• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Нвановскмй А. М.М.Снегнрев м дневннк его воспомннаннй, 1821—1865. СПб., 1871; П ы п н н А.Н Нстормя русской этнографнм. Т. 1. СПб., 1890. Л.А.Малаш.
    СНЕГУР (Snegur) Мірча (н. 17.1.1940, с. Трыфанешты Фларэшцкага рна, Малдова), дзяржаўны і паліт. дзеяч Малдовы. Канд. с.r. н. Скончыў Кішынёўскі с.r. інт. 3 1961 працаваў гал. аграномам, старшынёй калгаса, дырэктарам доследнай станцыі Кішынёўскага с.г. інта; з 1971 у сістэме Мінва сельскай гаспадаркі Малд. ССР, з 1978 дырэктар Малд. НДІ паляводства, ген. дырэктар навук.вытв. аб’яднання «Селекцыя». У 1981—85 сакратар Едзінецкага райкома, у 1985—89 сакратар ЦК Кампартыі Малдавіі. У 1989—90 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Малд. ССР. У 1990—46 Прэзідэнт Рэспублікі Малдова, якая пры ім 27.8.1991 абвясйіла пра сваю незалежнасць.
    СНЕЖАНЬ (назва ад слова «снег»), дванаццаты месяц каляндарнага года (31 дзень), першы месяц зімы. У С. Сонца праходзіць праз пункт зімовага сонцастаяння (21 або 22 снеж.). 15 С. даўж. дня ў Мінску 7 гадз 24 мін, выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 12,7°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяй 41 МДж/м2, радыяцыйны баланс адмоўны (17 МДж/м2). Сярэдняя тра паветра ад 2 °C на ПдЗ да 5,5 °C на ПнУ Беларусі. Адносная вільготнасць паветра дасягае максімуму (88—91%), пахмурных дзён 20—23, ападкаў 35 мм за месяц. У 2й дэкадзе звычайна ўстанаўліваецца ўстойлівае снегавое покрыва, укрываюцца лёдам рэкі і азёры. У С. 12—21 дзень з адлігай. У канйы месяйа глеба прамярзае на 20—30 см. С. — цяжкі перыяд для жывёльнага свету. У пошуках корму прылятаюць да чалавечага жылля чачоткі, шчыглы, чыжы, аўсянкі, галкі, сарокі, вароны. Ліс палюе на мышэйпалёвак і
    зайцоў, ваўкі нападаюйь нават на свойскую жывёлу. Заканчваецца гон у дзікоў, у ментуза ў канцы С. пачынаецца нераст. У садах вядуць барацьбу з мышападобнымі грызунамі.
    СНЕЖАНЬСКАЯ ЎСЕРАСІЙСКАЯ ПА
    ЛІТЫЧНАЯ СТАЧКА 1905, разам з Кастрычніцкай усерасійскай палітычнай стачкай 1905, вышэйшы этап рэвалюцыі /905—07 у Расіі. Адбывалася пад кіраўніцтвам рэв. партый — бальшавікоў, меншавікоў, сацыялістаўрэвалюцыянераў і Бунда, адначасова і ў цеснай сувязі са снежаньскімі ўзбр. паўстаннямі 1905. Стачцы папярэднічаў рэв. ўздым пасля абвяшчэння Маніфеста /7 кастрычніка 1905. У кастр.—снеж. 1905 у Расіі баставалі 1277 тыс. рабочых. Стачка ініцыіравана бальшавікамі як папярэдняя фаза запланаванага імі ўсеагульнага ўзбр. паўстання з мэтай звяржэння царызму і ўсталявання рэв.дэмакр. дыктатуры рабочых і сялян. Кіраўніцтва стачкай і паўстаннем ускладалася на Саветы рабочых дэпутатаў (гл. Саветы дэпутатаў) і падобныя да іх аргцыі. 19.12.1905 Маскоўскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, вырашыў пачаць 20 снеж. ўсеагульную стачку, каб перавесці яе ва ўзбр. паўстанне. Гэтае рашэнне падтрымалі канферэнцыя чыгуначнікаў і з’езд паштоватэлегр. служачых. Ў розныя рэгіёны краіны выехалі дэпутаты Маскоўскага Савета, каб наладзіць кантакты і заручыцца падтрымкай. Усё гэта паспрыяла адначасоваму пачатку стачкі і яе хуткаму пашырэнню па ўсёй Расіі, у т.л. на Беларусі. Баставалі чыгункі, пошта, тэлеграф, рабочыя буйных прамысл. цэнтраў. Гал. патрабаваннем бастуючых была ліквідацыя самадзяржаўя. 22 снеж. стачка ў Маскве перарасла ва ўзбр. выступленне. Урадавым войскам у ходзе барыкадных баёў супрацьстаялі бальшавіцкія, эсэраўскія і меншавіцкія баявыя дружыны (6 тыс. чал., з іх 2 тыс. ўзброеныя). 3 прыбыйцём у Маскву Сямёнаўскага і Ладажскага палкоў 31 снеж. паўстанне было падаўлена. Узбр. паўстанні адбыліся яшчэ ў 30 гарадах Расіі (РастоўнаДоне, Ніжні Ноўгарад, Екацярынаслаў, Харкаў і інш.). У Чыце, Краснаярску, Новарасійску (гл. «Новарасійская рэспублі
    ка») улада на непрацяглы тэрмін пераходзіла ў рукі Саветаў. Але ўсе гэтыя выступленні насілі ізаляваны характар і да лют. 1906 задушаны карнымі войскамі.
    На Беларусі 21—22 снеж. забаставалі ўсе чыгуначнікі, іх падтрымалі рабочыя 17 гарадоў, у 13 з якіх стачка набыла агульнагар. характар. Стачкамі кіравалі стачачныя кты (Баранавічы, Орша. Пінск, Луніней, Магілёў), кааліцыйныя саветы (Мінск, Віцебск), Гомельскі камітэт дэлегатаў. Гэтыя органы выконвалі некат. функцыі рэв. улады. Адбываліся масавыя мітынгі і дэманстрацыі, фарміраваліся баявыя дружыны. Бел. рабочыя спрабавалі перашкодзіць прасоўванню карных войск у Маскву і інш. цэнтры паўстання. У Гомелі, Баранавічах (гл. Баранавіцкае выступленне рабочых і салдатаў 1905), Пінску, Смаргоні сітуацыя была блізкая да ўзбр. паўстання, але мясц. рэв. aprцыі чакалі зыходу барацьбы ў цэнтры Расіі. У канцы снеж. 1905 — пач. студз. 1906 забастоўкі на Беларусі задушаны йарскімі войскамі.
    Літ:. Я к о в л е в Н.Н. Вооруженные восстання в декабре 1905 r. М.. 1957; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн„ 1994.
    СНЕЖКА (чэш. Snizka, польск. Snieika). самая высокая вяршыня (1602 м) у Судэтах (у гарах Крконашы) на мяжы Польшчы і Чэхіі. Складзена са сланцаў. На схілах лясы, горныя лугі, камянгстыя россыпы. Б.ч. года ўкрыта снегам. Метэастанцыя. Канатная дарога. Нац. паркі Польшчы і Чэхіі. Турызм, зімовы спорт.
    СНЕЖНАЯ, вёска ў Галынкаўскім с/с Зэльвенскага рна Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 12 км на ПнУ ад гар. пас. і 14 км ад чыг. ст. Зэльва, 140 км ад Гродна. 318 ж., 118 двароў (2001). Пач. школа, Дом культуры, бка, aim сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СНЕЖНАЯ БЕЗДАНЬ. карставая пячора ў Абхазіі (Грузія), у паўд. адгор'ях Бзыбскага хр. Вял. Каўказа, каля г. Гудаута. Глыб. 1370 м. даўж. галерэй і залаў больш за 9 км. Складзена з вапня
    Снежная плесня: 1 — пашкоджаная расліна; 2 — міцэлій грыба на зерні; 3 — прарастанне заражанага зерня.
    коў, даламітаў і кангламератаў. Падземныя рэкі, вадаспады, ледавік. Пашыраны нацечныя ўтварэнні тыпу «каменнага інею», сталактыты, сталагміты. Спелеафауна, у т.л. лжэскарпіён.
    СНЁЖНАЯ ПЛЁСНЯ. хвароба збожжавых культур, якая выклікаецца грыбамі роду фузарыум. Пашкоджвае азімыя жыта і пшаніцу, шматгадовыя травы (купкоўку зборную, мятліцу, лісахвост і інш.). Назіраецца пераважна ў гады з працяглым раставаннем снягоў, частымі туманамі і недастатковай інсаляцыяй. На Беларусі найб. шкодзійь у паўн.ўсх. раёнах Віцебскай і Магілёўскай, паўн,зах. раёнах Гродзенскай і Мінскай абласцей.
    Інфекцыя захоўваецца ў глебе на расл. рэштках у выглядзе пладовых йел, мійэлію. склероцыяў і інш. На лісці раслін пры выхадзе зпад снегу ўтвараецца суцэльны ружаваты павуйіністы налёт. Спачатку ўзнікаюйь каііідыі (заражаюць маладыя расліны). потым плаловыя целы з сумкамі і сумкаспорамі (заражаюць каласковыя лускавінкі і зярняўкі). Пашкоджаныя расліны трацяйь лісце або гінуць.
    СНЕЖНАЯГАДНІК. с н еж н і к, с н е ж ная ягада (Symphoricarpus), род кветкавых раслін сям. бружмелевых. Каля 15 відаў Пашыраны ў Паўн. Амерыцы і Кітаі. На Беларусі інтрадукавана 8 відаў. Найб. вядомыя С.: белы, ці снягулькі (S. albus), круглалісты (S. rotundifoBus) і прырэчны (S. rivularis). Культывуюцйа ў садах, парках, часта дзічэюць.
    Лістападныя кусты выш. да 2,5 м. Лісце супраціўнае. простае, суцэльнакрайняе. часам выемчатазубчастае або лопасцевае. Кветкі белыя ці ружовыя. адзіночныя або ў каласках, гронках. Плод — белая. зрэдку чырв. ці чорная касцянка, неяломы. Дэкар.. меданосныя расліны. А.М.Скуратовіч. СНЁЖНІК, нерухомае скопішча снегу і лёду, якое захоўваецца даўжэй, чым навакольнае снегавое покрыва, a6q на пранягу ўсяго года; стадыя пераходу ал сезоннага снегавога покрыва да ледавікоў. Узнікаюць у зацененых месйах зза запаволенага раставання снегу, прынесенага ветрам (навеяныя С.) або лавінамі (лавінныя С). Садзейнічаюць фарміраванню ў гарах караў.
    СНЁЖНЫ БАРАН, таўстарог, ч у б у к (Ovis canadensis), млекакормячае роду горных бараноў сям. пустарогіх атр. парнакапытных. Пашыраны ў Паўн.Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы (да Мексікі). Азіяцкі С.б. мае 4 падвіды: ахоцкі, камчацкі, нарыльскі. або путаранскі, і якуйкі; паўночнаамерыканскі — 6—8 падвідаў. Жыве на бязлесных горных схілах і скалах.
    Даўж. да 180 см, выш. ў карку да 115 см, маса да 140 кг. Самкі значна меншыя за самцоў. Афарбоўка цела ад жоўтакарычневай да йёмнабурай, бруха светлае. Рогі ў самцоў (па выгіне) даўж. да 111 см. у самак да 32 см. Кормявца дрэвавахмызняковай расліннасцю. травой. лішайнікамі. Палігамы. Нараджаецца I. зрэдку 2 дзійяняці. Аб’ект палявання.
    Э. Р Самусепка.
    СНЁЖНЫ БАРС, драпежнае млекакормячае, гл. Ірбіс.
    СНЁЙДЭРС (Snyders, Snijders) Франс (11.11.1579, г. Антверпен, Бельгія — 19.8.1657), фламандскі жывапісец, майстар барочнага нацюрморта. Вучыўся ў П.Брэйгеля Малодшага і X. ван Балена.
    СНЕЛ 69
    Прайаваў у Антверпене; з 1609. пасля наведвання Італіі, супрацоўнічаў з ПП.Рубенсам, пісаў у яго карцінах кветкі, садавіну. жывёл. Самаст. творчасць пачаў з невял. нацюрмортаў з некалькіх прадметаў, гал. чынам кашоў, ваз з садавінай. Пазней перайшоў да манум. палотнаў вял. фармату з выявамі размешчаных на сталах або прылаўках вял. колькасці бітай дзічыны. садавіны, гародніны, кветак, аб’яднаных у раскошныя дэкар. кампазіцыі ў стрыманай гаме. Фігуры людзей у нацюрмортах С. выконвалі пераважна інш. жывапісцы. у т.л. А. ван Дэйк, Я./орданс. У позні перыяд пісаў паляўнічыя сйэны. Сярод твораў: «Кош з садавінай», «Прадавец дзічыны», «Стары кірмаш у Антверпене», «Паляванне на дзікоў», «Нацюрморт з дзічынай і агароднінай».
    Я. Ф. Шунейка.
    СНЕЙК (Snake), Змяіная р а к а, рака на ПнЗ ЗША, левы прыток р. Калумбія. Даўж. каля 1670 км, пл. бас. 282,3 тыс. км2. Пачынаейца ў Скалістых гарах, у межах Йелаўстонскага нац. парку, цячэ па ўсх. ускраіне Калумбійскага плато, месцамі ў каньёнах. На С. — самы глыбокі каньён Паўн. Амерыкі — Хелс (2410 м). Утварае вадаспады (Шашоні, выш. 65 м, і інш ). Разводдзе ў крас.—чэрвені. Сярэдні расход вады 1390 м3/с. ГЭС і вадасховішчы. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная для невял. суднаў ад г. Дьюістан Ha С. — гарады АйдахаФолс і ТуінФолс.
    СНЕЛ (Snell) Джордж Дэйвіс (19.12.1903, г. Хейверыл, штат Масачусетс, ЗША — 6.6.1996). амерыканскі вучоны ў галіне імунагенетыкі. Чл. Нац. АН ЗША (1970), чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1952). Скончыў Дартмуткаледж (1926). 3 1926 у Гарвардскім. з 1933 у Вашынгтонскім унтах, з 1935 у Джэксанаўскай лабараторыі. Навук. праны па вывучэнні генет. заканамернасцей сумяшчальнасці тканак. Нобелеўская прэмія 1980 (разам з Б.Бенасерафам і Ж.Дасэ).