• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    шпількі, муку і крупы. Мелі паравыя машыны і паравыя катлы. Працавалі ў 1899—1900 ад 40 (на мануфактуры) да 68 чал. (на фабрыках).
    СМАЛЯВІЧЫ, горад, цэнтр Смалявіцкага рна Мінскай вобл., на р. Пліса. Чыг. ст. на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогамі злучаны з Чэрвенем, Лагойскам, Смілавічамі, Самахвалавічамі. За 55 км на У ад Мінска. 14 тыс. ж. (2001).
    Вядомы з 1448 як уласнасць крэўскага намесніка Алёхны Даргіевіча. У 1508 мястэчка Мінскага ваяв. ВКЛ. уласнасць кн. К.Астрожскага, з 2й пал. 16 ст. — Радзівілаў. Вітгенштэйнаў, Гагенлоэ. С. пацярпелі ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, у Паўночную вайну 1700—21. 3 1793 у Рас. імперыі, з 1795 цэнтр воласці Барысаўскага пав. У пач. 19 ст. тут існаваў княжацкі палац (згарэў у 1819). У 1871 каля С. пабудавана станцыя Вітгенштэйнаўская на пракладзенай чыгунцы Масква—Брэст. У 1897 у мястэчку 2757 ж., 299 двароў, вал. ўправа, земскае нар. вучылішча (з 1863), 2 царквы, капліца, паштоватэлегр. аддзяленне, бровар, рамесныя майстэрні па вырабе адзення і абутку, 8 кузняў. У пач. 20 ст. адбыліся забастоўкі рабочых і сял. хваляванні. 3 17.7.1924 цэнтр Смалявіцкага рна, да 24.9.1926 — сельсавета Мінскай акр. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 6,8 тыс. ж. 26.6.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі тут больш за 2 тыс. жыхароў, у створаным гета расстралялі каля 3 тыс. ахвяр; дзейнічала Смалявіцкае патрыятычнае падполле «Чырвоны Сцяг». Вызвалены 2.7.1944 войскамі 3га Бел. фронту ў ходзе Мінскай аперацыі 1944. У 1962—65 у Мінскім рне. 3 7.3.1968 горад, у 1998 атрымаў герб.
    Працуюць заводы: шасцерняў, жалезабетонных вырабаў, мех., малочны, хлебазавод, камбінаты харч. і каап. прамсці, лясгас, буд. і маш.буд. прадпрыемствы; ПТВ, 3 сярэднія, муз. і спарт. школы, Дом культуры, Дом нар. творчасці, кінатэатр, бальніца. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнікі: сав. воінамвызваліцелям, лётчыкам, супрацоўнікам міліцыі. Т.Ю.Шчурко.
    СМАЛЯК Віктар Мікалаевіч (н. 20.4.1947, г. Рэчыца Гомельскай вобл.), бел. мастакплакатыст. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1978). У 1980—83 выкладаў у БПІ. Прайуе ў жанрах паліт., тэатр., рэкламнага плаката, якім уласцівы сінтэз выявы і шрыфту, лаканізм выразных сродкаў, эфектнае супастаўленне вобразаў. Аўтар плакатаў
    «Кветка шчасця» (1978), «Альпійская балада» (1980), «В.К..БялыніцкіБіруля» (1986), «Жывапіс і скульптура», «Графіка», «Народнае мастацтва» (усе 1986), «Курган» (1987), «Міраж» (1999), трыпціха «За мірны космас» (1985), тэатр. плакатаў'для Дзярж. маладзёжнага тра Беларусі (з 2000). Л.Дз.Налівайка.
    СМАЛЯК Леанід Пятровіч (8.6.1923, в. Асобіна БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл. — 28.3.1995), бел. вучоны ў галіне геабатанікі. Др біял. н. (1968), праф. (1979). Скончыў Бел. тэхнал. інт (1948). 3 1950 у Інце лесу АН Беларусі, з 1956 у БелНДІ лясной гаспадаркі (нам. дырэктара), з 1971 у Інце эксперым. батанікі АН Беларусі (заг. лабараторыі), у 1977—90 у Бел. тэхнал. інце (1977—79 заг. кафедры). Навук. працы па гідралесамеліярацыі, лясным балотазнаўстве, лесаводстве, экалогіі раслін. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
    Тв:. Экологофнзмологнческне основы мелморацнн почв агрофнтоценозов. Мн., 1974 (разам з У.Р.Рэункім); Веденне лесного хозяйства на осушенных землях. М., 1984 (разам з В.А.Іпацьевым, І.К.Блінцовым).
    У. Р. Рэуцкі.
    СМАЛЯКбЎ Абрам Яфімавіч (29.5.1908, г. Крычаў Магілёўскай вобл. —3.10.1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў курсы ВПШ, потым на парт. рабоце ў Ташкенце (Узбекістан). У Чырв. Арміі з 1930. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Варонежскім фронце, удзельнік Курскай бітвы 1943. Нам. камандзіра процітанк. артыл. палка па паліт. частцы маёр
    СМАЛЯВІЦКІ ШКЛОЗАВбД «В і к т о р ы я ». Дзейнічаў у 1909—15 у мяст. Смалявічы Барысаўскага пав. (цяпер. г. Смалявічы Мінскай вобл ). Выпускаў ліставое шкло, бутэлькі. У 1910 працавала 160, у 1913 —95 рабочых.
    СМАЛЯВІЦКІЯ ЛЕСАПІЛЬНЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВЫ Дзейнічалі 2 фабрыкі: лесапільная і дрэваапрацоўчая (1894— 1914), лесапільная і мукамольная (1890—1910) і мануфактура (1895— 1902) у мяст. Смалявічы Барысаўскага пав. (цяпер г. Смалявічы Мінскай вобл.). Выраблялі дошкі, шавецкія
    Горад Смалявічы. Цэнтральная плошча.
    48
    СМАЛЯКОЎ
    С. вызначыўся ў баях за Дняпро каля г. Канеў (Украіна): 30.9.1943 умела арганізаваў фарсіраванне Дняпра, асабістым прыкладам натхняў артылерыстаў на адбіццё атак ворага; загінуў у гэтым баі. СМАЛЯКбЎ Юрый Цімафеевіч (н. 20.9.1941, с. Новая Калітва Расашанскага рна Варонежскай вобл., Расія), бел. спартсмен (фехтаванне на шпагах). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1966). Канд. пед. навук (1977). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1963), з 1973 заг. кафедры ў ім. 3 1977 нач. вучэбнаспарт. аддзела Бел. савета фізкультурнаспарт. тва «Дынама», у 1981—93 нач. кафедры Вышэйшай школы міліцыі. Сярэбраны прызёр XIX Алімп. гульняў (1968, Мехіка) у камандным заліку. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў асабістым (1965) і бронз. прызёр у камандным (1966, 1970) заліках. Чэмпіён СССР у асабістым (1966) і камандным (1961, 1964, 1966, 1968, 1972) заліках.
    СМАЛЙНКА, с м о л к a (Melandrium), род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды С.: белая (М. album), нар. назвы панчошнік, светнік, трапляецца часта ў пасевах, каля жылля, і двухдомная (M.dioicum), нар. назва шчаўкушкі, расце па хмызняках і ярах.
    Адна, двух, і шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 1 м з залозістым або простым апушэннем. Лісце супраціўнае, суцэльнае, прыкаранёвае звужана ў чаранок, сцябловае — сядзячае. Кветкі белыя, чырв., светлапурпурныя ў паўпарасоніках. Плод — каробачка. Лек., дэкар. расліны, некат. пустазелле.
    А.М. Скуратовіч.
    СМАЛЯНСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПблЛЕ ў Вялікую А й чынную вайну. Дзейнічалаўліп. 1941 —чэрв. 1944 у в. Смаляны Аршанскага рна Віцебскай вобл., з чэрв. 1943 дзейнічала пад кіраўніцтвам Аршанскага падп. райкама КП(б)Б; састаўная частка Аршанскага патрыятычнага падпомя. Аб’ядноўвала 16 чал. (кіраўнік Л.І.Красноўскі). Падпольшчыкі вялі агітработу сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, збіралі і перадавалі партызанам звесткі пра падрыхтоўку акупантамі карных аперацый. За час дзеяння загінулі 10 падпольшчыкаў.
    Літ:. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн„ 1990. С. 569.
    Смалянскі замак Малюнак Ю.Пешкі канца 18 ст
    СМАЛЯНСКАЯ СПІРТААЧЫШЧАЛЬНАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала ў 1895— 1914 у мяст. Смаляны (цяпер вёска ў Аршанскім рне Віцебскай вобл.). Мела паравыя машыны. У 1895 выдаткавана 31 тыс. пудоў жыта, 46 тыс. пудоў ячменю, 11 293 тыс. пудоў бульбы. У 1913 працавала 55 рабочых, выраблена 3 млн. градусаў спірту.
    СМАЛЯНСКІ Аляксандр Аляксандравіч (13.8.1934, б. зернесаўгас «Кастрычнік» Беразнегавацкага рна Мікалаеўскай вобл., Украіна — 17.9.1998), бел. харэограф, педагог. Засл. арт. Беларусі (1983). Скончыў Кіеўскае харэагр. вучылішча (1955). 3 1955 артыст балета Данейкага, саліст і педагогрэпетытар Малдаўскага траў оперы і балета. педагог Малд. харэагр. вучылішча. 3 1964 балетмайстаррэпетытар, педагогрэпетытар, заг. балетнай трупы Нац. акад. тра балета Беларусі. На бел. сйэне ўдзельнічаў у пастаноўцы балетаў бел. кампазітараў «Альпійская балада», «Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава, «Пасля балю» Г.Вагнера, класічных і сучасных балетных спектакляў «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага, «Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева, «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева, «Сільфіда» Х.Левенскольда, «Чыпаліна» К.Хачатурана, «Стварэнне свету» А.Пятрова, «Спартак» А.Хачатурана, «Кармэнсюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына, вак.харэагр.
    прадстаўлення «Карміна Бурана» на музыку К.Орфа. «Балеро» М.Равеля.
    Л. I. Брапдабоўская.
    СМАЛЯНСКІ ЗАМАК, помнік архітэктуры 1й чвэрці 17 ст. на паўн.зах. ускраіне в.Смамны Аршанскага рна Віцебскай вобл. Вядомы таксама пад назвамі «Белы Ковель» ці «Малы Ковель». Займаў прамавугольную ў плане пляцоўку (100 х 200 м) на правым беразе р. Дзярноўка. Пабудаваны да 1626 кн. С.А.СангушкамКовельскім. Змураваны з буйной цэглы (29 х 13 х 8 см) і палявога каменю. Меў выгляд замкнутага прамавугольніка з унутр. дваром, вуглавымі 3яруснымі вежамі і 5яруснай 5граннай вежай на паўн.ўсх. фасаднай сцяне. 3павярховы корпус палайа па
    перыметры двара меў сцены таўшчынёй 1,2—1,7 м. Муроўка замка паводле тыпу найбольш блізкая да т.зв. галандскай. 5ярусная вежа вылучаецца вытанчаным рэльефным дэкорам, які мякка кантраставаў з гладкай паверхняй сцен. Арнамбнт аконных праёмаў і плоская ордэрная раскрапоўка вежаў сведчаць пра стылістычную сувязь з зах.еўрап. архітэктурай. У матывах складанага рэнесансавага абрамлення рамкікартуша прасочваюцца галан
    Руіны вежы Смалянскага замка Сучасны выгляд.
    СМАРГАНЕЦ	49
    дскія ўплывы. Захаваліся сляды вітых усходаў, што ішді па ўнутр. перыметры вежы, шмат ніш рознага памеру, арачны пераход з гал. корпуса ў вежу, дэталі камінаў. Ёсць звесткі, што на схіле жыцця гаспадар замка кн. СангушкаКовельскі загадаў размаляваць пакоі карцінамі на рэліг. сюжэты, тэмы смерці і забыцця. 3 інвентароў замка за 1739 і 1742, калі ён належаў маршалку ВКЛ П.Л.Сангушку, вынікае, што «... замак мураваны на капцы» быў наўкола «вадою абвіты». Перад ім знаходзіўся стаў з мостам. Пры ўваходзе на дзядзіней, злева, быў вял. склеп. У пакоях стаялі печы з белай кафлі з гербам «Пагоня». Дапаможныя гасп. службы размяшчаліся не ў замку, а за ставам. Замак быў разбураны ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўн. вайну 1700—21. Заняпад С.з. пачаўся з канца 18 ст. і завяршыўся ў сярэдзіне 19 ст. (новы гаспадар Смалян сенатар Сямёнаў прадаў замак на цэглу). Захаваліся 5ярусная вежа і рэшткі сцен.
    Літ.: Т к а ч о ў М.А. Замкі Беларусі (ХІП—XVII ст.). Мн.. 1977. С. 58—59; Бар а в ы Р.В. Да гісторыі замка ў Смалянах // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1971. № 3. М.А.Ткачоў.
    СМАЛЯНЫ. вёска ў Аршанскім рне Віцебскай вобл., на р. Дзярноўка, каля аўтадарогі Орша—Лепель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПнЗ ад г. Орша, 100 км ад Віцебска, 6 км ад чыг. ст. Смальяны. 646 ж., 291 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму (за 2 км на У ад С.). Магіла Т.Зана. Помнікі архітэктуры: касцёл Найсвяйейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (1678— 80), руіны Смалянскага замка, Аляксееўская царква (1864), СпасаПраабражэнская царква (2я пал. 18 ст.).