Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СбДА, тэхнічная назва карбанатаў натрыю. Бязводны натрыю карбанат Na2COy наз. кальцыніраванай С., яе крышталегідрат Na2CO310H2O (дэкагідрат) — крышт. С., гідракарбанат NaHCOs — пітной, ці харч. С. У прыродзе трапляецца ў выглядзе грунтавых расолаў, рапы ў азёрах і мінералаў — натрону ^гСбзЮНгО, тэрманатрыту Na2CO3H2O, троны ^гСбз МаНСОзДНгб.
С. кальцыніраваная — бясколерныя крышталі, tnq 858 °C. Гіграскапічная, раствараецца ў вадзе (растворы маюць моцнашчолачную рэакцыю). Атрымліваюць пераважна награваннем NaHCO,, што ўтвараецца пры карбанізацыі воднага раствору хларыду натрыю, насычанага аміякам, а таксама з прыродных пакладаў, саляных расолаў. Выкарыстоўваюць у вытвсці шкла, мыла і інш. мыйных сродкаў. алюмінію, для атрымання інш. злучэнняў натрыю і пігментаў. ачысткі нафтапрадуктаў, пры варцы цэлюлозы. С. п і т н а я — белы крышт. парашок, які пры 100—150 °C раскладаецца. Атрымліваюць насычэннем воднага раствору Na2CO3 вуглякіслым газам. Выкарыстоўваюць як разрыхляльнік цеста ў хлебапякарнай і кандытарскай прамсці, у вытвcui безалкагольных напіткаў, штучнай мінер. вады, як лек. сродак і інш.
СбДАЛЬ Уладзімір Ільіч (н. 13.9.1937, в. Мормаль Жлобінскага рна Гомельскай вобл ), бел. літаратуразнавец, краязнавец. Скончыў Мінскі пед. інт (1963). Настаўнічаў. У 1967—2000 працаваў на Бел. тэлебачанні. Даследуе бел. лру і культуру 19—20 ст., жыццёвы і творчы шлях В.І.ДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, М.Багдановіча, Ядвігіна III., Зоські Верас і інш. Аўтар кніг «Людзьмі звацца» (1977), «Пуцявінамі сейбіта» (1982), «Кўшлянскі кут», «Сцежкамі Мацея Бурачка» (абедзве 1990), «Жупранская старонка» (1992), «Тут бачу свой край» (1994), «Свіранскія крэскі» (1995), «Карпілаўка» (2001). Складальнік альбомаў «Францішак Бенядзікт Багушэвіч» (1986), «Вінцэнт Якуб ДунінМарцінкевіч» (1997). Укла
сож 75
дальнік збкаў твораў Багушэвіча «Мая дудка» (1987), «Каму дудка паслушна» (1990). Аўтар сцэнарыяў навучальных дыяфільмаў пра Багушэвіча, ДунінаМарцінкевіча, К.Каліноўскага і інш.
І.УСмамевіч.
сбдзі (Soddy) Фрэдэрык (2.9.1877. г. Істбарн. Вялікабрытанія — 22.9.1956), англійскі радыяхімік. Чл. Лонданскага
каралеўскага тва (1910). Замежны чл.кар. AH СССР (1924). Скончыў Оксфардскі унт (1896). У 1900—02 ва унце МакГіла (г. Манрэаль). 3 1904 ва унue г. Глазга, з 1914 праф. Абердзінскага, у 1919—36 Оксфардскага унтаў. Навук. працы па даследаванні радыеактыўнасці. Распрацаваў разам з Э.Рэзерфардам асновы тэорыі радыеактыўнага распаду (1903). Даказаў утварэнне гелію пры радыеактыўным распадзе радыю і радону (разам з У Ражзаем, 1903). Увёў паняцце аб ізатопах, сфармуляваў правіла зрушэння, якое дазваляе прадказань месна ў перыяд. сістэме элемента — прадукту радыеактыўнага распаду (1913; адначасова з К.Фаянсам). Адкрыў пратактыній (1917; разам з Дж.Кранстанам, незалежна ад О.Гана і Л.Майтнерў Нобелеўская прэмія 1921.
СбЕВЫ АЛЕЙ раслінны тлусты алей з зярнят соі. Атрымліваюйь прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Светлажоўтая вадкасць, шчыльн. 924—934 кг/м3 (15 °C), тра застывання ад 8 да 18 °C. Паўвысыхальны алей (гл. Алеіў Выкарыстоўваюць як харч. прадукт. у вытвсні маргарыну, мыла, a таксама пакосту. алкідных смол, алейных лакаў. мыйных сродкаў.
СОЖ, рака ў Смаленскай вобл. Расіі, у Магілёўскай і Гомельскай абл. і на мяжы Беларусі з Расіяй і з Украінай, левы прыток р. Дняпро. Даўж. 648 км, пл. вадазбору 42,1 тыс. км , у межах Беларусі адпаведна 493 км і 21,5 тыс. км2. Пачынаецца за 12 км на Пд ад г. Смаленск, вусне каля г.п. Лоеў. Верхняе цячэнне на паўд.зах. ускраіне Смаленскага ўзв.. сярэдняе — на АршанскаМагілёўскай раўніне, ніжняе — у межах Гомельскага Палесся. Даліна пераважна трапецападобная, ад вытоку да вусця р. Проня — выразная, глыбокаўрэзаная (20—30 м). Шыр. ў вярхоўі 0,3—3 км, пры зліцці з далінай р. Дняпро — да 20 км. Схілы спадзістыя.
76 СОЖСКАЕ
умерана стромкія (радзей стромкія), выш. 15—25 м (месцамі да 40 м), парэзаны ярамі, лагчынамі, далінамі прытокаў. Правы схіл больш адкрыты, левы зарос лесам і хмызняком. На Беларусі амаль на ўсім працягу вылучаюйца поймы з нізкім (1,5—2,5 м над урэзам вады) і высокім (3—4 м) узроўнем і 2 надпоймавыя тэрасы. Пойма двухбаковая, месцамі левабярэжная або чаргуецца па берагах, шыр. 60—400 м у вярхоўі, пры ўпадзенні р. Аснёр 4 км, ад упадзення р. Проня да вусця 0,7—6 км. Паверхня яе перасечана лагчынамі і старыцамі. Затапляецца на 5—10 сут на глыб. 0,5—2,5 м, у вусцевай ч. — да 4—5 м. Рэчышча звілістае, да ўпадзення р. Проня шыр. 15—180 м, на астатнім працягу 90—230 м. Каля г. Слаўгарад, дзе на правабярэжжы знаходзяцца каннавыя марэны, утварае буйны выгін. У ніжнім цячэнні вял. колькасць лукавін, рукавоў, старыц. Да г. Гомель трапляюцца астравы (даўж. 30—300 м, шыр. 10—50 м). Шыр. ракі ў вярхоўі 40—80 м, у нізоўі 90—125 м, месцамі да 230 м. Перакаты ў выніку падтрымання суднаходных глыбінь выражаны слаба. Дно роўнае. пясчанае, радзей пясчанаілістае. Берагі да вусця р. Проня пераважна стромкія, выш. 1,5—4 м, ніжэй —спадзістыя; на лукавінах, дзе рэчышча падыходзіць да карэннага берага (напр., каля в. Гайшын Слаўгарадскага рна) стромкія, выш. 12—15 м, месцамі да 35 м. Ніжэй г. Ветка па берагах пясчаныя пляжы. Асн. прытокі: Віхра, Волчас, Проня, Уза (справа), Хмара, Асцёр, Беседзь, Іпуць, Вуць (злева). Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Ледастаў з пач. снеж. да канца сак. — пач. красавіка. Найб. таўшчыня лёду 65 см. Веснавы крыгаход 3—5 сут. На перыяд разводдзя прыпадае каля 57% гадавога сцёку. Пад’ём узроўню вады пачынаецца ў канны сак. — пач. красавіка, у верхнім цячэнні доўжыцца 10—15 сут, у нізоўі 20—25 сут. Сярэдняя выш. над межанным узроўнем 4—5 м, найб. 7,5 м. Летнеасенняя межань часта парушаецца дажджавымі паводкамі, якія доўжацца 25—35 сут. Зімовыя ўзроўні на
Рака Сож
10—20 см вышэй за летнія, у нізоўі ў асобныя гады павышаюцца да 2.5 м. Сярэднегадавы расход вады каля г. Слаўгарад 105 м7с, каля г. Гомель 210 м3/с, у вусці 219 м3/с. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння. Рэгулярнае суднаходства ад г. Слаўгарад. у перыяд высокіх узроўняў ад в. Барысавічы Клімавіцкага рна. У сярэднім і ніжнім цячэнні С. працякае праз тэр., забруджаныя радыёнуклідамі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На рацэ гарады: Крычаў, Чэрыкаў, Слаўгарад, Чачэрск, Ветка, Гомель (Беларусь). Уздоўж берагоў біял. заказнікі: Веткаўскі, Струменскі. Чачэрскі, Шабрынскі. Зоны адпачынку. А.А.Макарэвіч. СбЖСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕННЕ, маскоўскае зледзяненне, р ы с к а е 2е зледзяненне, зледзяненне, якое доўжылася каля 110 тыс. гадоў з канца шклоўскага міжледавікоўя да пачатку муравінскага міжледавікоўя', перадапошняе зледзяненне на Беларусі ў плейстанэне. У час найб. пашырэння сожскае ледавіковае покрыва 3 вял. патокамі (нёманскім, мінскім, дняпроўскім) дасягала паўн. межаў Бел. Палесся. Яго адклады прадстаўлены пародамі: марэннымі (валунныя супескі і суглінкі), флювіягляцыяльнымі (пясок. жвір, пясчанажвіровыя сумесі і інш.) і азёрналедавіковымі (стужачныя гліны, супескі, пяскі); іх магутнасць месцамі да 80 м. У цэнтр. ч. Беларусі залягаюць з паверхні. таксама ў складзе Гродзенскага. Навагрудскага, Мінскага, Ашмянскага, Аршанскага і інш. узвышшаў Бел. грады, Цэнтральнабярэзінскай і АршанскаМагілёўскай і інш. раўнін (гл. адпаведныя арт.). У паласе краявых ледавіковых утварэнняў на Бел. градзе самая высокая адзнака — Дзяржынская гара (345 м), па ёй праходзіць гал. еўрап. БалтыйскаЧарнаморскі водападзел. Краявыя ледавіковыя ўтварэнні Гродзенскага, Навагрудскага і Ашмянскага ўзвышшаў маюць складкавалускаватую будову. Адступанне С.з. адбывалася стадыйна (Ашмянскі, Магілёўскі. Слаўгарадскі стадыялы), адзначана некалькімі зонамі краявых ледавіковых утварэнняў і звязаных з імі ўчасткамі мёртвага лёду. На Пн сожскія адклады пахаваны пад тоўшчай парод паазерскага зледзянення. На Пд яны пашыраны ў выглядзе зандраў, якія залягаюць на паверхні ў Палескай нізіне. Сожскі ледавік актыўна ўздзейнічаў на падсцілаючыя пароды, што прывяло да ўзнікнення глыбокіх ледавіковых лагчын, гляцыядыслакацый і адорвеняў палеазойскіх, мезазойскіх і кайназойскіх парод. Большасць даследчыкаў звязваюць утварэнне адкладаў С.з. з сожскай стадыяй дняпроўскага зледзянення. А.Ф.Сапько
СбЖСКАЕ РАДОВІШЧА МЕЛУ У Чэрыкаўскім рне Магілёўскай вобл., каля вёсак Рэчыца і Міхалін. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Мел белы, светлашэры, аднародны, шчыльны, месцамі трэцічынаваты, у верхняй ч. запясоча
ны, у ніжняй ч. пераходзіць у мергель. Разведаныя запасы 109 млн. т, перспектыўныя 127,4 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы (пройдзеная) 3,7—26,7 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0,2—9,5 м. Мел прыдатны на выраб цэменту і буд. вапны. А.П.Шчураў СбЖСКАЯ КУЛЬТЎРА. археалагічная культура позняга мезаліту (6—5е тыс. да н.э.) у бас'. Верхняга Дняпра. Назва ад месцазнаходжання найб. даследаванай стаянкі Горкі на Сажы. Вылучана ў самастойную культуру ў 1960я г. У.Ф.Ісаенкам па матэрыялах раскопак К.М.Палікарповіча. Паселішчы С.к. размешчаны на берагах рэк на першых і другіх надпоймавых тэрасах, часта паблізу выхаду крамянёвай сыравіны. Асн. заняткамі насельніцтва былі паляванне. рыбалоўства і збіральніцтва. Адметная рыса помнікаў С.к. — шырокае выкарыстанне ў якасці загатовак для прылад працы адшчэпаў, часта з мелавой скарынкай. Адной з найб. выразных форм прылад з’яўляюцца наканечнікі стрэл з дакладна агранёных ножападобных пласцін. Сярод інш. прылад разцы, скрабкі, свярдзёлкі, праколкі, сякеркі з перахватам, авальныя, трапецападобныя, камбінаваныя і інш. прылады. На думку У.П.Ксяндзова, большасць помнікаў С.к. ўваходзіць у склад днепрадзяснінскай культуры. На Беларусі вядома каля 14 помнікаў С.к. Найб. даследаваныя Журавель, Новы Быхаў і інш.
СОЙКА звычайная (Garrulus glandarius). птушка сям. крумкачовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, М. Азіі, часткова на Д. Усходзе і Цэнтр. Азіі. Насяляе пераважна мяшаныя і лісцевыя лясы, радзей хваёвыя. На Беларусі звычайны аселы і вандроўны від; трымаецца ў лясах з падлескам і маладняком.
Даўж. да 40 см, маса да 200 г. Апярэнне спіны і брушка рыжаватакарычневая; галава і горла шараватабелыя, на галаве цёмныя падоўжаныя стракаціны; надхвосце белае, канцы крылаў і хвост чорныя; на крылах яркаблакітныя пёры з вузкімі, чорнымі палоскамі; па баках ад дзюбы чорныя «вусы». Корміцца жалудамі, арэхамі ляшчыны, ягадамі, таксама насякомымі. У кладцы 5—7 (зрэдку да 10) яец.