• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Бугославскйй Г К. Замечательный памятннк древней смоленской пнсьменностн XIV в. н нмеюшмйся в нем рнсунок снмволйкополнтнческого содержання // Древностн: Тр. Москов. Археол. ова. М., 1906. Т. 21, вып. 1; Долгов С.О. Архангельская Псалтырь // Там жа. М.В.Нікалаеў. «СМАЛЁНСКІЯ ГРАМАТЫ XIII—XIV стст.» («Смоленскне г р а м о ты XIII—XIV вв.»), зборнік смаленскіх грамат 12—14 ст., выдадзены Інтам рус. мовы AH СССР у Маскве ў 1963. Апублікаваны комплекс актаў Смаленскай епархіі сярэдзіны 12 — пач. 13 ст. (паводле копій 16 ст.); дагавор пра ўмовы гандлю невядомага смаленскага князя з Рыгаю і Гоцкім берагам (ваў Готланд) прыкладна 1223—25; дагавор 1229 Смаленска з Рыгаю і Гоцкім берагам (6 спісаў 13—14 ст.); судовая грамата смаленскага кн. Фёдара Расціславіча пра нямецкі звон 1284; пайвярджальныя граматы князёў Фёдара Расціславіча 1284, Аляксандра Глебавіча каля 1300, Івана Аляксандравіча 1й пал. 14 ст; грамата смаленскага кн. Юрыя Святаславіча пра саюз з каралём
    польскім і вял. князем ВКЛ Ягайлам 1386. Большасць грамат надрукавана з арыгіналаў. Выданне здзейснена найперш з лінгвістычнымі мэтамі з максімальным набліжэннем да арыгіналаў. Матэрыялы зборніка маюць вял. значэнне для асвятлення гісторыі Полацкай і Віцебскай зямель, якія ў 13—14 ст. мелі цесныя сувязі са Смаленскам. і гісторыі бел. мовы, бо ў смаленскіх граматах 13 ст. ўпершыню выявіліся рысы жывой бел. мовы.
    СМАЛЁЎКА (Silene), род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 200 (паводле інш. звестак 500) відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі каля 10 відаў. Найб. вядомыя С.: літоўская (S. lithuanica), занесена ў Чырв. спіс Еўропы, паніклая (S. nutans), татарская
    (S. tatarica); заносныя — ліпкая (S. viscosa), начная (S. noctiflora). Трапляюіша ў хмызняках, узлесках, на лугах, каля дарог. Культывуецца С. паніклая, якая мае вял. колькасць садовых форм.
    Адна, двух і шматгадовыя травяністыя расліны. радзей паўкусты. Сцёблы пераважна прамастойныя, выш. 20—80 см. Лісце суцэльнае, супраціўнае. Кветкі белыя, жаўтаватыя.
    чырв.. пурпуровыя, у рыхлай гронцы. Для многіх відаў характэрна апыленне начнымі насякомымі. таму кветкі раскрываюцца ноччу. Плод — каробачка. Лек., меданосныя, фарбавальныя, дэкар. расліны, некат. — пустазелле. А.М.Скуратовіч. СМАЛЁЎКІ (Pissodes), род жукоў сям. даўганосікаў. 15 відаў. Пашыраны ў хвойных лясах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Жывуць у драўніне (лічынкі — пад карой, некат. ў шышках). На месцы праколаў кары застаюцйа кроплі смалы (адсюль назва). На Беларусі 5 відаў С.: крапінкавая (Р. notatus), стваловая (Р. ріпі), хваёвая верхавінкавая, або хваёвая жардняковая (Р. pipiphilus), шышкавая (Р. validirostris), яловая (Р. harcyniae).
    Даўж. да 10 мм. Цела прадаўгаватае, карычневае або чырвонабурае з жоўтымі лускаватымі плямамі і перавязямі. Кормяцца маладымі парасткамі, тонкімі ствалінкамі. Лічынкі белыя, з цёмнай галавой. бязногія, выгнутыя. Кукалкі белыя, свабодныя.
    Літ.: Воронцов А.Н. Лесная энтомологмя. 2 мзд. М.. 1967; П адн й Н.Н. Краткнй определйтель вредмтелей леса. 3 йзд. М., 1979. С.Л.Максімава.
    46 СМАЛІЦА
    СМАЛІЦА, вёска ў Быхаўскім рне Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Быхаў — Трылесіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на У ад горада і 22 км ад чыг, ст. Быхаў, 54 км ад Магілёва. 546 ж., 208 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СМАЛІЧЫ, вёска ў Бучацінскім с/с Капыльскага рна Мінскай вобл., на р. Волка. Цэнтр. закрытага акц. тва «Малінава». За 42 км на Пд ад г. Капыль, 157 км ад Мінска. 34 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 366 ж., 141 двор (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка. аддз. сувязі. Брацкія магілы партызан. Помнік землякам. якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. СМАЛУХбЎСКІ, фон СмоланСмалухоўскі (Smoluchowski) Марыян (28.5.1872. Фордэрбруль, каля Вены —5.9.1917), польскі фізіктэарэтык. Скончыў Вснскі унт (1894). 3 1899 у Львоўскім унue (з 1900 праф.). 3 1913 праф. Кракаўскага унта (у 1917 рэктар). Навук. працы па малекулярнай фізіцы, тэрмадынаміцы, статыстычнай механіцы і малекулярнакінетычнай тэорыі (МКТ) газаў. Распрацаваў тэорыю флуктуайый (1904) і тэорыю броўнаўскага руху (1905—06), якія пайвердзілі існаванне малекул і спрыялі станаўленню МКТ. Адкрыў з’яву скачка тры каля цвёрдай паверхні для разрэджаных газаў. Даў статыстычную інтэрпрэтацыю другога закона тэрмадынамікі і акрэсліў межы яго дастасавальнасці.
    Тв.: Рус. пер. — Брауновское двяженяе: Сб. статей. [М.; Л., 1936] (разам з А.Эйнштэйнам).
    Літ.: Teske A. Marian Smoluchowski: 2ycie i tworczosc. [Krakow], 1955; Краевc к й й B. Борьба Марнана Смолуховского за научную атомнстнку // Вопр. фнлософнн. 1956. №4; Суворов С.Г. К 50летяю co дня смертн М .Смолуховского // Успехя фнз. наук. 1967. Т. 93, вып. 4.
    СМАЛЬ Іван Трафімавіч (9.10.1892, в. Ляхаўцы Маларыцкага рна Брэсцкай вобл. — 18.7.1967), удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. Скончыў Ленінградскую прамысл. акадэмію (1933). 3 1906 рабочы лясніцтва ў Брэсцкім пав., потым у ЗША. 3 1914 у арміі, з 1915 на ваен. здзе ў Гомелі. У 1917 чл. Гомельскага Савета і адзін з арганізата
    раў Чырв. гвардыі ў Навабеліцы. 3 сак. 1918 чл. ініныятыўнай пяцёркі па арганізацыі партыз. руху і падп. дзейнасці на Гомсльшчыне, чл. Палескага паўстанцкага кта. Удзельнік грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20. 3 1924 на парт. і гасп. рабоце на Беларусі. У 1937 рэпрэсіраваны. Удзельнік Вял. Айч. вайны. 3 1954 на Мінскім аўтазаводзе. Рэабілітаваны ў 1956. Аўтар успамінаў.
    СМАЛЬТА (ням. Smalte, Schmalte ад schmelzen плавіць), каляровае шкло, якое выкарыстоўваецца для стварэння мазаікі. Бывае С. празрыстая (пры афарбоўцы шкла вогнетрывалымі фарбавальнікамі) і глухая (пры ўвядзенні ў шкляную масу двухвокісу волава, вокісу сурмы і інш. рэчываў, якія заглушаюць празрыстасць шкла). Існуюць жылістая і плямістая С., а таксама залатая і сярэбраная (дзеля гэтага паміж асн. і покрыўным слоем запрасоўваюць фольгу). Штампоўкай або расколваннем С. надаюйь форму кубікаў або пласцін. Вядома з ант. часоў, яе шырока выкарыстоўвалі ў Візантыі, Італіі, Стараж. Русі. На Беларусі вытвсць С. вядома з 11 ст. (Полацк). Шырока выкарыстоўваецца ў манументшьным мастацтве, для аздаблення грамадскіх і культавых будынкаў.
    СМАЛЬЯНСКІ АГРАРНЫ КАЛЁДЖ Засн. ў 1930 у в. Агранамічная (каля чыг. ст. Смальяны Аршанскага рна) на базе ніжэйшай школы як с.г. тэхнікум. 3 1973 саўгастэхнікум, з 1998 с.г. тэхнікум, з 2001 аграрны каледж. Рыхтуе аграномаў, эканамістаў і землеўпарадчыкаў. Спецыяльнасці (2001/02 навуч. г.): эканоміка і кіраванне; аграномія; землеўпарадкаванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
    СМАЛЬЯНЦАЎСКАЯ ПАПЯРбВАЯ ФАБРЫКА «С к і н а», гл. ў арт. Чашніцкая папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка».
    СМАЛЯВІЦКАЕ ВАДАСХбвіШЧА За 2 км на ПнЗ ад г.Смалявічы Мінскай вобл. Створана ў 1978. Пл. 0,95 км2, даўж. 1,4 км. найб. шыр. 1 км, найб. глыб. 4 м, аб’ём вады 2,4 млн. м’. Наліўное, напаўняецца вадой з р. Пліса пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,3— 0,6 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.г. угоддзяў, рыбагадоўлі, адпачынку.
    СМАЛЯВІЦКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ «ЧЫРВОНЫ СЦЯГ» у Вялікую Айчынную в а й н у . Дзейнічала ў жн. 1941 — чэрв. 1944 у г. Смалявічы і раёне пад кіраўніцтвам Смалявіцкага падп. райкама КП(б)Б (з кастр. 1942). Складалася з 2 груп на торфапрадпрыемстве (53 чал., кіраўнікі А.П.Караўка, С.В.Раждзественскі, А.Л.Запольскі). Падпольшчыкі падтрымлівалі сувязь з партызанамі брыгады «Разгром» і чл. Мінскага падполля на ЦЭЦ2. вялі агітацыю сярод
    насельнійтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро. праводзілі дыверсіі (зрывалі вываз торфу на мінскія электрастанцыі, вывелі са строю 18 торфаздабыўных машын, электрастанцыю і інш.). Збіралі і перадавалі партызанам адзенне, зброю, харчаванне, медыкаменты, звесткі пра гарнізоны і апорныя пункты ворага. У барацьбе з фаш. захопнікамі загінулі 10 падпольшчыкаў.
    Літ.: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С. 569.
    Л.В.Аржаева.
    СМАЛЯВІЦКІ РАЁН Размешчаны ў цэнтр. частцы Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924, скасаваны 25.12.1962, адноўлены 6.1.1965. Пл. 1,4 тыс. км2. Нас. 45,5 тыс. чал. (2001, без г. Жодзіна), гарадскога 33,9%. Сярэдняя шчыльн. 33 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Смалявічы. На тэр. раёна г. Жодзіна. Раён уключае р.п. Зялёны Бор, 197 сельскіх нас. пунктаў, Зеленаборскі пасялковы Савет, 11 сельсаветаў: Азярыцкаслабодскі, Драчкаўскі, Жодзінскі, Забалоцкі, Курганскі, Пекалінскі, Пліскі, Прылепскі, Пятровіцкі, Усяжскі, Юр’еўскі.
    Зах. ч. раёна ў межах Мінскага ўзвышйіа, усх. — Цэнтрамнабярэзінск.ай раўніны. Паверхня ўзгорыстараўнінная, 73% яе на выш. 180—250 м, найвыш. пункт 266 м (на ПнЗ ал в. Карпілаўка). Агульны нахіл з 3 на У і ПнУ. Карысныя выкапні: торф. сапрапель, пясчанажвіровы матэрыял, буд. пяскі. гліны, суглінкі. Сярэдняя тра студз. 6,9 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў 645 мм за год. Вегетац. перыяд 186 сут. Найб. рэкі: Гайна з прытокам Усяжа, Пліса, Уша, Волма. Азёры: Судабле, Вялікае, Малое, Связец. Вадасх. Пятровіцкае на р. Волма, Смалявіцкае, Дубраўскае, Чарніцкае. Пераважаюць глебы с.r. угоддзяў: дзярновападзолістыя (69,3%), тарфянабалотныя (15.2%), дзярновападзолістыя забалочаныя (12,4%). Пад лесам 33%, найб. лясны масіў вакол г.п. Зялёны Бор. Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя, дубовыя, чорнаальховыя, трапляюцца асінавыя, шэраальховыя. штучныя насаджэнні — каля 21%, пераважна хваёвыя. Пад балотамі 0,3% тэр. раёна, найб. ГайнаБродня, Усяж, Студзёнка, Судабле. У межах раёна заказнікі рэсп. значэння: біялагічныя Пекпйнскі, Валмянскі; заказ
    СМАЛЯКОЎ	47
    нікі мясц. значэння: гідралагічны ГайнаБродня, батанічныя мікразаказнікі Калюга, Каменка, Маяк. Ахоўныя тарфянікі: Падастрэўе, Радзем’е, Судабле, Чарот. Помнік прыроды мясц. значэння — парк Шыпяны.
    Агульная пл. с.г. угоддзяў 71,4 тыс. га, з іх асушаных 14,1 тыс. га. На 1.1.2002 у раёне 9 калгасаў, 2 саўгасы, 36 фермерскіх гаспадарак, эксперыментальная база «Жодзіна», Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка, племянныя гаспадаркі «Будагова», «Зарэчча». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мясамалочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, авечкагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні збожжавых, зернебабовых, бульбаводстве, насенневодстве збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы прамcui: эл.тэхн. (нізкавольтная апаратура), машынабуд. і металаапр. (будва дарожных машын, нестандартныя металаканструкцыі, шасцерні для Мінскага трактарнага зда, рамонт с.г. тэхнікі), паліўнай (перапрацоўка торфу, брыкет, нестандартнае абсталяванне для канцэрна «Белпалівагаз»), буд. матэрыялаў (бетон і жалезабетонныя вырабы, цэгла сілікатная), камбікормавай, харч. (малочная прадукцыя, віно); райпрамкамбінат (мэбля), лясгас (нарыхтоўка драўніны). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтамагістраль Брэст — Масква, аўтадарогі на Смілавічы, Чэрвень, Лагойск і інш. Аэрапорт Мінск2. У раёне 22 сярэднія, 2 базавыя, 4 пач., вячэрняя, муз., маст., спарт. школы, 4 школысадкі, ПТВ, 28 дашкольных устаноў, 31 дом культуры і клуб, 38 бк, 2 бальніцы, паліклініка, 8 амбулаторый, 11 фельч.ак. пунктаў, санаторыйпрафілакторый «Зубраня» (в. Волма). Раённы музей смалы і рамёстваў. Помнікі архітэктуры: будынкі бровара (пач. 20 ст.) у в. Алесіна, вадзяны млын (пач. 20 ст.) у в. Высокае, царква (сярэдзіна 19 ст.) у в. Дамашаны, Козьмадзям’янаўская царква (канец 19 ст.) у в. Драчкава, Георгіеўская царква (пач. 20 ст.) у в. Забалоцце, Благавешчанскі манастыр (2я пал. 18 — 1я пал. 19 ст.) у в. Ляды, царква Раства Багародзіцы (1904) у в. Пліса, Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (1969), парк (на мяжы 19—20 ст.) у в. Шыпяны. Гіст. каменьпомнік у гонар агранамічнай школы Д.Манюшкі (19 ст.) у в. Алесіна. Выдаецца газ. «Край Смалявіцкі». Р.Р.Паўлавец, І.В.Радзюк.