Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СМІРНОЎ Ігар Глебавіч (н. 6.9.1927, С.Пецярбург), бел. і ўкраінскі дзеяч самадз. мастайтва, балетмайстар. Засл. работнік культ. Украіны (1967). Засл. дз. маст. Беларусі(1979). 3 1953 працаваў у розных установах культуры Украіны, кіраваў самадз. танц. калектывамі. 3 1969 кіраўнік пінскага нар. ансамбля танца «Палессе», з якім падрыхтаваў каля 50 харэагр. пастановак. у т.л. «Лявоны», «Лявоніха», «Ля ваколіцы», «Сказ пра Палессе», «Гапак», «Мэрцышор»,
«Брыул», якія ўвайшлі ў тэматычныя цыклы «Беларусь мая. родны край», «Памяйь пакаленняў», «Народаў дружная СЯМ Я». Л.М.Баярышава. СМІРНОЎ Канстанцін Мікалаевіч (31.5.1854 — пасля 1908), расійскі военачальнік. Ген.лейт. (1904). 3 дваран Мінскай губ. Скончыў 2е Канстанцінаўскае ваен. (1872) і Міхайлаўскае артыл. (1873) вучылішчы, Міхайлаўскую артыл. (1879?) і Мікалаеўскую Генштаба (1883) акадэміі. У пач. рус.яп. вайны 1904—05 прызначаны камендантам крэпасці ПортАртур (з падпарадкаваннем усіх сухап. войск у ПортАртуры). Але рэальная ўлада над войскамі належала нач. Квантунскага ўмацаванага рна ген.лейт. А.М.Стэселю. Разам з ген.лейт. РА.Кандраценкам С. ствараў і ўманоўваў сістэму абароны, кіраваў адбіццём шэрагу штурмаў крэпасці. На ваен. савеце 29.12.1904 выказаўся за працяг барайьбы. але 2.1.1905 ПортАртур быў здадзены Стэселем (гл. таксама «ПортАртура абарона»), Пасля вайны разам з ген. Стэселем, В.Рэйсам і А.В.Фокам аддадзены пад суд за капітуляйыю крэпасці, апраўданы. 18.3.1908 выкліканы на дуэль Фокам (прыхільнікам капітуляцыі), якога С. абвінаваціў у здрадзе. На дуэлі С. йяжка паранены, з крас. 1908 у адстаўцы. Далейшы лёс невядомы. А.М.Лукашэвіч. СМІРНОЎ Мікалай Аляксандравіч (5.5.1898, Мінск — 19.11.1960), генераллейтэнант артылерыі (1958). Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1917), Кіеўскую школу камсаставу (1926). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Зах. і Паўд. франтах: камандзір узвода, нам. камандзіра батарэі, ад’ютант дывізіёна. У Вял. Айч. вайну на Паўд., Сталінградскім. 1м і 4м Укр. франтах: камандзір артыл. палка, камандуючы артылерыяй дывізіі, корпуса, арміі. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, у Польшчы. Чэхіі, Славакіі. У 1945—58 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
СМІРНОЎ Мікалай Міхайлавіч (н. 22.4.1919, Масква), бел. і расійскі вучоны ў галіне педыятрыі. Др мед. н. (1967), праф. (1968). Скончыў 1ы Маскоўскі мед. інт (1941). 3 1956 у Віцебскім мед. інue (заг. кафедры). 3 1980х г. у Маскве. Навук. працы па вывучэнні фізіялогіі і паталогіі кровазвароту, дыхання і стрававання ў дзяцей.
7в.: Чзмененяя сердечнососудястой снстемы у детей в разлмчные перноды пневмонян // Сердечнососуднстая патологня прп заболеваняях органов дыхання н ревматнзме у детей. М., 1959; Бронхопневмоння у детей раннего возраста // Ннфекцмонноаллергкческне заболевання у детей. М.. 1965.
СМІРНОЎ (СмірноўСвятлоўскі) Пётр Іванавіч (14.8.1897, г. Чырвоны Сулін Растоўскай вобл., Расія — 17.3.1940), военачальнік, флагман флоту 2га рангу (1938). Скончыў Ваеннамарскую акадэмію (1927). 3 кастр. 1917 адзін з камісараў і нач. штаба
зводнага Кранштацкага атрада. У 1918 камісар атрада маракоўпадрыўнікоў на Петраградскім напрамку, нач. штаба Волжскай ваен. флатыліі, камандзір асобнага атрада на Усх. фронце. 3 вер. 1919 — да снеж. 1920 камандуючы Дняпроўскай ваеннай флатшіяй (ДВФ). чл. ваен. савета Гомельскага ўмацаванага раёна. Удзельнік Лоеўскага прарыву 1920, баёў за Нароўлю, Мазыр. Петрыкаў, Тураў, кіраўнік прарыву караблёў ДВФ з Мазыра ў тыл праціўніка. У 1924 камісар і старшы пам. камандзіра вартавога карабля «Вароўскі», які ў 1924 здзейсніў далёкае плаванне вакол Еўропы і Азіі (з Архангельска ва Уладзівасток). Пазней працаваў саветнікам ВМФ у Кітаі. 3 1927 на адказных пасадах у ВМФ СССР, у т.л. (у студз. 1938 — сак. 1939 1ы нам. і часова выконваючы пасаду наркома ВМФ СССР). Дэп. Вярхоўнага Савета СССР у 1936—40. Аўтар успамінаў «Дняпроўская ваенная флатылія» (1925). І.Я.Краўцоў.
СМІРНОЎ Сяргей Сяргеевіч (16.9.1895, г. Іванава, Расія — 20.8.1947), расійскі геолагмінералог. Акад. AH СССР (1943, чл.кар. 1939). Скончыў Петраградскі горны інт (1919). У 1919—41 \ Геал. кue, адначасова праф. Ленінградскага горнага інта. 3 1945 у Інце геал. навук AH СССР. Даследаваў рудныя радовішчы Урала. Забайкалля, Д. Усходу і ПнУ Расіі. Навук. працы па мінералогіі рудных радовішчаў і праблемах рудаўтварэння. Стварыў металагенічны кірунак у вучэнні аб карысных выкапнях. Дзярж. прэмія СССР 1946. Яго імем названы гара на пве Таймыр. пасёлак. радовішча алавянаполіметал. руд у Прыморскім краі і мінерал смірнаўскіт.
Тв.: Мзбр. труды. М„ 1955; Рудные месторожденмя н металлогення восточных районов СССР. М.. 1962.
СМІРНОЎ Сяргей Сяргеевіч (26.9.1915, С.Пецярбург — 22.3.1976), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі энергетычны інт (1937), Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1941), Удзельнік Вял. Айч. вайны. 3 1946 працаваў у «Военнздате», час. «Новый ммр», гал. рэдактарам «Лнтературной газеты» (1959—60). Друкаваўся з 1934 як журналіст. На дакумент. матэрыяле напісаны яго кнігі «На палях Венгрыі» і «Сталінград на Дняпры» (абедзве 1954). Творы С. ўпершыню ўзнавілі гераізм абаронцаў Брэсцкай крэпасці ў 1941: «Крэпасць на гранійы» (1956), «У пошуках герояў Брэсцкай
смірноў 57
крэпасні» і «Брэсцкая крэпасйь» (абедзве 1957. дапоўненае выд. 1964; Ленінская прэмія 1965), «Героі Брэсцкай крэпасці» (1959), «Апавяданні пра невядомых герояў» (1963), «Таран над Брэстам» (1965), «Мы — з Брэста» (1972), «Героі Вялікай вайны» (1977, прадмова В.Быкава). п'есы «Крэпасць над Бугам» (паст. Бел. трам імя Я.Коласа, 1956). «Людзі. якіх я бачыў» (паст. Брэсцкім і Магілёўскім абл. драм. трамі. 1958). Яго выступленні ў друку, па радыё і тэлебачанні садзейнічалі разгортванню масавага руху па выяўленні малавядомых старонак мужнасці сав. воінаў у Вял. Айч. вайну. Аўтар дакумент. нарысаў, сцэнарыяў дакумент. і маст. кінафільмаў на тэму Вял. Айч. вайны. На бел. мову творы С. перакладалі А.Бажко, А.Бачыла. Яго імем названа вуліна ў Брэсце; С. прысвечаны стэнд у музеі
абароны Брэсцкай крэпасці, у ім зберагаецна архіў пісьменніка.
Тв:. Собр. соч. Т. I—3. М.. 1973; Рассказы о нензвестных героях Мн.. 1989; Брестская крепость; Док. кн. Мн.. 1991: Бел. пер. — Брэсцкая крэпасйь: Кароткі нарыс гіст. абароны 1941 г. Мн.. 1958: Брэсцкая крэпасць. Мн.. 1967.
Літ.: Б ы к а ў В. Сяргей Смірноў // Быкаў В. Праўдай адзінай. Мн.. 1984; Воспомянання о С.С.Сммрнове. М.. 1987. А.І.Махпач. СМІРНОЎ Уладзімір Іванавіч (10.6.1887, С.Пецярбург — 11.2.1974), расійскі матэматык. Акад. AH СССР (1943; чл.кар. 1932). Герой Сац. Прайы (1967). Скончыў Пецярбургскі унт (1910). У 1912—30 праф. Ленінградскага інта інжынераў шляхоў зносін. 3 1915 уЛенінградскім унце (з 1944 заг. кафедры). Адначасова ў 1929—35 у Сейсмалагічным інце (заг. аддзела) і Матэм. інце AH СССР. У 1937—55 дырэктар Інта матэматыкі і механікі пры Ленінградскім унце. Навук. працы па краявых задачах матэм. фізікі, тэорыі функцый комплекснай пераменнай, тэорыі пругкасці. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Тв. Курс высшей математякм. Т. I—5. М.; Л„ 192447.
Літ.: В Н.Смярнов. М.; Л., 1949; Л а д ы ж е н с к а я О.А. О жязнн я научной деятельностн В.М.Смярнова: Бногр. очерк // Успехн мат. наук. 1987. Т. 42, вып. 6.
СМІРНбЎ Уладзімір Іванавіч (31.1.1910, Масква — 16.6.1988), расійскі геолаг. Акад. AH СССР (1962, чл.кар. 1958),
58 смірноў
Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны інт (1934), дзе і выкладаў у 1934—41 і 1944—49, адначасова ў 1934—37 у ТаджыкскаПамірскай экспедьшыі. У 1946—51 нам. міністра геалогіі СССР. У 1949—52 у Маскоўскім інце каляровых металаў і золата, з 1951 у Маскоўскім унue. 3 1968 гал. рэдактар журнала «Геологня рудных месторожденнй». у 1969—75 акад.сакратар Аддз. геалогіі, геафізікі і геахіміі і чл. Прэзідыума АН СССР. Навук. працы па геалогіі і генезісе эндагенных рудных радовішчаў, геал. асновах і метадах пошуку, разведкі і айэнкі радовішчаў, праблемах металагеніі. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэмія СССР 1986. Яго імем названы 2 мінералы: вісмірнавіт і смірніт.
Тв.: Геологня ртутных месторожденнй Средней Азйй. М.. 1947; Геологмческне основы пойсков н разведок рудных месторожденйй. 2 нзд. М.. 1957; Геологмя полезных нскопаемых. 4 нзд. М.. 1982.
СМІРНОЎ Уладзімір Яфімавіч (18.1.1924, г. Барнаул Алтайскага краю, Расія — 14.11.1943). удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). 3 1943 на 1м Прыбалт. фронце. Камандзір аддзялення старшы сяржант С. вызначыўся пры вызваленні Лёзненскага рна Віцебскай вобл. 14.11.1943 у баі за вышыню каля в. Шумшчына закрыў сваім целам кулямёт праціўніка, што садзейнічала авалоданню вышынёй.
СМІРНОЎ Юрый Васілевіч (2.9.1925, в. Дзешукова Макар’еўскага рна Кастрамской вобл., Расія — 25.6.1944), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Стралок мал. сяржант С. вызначыўся 24.6.1944 у баі каля в. Шалашына Аршанскага рна Віцебскай вобл., дзе цяжка паранены трапіў у палон да гітлераўцаў і, нягледзячы на катаванні, не выдаў ваен. тайну, быў распяты на сцяне бліндажа. У вёсках Бераснёва Аршанскага, Буда і Шалашына Дубровенскага рнаў, у г. Орша і г.п. Арэхаўск Віцебскай вобл. яму пастаўлены помнікі.
СМІРНбЎ Юрый Васілевіч (15.10.1928, в. Даманава Ржэўскага рна Цвярской вобл., Расія — 25.4.1997), бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1954). 3 1954 саліст Омскага тра муз. камедыі. У 1958—89 саліст Дзярж. кта Беларусі па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Прапагандыст вак. музыкі бел. кампазітараў. Сярод запісаных на тэлебачанні і радыё: оперныя партыі — Конрад («Кветка шчасця» А.Туранкова), палкоўнік Лосеў («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), Саўка Мільгун («У пушчах Палесся» А.Багатырова); вак. цыклы «Аб каханні і працы» С.Аксакава на словы П.Прыходзькі, «Поры года» Лукаса на словы Э.Агняцвет, «Бедны
Пётр» П.Падкавырава на словы Г.Гейнэ, кантата «Палі стэпавыя» І.Кузняцова на словы А.Дзеружынскага і К.Разганаева. Дз.М.Жураўмў. СМІРНОЎСАКОЛЬСКІ (сапр С м і р ноў) Мікалай Паўлавіч (17.3.1898, Масква — 13.1.1962), расійскі артыст эстрады, бібліяфіл. Нар. арт. Расіі (1957). 3 1915 выступаў на эстрадах летніх траў, у тры мініяцюр «Адэон» (Масква). Аўтар і выканаўца фельетонаўманалогаў, куплетаў. Адзін з заснавальнікаў і маст. кіраўнік (з 1954) Маскоўскага тра эстрады. Аўтар прац па гісторыі кнігі. Сабраў унікальную бку псршых і прыжыццёвых выданняў рус. класікаў 18—20 ст., літ. альманахаў і збкаў, кніг. забароненых цэнзурай.