• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Існуе больш за 200 відаў спарт. адзення і больш за 60 відаў абутку, прызначаных для трэніровак і спаборніцтваў. Яны павінны адпавядаць спартыўнагігіенічным і эстэт. патрабаванням. У некат. відах спорту (напр., у аўга і мотаспорце, гарналыжным, падводным, фехтаванні, хакеі і інш.) састаўной ч. вопраткіформы з’яўляецца ахоўны і засцерагальны рыштунак: акуляры, маскі, пальчаткі (у т.л. баксёрскія), шлемы, камізэлькі, цяжкаатлетычныя паясы і інш. Асобныя віды спарт. абутку таксама маюць спец. прылады: амартызатары, накладкі, узмацняльнікі, шыпы і інш. Да спарт. снарадаў адносяць: біты для спарт. гульняў, клюшкі, мячы, ракеткі, спарт. зброю (наразныя і пнеўматычныя вінтоўкі, пісталеты, стэндавыя ружжы, лукі, шаблі, рапіры, шпагі), лёгкаатлетычныя дыскі, коп’і, молаты, ядры, шасты, цяжкаатлетычныя штангі і гіры, гімнастычныя брусы, бумы, кольцы, перакладзіны і інш., а таксама абручы, мячы, скакалкі, стужкі для маст. гімнастыкі, батуты, канькі (бегавыя, для фігурнага катання, ролікавыя, хакейныя), лыжы (водныя, гоначныя, горныя, скачковыя) і інш. Да спарт. снарадаў адносяць таксама трэнажоры, катапульты, цэнтрыфугі, эспандэры і інш. комплексныя трэніровачныя апараты. Асобную групу складаюць снарадыапараты: веласіпеды (горныя, трэкавыя, шашэйныя, тандэмы), матацыклы (іпадромныя. кросавыя, рэкорднагоначныя, шашэйныя), аўтамабілі (багі, карты, рэкорднагоначныя і інш.), лодкі (акад. судны, байдаркі, каноэ), скутэры, яхты, буеры, санкі, планёры, спарт. самалёты. Спарт. абсталяванне ўключае рознага тыпу вароты, сеткі, стойкі, шчыты, баксёрскія рынгі, барцоўскія і гімнастычныя дываны, памосты, інш. прылады для аснашчэння спарт. арэн. Да спарт. абсталявання ў шырокім сэнсе адносяць таксама судзейскаінфарм. і медыкабіял. апаратуру, спец. тэхніку для абслугоўвання спарт. збудаванняў (велаэргометры, газааналізатары, фотафінішы, электракардыёграфы, эл. і электронныя табло і інш.), лёдаўборачныя камбайны, бугельныя і крэславыя пад’ёмнікі для гарналыжнікаў, рат
    102	СПАРТЫЎНЫ
    ракітрактары з навясным абсталяваннем для падрыхтоўкі лыжных трас, абсталяванне для вырабу штучнага снегу і інш. Буйнейшыя вытворцы спарт. інвентару: фірмы «Адзідас», «Берг», «Пума» (Германія), «Фішэр», «Кэстле» (Аўстрыя), «Данлап», «Умбра» (Вялікабрытанія). «Карху», «Коха» (Фінляндыя), «Рьібак», «Найк» (3LUA) і інш. А.М.Петрыкаў.
    СПАРТЫЎНЫ КАМІТ^Т У з б р о е ных Сіл Рэспублікі Б е л a р у с ь. ведамасны рэспубліканскі орган, прызначаны для арганізацыі фіз. культуры і спорту ва Узбр. Сілах. Аказвае практычную і метадычную дапамогу вайсковым часцям у аргцыі і правядзенні спарт.масавай работы і ў падрыхтоўцы спартсменаў.
    Бярэ пачатак ад спарт. аддзялення, створанага ў жн. 1944 пры Доме афіцэраў БВА. 3 крас. 1946 спарт. клуб Дома афіцэраў, з мая 1953 спарт. клуб арміі (СКА) БВА, з кастр. 1992 —Спарт. клуб Мінва абароны Рэспублікі Беларусь. са жн. 1995 сучасная назва. 3 1993 С.к. прадстаўляе Узбр. Сілы Рэспублікі Беларусь у Міжнар. савеце ваен. спорту (створаны ў 1948, аб’ядноўвае ваеннаслужачыхспартсменаў 122 краін свету).
    С.к. мае неабходную спарт. базу: палац лёгкай атлетыкі, спарт. базу ва Уруччы (4залавы спарт. комплекс, зал барацьбы і цяжкай атлетыкі, 50метровы адкрыты плавальны басейн і інш.), спарт.стралк. комплекс, Мінскую (плавальны басейн, зала гімнастыкі) і Гродзенскую (зала гімнастыкі) спарт. базы. Працуе аб’яднаная спецыялізаваная дзіцячаюнацкая школа алімпійскага рэзерву (з аддзяленнямі па спарт. гімнастыцы, лёгкай атлетыцы, плаванні, кулявой стральбе, тэнісе, фехтаванні). 3 сярэдзіны 1970х г. вучыцца каля 600 дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. У розныя гады ў С.к. праходзілі і праходзяць службу вядомыя спартсмены: Х.У Валчэцкая, М.П.Мілігула, В.В.Корбут, Н.УЖьч, ВА.Сідзяк, МА.Алёхін, І.М.Жамзоўскі, Х.У .Каршакевіч, І.М.Басінскі і інш. В.А.Данілаў. СПАРТЫЎНЫ КЛУБ. арганізацыя, якая аб’ядноўвае спартсменаў і аматараў спорту. Ажыццяўляе падрыхтоўку спартсменаў высокай кваліфікацыі, удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў. Адрозніваюць С.к. аматарскія, бюджэт якіх складаецца гал. чынам з прафсаюзных адлічэнняў, арэнднай платы за карыстанне спарт. збудаваннямі, членскіх узносаў, і прафесійныя, якія фінансуюцца прадпрымальнікамі, фірмамі, акцыянернымі кампаніямі і інш. і з’яўляюцца камерйыйнымі аргцыямі прафесійнага спорту.
    Аматарскія С.к. ўзніклі ў 17—18 ст. у Вялікабрытаніі. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў многіх краінах арганізаваны футбольныя і інш. С.к. У Расіі С.к. створаны ў Пецярбургу (у 1846 — імператарскі, у 1860 — рачны яхтклуб, клуб спарт. гульняў і інш.) і ў Маскве (1846 — рачны яхтклуб). У 1923 рас. С.к. распушчаны, а ў 1920—30я г. створаны С.к. прафсаюзаў, Узбр. сіл і добраахвотнага тва садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ).
    На Беларусі прафсаюзныя С.к. арганізаваны ў 1960—70я г.: «МАЗ» і «Трактар» (1961), «Камволынчык» (1964), «Матор» (1973) у Мінску; «Дзвіна» (1963) у Віцебску, «Гомсельмаш» (1963), «Алмаз» (1978) у Гомелі; «Днепр» (1978) у Магілёве, і інш. Дзейнічалі С.к. ў ВНУ, некат. тэхнікумах, БВА, ДТСААФ (6 рэсп. клубаў), розныя спартыўнатэхнічныя клубы і інш.
    СПАРТЬІЎНЫ ПЕРЫЯДЫЧНЫ ДРУК Беларусі, газеты і часопісы спарт. тэматыкі. На Беларусі першыя спарт. выданні — «Фнзкультурннк» (1925— 26), «Бюллетень Высшего совета фмзнческой культуры» (1925). Найб. вядомыя ў наш час мінскія газеты: «Спортйвная панорамао і «Прессбол. Такова спортйвная жнзнь», «Всё о футболе» (з 1999); рэгіянальныя «Спорттурпресс» (г. Гродна), «Футбольный клуб» і «Футбол Гомельшнны» (г. Гомель), «Футбольный курьер» (г. Бабруйск). Часопісы: міжнар. спарт. «Олммп» (з 1996); рэсп. — «Кэмпо: Боевые нскусства сегодня н вчера» (з 1992), «Спорт на воде» (з 1993) і інш.
    СПАРТЫЎНЫ Т.АНЕЦ. від спорту, які спалучае танец (як від мастацтва) з элементамі спарт. спаборніцтва. Складаецца з праграм: еўрапейскай (павольны вальс, танга, венскі вальс, павольны факстрот і квікстэп) і лацінаамерыканскай (самба, чачача, румба, пасадобль і джайв).
    Спаборніцтвы па С.т. праводзяцца з 1920х г. Аматарская аргцыя С.т. засн. ў 1935, Міжнар. савет танцораўаматараў •— у 1957 (з 1990 Міжнар. федэрацыя танц. спорту, МФТС). Аб’ядноўвае 79 краін свету (2001). Чэмпіянаты свету і Еўропы праводзяйца штогод з 1957.
    На Беларусі развіваецца з 1960х г. Федэрацыя С.т. створана ў 1988, у 1990 увайшла ў склад МФТС. Сярод бел. танцораўспартсменаў найб. вызначыліся: удзельнікі чэмпіянатаў свету і Еўропы А. і Ю. Царовы. П. і I. Піліпенчукі; 3разовыя чэмпіёны Беларусі, майстры міжнар. класа С.Халадкоўская і Р.Ярмаковіч; чэмпіёны рэспублікі: В.Бушуева і А.Бушчык, П.Паўлінава і М.Дубоўскі, А.Феакцістава і А.Кукарэка, ансамбль танц. клуба «Мара» (2001), а таксама лаўрэаты конкурсаў і фестываляў Л.Лазарава, В.Кляонскі, Р.Чэхава, Я.Лемберг, Н. і М. Біруны, Н. і Б. Паповы, Т. і М. Паўлінавы, Ж. і У. Шалькевічы.
    А.М.Паўлінава. М.І.Паўлінаў.
    Да арт. Спартыўныя збудаванні Крыты стадыён спартыўнага комплексу «Алімпійскі» ў Маскве.
    СПАРТЬГЎНЫЯ ГУЛЬНІ, віды гульнявых спаборніцтваў, асновай якіх з’яўляюййа розныя тэхн. і тактычныя спосабы дасягнення пэўнай мэты ў пройіборстве паміж камандамі ці асобнымі спартсменамі. Змест і арганізацыя С.г. абумоўліваюцца афіц. правіламі, якія вызначаюць мэту, працягласць гульні, колькасць удзельнікаў, памеры пляцоўкі, парадак вызначэння пераможцы і інш. Паводле характару дзеянняў С.г. падзяляюць на групы: з кантактным процідзеяннем сапернікаў, накіраваныя на пападанне, напр., мяча ў вароты, карзіну або ў пэўную адзнаку (баскетбол, рэгбі, футбол і інш); з бескантактным процідзеяннем, з ударамі ў адказ (бадмінтон, валейбол, сквош, тэніс і інш.); з умоўным процідзеяннем, якое прадугледжвае пачарговае пападанне сапернікаў у цэль (бейсбол, більярд, гарадкі, дартс і інш.). Да С.г. адносяць таксама брыдж, шахматы, шашкі.
    Узніклі з нар. гульняў і забаў (напр., гарадкі, тэніс, футбол), некаторыя распрацаваны спецыялістамі (напр., валейбол. гандбол) або сфарміраваліся як разнавіднасці існуючых (напр., мініфутбол, пляжны валейбол). Уваходзяць у праграмы Алімп. гульняў, рэгіянальных і інш. комплексных спаборніцтваў (напр., Панамерыканскія гульні, універсіяды і спартакіяды); па іх праводзяцца чэмпіянаты свету, кантынентаў, краін і г.д. Гл. таксама Беларускія народныя гульні. Я К.Кулінковіч.
    СПАРТЫЎНЫЯ ЗБУДАВАННІ, спецыяльна пабудаваныя і адпаведна абсталяваныя збудаванні для аздараўленчых і вучэбнатрэніровачных заняткаў і спаборніцтваў па розных відах спорту.
    Першыя С.з. — ант. стадыёны. іпадромы, амфітэатры, цыркі Стараж. Грэйыі і Рыма. Распаўсюджанне хрысціянства, якое адмаўляла культ гарманічна развітага чалавечага цела, прыпыніла будва С.з. у сярэднія вякі. С.з. 19 ст. ў Зах. Еўропе (басейны, гімнастычныя залы) стылістычна паўтаралі ант. ўзоры. Памеры і арх. асаблівасці робяць сучасныя С.з. моцнымі кампазійыйнымі акцэнтамі забудовы населенага пункта, мікрараёна, зоны адпачынку і інш. (стадыёны «Маракана» ў РыодэЖанейра і «Раздан» у Ерэване, спарт. комплексы «Лужнікі» і «Алімпійскі» ў Маскве і інш.). Адрозніваюць С.з. спецыялізаваныя (велатрэкі, басейны, тэнісныя корты і інш.) і комплексныя (стадыёны, палацы спорту, манежы, комплексныя пляцоўкі, шматзальныя карпусы і інш.). Паводле аб’ёмнапланіровачных вырашэнняў падзяляюцца на адкрытыя і крытыя, паводле прызначэння —для летніх і зімовых відаў спорту, вучэбнатрэніровачныя і дэманстрацыйныя (з трыбунамі для гледачоў). Набылі пашырэнне шматмэтавыя спарт.відовішчныя збудаванні лдя спарт.
    СПАРТЫЎНЫЯ
    103
    спаборніцтваў, мітынгаў, сходаў, канцэртаў, кінапаказаў і інш.
    На Беларусі будынкі і памяшканні для заняткаў спортам і фізкультурай будавалі з 18 ст. (манежы, фехтавальныя залы). 3 канца 19 ст. вядомы спец. спарт. залы для барацьбы, цяжкай атлетыкі, велатрэк (Мінск). Актыўнае будва С.з. пачалося ў канцы 1920х г. (іпадром у Мінску, стадыёны ў Гомелі, Магілёве, Мінску, Оршы; усе знішчаны ў Вял. Айч. вайну). У пасляваен. гады С.з. сталі абавязковай ч. забудовы гарадоў, паркаў культуры і адпачынку, цэнтр. сядзіб калгасаў і саўгасаў, тэрыторый пры навуч. установах. Для буйных рэсп., усесаюзных і міжнар. спаборніцтваў пабудаваны унікальныя С.з., якія вызначаюцца арыгінальнасцю арх. прыёмаў, навізной планіровачнатэхнал. вырашэнняў: стадыён «Дынама» ў Мінску, Мінскі палац спорту, спарт. комплексы «Працоўныя рэзервы», «Раўбічы», «Стайкі», Палац лёгкай атлетыкі спарт. кта Узбр. Сіл Беларусі, Палац тэніса ў Мінску (гл. Нацыянальны цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і настольньш тэнісе Рэспублікі Беларусь), коннаспарт. манеж «Раталіка», Гомельскі лёгкаатлетычны манеж, Палац спорту ў Гомелі (1964) і інш. Найчасцей С.з. ўзводзяць паводле індывід. праектаў, з выкарыстаннем спец. канструкцый для перакрыцця вял. (да 56 м) пралётаў. У 2й пал. 1990х г. рэалізавана праграма будва ў абл. гарадах палацаў спорту (лядовых палацаў) для спабор