Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца пал 1484 як маёнтак у Аршанскім намесніцтве (з 16 ст. ў Аршанскім пав. Віцебскага ваяв.). уладанне кн. С.І.Бельскага. Пазней належалі жонцы вял. кн ВКЛ Аляксандра Алене Іванаўне. Астрожскім, вял. кн. ВКЛ Жыгімонту 1 Старому, яго жонцы Боне Сфорца, Сангушкам. У 1й чвэрці 17 ст. ў С. пабудаваны Смалянскі за.мак. 3 1678 мястэчка. 3 1772 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Аршанскага пав. У 1880 у С. 2315 ж., 252 дамы, 55 крам, 4 царквы, касцёл, 4 малітоўныя дамы, сінагога. 3 1919 — цэнтр воласці Аршанскага пав. РСФСР. 3 1924 — цэнтр сельсавета Аршанскага рна, у жн. 1924 ■— вер. 1926 — Коханаўскага раёна Аршанскай акр. БССР 3 1938 вёска. цэнтр сельсавета Аршанскага рна Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну дзейнічала Смалянскае патрыятычнае падполле, ням.фаш. захопнікі 5.4.1942 расстралялі ў С. 600 жыхароў.
Літ.: Асіноўскі С. Смаляны // Бел. мінуўшчына. 1995. № 1.
СМАЛЯНЫ, вёска ў Пружанскім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 8 км на У ад г. Пружаны, 93 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 191 ж., 79 двароў (2001). Аддз. Аранчьшкай птушкафабрыкі. Клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і ахвяр фашызму.
СМАЛЯНЫ КАМЕНЬ, пехштэйн, разнавіднасць вулканічнага шкм. Колер чорны, чырванаваты. светлазялёны. Mae 8—10% вады, мікраліты, радзей украпанікі. Адрозніваюць С.к. ліпарытавыя, трахітавыя, дыябазавыя і фаналітавыя. Пры награванні да высокіх тэмператур са С.к. вылучаюцца газы. Выкарыстоўваецца для атрымання ўспучанага перліту. Трапляецца ў вулканічных абласцях.
СМАЛЯНЬІЯ КІСЛбТЫ, прыродныя карбонавыя кты, якія прадуцыруюйца раслінамі хвойных парод; асн. кампанент жывіцы (62—65%), талавага маыа (30—45%) і прадукту іх перапрацоўкі каніфолі (60—92%).
Сярод С.к. найб. пашыраны ненасычаныя трыцыклічныя карбонавыя кты агульнай флы С.9Н,9СООН. якія адрозніваюцца пазіцыян падвойных сувязей у малекулах, а таксама іх дыгідра. тэтрагідра і дэгідравытворныя (СІ9Н31СООН, СІ9Н33СООН і С,9Н,7СООН адпаведна). У жывіцьі хвойных дрэў*пераважаюйь кты абіяцінавая (у жывіцы піхты яе 46—52%, кедра 32% па масе) і левапімаравая (27—36% у жывіны хвоі). Індывід С.к. — бясколерныя крышталі без паху, добра раствараюцца ў ацэтоне, бензоле, дыэтылавым эфіры, не раствараюцца ў вадзе. Для С.к. характэрныя рэакйыі з удзелам карбаксільнай групы (утвараюцца солі і эфіры) і па падвойных сувязях. С.к. са спалучанымі падвойнымі сувязямі лёгка акісляюцца ў паветры і ізамерызуюцца адна ў другую (першасны кампа
Структурныя формулы смаляных кіслот: a — абіяцінавай; б —левапімаравай.
нент жывіцы — левапімаравая кта лёгка пераходзіць у абіяцінавую). У прамсці атрымліваюць і выкарыстоўваюць у выглядзе каніфолі. Я.ГМіляткевіч.
СМАЛЯРНЯ, назва р. Жорнаўка ў верхнім цячэнні.
СМАЛЯЧКбЎ Фядосій Арцёмавіч (1923, в. Падгор’е Быхаўскага рна Магілёўскай вобл. — 15.1.1942), Герой Сав. Саюза (1942). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 у дывізіі нар. апалчэння Ленінграда, снайпер на Ленінградскім фронце. Знішчыў 125 гітлераўцаў, падрыхтаваў 10 снайпераў. Загінуў у баі. У в. Вараніно Быхаўскага рна, на радзіме і ў С.Пецярбургу С. пастаўлены помнікі.
СМАНЦАР Анатоль Пятровіч (н. 4.5.1933, в. Лабачыха Барысаўскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (1992), праф. (1994). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі пед. інт (1960). 3 1954 настаўнічаў, з 1964 у БДУ (у 1994—99 заг. кафедры). Даследуе праблемы навучання і выхавання моладзі, падрыхтоўкі і развіцця творчага патэнцыялу настаўнікаў, гуманізацыі пед. працэсу у сярэдняй школе, гуманітарызацыі школьнай матэм. адукацыі і інш. Аўтар вучэбнаметадычных дапаможнікаў для ВНУ і сярэдняй школы, адзін з аўтараў канцэгіныі бесперапыннай пед. адукацыі (1991).
Тв:. Воспнтанне у школьннков ннтереса к ученмю. Мн., 1987 (разам з М.А.Беразовіным); Самооценка н оценка подготовленностн первокурсннков к продолженню образовання в вузе // Педагогмка высшей н средней спецнальной школы. Мн., 1991. Вып. 5; Педагогнческне основы преемственностн в обученнн школьннков м студентов: теормя н практнка. Мн., 1995; Гуманнзацня педагогмческого процесса в современной школе: мсторня н современность. Мн., 2001 (разам з Л. В. Кандрашовай).
СМАРАГД. другая назва мінералу ізумРУд
СМАРГАНЕЦ (Holcus). род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакавых). 8 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Пярэдняй
50 СМАРГОНСКАЯ
Азіі. Афрыцы. На Беларусі 2 віды: мяккі (Н.mollis) і шарсцісты (H.lanatus). Трапляюцца на лугах, сярод хмызняку.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да I м, часам утвараюць дзярніну. Снёблы прамастойныя. Лісце лінейнае ці лінейналанцэтнае. Суквецце — падоўжаная густая мяцёлка. Плод — зярняўка. Кармавыя расліны, выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў.
A М. Скуратовіч.
«СМАРГбНСКАЯ АКАДбМІЯ», жартоўная назва промыслу лавіць і дрэсіраваць мядзведзяў, заснаванага князямі Радзівіламі ў г. Смаргонь Гродзенскай вобл.; адна са школ бел. скамарохаў. Промысел існаваў з 17 ст. да пач. 19 ст. Маладых мядзведзяў спачатку вучылі танцаваць, для чаго іх саджалі (па 2—3) у спец. клетку, падагравалі ў ёй дно і прывучалі стаяць на задніх лапах і пераступаць з адной на другую пад удары бубна, потым вучылі барукацца, кланяцца. Сцэна з дрэсіраваным мядзведзем адлюстравана і ў батлейцы: выводзілі лялек — скамароха і мядзведзя, якіх называлі «смаргонскі вучыцель з вучнем» (1902, Міншчына).
СМАРГОНСКІ ЗАВбД АПТЫЧНАГА СТАНКАБУДАВАННЯ Будаўніцтва зда пачата ў 1970 у г. Смаргонь як прыладабудаўнічага філіяла Мінскага мех. зда імя Вавілава. У 1972 здадзена ў эксплуатацыю 1я чарга прадпрыемства. 3 1975 сучасная назва. У 1993 далучаны Астравецкі зд «Радыёдэталь». Уключае 9 даччыных прадпрыемстваў (1 у Мінску, 8 у г. Смаргонь). Асн. прадукцыя (2002): вакуумныя і каўцюбінгавыя ўстаноўкі, этыкетыравальныя аўтаматы, масляныя помпы для с.r. тэхнікі і інш.
СМАРГОНСКІ ЗАВбД СУХбГА АБЯСТЛЎШЧАНАГА МАЛАКА Пабудаваны ў 1973—76 у г. Смаргонь. 3 1996 — адкрытае акц. тва «Смаргонскія малочныя прадукты». Асн прадукцыя (2002): сухое абястлушчанае малако, жывёльнае масла, цэльнамалочная прадукцыя, абястлушчаны тварог, сыркі. мяккія тлустыя сыры («Клінковы», «Нёманскі», «Світанак»), марожанае.
СМАРГОНСКІ КАЛЬВІНСКІ ЗБОР, помнік архітэктуры рэнесансу ў г. Смаргонь Гродзенскай вобл. У 1503 ці 1505 тут пабудаваны драўляны касцёл святых Міхаіла і Аляксея па фундацыі магната Ю.Зяновіча. У 1552 ці 1553 на яго месцы ўзведзены мураваны кальвінскі збор. У 1621 гэты храм вернуты католікам пад назвай Троіцкі касцёл. У 1866—1921 дзейнічаў як Міхайлаўская царква, у 1921—47 — зноў касцёл. 3 1947 не дзейнічаў. Рэстаўрыраваны ў 1858 і 1926. Купальны храм цэнтрычнага тыпу, у плане 8граннік, злёгку выцягнуты па падоўжнай восі. 3 боку гал. фасада да яго прымыкае шмат’ярусная вежазваніца (захаваліся 2 ярусы), завершаная нізкім шатром на 8гранным барабане. У месцы злучэння званіцы і
асн. аб’ёму прыбудавана цыліндрычная вежа. Магутныя сцены будынка прарэзаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Пластычны парапет апрацаваны лапаткамі і рэнесансавай аркатурай з гіркамі. Пасля рэстаўрацыі 1970 (Спец. навуковарэстаўрацыйныя майстэрні, арх. В.Сахно, С.Друшчыц) тут была выставачная зала. 3 пач. 1990х г. пераабсталяваны пад касцёл.
Н. Е. Маркава, А.А. Міцянін.
Смаргонскі кальвінскі збор
СМАРГбнСКІ РАЁН Размешчаны на ПнУ Гродзенскай вобл. Утвораны 15.1.1940 (у сучасных межах з 15.5.1978). Пл. 1,5 тыс. км2. Нас. 60,9 тыс. чал. (2001), гарадскога 60,3%. Сярэдняя шчыльн. 41 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Смаргонь. Уключае 324 сельскія нас. пункты, 12 сельсаветаў: Ардашынскі, Бялкоўшчынскі, Вішнеўскі, Войстамскі,
Жодзішкаўскі, Залескі, Каранёўскі, Крэўскі, Кушлянскі, Лылойцінскі, Сінькоўскі, Сольскі.
Большая ч. тэрыторыі ў межах НарачанаВілейскай нізіны, паўд. ч. на Ашмянскім узвышшы. Паверхня пераважна плоскараўнінная. на Пд — узгорыстаградавая, 30% яе вышэй за 200 м, 43% на выш. 140—200 м, 27% — ніжэй за 140 м. Найвыш. пункт Мілідаўская гара (320 м). Агульны нахіл з Пд на Пн. Глыбіня расчлянення рэльефу на Пд да 35 м/км2. Карысныя выкапні: торф, пясчанажвіровы матэрыял. буд. пяскі. гліны і суглінкі для грубай керамікі. Сярэдняя тра студз. 6,2 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў 600 мм. Вегетац. перыяд 189 сут. Найб. р. Вілія з прытокамі Ашмянка, Оксна з Гервяткай, Палавойка і інш. Азёры: Рыжае, Тушча, на мяжы з Мядзельскім рнам Свір, Вішнеўскае. Рачунскае вадасх. на р. Ашмянка. Пераважаюць глебы с.г. угоддзяў: дзярновападзолістыя (53,6%), дзярновападзолістыя забалочаныя (22,4%), дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя (12,7%). Пад лесам 38% тэр., найб. лясны масіў на левабярэжжы р. Вілія на Пн ад г. Смаргонь. Лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя, дубовыя. альховыя; штучныя насаджэнні — каля 19%, пераважна хваёвыя. Пад балотамі 2.7% тэр. раёна. У межах раёна заказнік рэсп. значэння біял. Дубатоўскае, заказнікі мясц. значэння: ландшафтны і біял. Блакітныя Азёры (6 азёраў без назваў), біял. Жодзішкаўскі, ландшафтны, геолагагеамарфалагічны і палеанталагічны Трылесіна, ландшафтны і геамарфалагічны Марцішкі. Помнікі прыроды рэсп. значэння: парк Залессе, валуны: каля в. BaevKi, Камень Багушэвіча каля в. Кушляны, «Асілак» у Трылесінскім лясніцтве, Каменьгорка каля в. Укропенка, Вялікі камень каля вёсак Асаны. Крэва, Полтараўшчына; Ашмянец, Камяніцкі каля в. Камяніца. Кашэчы камень каля в. Кеўлы, Казіны камень каля в. Ядвігава, града Свайгінская каля в. Свайгіні, узгорак Мілідаўская гара каля в. Мілідаўшчына. Помнікі прыроды мясц. значэння: парк у в. Дабраўляны. валуны Марцішкінскі каля в. Бярозы, Чортаў камень каля в. Войневічы, Войстамскі і Юрыздыцкі каля в. Войстам, Вялікі камень каля в. Суцькава і валуны каля вёсак Будзілкі, Вугляны, Кацярынава, Крыўск, Мілідаўшчына, Пільні, Паляны, Сялец, Хведзевічы.
Агульная пл. с.г. угоддзяў 55,3 тыс. га, з іх асушаных 23,1 тыс. га. На 1.1.2002 у раёне 11 калгасаў, 2 саўгасы, аграфірма «Вілія», птушкафабрыка, рыбгас, 30 фермерскіх гаспадарак. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мясамалочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі, рыбагадоўлі, ільнаводстве, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, бульбы. Прадпрыемствы прамсці: буд. матэрыялаў, металаапр., харч., дрэваапр., камбікормавай, першаснай апрацоўкі лёну, кааператыўнай; лясгас. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтастрада Мінск—Вільнюс, аўтадарогі на Свір, Ашмяны, Гальшаны, Маладзечна і інш. У раёне 17 сярэдніх (у т.л. гімназія, сац.пед. комплекс, школаінтэрнат), 13 базавых, 6 пач., 2 спарт. школы, школа мастацтваў, ПТВ, Дом творчасці дзяцей і моладзі, станцыя дзіцячаюнацкага турызму і краязнаўства, станцыя дзіцячай тэхн. творчасці, экалагічны цэнтр, сац.пед. цэнтр, вучэбнавытв. камбінат і інш., 24 дашкольныя ўстановы, 31 дом культуры і клуб, 39 бк, 6 бальніц, 2 паліклінікі (2 філіялы), дзіцячая кансультацыя (2 фі