Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СПАЛУЧАЛЬНЫ ЗАКбн, асацыят ы ў н ы з а к о н, гл. ў арт. Асацыятыўнасць.
СПАЛУЧАНЫЯ ГІПЕРБАЛЫ дзве гіпербалы, ураўненні якіх у адной і той жа сістэме каардынат адрозніваюцца знакам свабоднага члена: ^la1^!^ = 1 і х^/а1 y*/b* = 1. Маюць агульныя асімптоты; сапраўдная вось адной з іх з’яўляецца ўяўнай воссю другой і наадварот.
Спалучаныя гіпербалы: а, в — паўвосі гіпербал.
СПАЛЎЧАНЫЯ ЛІКІ, камплексна спалучаныя л і к і, два камплексныя лікі, якія адрозніваюцца адзін ад' аднаго толькі знакам уяўнай часткі: z = a + ib і z = a ib. Сума і здабытак С.л. — сапраўдныя лікі. Калі z з’яўляецца коранем мнагаскладу з сапраўднымі каэфіцыентамі, to z таксама з’яўляецца коранем таго ж мнагаскладу і мае такую ж кратнасць, што і Z
КСпампані Сядзіба ў вёсцы Беніца Маладзечанскага раёна. 3 малюнка Н.Орды 19 ст.
СПАЛЎЧАНЫЯ РЭАКЦЫІ, дзве складаныя рэакцыі, якія адбываюцца пры наяўнасці прынамсі аднаго агульнага рэагенту, ^рычым адна з рэакцый выклікае ці паскарае другую.
Прыклад С.р — акісленне сульфату жалеза(ІІ) FeSO4 і ёдзістага вадароду HI пераксшам вадароду Н2О2; FeSO4 акісляецца незалежна ад прысутнасці HI, а акісленне HI ідзе толькі ў прысутнасці FeSO4. Такая перадача рэакцыйнай здольнасці ад адной рэакцыі да другой наз. хімічнай індукцыяй. Яе механізм абумоўлены ўдзелам аднолькавых прамежкавых актыўных часціц у кожнай са С.р., напр., рэакцыі акіслення FeSO4 і HI адбываюцца з удзелам радыкалаў ОН. якія ўтвараюцца пры ўзаемадзеянні FeSO4 і Н2О2. Адыгрываюць важную ролю ў біяхіміі: біясінтэз бялкоў і нуклеінавых
кіслот у клетцы — рэакцыі, спалучаныя з гідролізам пірафасфатнай сувязі ў адэназінтрыфосфарнай кіслаце (АТФ).
СПАЛЎЧАНЫЯ ФЎНКЦЫІ, функцыі й(х„У) і v(x, у) сапраўдных пераменных х і у, звязаныя паміж сабой Кашы—Рымана ўраўненнямі: дй/дх = dv/dy, дй/ду= = dv/dx. Калі вытворныя С.ф. неперарыўныя, to u(x, у) і v(x, у) з’яўляюцца адпаведна сапраўднай і ўяўнай часткамі аналітычнай функцыі f(z) = u + iv. Калі вядома адна з С.ф., то другая, а таксама f(z). вызначаецца з дакладнасйю да адвольнай пастаяннай.
СПАЛУЧбННЕ ў камбінатор ы ц ы, сукупнасць п элементаў, якія выбраны з т дадзеных элементаў і адрозніваюцца адна ад адной хаця б адным элементам; падмноства магутнасці п некаторага зыходнага канечнага мноства магутнасці т. Лік С. з m элементаў г п \ па п абазначаецца Спт ці \т /~< п A т /W ! , „
с m = гт, дзе A — лік
Рп п'.(тп)'.
размяшчэнняў з т элементаў па п, Рп — лік перастановак з п элементаў. С. можна разглядаць таксама як неўпарадкаваную выбарку аб’ёму п з генералвнай сукупнасці з т элементаў.
СПАМПАНІ (Spampani) Карла (1750, Рым? —2.5.1783), архітэктар; прадстаўнік паладыянскай школы (гл. Паладыянства). На Беларусі ўдзельнічаў у ства
рэнні Шчорсаўскага палацавапаркавага комплексу (177б—76) і Нясвіжскага палацавапаркавага комплексу (1778—79). Паводле яго праектаў пабудаваны Радзівілімонтаўскі палацавапаркавы комплекс. палац у г. Заслаўе Мінскай вобл. (1778—82), сядзібны дом і лямус у в. Беніца Маладзечанскага рна Мінскай вобл., мост і капліца ў в. Кухцічы (цяпер пас. Першамайскі Уздзенскага рна Мінскай вобл.). У 1773 у Вільні кіраваў будвам асобных карпусоў езуіцкага калегіума і прыбудовай да абсерваторыі унта, у 1775 стварыў праект палаца ў Паўлаве (каля Вільні), у 1782 абнаўляў капліцу св. Казіміра ў кафедральным саборы. П.Барышаў, В Ф.Марозаў.
СПАРАДЫ 97
СПАНАЎКА, Шпанаўка, рака ў Брэсцкім рне, правы прыток р. Зах. Буг. У верхнім цячэнні наз. Прырва. Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 200 км2. Пачынаецца са старога прыроднага рэчышча каля левага берага канала Прырва за 200 м ад моста на аўтадарозе Рагозна—Брадзяцін, за 3 км на У ад в. Рагозна. Цячэ па паўд.зах. ч. Брэсцкага Палесся. Вусце за 2 км на Пн ад в. Страдзеч. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае.
СПАНДЫЛААРТРЫТ (ад грэч. spondylos пазванок + артрыт}. запаленне міжпазванковых суставаў. Звычайна С. — праява сістэмных захворванняў апорнарухальнага апарату . (хвароба Бехцерава), інфекцый. Праявы: боль у вобласйі пазваночніка, крыжападуздышных суставаў, скаванасць (асабліва ўранку) і напружанне мышц спіны, дэфармацыя пазваночніка і абмежаванне яго рухомасці. Пры пашкоджанні рэбернапазваночных суставаў абмяжоўваюцца дыхальныя рухі грудной клеткі. Зрэдку пашкоджваюцца перыферычныя суставы і розныя органы (вочы, ныркі, прастата і інш.). Лячэнне медыкаментознае, фізіятэрапеўгычнае. І.М.Семяненя.
СПАНДЫЛІТ (ад грэч. spondylos пазванок), запаленне структурных элементаў пазваночніка, пераважна інфекц. характару. Бывае спецыфічны (туберкулёзны — найб. часты, грыбковы, сіфілітычны, ганарэйны, тыфозны і інш.) і неспецыфічны (гнойны, рэўматоідны і інш ). Праяўляецца лакальным болем, павышэннем тры цела, слабасцю, павышанай стамляльнасцю і інш. Пры гнойным С. целы пазванкоў паступова разбураюцца, пазваночнік дэфармуецца. Пры працяглым цячэнні туберкулёзнага С. развіваеййа горб. Скрыўленне пазваночніка парушае функцыі органаў грудной поласці. Ускладненні: абсцэсы, свішчы і інш. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае. /. М. Семяненя.
СПАНДЙЙ (ад грэч. spondeios), стапа з 2 доўгіх складоў у антычным вершаскладанні. У сілабатоніцы С. называюць стапу ямба ці харэя са звышсхемным націскам:
Снёг — трэці дзень.
Слядоў няма,
На двор і ў сад задзьмуты дзверцы.
(М.Лужанін. «...Снег — трэці дзень»)
Дзякуючы С. аўтар можа вылучьшь пэўнае слова ў вершаваным радку, звярнуйь на яго ўвагу. Арыгінальнае выкарЬістанне спандэізаваных харэяў у вершы М.Танка «На камарыным вяселлі»:
На змярканні — шўм, іам, звон. Гэта звоняць дуб, гр»б, клён. Кветак весніх — жар, бёль, сінь, Россып буйнае расы.
В П.Рагойша.
СПАНДЭКС, тое, што поліурэтанавыя валокны.
ляўнічых сабак для палявання на вадаплаўную, балотную і баравую дзічыну. Знаходзяць дзічыну, выганяюць яе пад выстрал паляўнічага, адшукваюць застрэленых птушак. Выведзены ў 15—16 ст. у Іспаніі. Сучасныя пароды (кокерС., спрынгерС., фільдС., нарфольдС.) сфарміраваліся ў 18—19 ст. у Вялікабрытаніі. Выведзены дэкар. пароды С. (кінгчарльзС., тойС. і інш ).
Канстытуцыя моцная, сухая. Выш. ў карку 36—44 см. Масць чорная, карычневая (з падпалінамі), рыжая, белая або шэрая з плямамі і крапам. Поўсць доўгая, прамая або злёгку хвалістая, на вушах і лапах пачассе. Галава доўгая з выпуклым ілбом і звіслымі вушамі. Хвост купіруюць. Тып паводзін ураўнаважанырухавы. Тыповы алюр на пошуку —лёгкі галоп.
СПАНТАННАЕ ВЫПРАМЯНЕННЕ. вылучэнне эл.магн. выпрамянення рэчывам ва ўзбуджаным стане, абумоўленае яго ўзаемадзеяннем з эл.магн. вакуумам. Заканамернасці С.в. вызначаюцца ўласцівасцямі самой выпрамяняльнай сістэмы і не залежаць ад уздзеяння на яе знешняга эл.магн. выпрамянення. С.в. вылучаецца крыніцамі аптычнага, рэнтгенаўскага і гамавыпрамянення (акрамя лазераў). Гл. таксама Вымушанае выпрамяненне.
СПАНТАННАСЦЬ (ад лац. spontaneus адвольны, добраахвотны), здольнасць дзейнічаць пад непасрэдным уплывам унутр. імпульсаў без умяшання звонку. У філасофіі даследуецца ў сувязі з самаарганізацыяй, самарухам прыроды (Б.Спіноза) і пазнання (Г.Лейбніц. Г.Гегель). У сацыялогіі разглядаецца як
самаадвольныя, не інспіраваныя свядомасцю сац. з’явы (міграцыя насельніцтва, фарміраванне родаў, плямён, найыі і інш.). Характэрна для ўсёй гісторыі чалавецтва, але ў працэсе сац. развіцця ў пэўнай ступені саступае месца свядомаму; часам адмоўна ўплывае на сац. развіццё, выклікаючы працэсы сац. дэзарганіз. цыі. Гл. таксама Свядомасць і стыхійь ісць.
СПАР/ВІКІ (Sporozoa), клас паразітычных прасцейшых. Каля 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі адзначаюцца гемаспарыдыі, ці кроваспаравікі, грэгарыны, какцыд'ыі, піраплазміды. Паразітуюць у клетках, тканках або поласцях жывёл і чалавека. Узбуджальнікі какцыдыёзу. малярыі, піраплазмозаў і інш.
Мікраскапічныя аднаклетачныя арганізмы. Жыццёвы цыкл характарызуецца чаргаваннем бясполага размнажэння (шызаганія), палавога працэсу (гаметаганія) і спораганіі (спорагенез) і зменай гаспадароў. Перадача паразітаў адбываецца аліментарным шляхам або пры кровасмактанні. Іл. гл. да арт. Грэгарыны, Какцыдыі, Піраплазлйды.
СПАРАДЫ ПАЎДНЁВЫЯ. Д а д э к a н е с, група з 8 буйных і вял. колькасці дробных астравоў у Эгейскім м., каля паўд.зах. ўзбярэжжа пва М. Азія, тэр. Грэцыі. Пл. 3,5 тыс. км2. Асн. авы: Родас, Самас, Ікарыя, Кос, Карпатас. Пераважаюць узгоркі і нізкагор’і, выш. да 1434 м (г. Керкетэфс на вве Самас). Ксерафітныя хмызнякі, участкі лясоў з
СПАНІЭЛІ (англ. spaniel ад ісп. espanol іспанскі), група парод (больш за 20) па
Спаніэлі: 1 — кінгчарльзспаніэль; 2 — амерыканскі кокерсланіэль; 3 — англійскі кокерспаніэль; 4 — фільдспаніэль; 5 — кламберспаніэль.
98 СПАРАДЫ
дубу, хвоі, кіпарысу. Вырошчванне збожжавых, вінаграду, цытрусавых, тытуню; аліўкавыя гаі. Рыбалоўства, здабыча губак. Буйн. гарады: Родас, Самас. Шматлікія помнікі стараж.грэч. культуры.
СПАРАДЫ ПАЎНОЧНЫЯ. група з 77 астравоў і скал у Эгейскім м., тэр. Грэцыі. Пл. 540 км2, найб. ваў — Скірас (пл. 210 км2, выш. да 793 м). Узгоркі і нізкагор’і. Складзены пераважна з вапнякоў, развіты карст. Ксерафітныя хмызнякі. Жывёлагадоўля. Вінаградарства. Рыбалоўства, здабыча губак.
СПАРАДЫ ЦЭНТРАЛЬНЫЯ ПАЛІНЕЗІЙСКІЯ, група каралавых астравоў у Палінезіі; гл. Лайн.
СПАРАНГІЙ (ад споры + грэч. angeion пасудзіна, умяшчальня), аднаклетачны (у грыбоў і многіх ніжэйшых раслін) ці мнагаклетачны (у вышэйшых) орган, у якім утвараюцца споры. У грыбоў і ніжэйшых раслін С. адрозніваюць па асаблівасцях структуры спор, што ў іх развіваюцца (зоаспарангій). колькасці спор (мона, тэтраспарангій), знешнім выглядзе (цыстакарпій), спосабе ўтварэння спор (міта, меяспарангій) і інш. Вышэйшыя расліны маюць толькі меяспарангіі, у мохападобных — каробачка спарагонія. У папараце і дзеразападобных С. развіваюцца на спарафілах або ў іх пазухах і бываюць адзінкавыя ці групамі (сорусы). У раўнаспоравых папарацепадобных С. аднаго тыпу, і споры іх прарастаюць у двухполыя зарасткі. У разнаспоравых С. двух тыпаў (мікра і мегаспарангій) прадуцыруюць мікраспоры і мегаспоры, з якіх развіваюцца мужчынскія і жан. зарасткі.
СПАРАСІС КУЧАРАВЫ, грыб, тое, што грыбная капуста.
СПАРАФІЛ (ад споры + грэч. phyllon ліст), відазменены лісцевы орган папараце, дзеразападобнай ці насеннай расліны, на якім або ў пазусе якога развіваюцца спораўтваральныя органы (спарангіі). У некат. папарацей падобны на вегетатыўнае лісце ці адрозніваецца ад яго (напр., страуснік). Для дзераза, хвошчападобных і голанасенных раслін характэрна ўтварэнне спец. спараносных парасткаў — стробілаў (каласкоў, шышак), якія маюць С., размешчаныя на восі.