Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СМІЛГА Івар іэнісавіч (1892, лнрляндская губ., Латвія —люты 1938), савецкі парт. і дзярж. дзеяч. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны царскімі ўладамі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 уваходзіў у склад Кранштацкага кта РСДРП(б), старшыня Абл. выканаўчага кта арміі, флоту і рабочых Фінляндыі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 упаўнаважаны СНК РСФСР у
Фінляндыі. У 1919—23 чл. Рэўваенсавета Рэспублікі, Зах. (май—кастр. 1920), Паўд. і Каўказскага франтоў, старшыня Савета прац. арміі паўд. ўсходу. 31.7.1920 падпісаў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 3 1923 нам. старшыні Дзяржплана СССР. У 1927 выключаны з ВКП(б) як прыхільнік трацкісцкай апазіцыі, у 1930 адноўлены. 3 1930 нам. нач. Мабілізайыйнага ўпраўлення ВСНГ СССР. 2.1.1935 арыштаваны, сасланы. пасля расстраляны. Рэабілітаваны ў 1987.
Літ.: Ненароков А.П. Смнлга М.Т. // Реввоенсовет Республнкя, 6 сент. 1918 г. — 28 авг. 1923 r. М., 1991.
A. В. Скараход, Я. С. Фійей.
СМІЛЬГІС (Smilgis) Эдуардс (22.1 1.1886, Рыга — 19.4.1966), латышскі рэжысёр, акцёр. Нар. арт. СССР (1948). 3 1911 акцёр Новага Рыжскага, з 1915 Петраградскага лат. траў. У 1920—64 заснавальнік, маст. кіраўнік, акцёр Маст. тра імя Я.Райніса (Рыга). Пастаноўкі С. вылучаліся манументальнасйю, героікарамантычнай накіраванасцю, яркай тэатральнасцю: «Фауст» І.Гётэ (1940), «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага (1946), «Агонь і ноч» Я.Райніса (1947. Дзярж. прэмія СССР 1947), «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера (1956), «Га.млет» У.Шэкспіра (1959), «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1964) і інш. Сярод роляў: Тотс («Гуляў я, скакаў» Райніса), Пер Гюнт («Пер Гюнт» Г.ібсена), Гамлет («Гамлет» Шэкспіра), Дон Карлас («Дон Карлас» Шылера) і інш.
СМІРНА. старажытнагрэчаская назва г. /змір у Турйыі.
СМІРНЕНСКІ (сапр. I з м і р л і е ў) Хрыста (29.9.1898, Кукуш, Македонія — 18.6.1923), балгарскі паэт. Вучыўся ў тэхн. і ваен. вучылішчах. 3 1920 супрацоўнічаў у гумарыстычных часопісах і інш. выданнях. Друкаваўся з 1915. AyTap збкаў гумарэсак «Рознакаліберныя ўздыханні ў вершах і прозе» (1918), вершаў «Хай будзе дзень!» (1922), паэм, у т.л. «Зімовыя вечары» (1923), сатыр. вершаў, фельетонаў, памфлетаў, нарысаў. Яго творчасць прасякнута рэв. пафасам. На бел. мову асобныя вершы С. перакладалі Н.Гілевіч, А.Разанаў, М.Хведаровіч.
Тв.: Бел. пер. — у кн.: Хай зорыць дзень! Мн.. 1973; У кн.: Сто гадоў. сто паэтаў, сто песень. Мн., 1978; Рус. пер. — Мзбранное. М„ 1954.
СМІРНбВА Лідзія Мікалаеўна (н. 13.2.1915, г. Мензелінск, Татарстан), расійская кінаактрыса. Нар. арт. СССР (1974). Скончыла Маскоўскае гар. тэатр. вучылішча (1938). 3 1945 у Трыстудыі кінаакцёра ў Маскве. Стварыла характарныя і камед. вобразы ў кіно, сярод іх: Вара («Хлопец з нашага горада», 1942), Феня («Яна абараняе Радзіму», 1943), Смайда («У іх ёсць Радзіма», 1950), Марыя («Крутыя ўзгоркі», 1956),
56 СМІРНОВА
Свацця («Жаніцьбд Бальзамінава», 1965), Марыя Аляксандраўна («Дзядзечкаў сон», 1967), Дуська («Вясковы дэтэктыў», 1969), Еўдакія («Вяртанне сына», 1979) і інш. Знялася ў фільмах — «Прыгожа жыць не забароніш» (1982), «Веру ў каханне» (1986), «Шапка» (1990), «Дом» (1995), «Наследніцы» (2000) і інш. Сярод роляў у бел. фільмах: Шура («Маё каханне», 1940, кінадэбют), Марыя Сцяпанаўна («Новы дом»), Насця («Пагаворым, брат»), Алімпіяда (тэлефільм «Факір на час»). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Літ:. Лндня Смнрнова. М., 1985.
СМІРНОВА Ніна Іванаўна (10.12.1928, г. Наваржэў Пскоўскай вобл., Расія — 1988), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Др вет. н. (1963), праф. (1965). Скончыла Ленінградскі вет. інт (1951). 3 1964 у Віцебскім вет. інце (з 1965 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях біялогіі ўзбуджальнікаў хвароб пчол, свіней, курэй, буйн. par. жывёлы, метадаў іх дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння.
Тв:. Профмлактнка н леченне гннльцовых заболеваннй пчел антнбйотнкамн м бактернофагом. Мн., 1967; Ветерннарная мвкробнологпя. Мн., 1979; Ідэнтыфікайыя вірусаў, выдзеленых пры лейкозе буйной рагатай жывёлы (у сааўт.) // Becui АН БССР. Сер. с.r. навук. 1981. № 4.
СМІРНбВА Разалія Андрэеўна (н. 1.10.1946, Баку), бел. сайыёлаг і філосаф. Др філас. н. (1994). Скончыла Ленінградскі унт (1971). 3 1990 у Інце сацыялогіі Нац. АН Беларусі (з 1999 заг. аддзела). Навук. працы па праблемах логікі і метадалогіі навук. ведаў, навукі як сац. інта і сферы чалавечай дзейнасці, чалавека як аб’екта і суб’екта сац. палітыкі. Распрацавала канцэпйыі сац.псіхал. рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, светапогляду як формы самасвядомасні і спосабу духоўнапрактычнай дзейнасйі чалавека і навук. пазнання, новыя метадалагічныя падыходы да вывучэння сац. рэальнасці, сац. стратыфікацыі і ідэнтыфікацыі асобы ў грамадстве.
Тв'. Соцмальномяровоззренческме оеновання научного познання. Мн., 1984; Прнрода соцнальной реальностн: Бытне я познанне. Мн., 1991; Нзмененне соцнальной реальностй н поведенне людей. Мн., 1992; Соцнальная полйтнка суверенной Беларусн. Мн.. 1996 (разам з С.А.Шавелем); Соцнальная реабялнтацня населення, пострадавшего в результате чернобыльской аваряв. Мн., 1997 (з ім жа); Соцнальная структура, мобнльность, мдентнфнкайня. Мн., 1998 (разам з А.У.Рубанавым. С.А.Шавелем).
СМІРНбЎ Аляксей Аляксеевіч (н. 14.2.1921, в. Кулеміха Вятлужскага рна Ніжагародскай вобл.. Расія), парт. і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Днепрапятроўскі горны інт (1945). У 1958—59 заг. аддзела ЦК КПБ, з 1959 1ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ, у 1962—64 нам. старшыні Бюро ЦК КПБ па кіраў
ніцтве прамсцю і будвам, заг. аддзела цяжкай прамсці і транспарту ЦК КПБ. 3 1965 сакратар ЦК КПБ, старшыня Кта парт.дзярж. кантролю ЦК КПБ і CM БССР. Нам. старшыні CM БССР, старшыня Кта нар. кантролю БССР. У 1968—78 сакратар UK КПБ. 3 1978 у Маскве старшыня праўлення Нэнтрасаюза спажывецкіх тваў, у 1983—91 нам. міністра паліўнай прамсці РСФСР. Чл ЦК КПБ у 1960—81, Бюро ЦК КПБ у 1966—78. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1959—63, 1970—75. Вярх. Савета СССР у 1962—70, 1974—83. Я.С.Фаіей. СМІРНОЎ Аляксей Мікалаевіч (н. 17.12.1938. г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Др тэхн. н. (1987), праф. (1989). Скончыў Разанскі радыётэхн. інт (1961) і Ленінградскі політэхн. інт (1966). 3 1969 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Інце сучасных ведаў (заг. кафедры). Навук. працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання якасцю вырабаў мікраэлектронікі. Распрацаваў метады аператыўнага вызначэння ўзроўню надзейнасці і паскоранафарсіраваных выпрабаванняў вырабаў мікраэлектронікі ва ўмовах вытвсці.
Тв:. Прогнозврованяе качества сястем. Мн.. 1976 (разам з У.А.Прахарэнкам); Проектярованне техннческвх снстем днагностнровання. Л„ 1982 (разам з Л.П. Глазуновым). СМІРНбЎ Анатоль Піліпавіч (н. 16.8.1925, с. Родзіна Алтайскага краю. Расія), бел. і рас. гісторык. Др гіст. н. (1963), праф. (1969). Скончыў Мінскі пед. інт (1946). Працаваў у Інце філасофіі і права АН Беларусі (1950—56), у Інце гісторыі AH СССР (1957—70), праф. Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971—80), кіраўнік праблемнай групы ў Інце славяназнаўства і балканістыкі Pac. АН (1981—88). Ayrap прац па гісторыі рэв.дэмакр. руху на Беларусі ў 19 ст.. пра дзейнасць К.Каліноўскага, Ф.Савіча і інш.
Тв.: Снгмзмунд Сераковсквй. М.. 1959; Франй Савіч. Мн.. 1961; Революцнонные связн народов Росснн я Польшм. 30—60 гг. XIX в. М., 1962; Кастусь Калмновскнй. Мн.. 1963; Восстанне 1863 г. в Лнтве в Белорусснн. М.. 1963.
СМІРНбЎ (СмірноўГалаван а ў) Віктар Віктаравіч (н. 6.4.1934, Масква), расійскі і ўкр. артыст балета, балетмайстар. Засл. дз. маст. Украіны (1981). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1953). У 1953—74 саліст Вял. тра ў Маскве. 3 1976 гал. балетмайстар Адэскага тра оперы і балета, з 1988 дырэктар і маст. кіраўнік Маскоўскага rap. балета. Яго пастаноўкам уласцівы выкарыстанне розных відаў сучаснага сцэн. танца, імкненне да сінтэзу яго выразных сродкаў, эксперыментатарства ў харэагр. лексіцы. Сярод партый: Вакх («Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.Гуно), Акцёр («Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева) і інш. Сярод пастановак: балеты «Азоранасць» А.Пахмутавай (1973), «Вайна і мір» на музыку В.Аўчыннікава (1987), операбалет
«Вій» В.Губарэнкі (1984) і інш. Адзін са стваральнікаў рас. тэлебалета: «Рамэо і Джульета» на муз. П.Чайкоўскага (1968), «Трапейыя» на муз. С.Пракоф’ева (1970), «Белыя ночы» на муз. А.НІонберга (1972) і інш.
СМІРНбЎ Генадзь Васілевіч (н. 18.10.1948, г. Віцебск), бел. фізік. Др тэхн. н. (2000). Скончыў БДУ (1972). 3 1972 у НДІ парашковай металургіі, з 1993 заг. лабараторыі Інта імпульсных працэсаў. Навук. працы па механіцы дэфармаванага цвёрдага цела. Распрацаваў мадэлі і метады даследавання ўдарнахвалевых працэсаў узаемадзеяння метал. цел. прапанаваў методыку разліку працэсаў зваркі выбухам слаістых кампазіцыйных матэрыялаў.
Тв.: Высокоскоростная деформацяя металлов. Мн., 1976 (у сааўт.); Эффекты двнамяческой кумуляцмн. Мн.. 1999 М.П.Савік. смірндў Генадзь Дзмітрыевіч (н. 3.2.1933, с. Катышка Галышманаўскага рна Цюменскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Канд. тэхн. н. (1970). Засл. работнік прамсці Беларусі (1976). Скончыў Маскоўскі энергет. інт (1957). 3 1960 на Мінскім здзе ЭВМ, з 1972 у НДІ ЭВМ (у 1972—98 нам. дырэктара). Навук. працы па структуры, архітэктуры. надзейнасці выліч. машын, сістэм і комплексаў, аўтаматызацыі праектавання ЭВМ. Распрацаваў архітэктуру, прынцыпы пабудовы і выкарыстання ЭВМ «Мінск» і EC ЭВМ. Дзярж. прэмія СССР 1970. Ленінская прэмія 1983.
Тв:. Электронная вычяслнтельная машнна «Мннск32». М., 1972 (разам з В.У.Пржыялкоўскім, В.Я.Пыхціным); Электронная вычнслнтельная машнна EC1022. М.. 1979 (у сааўт). М.П.Савік. СМІРНбЎ Дзмітрый Іванавіч (26.7.1901, в. Клімава Кастрамской вобл., Расія — 17.3.1975), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.лейт. (1945). Скончыў курсы «Выстрал» (1929), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Вызначыўся ў 1944 у баях на Магілёўшчыне: стралк. корпус на чале з ген.маёрам С. 24 чэрв. фарсіраваў р. Проня, вызваліў г. Чавусы, з баямі прайшоў 50 км на 3, фарсіраваў Дняпро. прычыніў праціўніку значныя страты ў тэхніцы і жывой сіле. 28 чэрв. ўдзельнічаў у вызваленні Магілёва, захапіў у палон больш за 3 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі.