• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    1607 з’явіўся новы самазванец Ілжэдзмітрый 7/. падтрыманы атрадамі магнатаў і шляхты Рэчы Паспалітай, а таксама данскімі казакамі на чале з І.М.Заруцкім. Летам 1608 ён асадзіў Маскву і авалодаў суседнімі землямі. На бок самазванца перайшла ч. баяр, дваран і духавенства. У лют. 1609 Шуйскі звярнуўся па дапамогу да Швецыі, якой прапанаваў узамен рас. землі з крэпасцямі Ям, Капор’е і Карэла. Кн. M.Q СкапінШуйскі ў 1609—10 пры падтрымны швед. атрадаў нанёс паражэнні прыхільнікам Ілжэдзмітрыя II і зняў аблогу з Масквы. Саюз Расіі са Швецыяй. з якой Рэч Паспалітая была ў стане вайны, стаў зачэпкай для развязвання вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. У гэтай вайне В.Шуйскі пацярпеў паражэнне і ў ліп. 1610 скінуты з трона баярскай групоўкай. Улада перайшла да т.зв. сямібаяршчыны, па ініцыятыве якой царом выбраны польскі каралевіч Уладзіслаў (гл. Уладзіслаў /10; Маскву заняў польскаліт.бел. гарнізон. Летам 1610 адкрытую інтэрвенцыю пачала Швецыя, яе войскі ў 1611 занялі Карэлу і Ноўгарад, у 1612 — Ям. Капор’е, Арэшак, Ладагу, інш. гарады і крэпасці. Патрыят. рух пад заклікам выгнання іншаземцаў і выбрання «спрадвечнага» нара прывёў да фарміравання Першага апалчэння 1611, потым Народнага апалчэння 1612 пад кіраўніцтвам К.Мініна і Дз.Пажарскага, якое восенню 1612 вызваліла Маскву. У сак. 1613 земскі сабор выбраў царом Міхаіла Фёдаравіча Раманава. які паклаў пачатак дынастыі Раманавых. У 1613—14 на Доне і Ніжняй Волзе задушаны казацкасял. рух Заруцкага, які прапаноўваў на рас. прастол малалетняга «царэвіча» Івана — сына М.Мнішак (дачка польскага магната, жонка Лжэдзмітрыя I, а потым і Лжэдзмітрыя II). Паводле Сталбоўскага міру 1617 Швецыя пакінула за сабой Іжорскую зямлю і г. Карэла з паветам. Расія страціла выхад да Балт. мора. У 1617—18 адбіта спроба войск Рэчы Паспалітай захапіць Маскву. Паводле Дэулінскага перамір 'я 1618 Расія ўступіла Рэчы Паспалітай б.ч. Смаленшчыны, Чарнігаўшчыну, НоўгарадСеверскія і некат. інш. землі. Такім чынам, да пач. 1620х г. рас. народ цаной вял. ахвяр у асн. пераадолеў С. і адстаяў сваю нац. дзяржаўнаснь. Узмацнілася ідэя самадзяржаўя, пашырыліся настроі ізаляныянізму, узрасло значэнне правасл. каштоўнасцей.
    Літ.: Абрамовмч Г В. Князья Шуйскне it Росснйскнй трон. Л.. 1991; 3 н м н н А.А. Канун грозных потрясенмй; Предпосылкм первой крестьянской войны в Росснн. М., 1986; Карамзнн Н.М. Нсторня государства Росснйского. Кн. 3, т. 9—12. М., 1989; Ключевскпй В.О. Соч.. В 9 т. Т. 3. Курс русской всторнн, ч. 3. М.. 1988; К octo маров Н.Н. Смутное время Московского государства в начаде XVII столетмя, 1604—1613 М.. 1994; Платонов С.Ф. Очерк» по мстормн смуты в Московском государстве, XVI—XVII вв. 5 мзд. М.. 1995; Яго ж. Смутное время. СПб., 2001; Скрынннков Р.Г. Россня накануне «смутного временн». М.. 1980; Я го ж. Со
    СМУШКЕВІЧ
    63
    цнальнополнтнческая борьба в Русском государстве в начпе XVII в. Л.. 1985; Я г о ж. Смута в Россші в начале XVII в.: Мван Болотнмков. Л.. 1988; Я г о ж. Самозванйы в Россіш в начале XVII в.: Грнгорнй Отрепьев. 2 нзд. Новоснбнрск. 1990; Смута в Московском государстве. М., 1989; Соловьев CM. Соч.: В 18 кн. Кн. 4. Мсторня Росснн с древнейшнх времен. т. 7—8. М., 1989.
    С. В. Пазняк.
    Ю.Смуул.
    Я.У.Смушкевіч.
    СМУУЛ (Smuul) Юхан (18.2.1922. в. Когува на вве Муху, Эстонія — 13.4.1971). эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1965). Друкаваўся з 1943. Аўтар збкаў вершаў «Суровае юнацтва» (1946), «Брыгада хлопцаў з Ярвесуу» (1948), «Каб яблыні цвілі», «Вершы Паэмы» (абодва 1951; за апошні Дзярж. прэмія СССР 1952). паэм «Сын буры» (1947), «Я — камсамолец» (1953) і інш. Нарысы і навелы з жыцпя калг. вёскі ў зб. «Лісты з сяла Сыгедатэ» (1955). Найб. значны твор — дзённік падарожжа ў Антарктыду «Лядовая кніга» (1958, Ленінская прэмія 1961). Да яго блізкая аповесць «Японскае мора, снежань» (1963). Аўтар п’ес «Атлантычны акіян» (паст. 1956), «Леа» (1959), «Кіхнускі Йынь, або Дзікі капітан» (паст. 1964), «Удава палкоўніка» (паст. 1966), «Жыццё пінгвінаў» (1969), сатыр. «Маналогаў» (1968) і інш. На бел. мову асобныя яго вершы перакладалі В.Вітка. В.Дашкевіч, В.Зуёнак, В Шымук, аповесці —С.Міхальчук.
    Тв:. Бел. пер. — Муркамарак. Мн., 1979; Рус. пер. — Морскне песнм: Стнхн н поэмы. М . 1963; Ледовая кнмга; Монологм. М., 1972; Пьесы. М.. 1974.
    Літ:. Суровйев Ю. Юхан Смуул. М., 1964.
    СМУШАК, шкурка ягняці смушкавай пароды, якое было забіта ў першыя суткі (да 3) пасля нараджэння. Падзяляюць на каракульскія (гл. Каракуль) і некаракульскія С. (ад інш. смушкавых парод — сакольскай, рэшацілаўскай, шыразскай і інш). Найб. каштоўныя характарызуюцна шчыльнай, тонкай мяздрою, шаўкавістым валасяным покрывам, добрым бляскам. валькаватымі (паўкруглымі) і бобападобнымі завіткамі. Выкарыстоўваецца для футравых вырабаў.
    СМУІІІКЁВІЧ Якаў Уладзіміравіч (14.4.1902, г. Рокішкіс, Літва —28.10.1941),
    64 смык
    савецкі военачальнік. Двойчы Герой Сав. Саюза (1937, 1939). Ген.лейт. авіяцыі (1940). Вучыўся ў БДУ (1923—25), скончыў Качынскую школу ваен. лётчыкаў (1932), курсы ўдасканалення камсаставу пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1937). 3 1918 у Чырв. Арміі. 3 1919 на Зах. фронце, удзельнік сав,польскай вайны 1920, баёў пад Баранавічамі, узяцця Смаргонскага ўмацаванага раёна. 3 1922 у авіяцыі: камісар эскадрыллі (Мінск), камісар, нач. палітаддзела, камандзір авіябрыгады ў Віцебску (1926—36). Удзельнік баёў у Іспаніі 1936—37 на баку рэспубліканцаў. 3 чэрв. 1937 нам. нач. ВПС РСЧА. У 1939 камандаваў авіягрупай у час баёў на р. ХалхінГол. Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у 1939, сав.фінл. вайны 1939—40. 3 ліст. 1939 нач. ВПС РСЧА, са жн. 1940 ген. інспектар ВПС РСЧА, са снеж. 1940 пам. нач. Ген. штаба па авіяцыі. Канд. у чл. ЦК ВКП(б) у 1939—41, чл. ЦК КП(б)Б у 1932—34. Чл. ЦВК БССР у 1935—36. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1937. У чэрв. 1941 арыштаваны. 28.10.1941 пакараны смерцю. Рэабілітаваны ў 1954.
    Літ:. Людн бессмертного подвнга. Кн. 2. 4 нзд. М., 1975; Знльмановяч Д.Я. На орбнте большой жнзнн. Внльнюс, 1971; Водопьянов М.В., Грм гор ье в Г.К. Летать рожденный. М„ 1969. Б.ДзДалгатовіч. СМЫК, у беларусаў прылада для рыхлення глебы і загортвання ў яе насення. Выкарыстоўвалі часцей пры ляднай (падсечнай) сістэме земляробства ў лясных зонах. На Віцебшчыне, дзе доўга захоўвалася лядная сістэма, сеялі без папярэднага ўзорвання, a С. або вершалінай (сукаваткай) адначасова рыхлілі глебу і засыпалі пасеянае насенне. С. рабілі з расколатых ці абчасаных яловых ствалоў, у якіх з аднаго боку пакідалі сукі даўжынёй 40—60 см. Колькасць ствалоў (5—10) была абумоўлена і таўшчынёй дрэўцаў, з якіх рабілі С., і ўмовамі праны. Для апрацоўкі цяжкіх глеб С. рабілі з больш тоўстых дрэўцаў з мацнейшымі сукамі. Ствалы даўжынёю каля метра прывязвалі дубовымі, лазовымі, бярозавымі віткамі да дзвюх
    Смык
    папярочных планак, радзей прыбівалі цвікамі. Два крайнія ствалы былі на I — 1,5 м даўжэйшыя за сярэднія. Яны ўтваралі аглоблі, за якія чаплялі пастронкі. С. бытаваў на Беларусі паўсюдна, за выключэннем Гомельшчыны, да пач. 20 ст.; часам яго выкарыстоўвалі замест бараны. У некат. мясцовасцях, асабліва на Віцебшчыне, 7—10ствольнымі С. баранавалі бульбу. Л.І.Мінько. СМЫСЛОЎ Пётр Міхайлавіч (14.6.1827, Наўгародская губ., Расія — 18.12.1891), расійскі астраном і геадэзіст. Ген.маёр. Чл. Рускага геагр. тва (1863), адзін з заснавальнікаў Рускага астр. тва (1890). 3 1841 і з 1857 у Ваеннатапагр. дэпо Генеральнага штаба. У 1844—51 і 1855—57 на астраномагеад. і гравіметрычных работах у Віцебскай, Наўгародскай і Пскоўскай губ. У 1860—66 у Пулкаўскай астр. абсерваторыі. У 1866—82 дырэктар Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Навук. працы па вызначэнні геагр. даўгот хранаметрычнымі і інш. метадамі. У 1867—76 праводзіў сістэм. назіранні зацьменняў спадарожнікаў Юпітэра, у выніку чаго вызначыў каэфіцыент гадавой аберацыі святла (20'42"); займаўся фатаграфаваннем паверхні Сонца. Дзямідаўская прэмія 1864 за манаграфію «Рэпсольдаў круг. Хранометры. Хранаметрычная экспедыцыя 1859 г.» (1863).
    Літ.: Ш н б а н о в Ф.А. Нз нсторям практнческой астрономян, геодезнм н картографнн в Россяя: П.М.Смыслов// Ксторнкоастрономнческне мсследовання. М., 1966. Вып. 9; Бмблнографня русской астрономяческой лнтературы 1800—1900 гг. М., 1968 (Тр. Гос. астроном. мнта; Т. 37). А.І.Болсун.
    СМЫЧОК, ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Жлобінскім і Рэчыцкім рнах Гомельскай вобл., у міжрэччы Дняпра і Бярэзіны. Засн. ў 2000 для аховы прыродных комплексаў з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 2,635 тыс. га. Рэльеф пласкахвалісты з эолавымі градамі і раўніннай прырэчышчавай поймай. У складзе заказніка 24 старычныя возеры. Лясы займаюць 35% пл. (пераважаюць дубровы, хвойнікі, чорнаалешнікі, асіннікі, зараснікі вярбы), балоты — 13%. У флоры 485 відаў вышэйшых раслін, з іх 5 відаў занесены ў Чырв. кнігу: вадзяны арэх плывучы, касач сібірскі, гарлачык белы, лікападыела заліўная, фіялка багнавая. У фауне 140 відаў наземных пазваночных жывёл, у т.л. 21 від млекакормячых (дзік, казуля, бобр, андатра, ліс, янотападобны сабака); 105 відаў птушак (12 відаў у Чырв. кнізе: малая паганка, вялікі бугай, чорны бусел, лебедзьшыпун, гогаль звычайны, пусталыа звычайная, каршачок, зімародак звычайны і інш.); багатая іхтыяфауна (у Чырв. кнізе 3 віды: ручаёвая стронга, рыбец, вусач); 121 від насякомых, у т.л. рэдкія: прыгажуня бліскучая, плывунец найшырэйшы, пераліўніца вялікая, перламутраўка балотная. П.І.Лабанок. смычбк Васіль Барысавіч (н. 24.12.1956, г. Славута Хмяльніцкай
    вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Др мед. н. (1999), праф. (2000). Скончыў Чарнавіцкі мед. інт (1980). 3 1985 у Мінскім мед. інце, з 1989 у Бел. НДІ медыкасац. экспертызы і рэабілітацыі (з 1999 дырэктар), адначасова з 2000 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні эфектыўнай комплекснай тэхналогіі рэабілітацыі хворых і інвалідаў.
    Тв.: Черепномозговая травма: эпндемнологня, янвалядность, реабялятацня. Мн., 1998.
    СМЫЧЫЦА. другая назва р. Лаўрыха. СМЫШЛЯЕЎ Валянцін Сяргеевіч (27.3.1891, г. Н. Ноўгарад, Расія — 3.10.1936), рускі акцёр, рэжысёр, педагог, тэатр. дзеяч. Засл. арт. Расіі (1935). Вучыўся ў Маскоўскім унце (1912— 17). 3 1915 акцёр і рэжысёр у 1й Студыі Маскоўскага Маст. тра, у 1924—31 у Маскоўскім Маст. акад. тры другім. Паставіў спектаклі «Утаймаванне свавольніцы» (1923), «Гамлет» (1924) У.Шэкспіра, «Арэстэя» Эсхіла (1926) і інш. У 1925—31 узначальваў тэатр. студыі, з 1933 Маскоўскі драм. тр. У 1922—26 маст. кіраўнік Беларускай драматычнай студыі ў Маскве, дзе паставіў спектаклі «Цар Максімілян» (нар. драма ў апрацоўцы А.Рэмізава і М.Мінкевіча, 1924), «Сон ў летнюю ноч» Шэкспіра (1925), «Вакханкі» Эўрыпіда (1926, з К.Саннікавым) і інш. Яго рэжысуры ўласцівы пошукі новых сродкаў сцэнічнай выразнасці, выкарыстанне прыёмаў гратэску і буфанады. Аўтар кн. «Тэхніка апрацоўкі сцэнічнага відовішча» (ч. 1 — 2, 2е выд. 1922).