• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Рассказы о кннгах. М.. 1959; Моя бнблмотека. Т. 1—2. М., 1963; Сорок пять лет на эстраде. М„ 1976.
    СМІРЫН Майсей Мендэлевіч (4.11.1895, г. Дзісна Міёрскага рна Віцебскай вобл. — 20.5.1975), савецкі гісторыкмедыявіст. Замежны чл. АН Германскай Дэмакр. Рэспублікі (з 1956). Др гіст. н. (1946). 3 1930 выкладаў усеаг. гісторыю ў ВНУ г. Ніжні Ноўгарад, з 1935 у Маскве у пед. інтах. 3 1938 супрацоўнік Інта гісторыі AH СССР. Даследаваў сацыяльнаэканам. і паліт. жыццё Германіі 15—16 ст. Асн. працы: «Народная рэфармацыя Томаса Мюнцэра і Вялікая сялянская вайна» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948), «Нарысы гісторыі палітычнай барацьбы ў Германіі перад Рэфармацыяй» (1952), «Да гісторыі ранняга капіталізму ў германскіх землях (XV—XVI стст.)» (1969).
    СМГГ (Smith) Адам (5.6.1723. Керколды, Вялікабрытанія — 17.7.1790), шатландскі эканаміст і філосаф; класік эканам. навукі. Вучыўся ва унтах Глазга (1737—40) і Оксфарда (1740—46). Праф. логікі (1751), філасофіі (1752— 63) унта Глазга. Гал. яго праца «Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў» (1776). У аснове вучэння С. было разуменне, што эканам. закоНТЫ, як і законы прыроды, вызначаюйь развіццё грамадства. Адыграў важную ролю ў распрацоўцы тэорыі прац. вартасці. Даказаў, што вартасць стварае не толькі праца ў пэўнай галіне, а ўсякая праца ў кожнай галіне вытвcui. Упершыню прааналізаваў класавую структуру грамадства; вылучаў 3 класы: землеўладальнікаў, наёмных рабочых і капіталістаў. Распрацаваў тэорыю зямельнай
    рэнты, у якой нароўні з навук. палажэннямі былі і памылковыя. Супярэчлівай была і яго тэорыя заработнай платы. Абараняў свабодную канкурэнцыю. Лічыў, што функцыі дзяржавы павінны абмяжоўвацца абаронай краіны, барацьбой са злачынствам і ажыццяўленнем тых гасп. мерапрыемстваў у эканам. жыцці, якія не пад сілу прамысл. буржуазіі. Навук. бок вучэння С. значна паўплываў на развіццё паліт. эканоміі ў свеце.
    Aim.: Анйкйн А.В. Адам Смнт. М.. 1968. І.В.Катмроў.
    СМІТ (Smith) Гамільтан Отанел (н. 23.8.1931, НьюЙорк), амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі і мікрабіялогіі. Чл. Нац. АН ЗША. Чл.кар. Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Каліфарнійскі унт (1952), мед. каледж унта Дж.Хопкінса (1956), дзе і працуе з 1967
    У.Я.Смірноў
    Ю.В.Смірноў.
    Г Сміт.
    (праф. мікрабіялогіі з 1973, праф. малекулярнай біялогіі і генетыкі з 1981). Навук. працы па вывучэнні ферментатыўных механізмаў сістэм рэстрыкцыімадыфікацыі, ферменталогіі генет. рэкамбінацый. механізмаў бактэрыяльных трансфармацый, генет. рэгуляцыі ў пракарыётаў і эўкарыётаў. Адкрыў рэстрыкцыйныя ферменты. Нобелеўская прэмія 1978 (разам з В.Арберам і Д.Натансам).
    СМІТ (Smith) Майкл (26.4.1932, г. Блэкпул, Вялікабрытанія — 4.10.2000), канадскі біяхімік. Чл. Канадскага каралеўскага тва (1981), Лонданскага каралеўскага тва (1986), замежны чл. Нац. АН ЗША (1996). Скончыў Манчэстэрскі унт (др філасофіі, 1956). 3 1966 праф. унта прав. Брыт. Калумбіі (г. Ванкувер, Канада), у 1987—95 дырэктар створанай ім пры унце Лабараторыі біятэхналогій. 3 1997 дырэктар Кан. інавацыйнага фонду. Навук. працы ў галіне біятэхналогій. Прапанаваў метад накіраванага мутагенезу пры дапамозе алігануклеатыдаў, што зрабіла магчымым атрыманне малекул бялкоў з неабходнай паслядоўнасцю амінакіслот (бялковая інжынерыя). Нобелеўская прэмія 1993. Б В .Корзун.
    СМІТ (Smith) Стывен (н. 30.12.1958, Фенікс, ЗША), касманаўт ЗНІА. Скончыў Станфардскі унт (1982). 3 1992 у групе касманаўтаў НАСА (з 2001 нам. камандзіра атрада касманаўтаў). Здзейсніў 3 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 30.9—11.10.1994 на КК
    «Індэвар», 11.2—21.2.1997 і 20.12— 28.12.1999 на КК «Дыскаверы». Правёў у космасе 29,2 сут, у т.л. ў адкрытым космасе 35,6 гадз (5 выхадаў).
    У.С.Ларыёнаў.
    СМІТСАНІТ (ад імя англ. мінералога і хіміка Дж.Смітсана), ц ы н к а в ы ш п а т, мінерал класа карбанатаў, карбанат цынку ZnCOj. Змяшчае аксід цынку (ZnO) да 64,99% (Zn — 52%). Прымесі медзі, магнію, марганцу, жалеза, кобальту, кадмію і інш. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зямлістыя ці шчыльныя скрытакрышт. агрэгаты, нацечныя формы, скарынкі. Колер белы, зялёны, светлакарычневы. жоўты і інш., бывае бясколерны. Паўпразрысты. Бляск шкляны з перламутравым адлівам. Цв. 4,5—5. Шчыльн. 4,1 —4,5 г/см3. Крохкі. Утвараецца ў зонах акіслення свінцовацынкавых сульфідных радовішчаў. Руда цынку.
    СМОГ (англ. smog ад smoke дым + fog туман), канцэнтраванае забруджванне прыземных слаёў атмасферы ў вял. гарадах і прамысл. цэнтрах. Звычайна назіраецца пры інверсіях тры і слабай турбулентнасці паветра. Вылучаюць вільготны (лонданскі тып) — густы туман з дамешкамі дыму або газавых адходаў вытвcui; сухі або фотахім. (лосанджэлескі) — сіняватая дымка з едкіх газаў і аэразоляў павышанай канцэнтрацыі (без туману), якая ўзнікае пад уздзеяннем ультрафіялетавай сонечнай радыяцыі на канцэнтраваныя газавыя выкіды аўтамабіляў і прамысл. прадпрыемстваў; ледзяны (аляскінскі) — узнікае пры нізкіх трах паветра ў выніку быт. выкідаў і пары з ацяпляльных сістэм. Інтэнсіўны і працяглы С. можа стаць прычынай абвастрэння хранічных хвароб, выклікаць удушша, раздражненне вачэй, пашкоджанне расліннасйі і інш.
    СМОЛАКУРЭННЕ. вытворчасць смалы спосабам сухой перагонкі асмолу. Вядома з даўніх часоў, у т.л. ўсх. славянам. Смалу выкарыстоўвалі для прасмолкі марскіх і рачных суднаў, канатаў, рыбайкіх невадоў і інш. На Беларусі ў 13 ст. ажыўлены гандаль смалою з Ганзай праз Рыжскі порт вёў Полацк. Вытвор
    часць і экспарт смалы павялічыліся ў 16 ст., асабліва ў 18 — 1й пал. 19 ст. Памешчыкі, уладальнікі лясных угоддзяў развівалі смалакурны промысел для павелічэння таварнасці сваіх гаспадарак. 3 канца 18 ст. гандаль смалой ішоў праз паўд. парты Херсон, Адэсу. Смалакурны промысел быў найб. пашыраны на Падняпроўі і Палессі (Магілёўская і Мінская губ.). У 1804—10 на смалакурнях Мінскай губ. штогод выраблялі да 40 тыс., у Магілёўскай губ. да 20 тыс. бочак смалы. Смалу гналі ў асноўным прыгонныя сяляне, а пасля адмены прыгоннага права — сялянесаматужнікі і купцылесапрамыслоўцы. Традыц. спосабы С. — ямны, майданны і ў смалакурных печах. К канцу 20 ст. саматужнае С. заняпала. Да 1980х г. вытворчасцю смалы займаліся некаторыя леспрамгасы. Н.І.Буракоўская.
    СМОЛАНД (Smaland), узвышша на Пд Швейыі, скляпеннепадобная ч. Балтыйскага шчыта. Складзена з гранітаў і гнейсаў. Выш. да 377 м (г. Тумтабакен). Рэльеф узгоркавамарэнны, озавыя грады. Вяршынная паверхня платопадобная, расчлянёна далінамі парожыстых рэк. Шмат азёр, балот, тарфянікаў. Хвойныя і мяшаныя лясы, верасоўнікі.
    СМОЛЕТ (Smollett) Тобаяс Джордж (19.3.1721, Далкхарн, каля г. Дамбартан, Вялікабрытанія — 17.9.1771), англійскі пісьменнік. Вывучаў медыцыну ва унце г. Глазга. Літ. дзейнасць пачаў у 1746. Вядомасць прынеслі раманы «Прыгоды Родрыка Рэндама» (1748), «Прыгоды Перыгрына Пікля» (1751), у якіх перапляліся рысы барока і асветніцкага класіцызму. Крызіс асветніцкай свядомасйі выявіўся ў раманах «Прыгоды графа Фердынанда Фэтама» (1753) і «Прыгоды сэра Ланселота Грыўза» (1762), блізкіх да паэтыкі перадрамантызму і сентыменталізму. Найб. значны твор — эпісталярны раман у рэчышчы сентыменталізму «Падарожжа Хамфры Клінкера» (1771), адметны багаццем камічных сродкаў для характарыстыкі гратэскньгх персанажаў, дэмакр. пафасам, псіхал. майстэрствам у абмалёўцы характараў. Аўтар гіст. прац, у т.л. «Поўнай гістбрыі Англіі» (1757—58), паэт. і сатыр. твораў, перакладаў.
    Тв:. Рус. пер. — Прнключення Родрнка Рэндома. М., 1949; Прнключення Пернгрнна Пнкля. М., 1955; Путешествне Хамфрн Клннкера. М., 1983.
    Літ:. Елнстратова А.А. Англнйскмй роман эпохм Просвешенвя. М., 1966.
    СМОЛІК Аляксандр Іванавіч (н. 24.10.1944, в. Каловічы Вілейскага рна Мінскай вобл.), бел. культуролаг і гісторык. Др культуралогіі (2000), канд. гіст. н. (1973), праф. (1999). Скончыў Мінскі пед. інт (1968) і прайаваў у ім з 1968 (у 1972—92 дэкан фта). 3 1992 прарэктар Бел. унта культуры. Навук. працы па гісторыі Беларусі, тэорыі культуры, праблемах развіцця сусв. і айч. культуры і яе ўзаемадзеянняў з сац.паліт. інтамі грамадства. Распрацаваў канцэпцыю рэабілітацыйнака
    смоліч	59
    тарсіснага ўздзеяння мастацтва на дэзадаптаваную асобу посткатастрофнага соцыуму. новыя метадалагічныя падыходы ў вывучэнні сацыядынамікі культуры; вызначыў сутнасць, змест і дзейнасць сац. інтаў у посткатастрофным грамадстве.
    Тв.: Гісторыя Бе.іарусі XVI—XIX стст. Мн., 1997; Культура Беларусі XI—XIX стст. Мн.. 1998; Дзейнасць устаноў культуры па мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай трагедыі. Мн., 1999 (у сааўт.); Сацыядынаміка культуры ў посткатастрофным соцыуме. Мн., 1999; Сацыяльнакультурная дзейнасйь у постчарнобыльскім сойыуме. Мн.. 1999; Гісторыя і культура беларускіх татар. Мн., 2000 (разам з І.Б.Канапацкім).
    СМОЛІЧ Аркадзь Антонавіч (17.9.1891, в. Бацэвічы Клічаўскага рна Магілёўскай вобл. — 17.6.1938), дзеяч бел.
    нац.дзярж. адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі. Праф. (1927). Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905), Новаалександрыйскі інт сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча, 1916), вучыўся ў Кіеўскім політэхн. інце. 3 1910 чл. Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Актыўны ўдзельнік клуба «Беларуская хатка» ў Мінску. На канферэнцыі БСГ у чэрв. 1917 увайшоў у склад яе часовага UK, быў рэдактарам газ. «Грамада». Удзельнік Усебеларускага зёзда 1917 у Мінску. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), нар. сакратар асветы ў 1м яе ўрадзе. Пасля распаду БСГ разам з інш. бел. дзеячамі ў крас. 1918 арганізаваў Беларускую сацыялдэмакратычную партыю, аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў бел. сацыялдэмакратыі. У час паўторнага наступлення палякаў на Беларусь (вер. 1920) пераехаў у Вільню, удзельнічаў у стварэнні Таварыства беларускай школы і быў яго першым старшынёй. У жн. 1922 урад Сав. Беларусі дазволіў С. вярнуцца ў Мінск і прызначыў яго заг. планаваэканам. аддзела Наркамата земляробства БССР. Адначасова з 1923 дацэнт, праф. і заг. кафедры ў БДУ і Інбелкульце (з 1925 нам. яго старшыні, кіраўнік с.г. секцыі і камісіі па раянаванні БССР). У 1924 пад яго кіраўніцтвам створаны час. «Плуг» і Цэнтр. бюро краязнаўства. У 1928 абраны правадз. членам Рус. геагр. тва, узнагароджаны (1930) яго Малым залатым