• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СОМАЎ Міхаіл Міхайлавіч (7.4.1908, Масква — 30.12.1973), расійскі акіянолаг, палярны даследчык. Др геагр. н.
    (1954)	. Герой Сав. Саюза (1951). Скончыў Маскоўскі гідраметэаралагічны інт
    К Сомаў Дама ў блакітным. 1897—1900.
    4. Бел. энц. Т. 15.
    82 СОМБАТХЕЙ
    (1937)	. 3 1939 у Арктычным і Антарктычным н.д. інце. У 1950—51 кіраваў дрэйфуючай ст. «Паўночны полюс2», у 1955—57 — 1й сав. антарктычнай экспедыцыяй, у 1962—64 —8й і 9й, адкрыў 3 бухты, паўвостраў і возера, дасдедаваў 2 шэльфавыя ледавікі. Навук. працы па лядовым рэжыме палярных мораў, лядовых прагнозах. Яго імем названы ледавік у горным масіве Вольтат (Усх. Антарктыда).
    СОМБАТХЕЙ (Szombathely), горад на 3 Венгрыі. Адм. ц. медзьё Ваш. Узнік на месцы стараж.рым. г. Саварыя. засн. ў 1 ст. Каля 100 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: тэкст., маш.буд., харч., гарбарнаабутковая, швейная, дрэваапрацоўчая. Музей «Саварыя» (стараж.рым. і народнае мастацтва, карцінная галерэя). Бальнеалагічны курорт. Рэшткі ант. храма канца 2 —пач. 3 ст., арх. помнікі 18 ст. ў стылі барока, у т.л. палац біскупа і сабор.
    СОМЕРСЕТ (Somerset), востраў Канадскага Арктычнага архіпелага, на Пд ад праліва Бараў, тэр. Канады. Пл. 23,4 тыс. км2. Выш. да 762 м. Нас. пункт — ФортРос.
    СОМІК АМЕРЫКАНСКІ. с о м і к карлікавы (Ictalurus, або Amiunis nebulosus). рыба сям. кошаксамоў, або кашэчых самоў атр. сомападобных. Пашыраны ў вадаёмах Паўн. Амерыкі. Завезены ў 1885 у Зах. Еўропу, у 1935 у зах. вобласці Беларусі і Украіны. Рассяліўся пераважна ў вадаёмах Брэсцкай вобл. Жыве ў азёрах, рэках. сажалках, у т.л.забалочаных.
    Даўж. 14—20 да 45 см, маса ад 45—100 г да 2 кг. Цела голае, крыху сціснутае з бакоў, ад жаўтаватага да цёмнакарычневага і чорнага колеру. Бруха светлае, белаватае. зрэдку пля.містае Ёсць альбіносы. Галава вял., шырокая. На сківіцах па 2 пары вусікаў. Неразгалінаваныя прамяні ў спінным, грудным і анальным плаўнімх калючыя; ёсць тлушчавы
    СОН, фізіялагічны стан мозга і ўсяго арганізма чалавека і жывёл, які характарызуецца значным зніжэннем рухомасні, амаль поўнай адсутнасцю рэакцый на знешнія раздражняльнікі і адначасова асобнай арганізацыяй актыўнасці нейронаў галаўнога мозга. Надыходзіць перыядычна ў адпаведнасці з біярытмам «С. — няспанне».
    Стан С. мае 2 фазы. Для яго п а в о л ь н а й ф а з ы характэрны павольныя ваганні эл. патэнцыялу, паніжэнне тонусу шкілетных мышцаў, адсутнічаюнь рухі вачэй (або маюць маятнікападобны характар). Фаза х у т к a ra С. надыходзіць звычайна пасля павольнай і на электраэнцэфалаграме характарызуецца нізкаамгыітуднай. пачашчанай рытмікай, падобнай на карцінку няспання або дрымоты. Суправаджаецца прыгнечанасцю спіннамазгавых рэфлексаў, павелічэннем мазгавога крыватоку і інш. (танічныя зрухі), хуткімі рухамі вачэй, падрыгваннем канечнасцей, вушэй, вібрысаў, асобнымі разрадамі ў мозгу і інш. (фіз. зрухі). Пры абуджэнні пасля хуткага С. чалавек часта паведамляе пра снабачанні. У нованароджаных пераважае хуткі С., у людзей 15—20 гадоў ён доўжыцца 20% ад агулі?нага часу С., у старасці працягласць хуткага С. памяншаецца. Паслядоўнасць фазы павольнага і хуткага С. ўтвараюць цыкл С.. які адлюстроўвае фундаментальны біярытм «спакойактыўнасць», яго перыяд у чалавека звычайна 90—100 мін. Стан С. забяспечваецца разгалінаванай сістэмай нейронных утварэнняў, якая ахоплівае амаль усе ўзроўні мозга. Мазгавы крываток і паглынанне кіслароду ў час С. не ніжэй, чым пры няспанні, таму С. адносіцца да асоба арганізаванай дзейнасці мозга, а не да стану функцыян. дэзактывацыі, спакою, затарможанасці клетак. У час С. перапрацоўваецца інфармацыя, што паступіла пры няспанні і мае адносіны да засваення новага вопыту, памяці і аховы ад стрэсу.
    Літ:. Ротенберг В.С. Адаптнвная функцня сна: Прнчнны н проявленмя ее нарушення. М.. 1982; Судаков К.В. Обшая теорня функцнональных снстем. М.. 1984.
    С. С. Ермакова.
    СОН (Pulsatilla), род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Больш за 35 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 3 віды С.: лугавы (Р. pratensis), занесены ў Чырв. кнігу, чарнеючы (Р.nigricans), ча
    са.м яго аб’ядноўваюць у адзін від з лугавым, і шыракалісты, або раскрыты, ці сонтрава (P.patens), нар. назвы булдоўнік, друмель, курчаннік, саксоннік. Трапляюцца пераважна ў хваёвых лясах, на высечках, лугах. У культуры С. албанскі (P.albana), вясенні (P.vemalis), горны (P.montana).
    Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. да 50 см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, на доўгіх чаранках. пальчата або перыстарассечанае. Кветкі адзіночныя на апушаных кветаносных сцёблах, буйныя, правільныя, пераважна фіялетавага колеру. Плод — шматарэшак.’Лек., дэкар.. ядавітыя расл і н ы. А.М. Скуратовіч. СбНА (Saone), рака на У Францыі, правы, самы вялікі прыток р. Рона Даўж. 482 км. пл. бас. каля 30 тыс. км2 (частка бас. на тэр. Швейцарыі). Вытокі ў паўд. ч. Латарынгскага плато, цячэ на Пд па раўнінах Бургундыі. Асн. прыток — р. Ду. Найб. воднасць у ліст.— красавіку. Сярэдні расход вады каля 400 М7С. Суднаходная, рэчышча шлюзаванае. Злучана каналамі з рэкамі Луара, Марна, Мозель, Рэйн, Сена. У вусці С. — г. Ліён.
    СбНПН Восіп Восіпавіч (28.1.1850, г. Гродна — 10.2.1902), расійскі інжынер і тэхнолаг. Скончыў С.Пенярбургскі тэхнал. інт (1875). 3 1898 праф. Харкаўскага тэхнал. інта. Аўтар манаграфіі «Сталь як матэрыял для будаўнічай справы і машынабудавання» (ч. 1—3. 1894) і шэрагу артыкулаў, сярод якіх «Значэнне вышэйшай тэхнічнай адуканыі для рускай прамысловасні» (1896).
    Літ: О.О.Сонгнн // Вестн. ова технологов. СПб., 1903. Т. 10, №3. А.А.Гусак.
    СбНЕЧНАЯ АКТЫЎНАСЦЬ. з.мена ў часе інтэнсіўнасці выпрамянення асобных участкаў паверхні Сонца. Праяўляецца ва ўсёй сукупнасці нестацыянарных працэсаў на Сонцы і ў яго атмасферы: рэгулярным узнікненні плям, пратуберанцаў, факелаў, успышак і інш., нарастанні ультрафіялетавага, рэнтгенаўскага і радыёвыпрамянення.
    Сонік амерыканскі
    плаўнік. Корміцна лічынкамі насякомых. дробнымі малюскамі. водарасцямі, маляўкамі, ікрой інш. рыб.
    СОМІНСКАЕ ВОЗЕРА У Івацэвійкім рне Брэснкай вобл., у бас. Агінскага канаіа, за 44 км на ПдУ ад г.івацэвічы. Пл. 0,41 км2, даўж. 900 м, найб. шыр. 650 м, найб. глыб. 33,5 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Катлавіна карставага тыпу. Схілы выш. да 2 м, пад хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Дно да глыб. 10 м. выслана пяском, ніжэй сапрапелем. Зарастае расліннасцю да глыб. 4 м.
    СОНЕЧНАЯ	83
    Большасць гэтых з’яў цесна звязаны паміж сабой і ўзнікаюць у т.зв. цэнтрах актыўнасні. дзе выходзяць на паверхню магутныя магн. палі, што сведчыць аб агульнай прыродзе праяўленняў С.а. — сувязі з магн. полем Сонца. С.а. мае цыклічны характар — перыяд каля 11 гадоў. Пры змене цыкла С.а. мяняецца палярнасць агульнага магн. поля Сонца, а ў групах плям — палярнасць вядучай плямы; т.ч. магн. поле вяртаецца да агульнай канфігурацыі праз 22 гады. Мерай С.а. служыць Вольфа лік. Звычайна яго значэнні ўсярэдніваюць па месяцах ні гадах і будуюць графік залежнасці С.а. ад часу. С.а. значна ўздзейнічае на працэсы, якія адбываюцца ў міжпланетнай і каляземнай прасторах, у атмасферы і біясферы Зямлі. У перыяд максімуму С.а. на Зямлі маюць месца анамальныя з’явы: магнітныя буры, палярныя ззянні, спыненне радыёсувязі на частотах 5—20 Мгц, поўнае спыненне адбіцця ад іанасферных слаёў, раптоўнае ўзмацненне атм. перашкод і інш. Іл. гл. да арт. Пратуберанцы.
    Літ.: Вмтннскнй Ю Н. Солнечная актнвность. 2 нзд. М., 1983. А.А.Шымбалёў. СрНЕЧНАЯ БАТАРЭЯ, фотаэлектрычны генератар, прыстасаванне, якое непасрэдна пераўтварае энергію сонечнага выпрамянення ў электрычную. Mae выгляд панэлі з паўправадніковых фотаэлементаў, дзеянне якіх заснавана на з’яве ўнутранага фотаэфекту. Магутнасць. што генерыруецца С.6., дасягае некалькіх дзесяткаў кілават. Выкарыстоўваецца як аўтаномная крыніца энергіі на касм. апаратах, аўтам. метэастанцыях, пераносных радыёстанцыях і інш.
    СбНЕЧНАЯ КАРОНА. вонкавая частка атмасферы Сонца. Складаецца з гарачага газу — іанізаванай плазмы (тра > > 106 К) нізкай шчыльнасці (»10’13 кг/м3). Знаходзіцца над храмасфераіі і распасціраецца на мільёны кіламетраў ад сонечнай паверхні. He мае выразных абрысаў; форма няправільная. мяняецца ў часе. Найб. яркую частку С.к., аддаленую ад бачнага краю не больш чым на 0,2—0,3 радыуса Сонца, наз. унутранай каронай, астатнюю вельмі працяглую частку — вонкавай. Унутраная карона мае шмат структурных утварэнняў, падобных на дугі, петлі. асобныя воблакі (гл.Пратуберанцы). Вонкавая карона бесперапынна пашыраецца ў міжпланетную прастору ў выглядзе сонечнага ветру. С.к. мае праменную структуру (прамяні рознай даўжыні — да 10 і больш сонечных радыусаў). Назіраюць С.к. ў шырокім дыяпазоне спектра — ад рентгенаўскага да радыёвыпрамянення; у бачным дыяпазоне яе выпрамяненне з’яўляецца рассеяным святлом фотасферы. А.А.Шымбалёў.
    СОНЕЧНАЯ ПАСТАЯННАЯ, колькасць праменнай энергіі Сонца, якая падае паза атмасферай Зямлі за адзінку часу на пляцоўку адзінкавай плошчы, размешчайую перпендыкулярна сонечным праменям на сярэдняй адлегласці ад Зямлі да Сонца (1 а.а.). С.п. роўная 1369+ 14 Вт/м2. У пач. 1980х г. выяўлена пераменнасць С.п., звязаная з сонечным цыклам; пазней выяўлены яе варыяцыі, магчымымі прычынамі якіх
    Утварэнне і рух плям на Сонцы ў перыяд сонечнай актыўнасці (жнівень 1999).
    могуць быць сонечныя плямы, сонечныя факелы, змена магн. палёў і інш. Веданне С.п. неабходна для вырашэння праблем астрафізікі, геафізікі, экалогіі і інш.
    СОНЕЧНАЯ ПЕЧ. геліяўстаноўка для плаўкі і тэрмаапрацоўкі матэрыялаў. Складаецца з геліяканцэнтратара, камеры нагрэву (уласна печ) і аўтам. сістэмы паварочвання геліяканцэнтратара ў напрамку да Сонца. Камера нагрэву звычайна герметычная ёмістасць з святлопранікальным акном, размяшчаецца ў фокусе геліяканцэнтратара. У ёй можна ствараць вакуум, атмасферу інертных газаў і інш. ўмовы, неабходныя для канкрэтнай тэрмаапрацоўкі. Тра ў С.п. 3500—3800 °C.
    СОНЕЧНАЯ РАДЫЯЦЫЯ. с о н е ч нае выпрамяненне, электрамагнітнае і карпускулярнае выпрамя
    Сонечная батарэя: I — панэль сонечных фотаэлементаў; 2 — корпус з прыладамі.