Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СбБЕЛВСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА У Лунінецкім рне Брэсцкай вобл., каля в Чырвоная Воля. Створана ў 1986. Пл. 2,9 км2. даўж. 2,2 км, найб. шыр. 1,5 км. найб. глыб. 5,8 м, аб’ём вады 14,2 млн. м3. Наліўное. вада падаецца з Грычынскага канала. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 5,7 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.г. угоддзяў.
СбБІН Уладзімір Мартынавіч (н. 12.9.1940, г. Орша Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне цепла і масаабмену. Др тэхн. н. (1991), дацэнт (1979). Скончыў Тульскі політэхн. інт (1965). 3 1969 у Бел. тэхнал. інue, з 1988 у Медыкабіятэхнал. НДІ, з 1994 на выкладчыцкай рабоце. Навук. працы па гідрадынаміцы і цепламасаабмене ў адна і двухфазных патоках вадкасцей пры даследаванні энергетычных, хімікатэхнал. і мікрабіялагічных працэсаў і іх матэм. апісанні пры дапамозе дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі.
Бе Тепломассообмен в пленочных теченнях пря осложненных условаях: (Пряблнж. методы расчета). Мн.. 1994.
СОБІНАЎ Леанід Віталевіч (7.6.1872, г. Яраслаўль, Расія — 14.10.1934), рускі спявак (лірычны тэнар), прадстаўнік
74
СОВАПАДОБНЫЯ
рус. класічнай вак. школы. Нар. арт. Рэспублікі (1923). Скончыў юрыд. фт Маск. унта (1894), муз.драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага тва (1897). 3 1897 у Вял. тры ў Маскве (у 1917—18 і ў 1921 дырэктар). У дасканаласці валодаў мастацтвам італьян. бельканта. У аснове яго мастацтва высокая адухоўленасць, паэтызацыя муз. вобраза, адзінства бездакорнага вак. майстэр
ства і драм. асэнсаванай ігры. Адзін з лепшых выканаўцаў партый Ленскага («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага) і Лаэнгрына («Лаэнгрын» Р.Вагнера) на сусв. сцэне. 3 інш. партый: Сінадал («Дэман» А.Рубінштэйна), Берандзей, Ляўко («Снягурачка», «Майская ноч» М.РымскагаКорсакава), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі). Вёў актыўную канцэртную дзейнасць. Прапагандыст рус. вак. лірыкі, тонкі інтэрпрэтатар класічнай камернавак. музыкі. Канцэртны рэпертуар складалі творы М.Глінкі, Чайкоўскага, С.Рахманінава, Л.Бетховена. Р.Шумана. Ф.Шуберта, Ш.Гуно.
Літ.: Л.В.Собннов. Т. 1—2. М., 1970;
Вл ад ы к м нa Ба ч м н с ка я Н.М. Л.В.Собмнов. 3 нзд. М.. 1972; Воспомннанвя о Л.В.Собннове. Ярославль, 1985.
Н. В. Сазановіч.
СОВАПАДбБНЫЯ (Strigiformes), атрад птушак. 2 сям.: савіныя, або совы нармальныя, і сіпухавыя (Tytonidae). 30 родаў, 144 віды. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды і некат. акіянічных астравоў. Жывуць ад тундры да пустынь і гор, большасць у лясах. На Беларусі 13 відаў з 10 родаў; 9 відаў у Чырв. кнізе: балотная снва. няясыці (2 віды), сіпуха, сплюшка, сычы (3 віды), пугач звычайны (гл. Пугачы). У Чырв. кнізе МСАП 21 від.
Даўж. цела да 84 см, размах крылаў да 2 м, маса да 4,5 кг. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне мяккае, рыхлае, шэрае, бурае ці рыжаватае, з цёмнымі і светлымі плямамі і стракацінамі. Вочы вял., накіраваны ўперад, у большасці абкружаны тваравым дыскам з дробных пёраў. Зрок бінакулярны. Вушныя адтуліны вялікія, Шыя рухомая, галава паварочваецца на 180—270° Крылы шырокія, закругленыя, хвост кароткі. Дзюба кручкападобная, вострая, кароткая. Лапы моцныя, з вострымі і вял. кіпцюрамі, чатырохпальцыя. Цэўкі апераныя. Манагамы. Адклалваюць 4— 5 (да 14) яец. Корм пераважна жывёльны. Гл. таксама Белая сава, Няясыць барадатая, Пугач рыбны. Літ. гл. да арт. Савійыя.
«СОВЁТСКАЯ БЕЛОРЎССНЯ», штодзённая грамадскапаліт. газета. Заснавальнікі — Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйны савет. Выдаецца з 2.8.1927 у Мінску на рус. мове спачатку пад назвай «Рабочмй» як орган ЦК КП(б)Б, з 1937 сучасная назва. У 1938—43 орган ЦК і Мінскага абкома КП(б)Б, у 1943—48 — орган ЦК КП(б)Б, Савета Міністраў і Прэзідыума Вярх. Савета БССР, у 1948—52 — орган ЦК і Мінскага абкома КП(б)Б, Савета Міністраў і Прэзідыума Вярх. Савета БССР, у 1952—91 — орган ЦК КПБ, Вярх. Савета і Савета Міністраў БССР У 1941—44 выходзіла на бел. мове пад назвай «Савецкая Беларусь» (у прыфрантавой паласе, потым у Маскве, са снеж. 1943 у Гомелі, з 1944 зноў у Мінску). 3 2000 выдаецца поўнакаляровым друкам. Асвятляе пытанні грамадскапаліт., эканам., міжнар. жыцця, дзейнасць органаў заканад. і выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь, праблемы і шляхі развіцця культуры, навукі, сельскай гаспадаркі, фермерскага, прадпрымальніцкага гаспадарання, прынцыпы будва Саюзнай дзяржавы. Публікуе ўказы і распараджэнні кіраўніка дзяржавы, заканад. акты, факты і каментарыі аб рабоце дзярж. спецслужб, аналіт. матэрыялы па праблемах экалогіі, адукацыі, маралі, права, гісторыі Беларусі, рэпартажы пра найб. значныя сац., культ., спарт. падзеі і інш. 3 1999 рэдакцыі газет «С.Б.» і «Россмйская газета» выдаюць штотыднёвы дадатак «СОЮЗ. Беларусь—Россня». Т.У.Люковіч.
«СОВЕТСКАЯ ПРАВДА», грамадскапалітычная газета Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянск.іх дэпутатаў Заходняй вобласці і
фронту. Выходзіла з 1(14). 12.1917 да 6.3.1918 у Мінску (53 нумары) і Смаленску (9 нумароў) на рус. мове штодзённа. Рэдактар А.А.Белазёраў, з 27.1(9.2).1918 — КА.Ландар. Асвятляла мясц. жыццё, асн. міжнар. падзеі. Друкавала дэкрэты і распараджэнні цэнтр. і мясн. ўрада, загады Вярх. і зах.франтавога камандавання, начальнікаў Мінскага гарнізона, міліцыі, справаздачы пленумаў Аблвыкамзаха, рэзалюцыі, паведамленні аб ходзе cau. перабудовы ў Мінскай і Віленскай губ. Змяшчала аб’явы ўладных структур, грамадскапаліт. аргцый левага кірунку. прыватных асоб. Публікавала фельетоны Г.Ф.Усцінава, вершы Дз.Беднага і інш. Крытыкавала эсэраўскія, меншавіцкія і інш. выданні дэмакр. кірунку. Выступіла супраць арганізатараў і ўдзельнікаў Усебел. з’езда, кіраўнікоў Цэнтр. бел. вайсковай рады і Вял. бел. рады, праводзіла агітацыю супраць узбр. выступлення 1га Польскага корпуса. 19.2.1918 у сувязі з наступленнем на Мінск часцей Ю.ДоўбарМусніцкага эвакуіравана ў Смаленск. М.Я.Сяменчык.
«СОВЕТСКНЕ АРХЙВЫ>, навуковы часопіс, орган Гал. архіўнага ўпраўлення пры CM СССР. Выдаваўся ў 1966— 91 у Маскве пры ўдзеле Інта марксізмуленінізму пры ЦК КПСС і Інта гісторыі AH СССР. Выходзіў 6 разоў на год. Яго папярэднікамі былі час. «Архнвное дело» (1923—41), «Мнформацнонный бюллетень Главного архнвного управлення прн CM СССР» (1956—58), навуковаінфармацыйны бюлетэнь «Вопросы архнвоведення» (1959—65). Друкаваў архіўныя дакументы, уводзіў у навук. ўжытак новыя крыніцы шляхам публікацыі аглядаў архіўных комплек
Совападобныя: 1 — сава пячорная, або сыч трусіны; 2 — сычыкэльф, або сычык кактусавы;
3 — сава афрыканская лясная; 4 — сава вушастая.
саў (фондаў, вопісаў, дакументаў), знаёміў з гіст. даследаваннямі, заснаванымі на архіўных дакументах, зборнікамі дакументаў, навуч. дапаможнікамі па архіва, дакумента, крыніцазнаўстве і інш. У часопісе змяшчаліся артыкулы і паведамленні бел. гісторыкаў і архівістаў па актуальных праблемах археаграфіі. 3 1992 выдаеййа пад назвай «Отечественные архмвы».
Літ.: Бнблмографмческмй указатель матерналов, опублнкованных в журнале «Советскне архнвы» (1966—1986 гг.). М., 1989.
М. Ф. Шумейка. «СОВРЕМЁННЙК», рускі літаратурны і грамадскапаліт. часопіс. Выдаваўся ў 1836—66 у Пецярбургу; да 1843 4 разы ў год, потым штомесячна. Рэдактар і заснавальнік А.Пушкін. Ён залучыў да ўдзелу ў часопісе У.Адоеўскага, П Вяземскага, М.Гогаля, В.Жукоўскага, А.Кальцова, Ф.Цютчава.
Пасля смерці Пушкіна «С.» выдавалі Вяземскі, Жукоўскі і інш. У 1838 належаў П.Плятнёву. 3 1847 (вьшаўцы М.Някрасаў і І.Панаеў, ідэйны кіраўнік В.Бялінскі) «С.» набыў рэв.дэмакр. кірунак. Выступаў супраць прыгонніцтва, прапагандаваў ідэі утапічнага сацыялізму, адстойваў метад крытычнага рэалізму ў лры. У ім супрацоўнічалі М.Агароў, А.Герцэн, Дз.Грыгаровіч, А.Майкаў, Л.Талстой, І.Тургенеў і інш. 3 прыходам М.Чарнышэўскага (1853) і М.Дабралюбава (1856) «С.» стаў цэнтрам прапаганды ідэй рэв. дэмакратыі. У чэрв. 1853—55 у «С » друкаваліся нарысы П.ІІІпілеўскага «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі», якія асвятлялі жыццё бел. народа, яго гісторыю.
«С.» палемізаваў са славянафіламі, у т.л. газ. «День» І.Аксакава, якая нібыта абараняла беларусаў ад паланізацыі і акаталічвання, але рабіла гэта з пазіцый самадзяржаўя. 3 крытыкай славянафілаў выступіў Чарнышэўскі ў арт. «Нацыянальная бестактоўнасць», М.СалтыкоўШчадрын у арт. «Наша грамадскае жыццё», Дабралюбаў у арт. «Рысы для характарыст'ыкі рускага простанароддзя>>. Яны адстойвалі правы на развіццё бел. нац. культуры, указвалі на неабходнасць вывучэння жьшця і побыту бел. народа. Закрыты ва ўмовах паліт. рэакцыі.
Літ.: йсторня русской журналнстмкм XV1I1—XIX вв. 3 нзд. М„ 1973; Булацкі Р.В., С а ч а н к a І.І., Г о в і н С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн.. 1979.
Н.А. Сніцарава.
СОВЫ САПРАЎДНЫЯ, сямейства птушак, гл. Савіныя.
СОГД, Сагдыяна, у старажытнасці вобласць у бас. рэк Зераўшан і Кашкадар’я, якую насялялі сагдыйцы (на тэр. сучасных Узбекістана і Таджыкістана). Найб. вядомы горад С. — Мараканда (Самарканд). У 6—4 ст. да н.э. ўваходзіў у склад Ахеменідаў дзяржавы. Насельніцтва С. на чале са Спітаменам іказала ў 329—328 да н.э ўпартае супраціўленне войску Аляксандра Македонскага. Пасля смерці апошняга (323 да н.э.) — у складзе дзяржавы Селеўкідаў, з пач. 3 ст. да н.э. — ГрэкаБактрыйскага царства. У 1—4 ст. н.э. — ч. Кушанскай дзяржавы. У 4—5 ст. заваяваны эфталітамі, у 6—7 ст. — цюркамі;
у гэты час на тэр. С. існавалі аўт. мясц. княствы. У канцы 7 — пач. 8 ст. заваяваны арабамі, якія далі краіне назву Маверанахр. У старажытнасці цераз С. праходзілі важныя гандлёвыя шляхі, якія звязвалі Кітай з Б. Усходам (гл. Вялікі шаўковы шлях).
Літ:. Джалйлов А. Согд накануне арабского нашествня й борьба согднйцев протмв арабскнх завоевателей в первой половнне VIII в. Сталмнабад, 1961; Сммрнова О Н. Очеркй йз нсторнй Согда. М., 1970; Я к у б о в Ю. Раннесредневековые сельскме поселення горного Согда: (К пробл. становленмя феодалнзма). Душанбе, 1988; Обельченко О.В. Культура антпчного Согда: По археол. данным, VII в. до н.э. — VII в. н.э. М„ 1992.
СбгНЕФІЁРД (Sogne fjord), заліў Паўночнага м. каля паўд.зах. берагоў Скандынаўскага пва, у Нарвегіі; адзін з найб. фіёрдаў Еўропы. Даўж. 204 км, шыр. да 6 км, глыб. да 1208 м. Берагі выш. да 1500 м, стромкія, скалістыя. Утварае бакавыя адгалінаванні, у некат. з іх апускаюцца ледавікі. Прылівы паўсутачныя (1,5 м). Парты: Хёянгер, Лейкангер.