• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Б.М.Смольскі. Дз.Б.Смольскі
    СМбЛЬСКІ Дзмітрый Браніслававіч (н. 25.7.1937, Мінск), бел. кампазітар, педагог. Сын Б.С.Смольскага. Засл. дз. маст. Беларусі (1976). Нар. арт. Беларусі (1987). Скончыў Бел. кансерваторыю (I960). Вучань М.Пяйко, Ю.Фартунатава, А.Эйгеса. 3 1962 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1986 праф.). Творам уласцівы прыхільнасць да паглыбленай псіхалагічнасці вобразаў, экспрэсіўнасць. сістэмнасць кампазіцыйных сродкаў, што вылучае адметнасць яго творчасці ў сучасным муз. мастацтве. Значныя дасягненні ў розных жанрах (сімфонія, опера, араторыя і інш.) абумоўлены своеасаблівасцю творчай задумы і маст. дасканаласйю яе ўвасаблення з выкарыстаннем індывідуальна асэнсаваных сродкаў музыкі. Сярод твораў: оперы «Сівая легенда» (паст. 1978), «Францыск Скарына» (паст. 1980); араторыі «Мая Радзіма» (1970), «Паэт» (1980), камерная араторыя «Песні Хірасімы» (1966); вак.сімф. цыкл «Бабін век», 10 сімфоній (1961—99), канцэрты для фп.
    (1995), цымбалаў (1961, 1974, 1983), канцэрціны для скрыпкі (1972) і віяланчэлі (1973), вак. цыклы, у т.л. на вершы Я.Купалы, Цёткі, Г.Ахматавай, А.Вазнясенскага, Я.Палонскага, Б.Пастарнака, М Цвятаевай, Ф.Цютчава, Ф.Гарсія Лоркі; хар. йыкл на верш М.Танка, рамансы, песні, музыка да кінафільмаў, драм. спектакляў і інш. Ся
    М.У.Смольскі.
    Р Б.Смольскі
    род вучняў К.Бандарэнка, V Гарэлава, У .Дамарацкі, У.Кур’ян. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
    Літ:. А у э р б а х Л.Д. Д.Смольскяй // Ауэрбах Л.Д. Белорусскне компознторы. М., 1978; Сергіенка Р.І. Вось.мая сімфонія Дз. Смольскага: Погляд на кампазіцыю і драматургію // Пытанні культуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1994. Вып. 13; А л а д о в a Р. Откровенмя Дмятрня Смольского // Муз. академяя. 2000. № 2. Т.А.Лубкова.
    смбльскі Мікалай Уладзіслававіч (7.10.1905. г. Нароўля Гомельскай вобл. —29.4.1976), бел. вучоны ў галіне батанікі. Акад. АН Беларусі (1969, чл.кар. 1956), др біял. н. (1967), праф. (1969). Акад. АН Таджыкістана (1951). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Скончыў ГорыГорацкі с.г. інт (1924), Сібірскую с.г. акадэмію (1927). 3 1945 дырэктар Усесаюзнага НДІ сухіх субтропікаў (Душанбе), з 1955 дырэктар Цэнтр. бат. сада АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні фісташкавых саваннаў, шаўкоўніцы і пладовых Сярэдняй Азіі, па інтрадукйыі і селекцыі субтрапічных культур у зонах вільготных і сухіх субтропікаў СССР. Распрацаваў тэарэт. асновы інтрадукцыі і акліматызацыі карысных раслін, зялёнага будва, аховы прыроды і ўзнаўлення прыродных рэсурсаў Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
    Тв.: Деревья н кустарнякя, розы н сярень. Мн.. 1968 (у сааўт.); Новые перспектнвные для Белорусснм кормосплосные растеняя. Мн., 1970 (у сааўт.); Многолетнне цветочные растення. Мн., 1972 (у сааўт.).
    СМОЛЬСКІ Рычард Баляслававіч (н. 3.4.1946, г. Ліда Гродзенскай вобл.), бел. тэатразнавец, педагог. Др мастацтвазнаўства (1991), праф. (1999). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1970). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1976 у Інце мастацтвазнаўства, этна
    62 СМОЛЬЧЫЦКІЯ
    графіі і фальклору Hau. АН Беларусі (з 1988 заг. аддзела), адначасова з 1997 рэктар Бел. AM. Даследуе праблемы рэжысуры, акцёрскай творчасці, сцэнічнай героікі, рус. тэатр. культуры на Беларусі. Аўтар кніг «Пазначана часам: Пошукі сучаснай беларускай рэжысуры» (1984), «Стварэнне лёсу: Гістарычная і героікарэвалюйыйная тэма ў тэатрах Беларусі 70—80х гг.» (1987), «На скрыжаванні: Тэатр у працэсах станаўлення і развіцця гістарычнай і нацыянальнай свядомасці беларусаў» (1999), «Рэха мінулага: Тэатразнаўчыя эцюды аб беларускай культуры XX ст.» (2000); раадзелаў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 2—3, 1985—87); п’ес (з Ю.Сохарам) «Разбег» (1974), «Выкупленне» (1976), «Не толькі пра каханне» (паст. 1978); радыёп’есы «Лёс, які мы выбіраем» (паст. 1986); сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Марыя» (1975); «Праз усё жыццё» (1978, пра Е.МІровіча), «Уладзіслаў Галубок» (1982); «Жыццё кліча» (1984, пра У.Крыловіча), «Антракт» (1992, пра М.Яроменку; з В.Навуменкам).
    Тв.: На сцене — бессмертне подвмга. Мн., 1982; Грядушнм в наследство: Тема Велнкой Отеч. войны в бел. театре 80х гг. Мн., 1986; Тэатр у прасторы часу: Мастацтвазнаўчыя арт., рэц., творчыя партрэты. Мн., 1998.
    Т.Я.Гаробчанка.
    СМбЛЬЧЫЦКІЯ КАНГЛАМЕРАТЫ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны за 1.4 км на Пн ад в. Забалацце Карэлійкага рна Гродзенскай вобл. Назва ад былой в. Смольчьшы. 15 камлыг (даўж. больш за 3 м), з іх найб. даўж. 11,8 м, шыр. 6,2 м, выш. 7,8 м, у абводзе 23,7 м, аб’ём 303 mj, маса каля 802 т. Утварыліся ў выніку цэментацыі карбанатным растворам водналедавіковых пясчанажвіровагалечных і пясчанажвіровых з валунамі адкладаў, што чаргуюцца паміж сабой (магутнасць слаёў 0.1—1,5 м). С.к. — эталон карбанатных новаўтварэнняў.
    В Ф.Вінакураў.
    завіслых драбнюткіх кропельках вады або крышталях лёду. Бачнасць пры С. больш за 1 км (пры тумане — да 1 км). У свабоднай атмасферы С. — слабае памутненне паветра (пачатковы воблачны слой), звязанае з прадуктамі кандэнсайыі вадзяной пары.
    Ф Смуглевіч Аўтапартрэт.
    СМУГЛЁВІЧ Францішак (6.10.1745, Варшава — 18.9.1807), жывапісец, графік, педагог; прадстаўнік класіцызму. Творчасць звязана з маст. жыццём Польшчы, Літвы, Беларусі, Расіі. Вучыўся ў бацькі Л.Смуглевіча і Ш.Чаховіча. У 1763—84 у Рыме, вучыўся ў А.Марана, з 1766 у акадэміі св. Лукі; разам з В.Брэна размалёўваў золатам гроты. У 1784—97 у Варшаве, у 1797— 1807 праф. жывапісу і малюнка ў Віленскім унце. Удзельнічаў у размалёўцы інтэр’ераў Міхайлаўскага палаца ў Пецярбургу (1800—01; не зберагліся), аформіў т.зв. залу Смуглевіча ў бцы Віленскага унта (разам з братам Антоніем), выканаў шэраг станковых карцін і манум. размалёвак у храмах Беларусі (Мінск, Гродна, Полацк. Рэчыца і
    інш.), Літвы і Польшчы. Працаваў у жанрах гіст., батальным. партрэта. ствараў алегарычныя і міфалагічныя' кампазіцыі. Сярод твораў: «Смерць Марыі» (1784), «Св. ІаанХрысціцель», «Прыгавор аб выгнанні Арыстыда», «Перамога Аляксандра над Дарыем», «Юдзіф», «Бітва каля Берасцечка ў 1651», «Развітанне апосталаў Пятра і Паўла» (1805), «Персідскія паслы ў караля Марока», «Пасольства скіфаў у Дарыя», «Бітва пры Хаціне ў 1673», «Польскія сяляне за сталом», «Літоўскія сяляне», «Прысяга Т.Касцюшкі на Кракаўскім рынку», «Уступленне Баляслава Храбрага ў Кіеў», «Сяляне ў нацыянальным адзенні», «Сцэна з сялянскага жыцця»; партрэты Ю.Пешкі, Р.Пшаздзецкага, сям’і Тышкевічаў, епіскапа Гедройца, старой жанчыны. сям'і К.Прозар. аўтапартрэт і інш. Афармляў кнігі, выканаў каля 150 малюнкаў. Сярод яго вучняў мастакі Х.Аляшкевіч, ХО.Пешка.
    Літ:. Дробов Л.Н. Жнвопнсь Белорусснн XIX—XX в. Мн.. 1974. Л.Н.Дробаў.
    СМУЛКОВА (Smulkowa) Яніна Эльжбета (н. 24.6.1931. г. Львоў, Украіна), польскі мовазнавец. Скончыла аддзяленне польскай і слав. філалогіі унта імя М.Каперніка ў г. Торунь (1955). 3 1957 у Варшаўскім унце (з 1988 праф.); адначасова ў 1957—61 працавала ў Інue славяназнаўства Польскай АН. 3 1991 ген. консул, у 1992—95 Надзвычайны і ПаўнаМоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. 3 1997 выкладае ва унце ў Беластоку, кіраўнік кафедры бел. культуры. Даследуе бел. і параўнальную слав. дыялекталогію, бел. і ўсх.слав. акцэнталогію, тэорыю і практыку моўных кантактаў на польскабел.літоўскім паграніччы, бел. і агульную фанетыку і фаналогію. Аўтар прац «Гаворкі ўсходняй Беласточчыны ў святле лексічных даследаванняў» (1972), «Да пытання аб прадказальнасйі ўсходнеславянскага націску» (1976), «Аб польскабеларускіх моўных саюзах у аспекйе часавым і тэрытарыяльным» (1988), «Беларускалітоўскапольскае этналінгвіс
    Адзін са Смольчыцкіх кангламератаў
    СМУГА атмасферная, слабае памутненне паветра каля зямной паверхні. Выклікаецца рассеяннем святла на
    Ф Смуглевіч. Персідскія паслы ў караля Марока.
    тычнае пагранічча. Сучасныя праблемы» (1993), «Беларускія элементы ў творчасці А.Міцкевіча» (1998), «Моўнае пагранічча як прадмет сучаснай дыялекталогіі» (2001) і інш. Удзельнічала ў стварэнні канйэпцыі, зборы матэрыялаў і падрыхтоўцы «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 1—3, 1980—93), «Слоўніка беларускіх гаворак паўночназаходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. I—5, 1979—86), «Слоўніка мікратапонімаў паўночнаўсходняй ГІольшчы» (т. 1—2, 1992—95) і інш. Чл. Міжнар. асацыяцыі беларусістаў.
    7в.: Slownictwo z zakresu uprawy roli w gwarach wschodniej Bialostocczyzny na tie wschodnioslowiariskim. T. 1—2. Warszawa; Krakow, 1968; Studia nad akcentem j^zyka bialoruskiego: (Rzeczownik) Warszawa. 1978; Fonetyka i fonologia j^zyka bialoruskiego z elementami fonetyki i fonologii ogdlnej. Warszawa, 1988 (разам з B М.Чэкманам); Bialorus i Pogranicza: Studia o j^zyku i spoleczeristwie. Warszawa. 2002.
    A. С.Аксамітаў.
    СМУТА, Смутны час, тэрмін рас. гістарыяграфіі для абазначэння падзей гасп.. сац.паліт. і дынастычнага крызісу ў Расіі канца 16 — пач. 17 ст.. які быў узмоцнены замежным ваен.паліт. умяшаннем. У сав. гістарыяграфіі ўжываліся тэрміны «Сял. вайна пач. 17 ст.». «Польская і швед. інтэрвенцыя пач. 17 ст.». Сучасныя рас. гісторыкі разглядаюць падзеі пач. 17 ст. як грамадз. вайну, ў якую былі ўцягнуты ўсе сац. групы і пласты: у фазу адкрытай узбр. барайьбы перайшлі вострыя антаганізмы паміж феадаламі і сялянамі, якія супраціўляліся запрыгоньванню (гл. Запаветныя гады); паміж казацтвам і дваранствам, дваранствам йэнтра і ўскраін, якія змагаліся за ўладу і ўплыў у краіне. Рэч Паспалітая і ІПвецыя імкнуліся выкарыстаць унутрырас. крызіс для вяртання страчаных у ,папярэдніх войнах зямель. У 1598 памёр апошні прадстаўнік дынастыі маскоўскіх Рурыкавічаў цар (з 1584) Фёдар Іванавіч. Становішча выбранага Земскім саборам цара Барыса Гадунова |І598—1605] было складаным, бо яго падазравалі ў забойстве царэвіча Дзмітрыя Іванавіча. Неўраджай і масавы голад 1601—03 пагоршылі жьшцёвыя ўмовы ўсіх пластоў грамадства, асабліва сялян. што прывяло да буйных хваляванняў пад заклікам звяржэння Гадунова і перадачы ўлады «законнаму цару Дзмітрыю Іванавічу», якому нібыта ўдалося выратавацца. У 1604 пад імем царэвіча Дзмітрыя Іванавіча з поўдня ў межы Расіі, пры падтрымцы Рэчы Паспалітай, уступіў самазванец Ілжэдзмітрый I, якога падтрымала ч. баярства і гараджан. Пасля раптоўнай смерці Барыса Гадунова (1605) і забойства яго сына Фёдара Лжэдзмітрый I заняў прастол. У 1606 ён забіты змоўшчыкамі на чале з кн. Васілёлі Іванавічам Шуйскім, які быў выбраны новым царом [1606—10], Шуйскі задушыў Бтотнікава паўстанне 1606—07, якое адбывалася пад заклікам перадачы ўлады «зноў выратаванаму» Дзмітрыю Іванавічу. Летам