножцы выш. 6—15 см. Шапка канічная, сеткаваячэістая, прырослая да ножкі, унутры полая. Колер ячэек ад шэравохрыстага да шакаладнакарычневага. Ножка цыліндрычная, таўцічынёй 2—3 см, белая ці жаўтаватая. Сумкі ў ячэйках, споры эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя. Ядомыя.
дравіч (19.4.1901, с. Аскіна, Башкортастан — 1986), расійскі вучоны ў галіне вірусалогіі і імуналогіі. Акад. АМН СССР (1966, чл.кар. 1945). Скончыў Томскі унт (1923). 3 1938 і з 1975 ва
Усесаюзным інце эксперым. медыцыны, з 1967 у НДІ грыпу ў Маскве (да 1972 дырэктар). Навук. прайы па механізмах процівіруснага імунітэту і па вакцынапрафілактыцы вірусных інфекцый. Стварыў вакцыны супраць грыпу, клешчавога энцэфаліту, адру. Дзярж. прэмія СССР 1941.
52 СМАРОДСКІ
Тв:. Грнпп, Л., 1961 (разам з А.А.Каровіным); Внрусные геморрагнческне лнхорадкн. Л., 1963 (разам з Л.І.Казбінцавым, В.Г.Чудаковым).
СМАРОДСКІ Аляксандр Паўлавіч (1850 — 24.10.1910), гісторык, педагог, грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскі гіст.філал. інт (1876). 3 1876 выкладчык Мінскай мужчынскай гімназіі, адначасова з 1887 сакратар Мінскага губ. стат. кта. На пранягу 10 гадоў адказны за выданне «Памятных кніжак Мінскай губерні», дзе змяшчаў свае артыкулы. Яго прайы мелі кампілятыўны характар, напісаны ў вялікадзярж. духу. С. адмаўляў самастойнасць бел. народа і яго mobbl Да 9га Усерас. археал. з’езда ў Вільні (1893) падрыхтаваў бібліягр. паказальнік публікацый па археал. даследаваннях у Мінскай губ., па выніках працы з’езда выдаў брашуру «Дзевяты археалагічны з’езд у Вільні і яго значэнне для Мінскай губерні» (1893). Адзін з заснавальнікаў і рэдактараў газ. «Белорусскйй вестнйк», ініцыятараў стварэння Мінскага царк.археал. кта (1908).
У.В.Ляхоўскі.
СМАРЧКОЎ Мікіта Іванавіч (н. 30.4.1916, в. Трафіменкі Дубровенскага рна Віцебскай вобл.). Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Рыбінскі аэраклуб (1936), Балашоўскую ваен. школу пілотаў (1940). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Калінінскім, Сталінградскім, Варонежскім, 1м, 2м, 3м Укр. франтах камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў пад Масквой, Варонежам, Курскай бітвы, на Украіне, у Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Капітан С. да снеж. 1944 зрабіў 196 баявых вылетаў. Да 1947 у Сав. Арміі, да 1991 на адм. і сав. рабоце. Ганаровы грамадзянін г. Дуброўна Аршанскага рна.
СМАРЫДА звычайная (Spicara smaris), рыба сям. смарыдавых атр. акунепадобных. Пашырана ва ўсх. ч. Атлантычнага ак., у Міжземным, Чорным, Азоўскім морах. Зрэдку заходзіць у нізоўі рэк.
Смарыда звычайная.
Даўж. да 20 см. маса да 80 г. Цела сціснутае з бакоў з падоўжнымі блакітнымі палосамі. укрытае ктэноіднай луской. Спінны плаўнік суцэльны. доўгі, анальны кароткі Рот высоўны, сківіцы з дробнымі вострымі зубамі. Гермафрадыт. Драпежнік.
СМАТРЫЦКІ Герасім Данілавіч (1я пал. 16 ст., г.п. Смотрыч Дунаевецкага рна Хмяльніцкай вобл., Украіна — кастр. 1594), бел. і ўкраінскі пісьменнік,
педагог, грамадскакульт. дзеяч. Першы рэктар Астрожскай школы (з 1578). Разам з І.Фёдаравым рыхтаваў астрожскія выданні, у т.л. Астрожскую біблію і «Буквар» (1578). Аўтар прадмовы да Астрожскай бібліі (1580—81), палемічных трактатаў «Ключ царства нябеснага» і «Каляндар рымскі новы» (выд. 1587), у якіх на быт. і гіст. матэрыяле выкрываў рэліг. і эканам. засілле каталіцызму і польскіх улад, выступаў супраць сац. прыгнёту. Трактаты напісаны на мове, прыбліжанай да народнай, месцамі рытмізаваны, шмат прыказак і прымавак, частка якіх належыць С.
Тв.: У кн.: Архвв ЮгоЗападной Россвм. Кнев, 1887. Ч. 1, т. 7.
Літ:. Украінські пнсьменнмкн: Біобібліогр. словннк. Т 1. Кйів, 1960.
СМАТРЫЦКІ Мялецій (свецкае імя Максім Герасімавіч; 1577, г.п. Смотрыч Дунаевецкага рна Хмяльніцкай вобл., Украіна — 27.12.1633), бел. і ўкр. пісьменнікпалеміст, грамадскапаліт. і царк. дзсяч. Сын Г.Д..Сматрыцкага. Першапачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі і вучонага грэка Кірылы Лукарыса, будучага канстанцінопальскага патрыярха. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. 3 1601 служыў у кн. Б.Саламярэцкага (мяст. Баркулабава Аршанскага пав.). Разам з сынам князя ўдасканальваў веды ў Лейпцыгскім і Вітэнбергскім унтах, пабываў у Нюрнбергу, Вроцлаве, Вюрцбургу. Потым жыў у маёнтках Саламярэцкага каля Мінска. Уступіў у Віленскае правасл. брацтва пры Троіцкім манастыры, дзе зблізіўся з Л.Карповічам. Выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. Пісаў на стараж. бел. і ўкр., лац.. польскай мовах (многія творы напісаны макаранічнай мовай). У 1608 супраць твораў І.Пацея «Ерасі...» і «Гармонія...» выдаў «Антыграфі...», у 1610 пад псеўданімам Тэафіл Арфалог — «Трэнас», дзе ад імя «майіцарквы», што сімвалізавала прыгнечаную радзіму, заклікаў народы Беларусі і Украіны да аб’яднання супраць каталіцызму. Твор выклікаў шырокую грамадскапаліт. рэакцыю. На яго кнігу палемічнымі творамі адказалі П.Скарга і І.Марахоўскі. У 1617 пастрыгся ў манахі пад імем Мялецій. Працаваў у брацкай школе Віленскага Святадухаўскага манастыра, рэктарам Кіеўскай брацкай школы (1618—20). Вынікам пед. дзейнасці стала «Грамматмкм словенскня правнльная сннтагма...» (1618—1619, цяпер г. Вевіс, Літва), дзе ўпершыню на высокім навук. узроўні тлумачыліся ар
фаграфія, этымалогія, сінтаксіс і прасодыя. Больш як 2 стагоддзі яна была адным з самых аўтарытэтных падручнікаў па слав. мовазнаўстве, двойчы перавыдавалася ў Маскве (1648, 1721), вытрымкі з яе І.Капіевіч надрукаваў у Галандыі («Руковеденне во грамматнку словеноросснйскую», 1706). У 18 — 1й пал. 19 ст. яна стала ўзорам для сербскай, харвацкай, рум. і балг. граматык. 3 1620 архіепіскап полацкі, епіскап віцебскі і мсціслаўскі. Аўтар «Трактата пра паходжанне Святога Духа» і «Палінодыі...» (каля 1615), прадмовы да «Евангелля вучыцельнага патрыярха Каліста» (1616), «Казання... на чэснае пахаванне... Лявонція Карповіча» (1620), «Апраўданне нявіннасці» і «Абароны апраўдання» (1621), «Дадатку да абарон