Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СПР^ДЗІНГ (англ. spreading ад spread расцягваць, расшыраць), працэс рассоўвання пліт цвёрдай літасферы ў вобласці рыфтаў сярэдзіннаакіянічных хрыбтоў (паводле гіпотэзы новай глабальнай тэктонікі). Адбываецца з аднаўленнем зямной кары акіянічнага тыпу за кошт матэрыялу, які ўздымаецца з верхняй мантыі, разагрэтай узыходнымі канвекцыйнымі патокамі. Гл. Тэктанічныя гіпотэзы.
СПР^ЧКІ СУДбВЫЯ, частка судовага разбору, што наступае пасля заканчэння судовага следства. У іх бяруць удзел суб’екты крымін. працэсу для падвядзення вынікаў разгляду справы. У сваіх прамовах яны аналізуюць даследаваныя ў пасяджэнні доказы і выказваюць суду свае меркаванні адносна акалічнасцей справы, віны абвінавачанага, юрыд. кваліфікацыі яго дзеянняў і якой меры пакарання, на думку ўдзельніка С.с., заслугоўвае абвінавачаны, калі суд знойдзе падставы для яго асуджэння. У С.с. удзельнічаюць: дзярж. і прыватныя абвінаваўцы, пацярпелыя, грамадзянскія істцы і адказчыкі або іх прадстаўнікі, абаронца. Першым выступае абвіна
ваўца. Паслядоўнасць выступленняў інш. удзельнікаў С.с. устанаўлівае суд. Парадак С.с. рэгламентуецца працэсуальным заканадаўствам.
СПУСКАЛЬНЫ АПАРАТ, касмічны апарат ці яго частка для спуску і мяккай пасадкі на паверхню Зямлі ці інш. нябеснага цела. На пілатуемых касм. апаратах С.а. — герметычная кабіна, у якой знаходзіцца экіпаж, на аўтам. (беспілотных) — капсула з прыборамі. Спускаецца з тармажэннем па балістычнай траекторыі ці па траекторыі планіруючага спуску.
Mae сістэмы прызямлення, кіравання рухам, тэрмарэгулявання, радыёсувязі; С.а. пілатуемых караблёў — дадаткова крэслы і пульты касманаўтаў, сістэму жыццезабеспячэння, перагаворныя і тэлевізійныя ўстройствы і інш. Корпус вырабляецца з метал. сплаву, мае герметычныя люкі (для выхаду экіпажа, парашутнай сістэмы 1 інш.); трываласць павышаеіша за кошт выкарыстання скідвальнага перад пасадкай цеплаахоўнага экрана і сотавых элементаў днішча, якія дэфармуюцца пры пасадцы С.а. мае сферычную ці конусападобную форму; апошняя забяспечвае планіруючы спуск, што дае магчымасць знізіць перагрузкі, правесці кіравальны спуск і інш. (С.а. касм. караблёў «Саюз», •Апалон» і інш.). У.С.Ларыёнлў. СПУПІАНКА. рака ў Шчучынскім і Гродзенскім рнах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Скідзелька (бас. р. Нёман). Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 228 км2. Пачынаецца каля в. Плянты Шчучынскага рна, упадае ў р. Скідзелька на ўсх. ускраіне г. Скідзель. Даліна звілістая, трапецападобная, шыр. 0,6—1,8 км. Пойма да в. Дамброва Шчучынскага рна двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах, забалочаная, ніжэй па цячэнні вузкая, адкрытая. Рэчышча звілістае, шыр. 5—7 м, на працягу 18 км каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
СПЯРАНСКІ Аляксей Дзмітрыевіч (11.1.1888, г. Уржум Кіраўскай вобл., Расія — 23.7.1961), расійскі вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Акад. АН СССР (1939) і АМН СССР (1944). Скончыў Казанскі унт (1911). 3 1923 асістэнт Х.П.Паўлава. 3 1928 у Ленінградскім інце эксперымент. медыцыны, з 1934 ва Усесаюзным інце эксперым. медыцыны ў Маскве, з 1945 у Інце нармальнай і паталаг. фізіялогіі АМН СССР (у 1945—54 дырэктар). Навук. працы па пытаннях трафічнай функцыі нерв. сістэмы ў паталаг. прайэсах. Распрацоўваў праблемы этыялогіі працэсаў запалення, інфекцыі, імунітэту, пухліннага росту, рэактыўнасці арганізма. Дзярж. прэмія СССР 1943.
7в.: Нервная снстема в патологня. М.; Л., 1930; Элементы построення теорнн меднцнны. М.; Л., 1935; йзбр. труды. М.. 1955.
Літ.: А.Д.Сперанскнй // Патологяческая фвзнологня н экспернментальная терапня 1961. Т. 5, №6.
СПЯРАНСКІ Міхаіл Міхайлавіч (1.1.1772, с. Чаркуціна Уладзімірскай вобл., Расія — 11.2.1839), расійскі дзярж. і грамадскі дзеяч, правазнавец, філосаф. Скончыў Пецярбургскую духоўную се
мінарыю (1791). 3 1797 на дзярж. службе. У 1803—07 дырэктар дэпартамента Мінва ўнутр. спраў. 3 1807 статссакратар імператара Аляксандра I, з 1808 чл. Камісіі па складанні законаў, пам. міністра юстыцыі. У 1809 распрацаваў «Уводзіны да збору дзяржаўных законаў», дзе прапанаваў надаць самадзяржаўю выгляд «ісціннай» манархіі, г.зн. канстытуцыйнай, каб пазбегнуць рэв. катастроф. Яго заканад. ініцыятывы, у прыватнасці ідэя выбарнасці дзярж. ор
АДзСпяранскі М.М.Спяранскі
ганаў, выклікалі рэзкую апазіцыю з боку кансерватыўнай часткі дваранства. У 1812 адхілены ад дзярж. службы і высланы ў Ніжні Ноўгарад, Перм. 3 1816 пензенскі губернатар, з 1819 —ген.губернатар Сібіры. У 1821 вернуты ў сталіцу. Узначальваў Камісію па складанні законаў, быў чл. Дзярж. савета, чл. Вярх. крымін. суда па справе дзекабрыстаў. Працаваў над кадыфікацыяй законаў і кіраваў выданнем «Поўнага збору законаў Расійскаб імперыі» і «Зводу законаў», распрацоўваў праекты ў галіне фін.бюджэтнай і экана.м. палітыкі дзяржавы. На фарміраванне і эвалюцыю яго ідэй у філасофіі дзяржаўнасці, палітыкі, права, рэлігіі паўплывалі ідэалогія Франц. рэвалюцыі, вучэнне франц. асветнікаў і ням. містыкі і патрыстыкі. У аснове яго праектаў і планаў дзярж. пераўтварэнняў ідэя аб тым, што гал. мэтай прагрэсу з’яўляецца паліт. свабода, а лад праўлення вызначаецца ўзроўнем грамадскага развіцця. Выказваўся за адмену прыгоннага права, падтрымліваў прынцып падзелу ўлад на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Падзяляў думку аб несапраўднасці царк. хрысціянства і верыў у «панадцаркоўную хрысйіянізацыю» грамадскага жыцця, што паслужыла пачаткам філасофіі сац. хрысціянства. У сувязі са зменай раскладу паліт сіл у Расіі С. не змог рэалізаваць свае планы рэфармавання дзяржавы і стварэння механізма яе ўзаемадзеяння з грамадствам на аснове закона і права.
Тв: У кн.: В память графа М.М.Сперанского, 1772—1872. СПб., 1872; План государственного преобразовання: (Введенне к Уложенню гос. іаконов). М., 1905; Проекты н запнскн. М ; Л.. 1961.
Літ: Чябнряев С.А. Велнкмй реформатор: Жнзнь. деятельность, полнт. взгляды М.М.Сперанского М.. 1989; Томсмнов В.А. Светнло росснйской бюрократмм. М.. 1991. В.І.Боўш.
СПЯРАНСКІ Сяргей Барысавіч (23.5.1914, Казань, Татарстан — 13.3.1983), расійскі архітэктар. Нар. архітэктар СССР (1971). Праішз чл AM СССР (1979). Скончыў Ленінградскую AM (1941), з 1947 выкладаў у ёй. Асн. работы (у аўтарскім калектыве); жылыя дамы на Маскоўскім (1956—61) і Новаізмайлаўскім (1964— 65) праспектах, тэлецэнтр (1962), Інт дызельнай прамcui (1963), гасцініцы «Ленінград» (1970) і «Пулкава» (1981) — усе ў С.Пецярбургу; комплекс збудаванняў мытні на рас.фінл. граніцы (1967). Дзярж. прэмія СССР 1973, Ленінская прэмія 1978.
СПЯРАНТАВА Валянціна Аляксандраўна (24.2.1904, г. Зарайск Маскоўскай вобл. — 7.1.1978), расійская актрыса Нар. арт. СССР (1970). Скончыла Тэатр. тэхнікум імя А.Луначарскага (1925). 3 1925 у 1м Дзярж. пед. тры, з 1944 у Цэнтр дзіцячым тры ў Маскве. Іграла ролі падлеткаў; Ягорка («Чорны яр» А.Афінагенава), Герда і Кей («Снежная каралева» Я.Шварца) і інш. 3 сярэдзіны 1950х г. перайшла на характарныя ролі: Кукушкіна («Даходнае месйа» А.Астроўскага), Клаўдзія Васілеўна («У пошуках радасці» В.Розава), Бабуля («Зваротны адрас» А.Алексіна) і інш. Здымалася ў кіно: «Шумны дзень», «Апошні месяц восені», «Дабрыня». Выступала на радыё і тэлебачанні. Дзярж. прэмія Расіі 1974.
СПЯСІЎЦАВА Вольга Аляксандраўна (18.7.1895, г. РастоўнаДоне, Расія — 16.9.1991), артыстка балета. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1913). У 1913—23 у Марыінскім тры, удзельнічала ў спектаклях Рус. балета Дзягілева за мяжой (1916, 1921, 1927). 3 1924 выступала ў тры «Грандапера» ў Парыжы, у 1932—37 гастраліравала з трупамі М Фокіна, В.Дандрэ (б. трупа Г.Паўлавай). 3 1939 у ЗША. Балерына лірыкарамант. і трагедыйнага плана. Яе танец вылучаўся дакладнасцю графічных поз, дасканаласцю. Сярод партый: Жызэль («Жызэль» А.Адана), Аўрора («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Нікія («Баядэрка» Л Мінкуса).
СПЯЧКА, фізіялагічны стан паніжанай жыццядзейнасці гамаятэрмных жывм (цеплакроўныя) у неспрыяльныя сезоны года; форма прыстасавання да сезонных умоў існавання. Назіраецца пераважна ў дробных млекакормячых умераных і высокіх шырот. Адрозніваюць С.: зімовую (гібернацыя), летнюю (эстывацыя), сутачную і нерэгулярную.
Перад С. жывёлы назапашваюць у арганізме рэзервовыя рэчывы, пераважна тлушчы (да 30—40% масы цела), хаваюцца ў сховішчах са спрыяльным мікракліматам (норы, гнёзды, дуплы, расколіны скал і інш.). У час С. значна зніжаецца абмен рэчываў, тармозяіша нерв. рэакцыі («глыбокі coin), запавольваецца дыханне, паніжаейца тра цела, сэрцабіцце, мяняецца хім. састаў крыві і інш.. жывёлы не рухаюцца і не кормяцца Працягласць С. ў некат. жывёл да 8,5 мес. У стане С. жывёлы існуюць за кошт павольнага выкарыстання энергет. рэзерваў арганізма, пера
сродкі 123
важна тлушчу. У зімовую С. ўпадаюць кажаны, вожыкі. суркі, суслікі, тушканчыкі. соні, стэпавыя чарапахі; у летнюю — жывёлы саваннаў, паўпустынь і пустынь; у сутачную — некат. кажаны, калібры і інш.; у нерэгулярную С. — вавёркі. янотападобны сабака, стрыжы, ластаўкі і інш. Некат. млекакормячыя (мядзведзь. янот, барсук і інш.) упадаюць у зімовы сон. Для пайкйатэрмных жывёл (халаднакроўныя — беспазваночныя, рыбы, амфібіі, рэптыліі) С. адпавядае здранцвенне (праяўленне анабіёзу), якое адрозніваецца ад С. менш дасканалымі механізмамі фізіял. кантролю.
Літ.: Калабухов Н.Н. Спячка млекопмтаюшнх. М., 1985. Л.В.Кірыленка.
СРАЗНЕЎСКІ Ізмаіл Іванавіч (13.6.1812. г. Яраслаўль, Расія — 21.2.1880), рускі філолагславіст. Акад. Пейярб. АН (1851). Скончыў Харкаўскі унт (1829), дзе працаваў (з 1842 праф.). Выкладаў у пецярбургскіх унце (з 1847 праф.) і пед. інце (1848—59). У 1839—42 падарожнічаў на землях зах. і паўд. славян, вывучаў нар. мову і фальклор. Асн. працы па гісторыі рус. мовы, дыялекталогіі, пра помнікі стараж. славян. і рус пісь.менства, па палеаграфіі. археалогн, бібліяграфіі, гісторыі стараж.рус. лры і інш. Вывучаў паэзію і побыт слав народаў. Заснавальнік школы пенярб. славістаў. Аўтар працы «Матэрыялы для слоўніка старажытнарускай мовы паводле пісьмовых помнікаў» (т. 1—3, 1893—1912, 2е выд., 1958), у якой шмат матэрыялаў з бел. пісьмовых помнікаў.
Тв.. Славянорусская палеографня XI—XIV вв. СПб., 1885; Русское слово: Йзбр. тр. М.. 1986.