Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СНАРАДартылерыйскі, асноўны элемент артылерыйскага выстралу — боепрыпасу для стральбы з гармат. Паводле канструкцыі і прынцыпу дзеяння бываюць звычайныя (актыўныя, набываюць рух за кошт энергіі парахавых газаў у канале ствала) і актыўнарэактыўныя (выштурхоўваюцца са ствала як актыўныя, дадатковую скорасць набываюць ад рэактыўнага рухавіка).
С. падзяляюцца на малога (да 75 мм), сярэдняга (75—155 мм у наземнай, да 152 у марской і да 100 мм у зенітнай артылерыі) і буйнога калібру (звыш названых велічынь); каліберныя (дыяметр паражальнай часткі
С. роўны калібру гарматы), падкаліберныя (дыяметр актыўнай часткі меншы за калібр гарматы) і надкаліберныя (большы за калібр гарматы, устаўляецца ў ствол хваставой часткай); асноўныя — асколачныя, фугасныя, асколачнафугасныя. з гатовымі паражальнымі элементамі, броне і бетонабойныя, кумулятыўныя, запальныя, касетныя, кіроўныя (для паражэння рухомых і малапамерных цэлей, у т.л. з лазернымі галоўкамі саманавядзення); спецыяльныя — асвятляльныя, дымавыя, прыстралачнаўказальныя, процірадыяцыйныя і інш.; дапаможныя — навучальныя, практычныя, сістэмапробньія; вярчальныя і невярчальныя (апераныя). Ёсць таксама хім. і ядз. С.. якія адносяцца да зброі масавага знішчэння. Ядз. С. выкарыетоўваюць для стральбы з дальнабойных буйнакаліберных гармат.
/. С.Жалудок.
СНАТВОРНЫЯ СРОДКІ. лекавыя сродкі, якія нармалізуюць сон (засынанне, працягласць і глыбіню). Да іх адносяцua вытворныя барбітураваіі кіслаты (барбітураты) — фенабарбітал, барбаміл, барбітал, этаміналнатрый; вытворныя бензадыязэпіну — нітразепам, феназепам, сібазон, трыязалам; вытворныя піперыдзіну (напр., глютэтымід); злучэнні аліфатьічнага рада (хлоралгідрат, бромізавал); вытворныя хіназалінону .(напр., метаквалон); амінакіслата трыптафан і інш. У якасці С.с. выкарыстоўваюць лек. сродкі, якія знімаюйь сімптомы, што парушаюць сон (напр., абязбольвальныя, спазмалітычныя, антыдэпрэсанты). С.с. актывізуюць тармазныя працэсы ў мозгу. Барбітураты парушаюць суадносіны фаз хутка і павольнахвалевага сну, пры працяглым ужыванні выклікаюць псіхічную і фіз. залежнасць. Бензадыязэпіны менш парушаюць структуру сну. І.М.Семяненя. СНЕГ, цвёрдыя ападкі атмасферныя ў выглядзе сняжынак — снежных (ледзяных) крышталёў, разнастайных па форме, але з гексаганальнай асновай (шасцівугольная пласцінка, зорачка і інш.). Пры штыпі і тры каля 0 °C сняжынкі зліпаюцца і ўтвараюць камякі дыяметрам да некалькіх сантыметраў. Ва ўмераных і высокіх шыротах С. — тыповы зімовы від ападкаў, які ўтварае снегавое покрыва. На Беларусі С. можа выпадаць з канца вер. да мая. У пераходныя месяцы можа спалучацца з дажджом (гл. Мяшаныя ападкі). Сярэдняя коль
этанатар 3 — выбуховае рэчыва, 4 — кумулятыўная варонка, 5 — засцерагальнік, 6 — узрывальнік);’д — асвятляльны (1 — парашут, 2 — асвятляльная зорка, 3 — выбіўны зарад, 4 — узрывальнік).
касць сутак са снегападам (0,1 мм/сут ці больш) складае ад 55 на ПдЗ да 82 на ПнУ і У. Сярэдняя працягласць выпадзення С. 8—9 гадз за суткі на Пд і 10—11 гадз на Пн. На прайягу сутак у выглядзе С. звычайна выпадае 2—3 мм ападкаў (у пераліку на слой вады), або 2—3 кг на 1 м2. Макс. зарэгістраваная ў 2й пал. 20 ст. сутачная колькасць сухога С. склала 36,8 мм (18.1.1970, ст. Пружаны). Значны снегапад і асабліва мяцеліца пагаршаюць бачнасць. Вял. снегапады абломліваюць галіны дрэў у лясах і садах, парушаюць рух транспарту. Гл. таксама Снегавое покрыва. Снегазатрыманне.
СНЕГАВАЯ ЛІНІЯ снегавая м я ж а, вышынны ўзровень, вышэй за які намнажэнне цвёрдых ападкаў пераважае над іх раставаннем і выпарэннем. Вышыня яе вызначаецца тэмпературнымі ўмовамі і колькасцю цвёрдых ападкаў, звязаных з шыратой мясцовасці і кантынентальнасцю клімату, асаблівасцямі араграфіі, у т.л. экспазіцыі схілаў. У экватарыяльных шыротах С.л. на выш. каля 4600 м, у трапічных — 5000—6000 м, у Альпах — 2200—3100 м, на Каўказе — 3500—3700 м. У Арктыцы С.л. апускаецца да 500—200 м, а ў Антарктыдзе зніжаецца да ўзроўню MOpa
СНЕГАВОЕ ПОКРЫВА слой снегу на паверхні Зямлі, які ўтвараецца ад снегападаў. Бывае часовае (растае за некалькі гадзін або дзён) і.ўстойлівае (ляжыць на працягу ўсёй зімы або з невял. перапынкамі). Характарызуецца вышынёй і шчыльнасцю (вымяраецца снегамерам). Моцна адбівае сонечную радыяцыю (гл. Альбеда), істотна ўплывае на воднацеплавы рэжым глебы, садзейнічае затрыманню цяпла, ахоўвае расліны ад вымярзання. Аказвае ўздзеянне на клімат, рэльеф, гідралагічныя і глебаўтваральныя працэсы, жыццё расл. і жывёльнага свету. Макс. плошчы на Зямлі С.п. займае ў канцы зімы Паўн. паўшар’я (99 млн. км2), мінім. — у канцы зімы Паўд. паўшар’я (47 млн. км2). Каля 30% снегу, які ўтвараецца штогод, служыць крыніцай жыўлення ледавікоў. На Беларусі ўстойлівае С.п. трымаецца ў сярэднім 100—110 сут на ПнУ і 70—80
Снарады: a — віды паводле калібру (1 — каліберны, 2 — надкаліберны, 3 — падкаліберны); б — вярчальны асколачны (1 — корпус, 2 — разрыўйы зарад, 3 — узрывальнік); в — бранябойны падкаліберны (1 — трасер, 2 — карбідавальфрамавы асяродак, 3 — балістычны наканечнік); г — кумулятыўны вярчальны (1 — трасер, 2 — капсуль
СНЕГАЎБОРАЧНЫЯ 67
сут па ПдЗ, утвараецца звычайна на ГІнУ у пач., а на ПдЗ у канцы снежня, разбураецца ў сак., канчаткова сыходзіць праз 9—20 сут. Найб. выш. С.п. ў канцы лютага — пач. сак. — ад 15—20 см на Пд да 20—45 см на Пн. Шчыльнасць С.п. ў першыя месяцы зімы на адкрытых участках 0,1—0,15 г/см3, у канцы яе да 0,3—0,4 г/см3 (у лесе меншая). Гл. таксама Снегавая лінія, Снегазатрыманне.
СНЕГАЗАТРЫМАННЕ, с н е г а н a мнажэнне, агратэхнічны прыём, накіраваны на назапашванне снегу. Праводзіцца на палях з азімымі культурамі і на зябліве пад пасеў яравых культур. Садзейнічае памяншэнню глыбіні прамярзання глебы, ахоўвае азімыя культуры ад вымярзання, стварае дадатковыя запасы вільгаці на палях, паляпшае ўмовы інфільтрацыі расталай вады вясной. С. ажыццяўляюць з дапамогай куліс, полеахоўных лясных палос, штучных перашкод з галля ці шчытоў, снегавых валоў, размешчаных упоперак пануючых вятроў, пакінутага ў полі высокага ржышча і інш. На Беларусі праводзіцца пераважна на ПдУ, дзе ў маі і чэрв. назіраецца недахоп вільгаці, а таксама на пясчаных і рыхласупясчаных глебах, на неаблесеных вяршынях марэнных град, водападзелах і інш., асабліва ў маласнежныя зімы.
СНЕГАМЕР, прылада для вымярэння шчыльнасці снегавога покрыва. Асн. частка С. — цыліндр (выш. 50—60 см, пл. сячэння 100 см2) са шкалой па вышыні ў сантыметрах. Пры вымярэнні цыліндр паглыбляюць вертыкальна ў снег да подсцільнай паверхні, вышыню снегавога покрыва адзначаюць па шка
ле, яго шчыльнасйь — па адносінах масы ўзятай пробы да яе аб’ёму. Выкарыстоўваюйь таксама гамаС.. прынцып дзеяння якога заснаваны на паглынанні снегам гамавыпрамянення ад крыніны, размешчанай пад снегавым покрывам.
СНЕГАЎБОРАЧНЫЯ МАШЫНЫ, машыны для выдалення снегу з палатна аўтамаб. дарог, чыГ. і трамвайных пуцей, аэрадромаў, вулій, плошчаў і тратуараў. Падзяляюцца на снегаачышчальнікі, снегапагрузчыкі і пуцявыя С.м.
Снегаўборачныя машыны: 1 — шнэкаротарны снегаачышчальнік ДЭ226 (акцыянернага таварыства «Амкадор»); 2 — франтальнабакавы снегаўборачны адвал і раскідвальнік на аўтамабілі МАЗ; 3 — снегапагрузч'ык саўковага тыпу са скрабалкавым транспарцёрам; 4 — снегаўборачная машына для ачысткі тэрыторый чыгуначных станцый і стрэлачных пераводаў; 5 — чыгуначны ротарны снегаачышчальнік.
Снегаачышчальнікі дарожныя бываюць мех. (плужныя, плужнашчотачныя, ротарныя, шнэкаротарныя) і цеплавыя (газаструменныя); на пнеўмаколавым (аўтамабілі, трактары, колавыя цягачы, прычэпы і паўпрычэпы) і гусенічным хаду. Плужныя (аднаі двухадвальныя) выкарыстоўваюць для патрульнай снегаачысткі; плужнашчотачныя — для поўнага выдалення снегу з пакрыцця ссоўваннем асн. снегавой масы ў бок адвалам і змятання астатняга ўшчыльненага снегу шчоткай; ротарныя — для кідання снегу на 5—20 м (рэжучым дыскам або фрэзайротарам) за межы землянога палатна; плужнаротарныя — для патрульнай ачысткі кідальным ротарам (да 15 м), снег да якога падаецца плугам; шнэкаротарныя — для выдалення значных. снегавых мас на 30—35 м; газаструменныя — для ачысткі ад снегу дарог і аэрадромаў пры таўшчыні снегавога покрыва да 0,2 м газаструменным, газаструменнамех., газаструменнашчотачным уздзеяннем на снег. Чыгуначныя снегаачышчальнікі бываюць плугавыя, фрэзерныя, ротарныя. Рабочы орган устаноўлены ў пярэдняй частцы (у плугавых з двух тарцоў) вагона, які падштурхваецца лакаматывам. Снегапагрузчыкі прызначаны для пагрузкі снегу з валоў або куч у трансп. сродкі, некаторыя з іх могуць грузіць пясок, хларыды і інш. сыпкія матэрыялы. Зманціраваны на спец. аўтамаб. або трактарныя шасі, рабочы орган мае сілкавальнік лапавага тыпу (ці фрэзерны) і скіпавы коўш або скрабалкавы канвеер (элеватар). Пуцявыя ўборачныя машыны ачышчаюць тэр. чыг. станцый ад снегу і смецця. Рабочы орган іх — ротар з гнуткімі лопасцямі, крылы, ледасколвальнае прыстасаванне, канвееры. Снег загружаецца ў прычапныя паўвагоны, падлогай у якіх служыць пласціністы канвеер. Таўшчыня слоя ачысткі да 0,8 м. Для ачысткі стрэлачных пераводаў, сартавальных горак, тэрыторый станцый выкарыстоўваюць пуцявыя стругі, шматвагонныя (прычапныя да лакаматыва ці самаходныя) снегаўборачныя паязды і інш.
На Беларусі некаторыя разнавіднасці С.м. выпускаюць акц. тва «Амкадор» і прадпрыемства «Белдартэхніка».
С. В. Багдановіч.
68 СНЕПРОЎ
СНЕГІРбЎ Іван Міхайлавіч (4.5.1793, Масква — 21.12.1868), рускі этнограф, фалькларыст, археолаг. Скончыў Маскоўскі унт (1814), з 1826 праф. у ім. Сабраў, пракаменціраваў і апублікаваў багаты матэрыял па рус. лубачных малюнках, прыказках і прымаўках. Апісаў рус. нар. святы і абрады, з выкарыстаннем для параўнання слав. і зах.еўрап. крыніц, найб. поўна — бел. этнагр. друкаваныя і рукап. матэрыялы, якія дасылалі яму В.Р.Анастасевіч, В.М.Бадзянскі і інш. Асабліва многа каштоўных звестак, сабраных па анкеце З.Я.ДаленгіХадакоўскага студэнтамі Віленскага унта, перадаў яму І.М.Лабойка. Сябраваў з ДаленгамХадакоўскім, кансультаваўся з ім па пытаннях гісторыі, этнаграфіі і фальклору бел. народа, карыстаўся яго архівам. Багаты матэрыял па этнаграфіі, гісторыі і фальклоры Беларусі змясціў у працы «Рускія простанародныя святы і прымхлівыя абрады» (вып. 1—4, 1837—39).