• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СОС (англ. SOS), міжнародны радыёсігнал аб бедстве суднаў ці самалётаў; гл. Сігнал бедства «SOS».
    СбСЕНКА. археалагічныя помнікі каля в. Сосенка Вілейскага рна Мінскай вобл.: 3 паселішчы і курганны могільнік. П а с е л і ш ч ы адносяцца да эпохі мезаліту і ранняга неаліту (першае, 7—5е тыс. да н.э.), неаліту (другое і трэцяе. 4е — канец 3га тыс. да н.э.). Знойдзены крамянёвыя мікралітычныя ўкладышы, наканечнікі стрэл, скрабкі, разцы. праколкі, нажы, сякеры, абломкі глінянага ляпнога посуду. К. у р г а н ны могільнік налічваў 23 насыпы (17 круглых і 6 прадаўгаватых), датуецца 8 — пач. 10 ст. Пахавальны абрад — трупаспаленне паза межамі могільніка (1—3 спаленні ў кожным кургане). Знойдзены бронзавыя ўпрыгожанні, жал. нажы, рыбалоўныя кручкі, матыка, крэсіва, гліняныя прасліцы, шкляныя пацеркі і інш.
    СбСІНАІЗРАІЦЕЛЬ. Берта Майсееўна (13 2 1903, г Чавусы Магілёўскай вобл. — 23.10.1982), бел. вучоны ў галіне рэнтгеналогіі. Др мед. н. (1950), праф. (1951). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыла БДУ (1928). 3 1934 у Мінскім мед. інце. У 1951—77 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях функцыян. рэнтгенадыягностыкі пашкоджанняў органаў стрававання і сардэчнасасудзістай сістэмы.
    Т<г. Клнннческая рентгенокямографмя сердца. Мн.. 1939 (разам з М.М.Уладысікам); Рентгенодяагностнка заболеванвй эндокрннного аппарата // Основы эндокрннологяя. 2 взд. Мн . 1967; Рентгенодвагноствка хроняческнх неспецнфнческнх воспалнтельных заболеванмй легкнх (разам з І.І.Лазюк, Л.А.Жакавай) // Днагноствка хроннческнх заболеванвй легквх. Мн., 1971.
    СбСНА, возера ў Полацкім рне Віцебскай вобл.. 'У бас. р. Дражбітка (цячэ праз возера), за 30 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 1,25 км2, даўж. 1,7 км, найб. шыр._900 м. найб. глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі 5,5 км. Пл. вадазбору 127 км2. Катлавіна складаецца з паўн. і паўд. плёсаў, раздзеленых востравам (пл. 0,8 га). Схілы выш. да 3 м, на Пн і У да 8 м, стромкія, пераважна ўкрытыя лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Зарастае слаба.
    СбСНА, возера ў Віцебскім рне, у бас. р. Лужасянка, за 18 км на ПнЗ ад г. Віцебск. Пл. 1,1 км2, даўж. 2,6 км, найб. шыр. 820 м, найб. глыб. 9,4 м, даўж. берагавой лініі 7,5 км. Пл. вадазбору 5 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, востравам у цэнтры (пл. 1,5 га) падзелена на 2 плёсы. Схілы 5—7 м (на ПнУ 10— 13 м), на Пн і У разараныя, на 3 napacai лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, участкамі выш. 0,4—0,7 м, задзернаваныя, на ПдУ забалочаныя, пад хмызняком. Пойма шыр. 5—20 м, на ПдУ пашыраецца да 300 м, забалочаная. Дно да глыб. 3 м (уздВўж усх. берага да 4 м) пясчанае, ніжэй выслана ілам і сапрапелем. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шыр. 2—20 м, радзей да 30 м. Да глыб. 3,2 м растуць ірдзесты, эладэя, гарлачыкі. На ПнУ
    выцякае ручай у р. Храпаўлянка. Возера ўваходзіць у зону адпачынку Лосвіда.
    СбСНА, возера ў Гарадоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Ловаць, за 37 км, на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 1,02 км2, даўж. 1,5 км, найб. шыр. 1 км, найб. глыб. 5,1 м, даўж. берагавой лініі 4,1 км. Пл. вадазбору 260 км2. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш, 2—5 м, месцамі 7 м, параслі хмызняком, на ПдУ разараныя. Берагі нізкія, параслі балотнай расліннасйю і хмызняком. Дно выслана пяском (да глыб. 1—2 м), апясчаненым ілам (да 3—4 м), глыбей сапрапелем. Уздоўж берагоў перарывістая паласа надводнай расліннасці шыр. да 8 м, пашырана да глыб. 0,7 м; да глыб. 1,5 м растуць ірдзесты. Ловаць нячэ праз возера і злучае яго з воз. Мяжа.
    СбСНА, М і х а л о в a , возера ў Шумілінскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 14 км на ПдУ ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,71 км2, даўж. 1,3 км, найб. шыр. 960 м, найб. глыб. 22,9 м, даўж. берагавой лініі 4,8 км. Пл. вадазбору 3,8 км2. Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 12 м (на Пн і У 3—5 м), параслі хмызняком. Ёсць некалькі заліваў і мысаў, 3 астравы агульнай пл. 1,2 га. Берагі нізкія, на 3 і ПнУ зліваюцца са схіламі. Дно складанай будовы (упадзіны чаргуюцца з падняццямі), да глыб. 2—5 м пясчанае, глыбей ілістае. Найб. зарастае ў залівах і вакол астравоў, шыр. паласы расліннасці 20—170 м. У возеры рэдкія расліны — гідрыла кальчаковая і наяда марская. Злучана ручаём з воз. Гародна. Возера і прылеглая тэрыторыя ўваходзяць у заказнік Сосна.
    СбСНА, Л е ш н a , возера ў Полацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Сосніца (выцякае з возера), за 30 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,68 км2, даўж. 1,3 км, найб. шыр. 820 м, найб. глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі 3,7 км. Пл. вадазбору 93 км2. Катлавіна складанага тыпу. Схілы выш. 3—4 м (на У да 20 м), пясчаныя. Ёсць некалькі заліваў. Упадае р. Невежа.
    СбСНА, возера ў Сенненскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Бярозка, за 18 км на Пн ад г. Сянно. Пл. 0,54 км2, даўж. 2,7 км, найб. шыр. 340 м, найб. глыб. 8,2 м, даўж. берагавой лініі 6,3 км. Пл. вадазбору 7,21 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы на ПнУ выш. да 20 м (на ПдЗ 2—5 м), пераважна пад хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, на ПнУ зліваюцца са схіламі. Уздоўж паўд.зах. берага забалочаная пойма шыр. 150—250 м, парослая хмызняком. Дно да глыб. 2—3 м пясчанае, глыбей ілістае. Зарастае да глыб. 3 м, шыр. паласы расліннасці 15—75 м.
    СбСНА, гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Шумілінскім рне Віцебскай вобл. Засн. ў 1979 для аховы воз. Сосна і прылеглых прыродных комплексаў. Пл. 451 га. Рэльеф дробна і сярэдне
    сосны	89
    ўзгорысты, складзены з марэнных суглінкаў і супескаў, схілы выш. да 12 м, у асн с.г. ўгоддзі. Лясы займаюць каля 16% плошчы, пераважаюць яловыя, бярозавыя, асінавыя. У возеры выяўлены рэдкія расліны, занесеныя ў Чырв. кнігу: гідрыла кальчаковая і наяда марская.
    /7.І.Лабанок.
    СбСНІЦА, рака ў Полацкім рне Віцебскай вобл., правы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 39 км. Пл. вадазбору 394 км2. Вынякае з воз. Сосна за 10 км на ПдЗ ад в. Труды, вусце каля в. Сосніца. Цячэ па Полацкай нізіне. Даліна невыразная. Рэчышча звілістае, шыр. ў вярхоўі 3—5 м, у ніжнім цячэнні 7—9 м. СбСНІЦА, назва р. Выдрыца (бас. р. Дняпро) у верхнім цячэнні.
    СбСНІЦКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура сярэдняга перыяду бронзавага веку (15—9 ст. да н.э.) у бас. Верхняга Дняпра, Ніжняй Прыпяці і Дзясны; сосніцкі варыянт усходнетшцінецкай культуры. Назва ад г.п. Сосніца ў Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Вылучана ў самаст. культуру ў 1961 І.І.Арцёменкам. Паселішчы С.к. размяшчаліся на поймавых узвышшах, мысах, астанцах і па краях тэрас. Жытлы наземныя ці заглыбленыя ў зямлю, слупавой канструкцыі, часцей з жылым і гасп. памяшканнямі. з печамі, адкрытымі агнішчамі і гасп. ямамі. ПахавальньГ абрад — трупаспаленне і трупапалажэнне, адпаведна ў грунтавых і курганных могільніках. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам, а таксама бронзаліцейнай вытворчасцю. Сярод посуду пераважаюць гаршкі, міскі, слоікападобныя пасудзіны. Арнамент складаўся з адбіткаў шнура, зубчастага штампа, перавітай вяровачкі, ружанцовага ўзору, перакрэсленых ліній, наляпаных валікаў. Вырабы з бронзы прадстаўлены нажамі. кельтамі, долатамі, наканечнікамі дзідаў, упрыгожаннямі. На Беларусі матэрыялы С.к. выяўлены на помніках Мохаў Лоеўскага рна і Ходасавічы Рагачоўскага рна Гомельскай вобл.
    сбсны, вёска ў Любанскім рне Мінскай вобл., на аўтадарозе Любань — Камаровічы. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Любанская». За 25 км на ПдУ ад г. Любань, 177 км ад Мінска, 50 км ад чыг. ст. Урэчча. 772 ж., 320 двароў (2001). Участак раённых электрасетак. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    «сбсны», акадэмічны навуковатэхнічны комплекс. Створаны ў 1993 у пас. Сосны пад Мінскам. У склад яго ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, /нстытут радыеэкалагічных праблем, Інстытут радыяцыііных фізікахімічных праблем, доследнаканструктарскае бю
    90	СОТАВАЯ
    ро «Акадэмічнае», Інжынернатэхн. прадпрыемства «ІТЦСосны». У 2001 перайменаваны ў «Цэнтр ядзерных тэхналогій — Сосны Hau. АН Беларусі».
    СОТАВАЯ РЛДЫЁСЎВЯЗЬ, бесправадная перадача інфармацыі паміж рухомымі абанентамі, якія знаходзяцца ў зоне абсдугоўвання, а таксама паміж імі і абанентамі стацыянарнай тэдеф. сеткі.
    Схема тэрытарыяльначастотнага планавання сотавай радыёсувязі з рухомымі аб’ектамі: D — ахоўны інтэрвал; R — радыус ячэйкі; Ro — ралыус зоны абслугоўвання; ЦС — нэнтральная станцыя камугацыйнай сістэмы; Бс — базавая станцыя; аднолькавым колерам вылучаны ячэйкі з алнолькавымі рабочымі частотамі.
    Зона абслугоўвання падзяляецца на ячэйкі малога радыуса (да 30 км), падобныя на пчаліныя соты (адсюль назва), і кожная з іх мае базавую станныю (БС) з пэўнай колькасцю модуляў прыёмнаперадавальнага абсталявання.
    Кожнай БС выдзяляюцца пэўныя частоты для радыёсувязі, пры гэтым для выключэння ўзаемных перашкод аднолькавыя частоты маюць прасторава аддаленыя адна ад адной БС. Сувязь паміж абанентамі адной соты ажыццяўляецца з дапамогай БС, а паміж абанентамі розных сотаў, у т.л. пры перамяшчэнні абанента з адной соты ў другую, а таксама з абанентамі стайыянарнай тэлеф. сувязі — з дапамогай цэнтра камутацыі рухомай сувязі. Сістэма С.р. з лічбавымі метадамі перадачы сігналаў забяспечвае ахову паведамленняў ад несанкйыяніраванага доступу, устойліваснь і высокую якасць сувязі, перадачу даных і інш. паслугі сувязі, у т.л. доступ да сістэм С.р. аднолькавага стандарту розных краін.
    Э. Б.Ліпковіч.
    сбтні, 1) карпаратыўныя аргцыі купецтва ў 12—18 ст. у Стараж. Русі, BKJ1 (да 15—16 ст.) і Рас. дзяржаве. У 12—15 ст. існавалі ў Кіеве, Ноўгарадзе, Полацку, Віцебску, Маскве і інш. гарадах. У 16—17 ст. купецкія вярхі Расіі аб’ядноўваліся ў 3 С.: гасцей (гл. Госць), гасціную і суконную. 3 узвядзеннем гільдый (1719—22) купецкія С. Расіі ліквідаваны. 2) Аб’яднанні гандл.рамеснага насельніцтва, падобныя да еўрап. цэхаў, якія ўтвараліся паводле пра
    фес.тэр. прынцыпу (кавальскія, ганчарскія і інш.) у гарадах 11—18 ст. Стараж. Русі, ВКЛ і Рас. дзяржавы. Узначальваліся выбарнымі сотнікамі; мелі права самакіравання, плацілі падаткі, выконвалі розныя феад. павіннасці, удзельнічалі ў гар. апалчэнні. 3 канца 15 ст. паступова ператварыліся ў адм.тэр. адзінкі. На Беларусі С. працягвалі існаваць і ў гарадах з магдэбургскім правам. У Расіі rap. С. ліквідаваны з увядзеннем йэхавай аргцыі (1722), на Беларусі — пасля яе далучэння да Расіі (1772—95).