• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Даўж. да 36 см, маса да 280 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне спіны бураватачорнае з шызым адценнем, грудзей і брушка — светлавохрыстае з буйнымі цёмнымі стракацінамі, падхвосця і галёнак — рыжае; па баках ад дзюбы чорныя палосы — «вусы». Кольца вакол вока і ногі жоўтыя. Кормііша насякомымі, дробнымі птушкамі, лятучымі мышамі. Адкладвае да 4, зрэдку да 6 яец.
    9. Р. Самусенка. СбКАЛСАПСАН, птушка сям. сакаліных; гл. Сапсан.
    СбКАРАВА, вёска ў Бешанковіцкім рне Віцебскай вобл., на паўд. беразе воз. Паўазер’е, на аўтадарозе Ула—Лепель. Цэнтр сельсавета і раённага камунальнага унітарнага вытв. (с.г.) прадпрыемства. За 32 км на ПнЗ ад г.п. Бешанковічы, 82 км ад Віцебска, 33 км ад чыг. ст. Чашнікі. 416 ж., 177 двароў (2001). Клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
    СбЛА (італьян. solo ад лац. solus адзін, адзіны), 1) самастойная партыя аднаго выканаўцы (саліста) або эпізод у оперы, балеце, вак.сімф., сімф., харавым ці кам.інстр. творы, разлічаны на выкананне адным спеваком, танцорам ці інструменталістам. 2) Муз. твор ці яго частка, прызначаны для аднаго голасу або інструмента (з акампанементам ці без яго). 3) Tasto solo (T.S.; італьян. ад
    на клавіша), абазначэнне ў генералбасе, якое ўказвае на неабходнасць выканання партыі баса без акордавых гукаў. У партытуры тэрмін «С.» пазначае момант уступлення саліста, на тытульным лісце твора — яго прызначэнне для аднаго інструмента. Як аднагалосая форма выканання С. ўласціва і нар., у т.л. бел., песеннаму і інстр. муз. мастацтву.
    Т. Б. Варфаламеева.
    СбЛА (Solo), другая назва г. Суракарта ў Інданезіі.
    СбЛАД, брадзільны прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня збажыны (ячменю, жыта, пшаніцы, аўса). Выкарыстоўваецца для вырабу спірту, піва, квасу, дражджэй і інш.
    СбЛАДАВЫ ЦЎКАР, тое, што мальтоза.
    СбЛАДЗІ, глебы, што ўгвараюцца пераважна з саланцоў пры іх пераўвільгатненні і рассаленні. Фарміруюцца ва ўмовах перыяд. прамыўнога рэжыму, які вядзе да разбурэння калоідаў верхняга гарызонту, памяншэння колькасці ў іх 2—3валентных металаў (пераважна жалеза і марганцу) і павелічэння крэменязёму (працэс асалоджвання). Характарызуюцца развіццём элювіяльнага асаладзелага гарызонту на глыб. 5—20 см, слабакіслай рэакцыя'й гумусавага гарызонту (мае 2—8% гумусу), глыбокім пранікненнем гумусу па профілі, агляеннем глебы. Сустракаюцйа плямамі ў Зах. Сібіры, Паўн. і Цэнтр. Казахстане, ЗША, Аўстраліі. Выкарыстоўваюць пад сенажаці.
    СбЛАН, рака ў Старадарожскім рне Мінскай вобл., левы прыток р. Арэса (бас. р. Прыпяць). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 278 км2. У верхнім цячэнні наз. Казённая канава. Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад в. Зялёная Дуброва, вусце за 1,6 км на ПнУ ад в. Баравікі. Цячэ па паўд.зах. ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна на вял. працягу невыразная, у сярэднім цячэнні, каля в. Солан, трапецападобная. Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і ніжнім цячэныі двухбаковая, шыр. 200—500 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 19,6 м каналізаванае, астатняе звілістае, шыр. 5—10 м.
    СбЛАПАЎ Міхаіл Рыгоравіч (н. 15.10.1924, с. Пакроўскае Цярбунскага рна Ліпецкай вобл., Расія), бел. баяніст, педагог, дзеяч самадз. мастацтва. Засл. дз. культуры Беларусі (1963). Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Праф. (1993). Скончыў Маскоўскі муз.пед. інт імя Гнесіных (1955). 3 1948 у Брэсце, выкладчык муз. навуч. устаноў, арганізатар калектывдў маст. самадзейнасці, у т.л. сімф. аркестра пры муз. вучылішчы (1950—67), хору настаўнікаў (кіраўнік у 1961—63) і інш.; у 1967—70 дырэктар Раснянскай дзіцячай муз. школы Камянецкага рна. 3 1966 у Бел. акадэміі музыкі (у 1973—79 заг. кафедры). Аўтар апрацовак і інструментовак для аркес
    траў і ансамбляў розных складаў, сольных п’ес, песень, рамансаў. Склаў вучэбнапед. рэпертуар для баяна, акардэона, фп., цымбалаў, у т.л. «Падручнік для класа цымбал» (1977), праграмы па класе баяна для муз. каледжа пры Бел. акадэміі музыкі і па ўводзінах у спецыяльнасць для муз. вучылішчаў. Даследуе праблемы прафес. выканальніцкага мастацтва і маст. самадзейнасці. Складальнік кн. «І.І.Жыновіч ва ўспамінах сучаснікаў» (1997). А.В.Скорабагатчанка. СОЛЕВЫНОСЛІВАСЦЬ РАСЛІН. с о леўстойлівасць раслін, здольнасць раслін расці на засоленых глебах (у якіх солей больш за 0,2% ад масы глебы). У гэтых умовах на расліны ўплываюць негатыўныя фактары (павялічаны асматычны ціск, таксічныя солі, недахоп элементаў каранёвага жыўлення), якія парушаюць абмен рэчываў і стан палімераў пратаплазмы. Большасць раслін несолевынослівыя (глікафіты). Найб. солеўстойлівыя галафіты: соленазапашвальныя (салянкі), солевыдзяляльныя (кермек, мангравыя расліны), з нізкім паглынаннем солі (палыны). С.р. абумоўлена генетычна, але змяняецца ў выніку адаптацый. Пры хларыдным засаленні расліны становяцца больш мясістымі — сукулентамі, пры сульфатным — ксерафітамі. Сярод культ. раслін на моцназасоленых глебах растуць цукр. буракі, яблыня, міндаль, спаржа. Да сярэдняга засалення ўстойлівыя сланечнік, ячмень, бавоўнік, памідоры, гарбуз. С.р. мінімальная на фазе праросткаў і ўтварэння генератыўных органаў.
    сблі, клас хім. злучэнняў; крышт. рэчывы з іоннай структурай (гл. Іонная сувязь). З’яўляюцца прадуктамі поўнага ці частковага замяшчэння іонаў вадароду ў малекулах кіслот на катыёны (іоны металаў, амоній і інш.) або гідраксільных (ОН) груп у малекулах асноў на аніёны кіслотных астаткаў (напр., хларыд, сульфатаніён).
    Падзяляюць на сярэднія, ці нармальныя, — прадукты поўнага замяшчэння (напр.. Na,SO4). кіслыя (гідрасолі; напр. NaHCO,) і асноўныя (гідраксасолі; напр.. MgClOH) — прадукты няпоўнага замяшчэння адпаведна іонаў вадароду многаасноўных кіслот і ОН груп многакіслотных асноў. Адрозніваюць таксама С. п р о с т ы я, якія маюць катыёны і аніёны аднаго віду (напр., MgClj), л в а й н ы я [маюць катыёны
    СОЛСБЕРЫ 79
    2 відаў, напр., КА1(5О4)^І2Н2О], мяшан ы я (з рознымі аніёнамі, напр.. СаСЮСІ) і комплексныя (гл. Комплекспыя злучэнні). Прадукты ўзаемадзеяння асноў і кіслот Льюіса (гл. Кіслоты) адрозніваюцца ад звычайных солей, таму іх наз. кіслотнаасноўнымі комплексамі ці алуктамі. Многія С. добра раствараюцца ў вадзе (напр., пітраты, хларыды). У водных растворах цалкам ці часткова дысацыіруюць на іоны (гл. Электралітычная дысацыяцыя), a С. слабых кіслот і(ці) слабых асноў гідралізуюіша (гл. Гідроліз солей). Атрымліваюць С. ўзаемадзеяннем кіслот з асновамі (рэакцыя нейтралізацыі) і асноўнымі аксідамі. кіслотных аксідаў з асновамі і асноўнымі аксідамі, металаў з моцнымі ктамі і інш. метадамі. Выкарыстоўваюць у прамсці (хім., металургічнай, харч., тэкст. і інш.), сельскай гаспадарцы, медыцыне. Гл. таксама Галагеніды, Карбанаты. Сульфаты, Фасфаты
    А. П. Чарнякова.
    СОЛІД (лац. solidus трывалы, паўнацэнны), залатая, білонная ці медная манеты еўрап. дзяржаў. 1) Залатая манета Візант. імперыі 8—13 ст. (маса 4— 4,40 г). На Беларусі абарачалася пад наз. намісма. 2) Білонная манета 15— 16 ст. г. Гданьска, Торуня і Эльбланга (маса адпаведна 1,38 г, 1,44 г і 1,40 г, 1,24 г). 3) Білонная і медная манеты 17— 18 ст. Рэчы Паспалітай, парытэтныя 1/3 гроша. У білонных С. з 1580 маса 1,12 г, з 1652 —0,53 г, з 1670 —0,71 г. У медных С. у 1650 маса 2,62 г, з 1659 — 1,41 г, з 1749 — 1,23 г, з 1766 — 1,30 г. Польскія эмісіі С. выпускалі на манетных дварах у Быдгашчы, Варшаве, Губіг не, Дрэздэне, Кракаве, Мальбарку, Познані, Уяздзе. Літоўскія эмісіі ВКЛ
    Солід: I — літоўская чаканка 1583; 2— 3 — польская чаканка 1582. 1584; 4,— рыжская чаканка 1585.
    С. выпускалі: Брэсцкі манетны двор у 1665—66, Віленскі манетны Ввор у 1580—85, 1589—92, 1612—27, 1652— 54, а таксама манетныя двары ў г. Коўна ў 1665—66, Мальбарку ў 1666, Олькушы ў 1663, 1665—66, Уяздзе ў 1660— 61, 1665—66.
    Літ Рябцевнч В. Н. Нумязматнка Беларусн. Мн., 1995.
    СОЛСБЕРЫ (Salisbury), назва да 1982 сталіны Зімбабве г. Харарэ.
    СбЛСБЕРЫ (Salisbury) Роберт Артур Толбат ГаскайнСесіл (GascoyneCecil; 3.2.1830, г. Хатфілд, Вялікабрытанія — 22.8.1903), брытанскі дзярж. дзеяч. Лорд (з 1861). Скончыў Оксфардскі унт (1849). 3 1853 дэп. палаты аб
    80	СОЛТАН
    шчын ад партыі кансерватараў, з 1861 — палаты лордаў. У 1866—67 і 1874—78 міністр па справах Індыі, у 1878—80 міністр замежных спраў. Удзельнічаў у Берлінскім кангрэсе 1878. 3 1881 лідэр Кансерватыўнай партыі. У 1885—86, 1886—92, 1895—1902 прэм’ерміністр, адначасова (да 1900) міністр замежных спраў. Праводзіў актыўную знешнюю палітыку па пашырэнні тэрыторыі і ўплыву Брыт. імперыі ў Азіі (захоп Верхняй Бірмы ў 1886) і Афрыцы, у выніку якой абвастрыліся англафранц. адносіны і пачалася англабурская вайна 1899—1902. У 1902 урад С. заключыў саюзны дагавор з Японіяй. Садзейнічаў узмацненню брыт. арміі і флоту. Выступаў супраць прадастаўлення аўтаноміі Ірландыі.
    СбЛТАН Станіслаў (1746 або 27.8.1756— 1836), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. 3 роду Солтанаў. Ген.ад’ютант польнай булавы ВКЛ. харунжы ВКЛ з 1782, падкаморы ВКЛ з 1790, маршалак надворны ВКЛ з 1791, староста слонімскі. Актыўны ўдзельнік падрыхтоўкі паўстання 1794. Пасля яго задушэння сасланы ў Казань. Вызвалены Паўлам 1. У 1806—07 разам з палк. Ф.Патоцкім рыхтаваў новае паўстанне ў б. ВКЛ. Загадам Напалеона 1.7.1812 прызначаны старшынёй Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага, адначасова ўзначальваў кт харчавання і магазінаў. Пасля вайны 1812 у эміграцыі.
    А.А.Ерашэвіч.
    СбЛТАН Уладзімір Яўгенавіч (9.1.1953, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 1.6.1997), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1979, кл. \.Багатыроваў 3 1983 выкладчык Бел. акадэміі музыкі. Творчасць адметная жанравай разнастайнасцю, інтанацыйнай выразнасцю, эмацыянальнай напружанасцю, нац. акрэсленасцю. Асн. дасягненні ў жанры оперы і віяланчэльнай музыкі. Сярод твораў: оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» (паводле аповесці У.Караткевіча, паст. 1989), «Пані Ядвіга» (паводле аповесці К.Тарасава «Чорны шлях», 1990), «Мілавіца» (паст. 1994); 2 сімфоніі (1981, 1983), 2 канйэрты для віяланчэлі з арк. (1987, 1997); для камернага арк.: сюіта «Думкі і настроі» (1978), канцэрт (1983), лірычная кантата «Мая Беларусь» на тэксты нар. і бел. паэтаў
    (1981); камернаінстр. творы, у т.л. стр. квартэт. фп. трыо, саната для фп.. элегія для віяланчэлі; вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, А.Таркоўскага, хары на вершы Я.Купалы, Ф.Цютчава; песні, музыка да кінафільмаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.