• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Даўж. да 19 см, маса да 35 г. Верх галавы і хвост чорныя, спіна шэрая, брушка ў самцоў чырв., у самак і маладых асобін бурае. Дзюба чорная, кароткая, тоўстая. Корміцца насеннем і пупышкамі дрэў, кустоў, траў, ягадамі. Адкладвае да 7 яец.	Э.Р.Самусенка.
    СНЯГЎЛЬКІ. кветкавая расліна, гл. ў арт. Снежнаягаднік.
    СНЯДЗІН, вёска ў Петрыкаўскім рне Гомельскай вобл., каля р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПдЗ ад г. Петрыкаў, 205 км ад Гомеля, 28 км ад чыг. ст. Муляраўка. 294 ж., 141 двор (2001). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    72 снядэцкі
    снядэцкі (Sniadecki) Анджэй (Енджэй; 30.11.1768, г. Жнін КуяўскаПаморскага ваяв., Польшча — 12.5.1838), польскі і рас. хімік, урач і асветнік, стваральнік навук. школы хімікаў. Брат Я.Снядэцкага. Вучыўся ва унтах Кракава, Павіі (др філасофіі і медыцыны; 1793) і Эдынбурга. У 1797—1822 праф. хіміі, з 1826 — медьшыны Віленскага унта, з 1832 ,праф. Медыкахірургічнай акадэміі ў Вільні. У навук. даследаваннях і выкладанні хіміі прытрымліваўся антыфлагістычнай тэорыі А.Лавуазье. Стварыў польскую хім. тэрміналогію; аўтар першага універсітэцкага падручніка па хіміі на польскай мове. У кн. «Тэорыя арганічных істот» (т. 1—3, 1804— 38) выкладаў ідэю кругавароту элементаў у прыродзе, абмену рэчываў у жывым арганізме. Прапагандаваў і папулярызаваў дасягненні медыцыны, асаблівае значэнне надаваў прынцыпам сац. гігіены.
    Літ:. Капустннскнй А.Ф Андрей Снядецкпй н внленская школа хямнков // Тр. Йнта ясторнм естествознання н технпкн. М., 1956. Т. 12.
    СНЯДЭІІКІ (Sniadecki) Ян (29.8.1756, г. Жнін КуяўскаПаморскага ваяв., Польшча — 21.11.1830), польскі і рас. астраном. матэматык і філосаф. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1808). Брат А.Снядэцкага. Вучыўся ў Кракдўскай акадэміі і унтах Еўропы. У 1792—1803 дырэктар Кракаўскай астр. абсерваторыі, у 1806—25 — Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Адначасова ў 1806—15 рэктар Віленскага унта. Навук. працы па матэматыцы, астраноміі, філасофіі і гісторыі навукі. Вёў сістэм. назіранні Сонца, Месяца, планет і камет, адкрыў (незалежна ад Г.В.Ольберса) малую планету Паладу (1802). Даследаваў 4 сонечныя і 2 месяцаввія зацьменні, а таксама рух каметы 1811, зацьменні спадарожнікаў Юпітэра і пакрыцці зорак Месяцам. Падтрымліваў і папулярызаваў вучэнне М.Каперніка; пры вырашэнні філас. праблем навукі стаяў на пазійыях матэ
    А.Снядэцкі
    Я.Снядэцкі.
    Снягір: 1 — самка;
    2 — самец.
    сіі. Яго асветніцкая дзейнасць спрыяла пашырэнню матэм. і прыродазнаўчых ведаў, яго кнігамі па матэматыцы, астраноміі і геаграфіі карысталіся ў тагачасных навуч. установах.
    Літ:. Рыбка Е.В. Ян Снядецкнй: (К 200летню co дня рождення) // Мстормкоастрономнческне псследовання. М., 1956. Вып. 2; Ч е н а к а л В.Л. ЯнБатяст Снядецкпй п МоганнЭлерт Боде // Там жа. 1966. Вып. 9; БнблнографнЯ русской астрономпческой лнтературы 1800—І900 гг. М., 1968 (Тр. Гос. астроном. ннта; Т. 37); В a r t n і с k a К. Dziatalnosc edukacyjna Jana Sniadeckiego. Wroclaw. 1980. А.І.Болсуп.
    рыялістычнага сенсуалізму. Аўтар прай аб жыцці і навук. дзейнасйі Каперніка, Ж.Лагранжа і М.ПачобутаАдляніцкага. Удзельнічаў у рабоце Адукацыйнай камі
    СНЯРДВЫ (Sniardwy), самае вял. возеpa ў Польшчы. Уваходзіць у групу Мазурскіх азёр. Пл. 113,8 км2. Глыб. да 23 м. Берагі звілістыя, нізкія, укрыты хваёвым лесам або забалочаныя. Шмат астравоў. Сцёк праз р. Піса ў р. Нараў (бас. Віслы). Замярзае. Суднаходства, рыбалоўства, водны турызм.
    СНЯТКОЎ Яўген Васілевіч (1891, г. Тула, Расія — 1940), бел. фізік. Канд. фіз.матэм. н. (1936), праф. (1933). Скончыў Маскоўскі унт (1912). У 1912—19 выкладаў фізіку і матэматыку ў Мінскай гімназіі. У 1920—21 у Мінскім політэхн. інце, з 1921 у БДУ (з 1935 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні працэсаў награвання дысперсных і калоідных асяроддзяў у электрычных палях звышвысокіх частот. Аўтар першага на бел. мове навуч. дапаможніка па радыётэхніны.
    7в.: Курс радыётэхнікі. Мн., 1933; Тэлебачанне і тэлефатаграфія. Мн.. 1934. А.А.Гусак.
    СНЯТОК, рыба сямейства корушкавых, гл. ў арт. Корушка.
    СбБАЛЕЎ Іван Паўлавіч (11.11.1907, в. Шапуры Віцебскага рна —27.10.1989), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ленінградскае ваеннаінж. вучылішча (1931), Вышэйшую афіцэрскую інж. школу (1952). У Чырв. Арміі з 1927. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір асобнага матарызаванага пантоннамаставога батальёна падпалк. С. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Днепрапятроўскай вобл. (Украіна). Да 1955 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Віцебск.
    СОБАЛЕЎ Лсанід Сяргеевіч (21.7.1898, г. Іркуцк, Расія — 17.2.1971), рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Петраградскае марское вучылішча. Друкаваўся з 1926. Раман «Капітальны рамонт» (1932—62), зб. апавяданняў «Марская душа» (1942, Дзярж. прэмія СССР 1943) пра рас. флот, подзвігі маракоў. Аўтар аповесці «Зялёны прамень» (1954), трагедыі «Абай» (1941, з М.Аўэзавым). кн. нарысаў «Дарогамі перамогі» (1944—45), «Святло перамогі» (1968), збкаў публіцыстычных арт. «Вецер часу» (1970), арт. і выступленняў пра лру «На галоўным курсе» (1969), кінасцэнарыяў і інш. Апавяданне С. «Салавей» на бел. мову пераклаў В.Рабкевіч.
    Тв.. Собр. соч. Т. I—6. М., 1972—74.
    Літ:. Сурганов В А. Леонпд Соболев. М., 1962.
    СОБАЛЕЎ Мікалай Уладзіміравіч (н. 28.5.1935. С.Пенярбург), расійскі геолаг. Акад. Pac. АН (1990; чл.кар. 1981). Сын У С.Собалева. Скончыў Львоўскі унт (1958). 3 1960 у Інue геалогіі і геафізікі Сібірскага аддз. AH СССР. Навук. працы ў галіне мінералогіі і петралогіі. Распрацаваў мінералагічныя крытэрыі алмазаноснасці кімберлітаў. Ленінская прэмія 1976.
    Тв.: Глубннные включення в кммберлнтах н проблема состава верхней мантнн Новоснбнрск, 1974.
    I П Собалеў
    Л.С.Собалеў
    С.Л.Собалеў.
    СбБАЛЕЎ Сяргей Львовіч (6.10.1908, С.Пецярбург — 3.1.1989), расійскі матэматык і механік. Акад. AH СССР (1939; чл.кар. 1933). Герой Cau. Працы (1968). Скончыў Ленінградскі унт (1929). 3 1932 у Матэм. інue, з 1943 у Інце атамнай энергіі, з 1957 дырэктар Інта матэматыкі Сібірскага аддз. АН СССР. Адначасова ў 1935—57 у Маскоўскім унце. Навук. працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, варыяцыйным злічэнні, тэорыі пругкасйі, матэм. фізійы, функцыянальным аналізе і выліч. матэматыцы. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1951, 1953, 1986. Залаты медаль імя Ламаносава АН СССР 1989.
    СбБАЛЕЎ Уладзімір Сцяпанавіч (30.5.1908, г. Луганск, Украіна — 1.9.1982), расійскі геолаг. Акад. AH СССР (1958). Герой Сац. Працы (1978). Скончьіў Ленінградскі горны інт (1930). Да 1941 у Цэнтр. н.д. геолагаразведачным інце, адначасова ў 1931—41 і 1943—45 у Ленінградскім горным інue. У 1941—43 у Іркуцкім, з 1945 у Львоўскім унтах, адначасова з 1947 у Інце геалогіі карысных выкапняў АН Украіны. 3 1958 у Інце геалогіі і геафізікі Сібірскага аддз. AH СССР, з 1982 у Мінералагічным музеі імя А.Я.Ферсмана. Навук. працы па мінералогіі сілікатаў, тэарэт. петралогіі, магматызме і метамарфізме горных парод. Дзярж. прэмія СССР 1950. Ленінская прэмія 1976.
    Тв.: Фнзнкохнмнческне основы петрографян взверженных пород. М., 1961 (разам з А.М.Заварыцкім); Фацнв метаморфнзма. М., 1970 (у сааўт.); Петрологня траппов: йзбр. тр. Новосябнрск, 1986.
    СбБАЛЕЎ Уладзімір Фёдаравіч (н. 20.6.1941, Мінск), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі металаў. Др тэхн. н. (1992), праф. (1994). Скончыў БПІ (1963). 3 1968 у БПА. Навук. працы па матэм. мадэліраванні фіз.хім. працэсаў і ўласцівасцей метал. сістэм. Распрацаваў метады даследавання і прагназіравання ўласцівасцей сплаваў на аснове тэорыі распазнавання вобразаў, фіз. мадэлі крышталізацыі сплаваў.
    Тв:. О термодннамнческнх характерястнках граннц разлела мнкронеоднородностя, определяюшнх взаммную растворнмость компонентов двойных снстем (разам з А.М.Чычко) // Расплавы. 1999. № 4.
    СОБАЛЬ (Martes zibellina), млекакормячае роду куніц сям. куніцавых атр. драпежных. Пашыраны ў Еўразіі. Утварае некалькі геагр. форм (далёкаўсходні, забайкальскі, камчацкі і інш.). Жыве ў тайзе. На Беларусі трапляўся да 16 ст.; вынішчаны.
    Даўж. цела да 58 см, хваста да 19 см, маса да 1,9 кг. Самцы буйнейшыя за самак. Лапы кароткія, шырокія, падэшвы ўкрыты поўсцю. Футра густое, пушыстае, шаўкавістае. Афарбоўка ад жоўтабурай да чорнабурай. На горле і грудзях жоўтая пляма. Усёедны. Нараджае да 7 дзіцянят. Пры скрыжаванні з кунійай утварае гібрыды — кідасы (кідусы). Аб’ект промыслу і зверагадоўлі. Э.Р.Самусенка.
    Собаль.
    СбБАЛБ Спірыдон (? — каля 1645), бел. друкар. 3 сям’і бургамістра г. Магілёва. У пач. 17 ст. настаўнік, потым рэктар Магілёўскай брацкай школы. 3 1624 настаўнік Кіеўскай брацкай школы і КіеваМагілянскай акадэміі. У 1628 у Кіеве адкрыў друкарню і выдаў некалькі кніг маральнапавучальнага і рэліг. зместу. Вярнуўся На Беларусь і ў 1630 прыняў удзел у заснаванні Куцеінскай друкарні, узначальваў яе да 1632. Выдаў
    СОБІНАЎ	73
    там кірыліцай «Брашна духоўнае», «Малітвы паўсядзённыя», «Буквар» («БЙаарь снркчь. начало йенІА дфтем начннаюшнм чтенію нзвыкатм», 1631) і «Часаслоў» (1632). С. упершыню ўжыў назву «буквар», а яго кніга па навучанні першапачатковай грамаце наз. «Азбука». У адкрытай ім друкарні ў Буйнічах (пад Магілёвам) выдаў «Псалтыр» (1635), у Магілёўскай брацкай друкарні — «Буквар» («БУкварь ьхзыка славеньска», 1636), «Псалтыр» (1637), «Тастамент» (1638). Падтрымліваў цесныя сувязі з рус., укр., польскімі друкарамі. У 1637 маскоўскі друкар В.Бурцаў набыў у С. друкарскія прылады.
    Літ:. 3 е р н о в a А.С. Белорусскнй печатняк Спнрндон Соболь // Кнмга: йсслед. я матерналы. М., 1965. Сб. 10; Мацюк О.Я Новые документы о тнпографе Спмрндоне Соболе // Федоровскяе чтення, 1973. М., 1976; йсаевнч Я.Д. Преемннкя первопечатннка. М., 1981; Голенченко Г.Я Новые матерналы по нсторнн культурных связей Белоруссня с Укранной н Россней в конйе XVI — первой половнне XVII в. // Княга в Белоруссям: Кннговеденне, нсточннкн, бнблногр. Мн„ 1983; Ботвннннк М.Б. Откуда есть пошел букварь. Мн„ 1983.
    М. Б. Батвіннік.
    СОБАТ. БахрэльАсфар, рака ў Судане (вярхоўі ў Эфіопіі), правы прыток р. Белы Ніл. Утвараецца ад сутокаў рэк Бара і Пібар. Даўж. ад вытоку р. Бара 730 км, пл. бас. каля 350 тыс. км . Цячэ па горнай і ўзгорыстай мясновасці. Мнагаводная летам і восенню, зімой і вясной многія прытокі перасыхаюць. Сярэдні расход вады 412 м3/с. Суднаходная ў сезон дажджоў ад г. Гамбела.