Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Літ:. Смнрнов С.В. М.М.Срезневскнй (1812—1880) // Рус. речь. 1972 №6 СРбДКАЎ АЎТАМАТЫЗАЦЫІ НДІ Міністэрства прамысловасні Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1969 у Мінску як філіял НДІ аўта.м. апаратуры (Масква). 3 1972 НДІ сродкаў аўтаматызацыі. 3 2001 навуковадаследчае рэсп. унітарнае прадпрыемства «НДІ сродкаў аўтаматызацыі». Інт — адзін з лідэраў сусв. практыкі ў стварэнні аўтаматызаваных сістэм кіравання (АСК.). сістэм сувязі і перадачы даных ваен. прызначэння. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка АСК паветраным і дарожным рухам, сартавальнымі станцыямі, лясной гаспадаркай, хім. вытвсцю, энергетыкай; распрацоўка інфарм і інфармацыйнадаведачных сістэм мінваў і ведамстваў, чыг. вакзалаў, а таксама стадыёнаў, палацаў спорту і інш. відовішчных збудаванняў.
М.І.Азаматаў. СРрДКІ ВЫТВбРЧАСЦІ. сукупнасць прадметаў і сродкаў працы, якія выкарыстоўваюіша ў працэсе вытвсці матэрыяльных даброт. П р а д м е т ы п р а ц ы — усё, што апрацоўваецца і на што накіравана праца чалавека. Да іх належаць прадметы, дадзеныя непасрэдна прыродай (руда, нафта, вугаль, што здабываюцца з нетраў зямлі), a
124 сродкі
таксама сыравіна — часткова апрацаваныя прадметы (кокс, бавоўна, піламатэрыялы). С р о д к і працы — рэчы, прылады, з дапамогай якіх чалавек апрацоўвае прадметы працы. Да іх належаць прылады працы (абсталяванне, машыны, прыборы, станкі), вытв. будынкі і збудаванні, дарогі, трубаправоды, каналы, сродкі перавозкі грузаў (таварныя вагоны, платформы і інш), ёмістасці для захоўвання прадметаў працы (цыстэрны, бочкі, балоны) і інш. С.в ствараюць рэчыўны фактар вытвсці, з’яўляюцца састаўной часткай прадукцыйных сіл грамадства. Пад уплывам пануючых вытв. адносін С.в. ў розных фармацыях грамадскаэканамічных выступаюць у розных формах (напр., абаротныя фонды, асноўныя вытворчыя фонды).
М. В Радзіеўскі.
СРбДКІ ПРАЦЫ, гл. ў арт. Сродкі вытворчасці.
СРУОГА (Snioga) Баліс (2.2.1896, в. Байбокай Панявежскага пав., Літва — 16.10.1947), літоўскі пісьменнік. Др філас. н. (1924). Вучыўся ў Маскоўскім унце (1916—18), скончыў Мюнхенскі унт (1924). У 1924—40 выкладаў у Каўнаскім (з 1932 праф.), у 1940—43 і з 1945 у Вільнюскім унтах. У 1943—45 вязень канцлагера ў Штутгофе. Друкаваўся з 1911. У збках паэзіі «Сонца і пясок» (1920), «Сцежкамі багоў» (1923) сімвалісцкія матывы адзіноты, кахання, прыроды. У гіст. драмах «У цені волата» (1932), «Страшная ноч» (1935), «Доля перадсвітальная» (1945), «Казімір Сапега» (1947) і інш. праблемы дзяржаўнасці Літвы, патрыят. абавязку; у гуманіст. плане паказана сувязь асобы з гісторыяй народа; сцэнічная канфліктнасць спалучаецца з псіхалагізмам і паэтычнасцю вобразаў герояў. Аўтар кн. мемуараў пра Штутгоф «Лес багоў» (1945), прац па фалькларыстыцы, гісторыі лры і тэатра. Перакладаў творы рус. і інш. аўтараў. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў А.Вольскі.
Тв: Рус. пер. — В тенн нсполнна: Драмы. Вмльнюс, 1968. А.П.Лапіпскене.
СРЫНАГАР, горад на Пн Індыі, у Гімалаях (на выш. каля 1600 м), на р. Джэлам (бас. р. Інд). Адм. ц. штата Джаму і Кашмір. Каля 1 млн. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел аўтадарог, рачная прыстань, аэрапорт. Прамсць: тэкст. (шоўкаматальныя, шаўкаткацкія і шэрсцяткацкія прадпрыемствы), дрэваапр., машынабудаўнічая. Цэнтр саматужных промыслаў: выраб кашміравых хустак, дываноў, шаўковых тканін, сярэбраных упрыгожанняў, ювелірных вырабаў, разьба па дрэве. 2 унты. Музей. Тэр. С. перарэзана каналамі, унутрыгарадскія зносіны пераважна на лодках («азіяцкая Венецыя»). Мячэці 15—16 ст., стараж. культавыя і жылыя драўляныя пабудовы. Турызм, база гімалайскіх экспедыцый.
СРЙБРА, тое, што серабро.
СРЭБРАНІК, умоўная назва сярэбранай манеты часоў Кіеўскай Русі з імёнамі князёў Уладзіміра Святаславіча, Святаполка Яраполчыча і Яраслава Мудрага; як і златнік, першая манета ўсх. славян. Вядомы 4 тыпы С. Уладзіміра, 3 — Святаполка, 1 — Яраслава. Маса большасці манет 2,4—3,3 г, дыяметр 25—32 мм, проба ад высокай да слядоў серабра ў медзі. Захавалася больш за 260 экз., большасць з нежынскага 1852 і кіеўскага 1860 скарбаў, на Беларусі выяўлены ў Быхаўскім (4 экз.) і Талачынскім (фрагмент манеты) рнах.
Срэбранік Яраслава Мудрага. 1014—15.
СС (ням. SS, скарачэнне ад Schutzstaffeln ахоўныя атрады), прывілеяваная ваенізаваная аргцыя Нацыяналсацыялісцкай партыі, асн. інструмент яе тэрарыст. палітыкі; адна з гал. апор нацысцкага рэжыму ў Германіі. Папярэднікамі СС былі чл. штурмавых атрадаў ' (СА), сфарміраваных у маі 1923 як «эскорт фюрэра» (пазней «штурмавая група Гітлера»), Уласна СС створана ў ліст. 1925 і ў 1926 падпарадкавана кіраўніцтву легалізаваных СА. 3 1929 кіраўніком (рэйхсфюрэрам) СС быў Ў.Гімлер. Колькасць членаў СС з 280 чал. у 1929 да моманту прыходу нацыстаў да ўлады (студз. 1933) павялічылася да 52 тыс. чал. Разам з СА ахоўныя атрады ўдзельнічалі ў пагромах антыфаш. аргцый Германіі і інш. Самаст. aprцыяй СС сталі пасля расправы гітлераўцаў (у ноч на 30.6.1934) з апазіц. лідэрамі СА. У 1934 з агульнага складу СС вылучаны часці «Мёртвая галава» і часці спец. прызначэння, якія ў 1939 перайменаваны ў войскі СС. У 2ю сусв. вайну колькасць войск СС вырасла з 4 палкоў (18 тыс. чал.) у 1939 да 38 дывізій, у т.л. 8 танк. і 8 матарызаваных (каля 950 тыс. чал.) у снеж. 1944. Састаўной часткай СС была «служба бяспекі» — СД. У 1939 у выніку аб’яднання гестапа і СД у сістэме СС створана Гал. імперскае ўпраўленне бяспекі (РСХА). У 1943 рэйхсфюрэр СС, які стаў міністрам унутр. спраў, сканцэнтраваў усю паўнату ўлады над фарміраваннямі карнага апарату ў Германіі і на акупіраваных тэрыторыях. Службы і фарміраванні СС выконвалі карныя функцыі з выключнай жорсткасцю і фанатызмам. На акупіраванай тэр. Беларусі палітыку генацыду і «выпаленай зямлі» СС ажыццяўляла сіламі 1 й матарызаванай і 1й кав. брыгад (усяго 9390
чал., 1941). 3 асабовага складу часцей СС і СД, а таксама з паантысавецку настроеных элементаў і крымінальнікаў фарміраваліся мабільныя групы і каманды (у т.л. батальён О.Дырлевангера) для знішчэння ваеннапалонных, насельніцтва, для рабавання і вывазу захопленай маёмасці. СС былі падпарадкаваны 5 асобных паліцэйскіх палкоў і 19 батальёнаў, жандармерыя і інш. Кіраўнікамі СС і паліцыі ў ген. акрузе Беларусь былі брыгадэнфюрэры К.Цэнер, К. фон Готберг, а таксама вышэйшы кіраўнік СС і паліцыі Расіі «Цэнтр» обергрупенфюрэр Э. фон дэм БахЗелеўскі. Пад іх кіраўніцтвам войскі СС разам з часцямі і падраздзяленнямі вермахта і паліцыі правялі вял. колькасць карных аперацый і акцый, знішчылі сотні тысяч жыхароў акупіраваных тэр. і палонных ваеннаслужачых. У 1945 СС абвешчана паза законам, паводле прыгавору Міжнар. ваен. трыбунала 1946 (гл. Нюрнбергскі працэс) прызнана злачыннай аргцыяй герм. фашызму.
Літ.: СС Адольфа Гнтлера: Пер с англ. М_, 1997; Умльямсон Г. СС — ннструмент террора: Пер. с англ. Смоленск, 1999; СС в действнн: Док. о преступленмях СС: Пер. с нем. М., 2000.
ССЕЧАНАЯ ПІРАМІДА, геаметрычнае цела, што адсечана ад піра.міды плоскасцю, паралельнай аснове. Аб’ём С.п. роўны V = ў ft (S) + З? + ^і 4), дзе h — вышыня С.п., 5і і 52 — плошчы яе асноў. Іл. гл. да арт. Піраміда.
ССІЧАНАЯ ПРЫЗМА, геаметрычнае цела, якое адсякаецца ад прызмы плоскасцю, не паралельнай аснове. Аб’ём С.п. роўны Г = 10, дзе 1 —даўжыня адрэзка, які злучае цэнтры асноў, 0 — плошча сячэння прызмы плоскасцю, перпендыкулярнай да гэтага адрэзка.
ССЕЧАНЫ кднус, геаметрычнае цела, што адсечана ад конуса плоскасцю, паралельнай аснове. Аб’ём С.к. роўны
Ссечаная прызма Ссечаны конус
г —
Ссечаны цыліндр
СТАБІЛІЗАЦЫЯ 125
V='/nh(r\ +rj +/[ r, ). дзе r,. ^ — радыусы асноў, h — вышыня.
ССЕЧАНЫ ЦЫЛІНДР, геаметрычнае цела, якое адсякаецца ад цыліндра плоскасцю, не паралельнай аснове. Аб’ём круглага С.ц. роуны V = —, дзе йі і йг — найбольшы і найменшы адрэзкі ўтваральнай цыліндра, г — радыус асновы цыліндра.
ССЫЛКА, від крымінальнага пакарання, які заключаецца ў выдаленні асуджанага з месца яго жыхарства з абавязковым пасяленнем у пэўнай мясйовасці.
У еўрап. дзяржавах С. ўведзена яшчэ ў 15—16 ст. 3 Вялікабрытаніі злачынцаў ссылалі ў Амерыку (да 1776) і Аўстралію (да 1852), з Францыі ў Франц. Гвіяну і Новую Каледонію, з Партугаліі ў афр. калоніі, з Грэцыі — на астравы Эгейскага мора (у перыяд ваен. дыктатуры 1967—74), што служыла таксама мэтам засялення новых тэрыторый.
У Расіі С. (пераважна С. палітычная) склалася ў 16—17 ст., найб. пашырэнне набыла ў 19 — пач. 20 ст. Ссылалі паводле прыгавору суда або ў адм. парадку. Месцам С. служылі аддаленыя ад сталіц і прамысл. цэнтраў мясцовасці еўрап. ч. Расіі, Поўначы, Сібіры, Д. Усходу або Сярэдняй Азіі. Сярод паліт. ссыльных былі дзеячы раскану, праціўнікі рэформ Пятра I. ахвяры дварцовых пераваротаў 18 ст., удзельнікі Барскай канфедэрацыі, паўстанняў 1794, 1830— 31, 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве, дзекабрысты, народнікі, сацыялдэмакраты і інш. С. скасавана ў Расіі пасля Лют. рэвалюцыі 1917, адноўлена бальйіавікамі ў першыя гады сав. улады. Крымін. кодэкс (КК) РСФСР (1926) прадугледжваў С.,на тэрмін ад 2 да 10 гадоў у якасці самаст. і да 5 гадоў дадатковай меры пакарання. У 1931 уведзена дадатковая С. пасля адбыцця тэрміну зняволення для асуджаных за шэраг «контррэвалюцыйных» злачынстваў, бандытызм і інш. 3 сярэдзіны 1930х г. Асобая нарада НКУС СССР сістэматычна накіроўвала ў С. (спачатку на 5, потым на 10, 25 гадоў) пасля адбыцця зняволення тых з вышэйназваных, у Karo ў судовым прыгаворы не было С. 3 1948 гэтая дадатковая С. стала пажыццёвай. КК СССР (1960) замест гэтых дадатковых рашэнняў прадпісваў судам назначаць у прыгаворах за адпаведныя злачынствы як тэрмін пазбаўлення волі, так і наступную С. 3 1920х г. акрамя пакарання за канкрэтныя злачынствы практыкавалася масавая С. былых паліт. праціўнікаў бальшавікоў (меншавікі, эсэры, кадэты, анархісты і інш), да якіх у 1927 далучаны і трацкісты. Формай С. былі дэпартацыі 1930—40х г., у т.л. звязаныя з калектывізацыяй. С. як асобны від пакарання захоўвалася ў сав. праве да 1992. На Беларусі выкарыстоўвалася паводле рашэння суда або ў адм. парадку, гал. чынам у адносінах асоб, якія абвінавачваліся ў паліт. злачынствах.
Існавала ў 1928—94. He ўжывалася да непаўналетніх, цяжарных жанчын і жанчын, якія мелі на ўтрыманні дзяцей да 8гадовага ўзросту. І.М.Кузпяцоў