Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СПЕРМАТАЗОІД 109
Пачала фарміравацца ў 2й пал. 19 ст. У яе развіццё зрабілі ўклад вучоныя: франй. Э.Мартэль (прапанаваў тэрмін «С.» ў 1900), аўстр. А.Шмідль. Ф.Краўс, А. Грунд. амер. УДэйвіс, сав. Г.А.Максімовіч, В.М.Дублянскі, М.А.Гваздзецкі і інш. Вял. ўклал у ласледаванне пячор спелеолагаўспартсменаў (спелеатурыстаў). На Беларусі з 1971 дзейнічае клуб спелеатурызму «Гелектыт» (Мінск).
Літ:. Гвоздецкнй Н.А Карст. М., 1981.
СПЕЛЕАФАУНА (ад грэч. spelaion пячора + фауна), сукупнасйь жывёл. што жывупь у пячорах. трэшчынах горных парод і інш. месцах гіпагеі (падземнай вобласці жыцця). Вывучае С. біяспелеалогія, якая ўключас фрэатабіялогію (навуку аб жывых арганізмах у падземных волах). Прадстаўнікі С. прыстасаваны да спецыфічных умоў гіпагеі (высокай вільготнасці, пастаяннай тры, адсутнасці святла і зялёных раслін), выкарыстоўваюць арган. рэчыва, прынесенае з навакольнага асяроддзя (расл. і жывёльныя рэшткі. памёт рукакрылых). Вылучаюць экалагічныя групы: траглабіёнты (пастаянныя жыхары гіпагеі), траглафілы (здольныя праходзіць поўны жыццёвы цыкл і ў гіпагеі, і ў інш. падобных умовах) і траглагсены (праходзяць у гіпагеі ч. жыццёвага цыкла).
СПЕНДЫЯРАЎ (Спендыяран) Аляксандр Апанасавіч (1.11.1871, г. Кахоўка, Херсонскай вобл., Украіна — 7.5.1928), армянскі кампазітар, дырыжор, педагог; адзін з пачынальнікаў арм. муз. класікі, заснавальнік нац. сімфанізму. Нар. арт. Арменіі (1926). Скончыў Маскоўскі унт (1895). Вучань М.РымскагаКорсакава. 3 1924 у Арменіі. Вывучаў і творча выкарыстоўваў фальклор розных народаў, у т.л. рус., укр. Развіў традьшыі рус. класічнай муз. школы ў дачыненні да нац. тэматыкі і пры апоры на арм. нар. мастацтва. Стваральнік праграмных сімф. твораў. Сярод твораў: опера «Алмаст» (1928), «Канцэртная уверцюра» (1900), 2 сюіты «Крымскія эцюды» (1903, 1912), сімф. карціна «Тры пальмы» (1905), камернаінстр. творы, хоры, рамансы, апрацоўкі рус. і ўкр. песень і інш.
Літ:. Спенднарова М.А. Летопнсь жнзнн м творчества А.А.Спенднарова. Ереван, 1975. С.Г.Нісневіч.
СПЕНСЕР (Spencer) Герберт (27.4.1820, г. Дэрбі, Вялікабрытанія — 8.12.1903), англійскі філосаф, сацыёлаг і псіхолаг; адзін з пачынальнікаў пазітывізму, дарвінізму сацыяльнага, арганічнай школы ў
сацыялогіі, прадстаўнік асацыянізму. У 1837—41 працаваў інжынерам на чыгунцы. У 1848—53 супрацоўнічаў у час. «Economist» («Эканаміст»). Філас. погляды С. фарміраваліся пад уплывам А.Конта. Ц.Юма. ЦкСМіля, кантыянства. натурфілас. ідэй Ф.В.Шэлінга і шатландскай школы. Пад філасофіяй разумеў максімальна абагульненыя веды. заснаваныя на канкрэтных навуках. Падзяляў свет на пазнавальнае і непазнавальнае і лічыў, што навуцы даступна пазнанне толькі падабенства і адрозненняў паміж з’явамі, а не іх сутнасць. Стрыжань вучэння С. — вучэнне пра ўсеагульную эвалюцыю. Пад эвалюцыяй разумеў бесперапынны рух цялесных часцінак, які прыводзіць да росту ўнутр. дыферэнцыяцыі і адначасова да інтэграцыі. Эвалюцыянізмам тлумачыў усе з’явы — ад неарганічных да сац. і маральных. Свядомасць разглядаў як працэс, які развіваецца ад бязладнай гамагеннасці да гетэрагеннасці і выконвае функцыю адаптайыі арганізма да асяроддзя. Асн. элементамі свядомасці лічыў адчуванні і эмоцыі, якія шляхам ускладнення ператвараюцца ў прадукты вышэйшага парадку. Дынаміку псіхічных працэсаў тлумачыў прынцыпам асацыяцый: асацыяцыі, звязаныя з пачуццём задавальнення, замацоўваюцца і перадаюцца ў спадчыну наступным пакаленням, а звязаныя з адмоўнымі пачуццямі — нівеліруюцца. Сац. структуру грамадства трактаваў па аналогіі з пабудовай і функцыяй жывога арганізма. На яго думку, сац. арганізм складаецца з 3 сістэм: рэгулятыўнай (сац. кантроль, паліт. кіраванне), вытворчай і размеркавальнай. Сутнасць грамадскага прагрэсу бачыў у дасягненні асобай найб. свабоды і звядзенні да мінімуму механізмаў сац. кантролю і кіравання, у пераходзе ад мех. прымусу індывідаў да іх арган. аб'яднання на аснове агульных інтарэсаў. Выступаў супраць ідэй сацыялізму, рэвалюцыю лічыў небяспечнай хваробай сац. арганізма. Вучэнне С. паўплывала на развіцйё сучаснай сацыялогіі (культурантрапалогія, сацыябіялогія, структурнафункцыянальны аналіз) і псіхалогіі (параўнальнапсіхал. даследаванні паводзін, функцыянальная псіха/югія).
Тв:. Рус. пер. —• Сннтетнческая фнлософня. Кпев, 1997; Основання пснхологнн // Ассоцнатнвная пспхологня М., 1998; Опыты научные, полнтнческне н фнлософскне. Мн.. 1999. /. В. Катяроў.
СПЕНСЕР (Spenser) Удмунд (каля 1552, Лондан — 13 ці 16.1.1599), англійскі паэт. Вучыўся ў Кембрыджскім унце. Магістр (1576). Вядомасць прынесла пастаральная паэма з 12 эклог «Каляндар пастуха» (1579). У сатыр. байцы «Казка матухны Хабард» (1591) і паэме «Вяртанне Коліна Клаўта» (1595) у алегарычнай форме выкрываў прыдворнае жыццё. Аўтар цыкла санетаў «Амарэты» (1591—95), гімнаў. Вяршыня яго паэзіі — алегарычная паэма «Каралева фей» (1590—96, незакончана), прасякнутая гуманіст. імкненнямі; у ёй С. звярнуўся да легенд пра караля
Артура і рыцараў Круглага стала, развіваў традыцыі ант. эпасу і паэм італьян. Адраджэння. Узбагаціў англ. вершаскладанне т.зв. спенсеравай страфой.
СПЁНСЕРАВА СТРАФА. дзевяйірадковая страфа з рыфмоўкай АбАббВбВВ Памер першых 8 радкоў — 5стопны ямб, 9ы радок напісаны 6стопным ямбам. Калі твор складаецца з некалькіх С.с., то цотныя пачынаюцца радкамі з жаночай клаўзулай, няцотныя — з мужчынскай (або наадварот). Упершыню гэты від страфы ўжыты англ. паэтам 16 ст. Э.Спенсерам (адсюль назва) у паэме «Каралева фей». С.с. напісана паэма Дж.Байрана «Паломніцтва Чайльд Гарольда»;
Ты і ў элінаў етаражытнай Спарты Служанкай не лічылася зямной. А на зямлі, о Муза, нашы барды Аганьбілі паклёпам і маной Цябе, дачку нябёс! Ды твой спакой He патурбую, хоць і я, бывала, У Дэльфах быў і храм разглядваў твой I піў з крыніцы. Без тваёй ухвалы Аповесць простую пачну пісаць памалу.
(Пер. Р.Барадуліна)
В П Рагойша.
СПЕРМА (ад грэч. sperma семя), светлашэрая вадкасць, выдзяляецца пры палавым акце самцамі. Прадукт семяннікоў, прастаты і інш. залоз. Складаецца са сперматазоідаў і семявай вадкасці. Пры некат. паталаг. станах арганізма бывае азааспермія, алігаспермія, некраспермія.
СПЕРМАТАГЕНЁЗ (ад сперма + ...генез), ператварэнне першасных дыплоідных палавых клетак у жывёл, чалавека і многіх расл. арганізмаў у гаплоідныя дыферэнцыраваныя мужчынскія палавыя клеткі — сперматазоіды, або сперміі. Адбываецца ў большасці відаў жывёл і чалавека ў семявых канальцах семянніка, у гермафрадытных жывёл, як і аагенез, у гермафрадытнай ганадзе. Адрозніваюць 4 перыяды С.: размнажэнне, рост, дзяленні паспявання і сперміягенез (ці фарміраванне сперміяў). У выніку ператварэння дыплоіднай палавой клеткі ў гаплоідны сперматазоід утвараюцца новыя структуры (акрасома, жгуцік, часта мітахандрыяльнае пабочнае ядро). а большая ч. йытаплазмы разам з рыбасомамі, комплексам Гольджы і эндаплазматычнай сеткай адрываецца. Працягласць С. ад 3 сут (у некат. кішачнаполасцевых) да 80 сут (у чалавека). У жывёл з сезоннымі цыкламі размнажэння перыяд С. больш падоўжаны. Сперматазоіды (антэразоіды) раслін утвараюцца ў антэрыдыях. А.С.Леанцюк.
СПЕРМАТАЗОІД (ад сперма + грэч. zoon жывая істота + eidos выгляд), с п е р м і й, ж ы ў ч ы к, спелая гаплоідная мужчынская палавая клетка жывёл, чалавека і многіх расл. арганізмаў. Адкрыты К.Левенгукам у сперме млека
110 СПЕРМАТАФІТЫ
кормячых (1677). Утвараецца ў выніку сперматагенезу і апладняе яйцаклетку. Пасля апладнення ўзнікае зігота і пачынаецца развіццё зародка. Адрозніваюць С. жгуцікавыя і бязжгуцікавыя. У ж ы в ё л даўж. С. звычайна дзесяткі і сотні мікраметраў, у насякомых — да некалькіх міліметраў. Тыповыя жгуцікавыя С. ўласцівы пазваночным жывёлам, чалавеку і большасці беспазваночных. Маюць кароткую. рознай формы галоўку, дзе размешчаца ядро, што ўтрымлівае бацькоўскі спадчынны матэрыял. На пярэднім канцы галоўкі звычайна знаходзіцца акрасома, якая забяспечвае пранікненне С. праз яйцавыя абалонкі. Жгуцік (хвост, біч) надае С. паступальны рух у вадкім асяроддзі (пры вонкавым асемяненні ў вадзе, пры ўнутр. — у вадкім змесціве палавых шляхоў). Восевая нітка жгуціка мае бялкі, падобныя на актын і міязін шкілетных мышйаў, здольныя расшчапляць адэназінтрыфосфарную кту. Жыццяздольнасць С. ў похве жанчыны да 2,5 гадз, у шыйцы маткі 48 гадз, у палавых шляхах труса да 30 гадз, каня — 5—6 сут, птушак — да 3 тыдняў, пчалы — 3—4 гады. Макс. дзённай прадукцыйнасці С. ў чалавека і труса 10s, у каня і свінні — больш за 10'°. У раслін рухомыя жгуцікавыя С. наз. антэразоідамі. У большасці насенных раслін С. бязжгуцікавыя, актыўна не рухаюцца, наз. сперміямі. А.С.Леанцюк.
Сперматазоід млекакормячых жывёл: 1 — галоўка; 2 — шыйка; 3 — прамежны аддзел; 4 — жгуцік; 5 — акрасома; 6 — ядро; 7 — мітахандрыяльная спіраль; 8 — восевая нітка.
СПЕРМАТАФІТЫ, тое, што насенныя раыіны.
СПЕРМАТАФОРЫ (ад сперма + phoros які нясе), капсулы ў некат. жывёл, запоўненыя сперматазоідамі. Выконваюць функцыю іх пераносу і захоўваюць ад высыхання. Могуць доўга знаходзіцца ў
арганізме да наступлення апладнення. Асемяненне з удзелам С. — прамежкавае паміж асемяненнем у вадзе і капуяяцыяй на сушы — характэрнае для п’явак, галаваногіх і некат. бруханогіх малюскаў, шэрагу членістаногіх, для паганафор і некат. земнаводных.
Форма, памеры і спосабы пападання С. ў палавую сістэму самкі розныя. У ракападобных, павукападобных і насякомых у пераносе С. удзельнічаюнь канечнасці; у галаваногіх малюскаў адной з «рук», т.зв. гектакотылем, С. пераносяцца ў мантыйную поласць самкі; у некат. васьміногаў гектакотыль. напоўнены С., аддзяляецца ад цела самца, плавае і, калі знаходзіць самку, запаўзае ў яе мантыйную поласць. Самцы трытонаў і саламандраў прыклейваюць С. да якоган. прадмета, а самка ўцягвае іх клаачнай адтулінай. А.М.Петрыкаў.
СПЕРМАЦЭТ (ад сперма + ketos вялікая марская жывёла), воскапалобнае рэчыва, якое выдзяляюць з вадкай тлушчападобнай масы поласцей галавы (т.зв. спермацэтавых мяшкоў) кашалотаў. Раней яго лічылі спермай (адсюль назва). Складаецца з сумесі складаных эфіраў тлустых кт, пераважна цэтылавага эфіру пальміцінавай кты. С. — белыя пласціністыя крышталі. якія добра раствараюнца ў эфіры, ацэтоне, гарачым спірце; tm = 53—54 °C, добра сплаўляецца з вазелінам, ланалінам, какававым алеем, свіным тлушчам. Выкарыстоўваейца як састаўная ч. асновы мазей. пастаў, касметычных крэмаў.