• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СТАБІЛІЗАТАР (ад лац. stabilis устойлівы, пастаянны) у тэхніцы, 1) устройства для аўтам. падтрымання зададзенага значэння рэгулюемай велічыні з пэўнай дакладнасцю пры зменных узбуральных уздзеяннях. Бываюць С. эл. току і напружання, магн. патоку, тры, вуглавой скорасці і інш.
    Найб. пашыраны электрычныя С., якія паводле спосабу стабілізайыі падзяляюцua на параметрычныя, кампенсацыйныя і камбінаваныя; па рэжыме работы — на С. неперарыўнага дзеяння і дыскрэтныя (рэлейныя і імпульсныя); паводле тыпу сілавых прылад (стабілізуючых элементаў) — на электронныя (паўправадніковыя, мікраэлектронныя, вакуумныя, газаразрадныя) і ферамагнітныя, у т.л. ферарэзанансныя.
    2	) Частка гарыз. апярэнпя самалёта і інш. лятальных апаратаў. Нерухомы С. прызначаны для забеепячэння падоўжнай устойлівасці, рухомыя (цалкам кіравальны, дыскрэтнаперастаўны, трымеруемы, дыферэнцыяльны) служаць, акрамя таго, для забеспячэння балансіроўкі і ажыццяўлення манеўраў. 3) С. у фатаграфіі — рэчыва, якое ўводзіцца ў галагенасярэбраную эмульсію для папярзджання ўтварэння вуалі і для запавольвання старэння фотаматэрыялаў.
    СТАБІЛІЗАТАРЫ п а л і м е р а ў, рэчывы, якія зніжаюць скорасці хім. працэсаў', што прыводзяць да старэння палімераў. Паводле прыроды агрэсіўных агентаў (кісларод, азон і інш.) ui фізхім. фактараў (святло, іанізавальнае выпрамяненне і інш.), уздзеяннем якіх абумоўлена старэнне палімераў і палімерных матэрыялаў, С. наз. антыаксідантамі, антыазанантамі, святлостабілізатарамі (фотастабілізатарамі), антырадамі і г.д. С. ўводзяць у палімеры на стадыі іх сінтэзу, перапрацоўкі ці ў гатовыя вырабы (наносяйь на паверхню вырабу з раствору). Выкарыстанне С. запавольвае старэнне палімераў у 2—3 разы, а ў некаторых выпадках у сотні і тысячы разоў; часта для стабілізацыі палімераў выкарыстоўваюць камбінацыі некалькіх С. розных тыпаў, што больш эфектыўна ахоўвае палімер ад старэння, чым кожны са С. паасобку (гл. Сінергізм).
    СТАБІЛІЗАЦЫІЛАБІЛІЗАЦЫІ З’ЯВА ў о п т ы ц ы, змена ўстойлівасці электроннаўзбуджаных шмататамных малекул. Адбываецца ў выніку абмену ва
    Функцыянальная схема электрычнага стабілізатара з адваротнай сувяззю: х — велічыня параметра, які стабілізуейца; ^, — апорная велічыня; a — каэфіцыент. які характарызуе работу параўнальнага прыстасавання; К — каэфіцыент узмацнення; S — кіравальнае ўздзеянне.
    гальнай энергіяй паміж узбуджанымі малекуламі ў газавай фазе з малекуламі пабочных газаў пры іх сутыкненнях з захаваннем электроннай энергіі ўзбуджэння. Выяўляецца па зменах эфектыўнасці, працягласці, а таксама спектраў флуарэсцэнцыі малекул. Адкрыта МА.Барысевічам і рас. фізікам Б.С. Непарэнтам (1955). Адкрыццё С.л.з. садзейнічала стварэнню лазераў на пары арган. злучэнняў. Выкарыстоўваецца ў спектраскапіі, люмінесцэнцыі, фотахіміі, лазернай фізіцы.
    СТАБІЛІЗАЦЫЯ (ад лац. stabilis устойлівы, пастаянны), прывядзенне чагон. ва ўстойлівы стан і падтрымка гэтага стану на вызначаным узроўні; забеспячэнне пастаянства якіхн. велічынь, працэсаў, уласцівасцей. Напр., стабілізацыя палімераў, стабілізацыя частаты, С. палітычных адносін і г.д.
    СТАБІЛІЗАЦЫЯ ПАЛІМЁРАЎ, сукупнасць метадаў, што выкарыстоўваюць для захавання комплексу ўласцівасцей палімераў і палімерных матэрыялаў пры іх перапрацоўцы, працяглым захоўванні і эксплуатацыі. Асн. спосаб С.п. — увядзенне стабыізатараў.
    Паводле механізму дзеяння стабілізатараў адрозніваюць ланцуговую (гл. Ланцуговыя хімічныя рэакцыі) і неланцуговую стабілізацыю. Ланцуговая С.п. (ланцуговае інгібіраванне) звязана з дэзактывацыяй актыўных цэнтраў ланцуговага працэсу; назіраецца пры тэрмаакісляльнай дэструкцыі палімераў пры 250—300 °C, калі стабілізатары (напр.. фенолы, аміны, нафтолы) абрываюць ланцугі акіслення. Неланцуговая С.п. скіравана на дэзактывацыю рэчываў, што прымаюць удзел у любых рэакныях, якія прыводзяць да старэння палімераў. Часам С.п. дасягаецца змяненнем надмалекулярнай структуры палімера (т.зв. структурная стабілізацыя) з дапамогай спец. дабавак, тэрмічнай апрацоўкі матэрыялу і шляхам мех. ўздзеяння (арыентацыі).
    Літ:. Г р а с с я Н,С к о т т Дж. Деструкцня м стабмлнзацня полнмеров: Пер. с англ. М., 198 8. М.Р. Пракап чук. СТАБІЛІЗАЦЫЯ ЧАСТАТЫ ў рад ы ё т э х н і ц ы, падтрыманне пастаянства частаты эл. ваганняў аўтагенератара (гл. Генератар у радыётэхніцы).
    Меры С.ч. накіраваны на павышэнне ўстойлівасці частаты генератара ў адносінах да дэстабілізаваных фактараў (змен тры, вільготнасці, атм. ціску, сілкавальных напружанняў, старэння дэталей і інш ). Такое павышэнне дасягаецца павелічэннем дыхтоў
    126	СТАБІЛІТРОН
    насці вагальнасці сістэмы, тэрмастатыраваннем аўтагенератара, стабілізацыяй сілкавальных напружанняў і інш. Найб. пашырана кварцавая С.ч. (гл. Кварцавы генератар). Найб. С.ч. маюць квантавыя стандарты частаты.
    СТАБІЛІТРбН [ад грэч. stabilis устойлівы, пастаянны + (элек)трон], газаразрадны ці паўправадніковы дыёд, напружанне на якім застаецца практычна пастаянным пры зменах (у пэўных межах) сілы току, што працякае праз яго. Прызначаны для стабілізацыі напружання.
    Прынцып дзеяння газаразраднага С. грунтуецца на рэзкім нарастанні току пры тлеючым ці каронным разрадзе. Такія С. маюць халодны (ненапалены) катод. Межы стабілізацыі ад 70 да 160 В (С. тлеючага разраду) і ад 0,4 да 30 кВ (С. кароннага разраду). Паўправадніковы С. працуе ў вобласці адваротных напружанняў дыёда, якая адпавядае эл. прабою яго электроннадзірачнага пераходу. Ме
    Стабілітрон кароннага разраду: I — балон, запоўнены вадародам; 2 — анод; 3 — катод.
    жы стабідізацыі ад 3 да 180 В. С. выкарыстоўваюцца ў параметрычных стабілізатарах напружання, апорных крыніцах сілкавання, калібратарах току і напружання, лічбавых вымяральных прыладах і інш. А.А.Кураеў. СТАБІЛЬНАСЦІ ПРЫНЦЫП у экалогіі, канцэпцыя, у адпаведнасці з якой любая прыродная адносна замкнутая сістэма пры ўзаемадзеянні нежывога рэчыва і жывых арганізмаў з праходзячым праз гэтую сістэму патокам энергіі здольная да развіцця ў бок устойлівага стану пры дапамозе самарэгулюючых механізмаў (прайэсаў). Такой сістэмай можа быць і біясфера Зямлі, і невял. экасістэма, напр., возера. У выпадку кароткачасовага дэстабілізуючага ўздзеяння звонку такія механізмы забяспечваюць вяртанне сістэмы да стабільнага стану, пры дасягненні якога перанос энергіі звычайна ідзе ў адным напрамку, з пастаяннай хуткасцю і садзейнічае падтрыманню ўстойлівасці сістэмы. Здольнасць да самастойнага дасягнення стану стабільнасці ўласціва толькі жывым сістэмам (папуляцыям, экасістэмам. біясферы ў цэлым). Прыватны выпадак С.п. — п р а в і л a стабільнасці ўзроставай структуры папуляцыі, у адпаведнасці з якім любая прыродная папуляцыя імкнецца да ўстанаўлення стабільнай узроставай структуры. Змены ў знешнім асяроддзі ці ўнутры папуляцыі звычайна прыводзіць да ўзнікнення но
    вага стабільнага размеркавання ўзростаў у папуляцыі. Выяўлена амер. біяфізікам А.Дж.Лотка (1925), А.М.Петрыкпў.
    СТАБІЛЬНАСЦЬ, стан устойлівасці,. пастаянства; з’яўляецца ўласцівасцю стабільнага і вынікам стабілізацыі.
    СТАБРОЎСКІ Іосіф Іосіфавіч (2.11.1869, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 15.1.1968), бел. археолаг і краязнавец. Чл.кар. Віленскага аддз. Маск. археал, тва і Яраслаўскага археал. тва. Скончыў Полацкі кадэцкі корпус (1889), Аляксандраўскае ваен. вучылішча (1891), Маск. археал. інт (1909 ?), археал. курсы пры Саратаўскім унце (1910—11 ?). 3 канца 19 ст. займаўся гісторыяй і археалогіяй Беларусі, праводзіў раскопкі ў Гродзенскай і інш. губернях, збіраў калекцыі кніг і археал. знаходак. Ўдзельнік 1й сусв. вайны, палкоўнік. 3 1918 у Чырв. Арміі У 1921 вярнуўся на радзіму, вывучаў гісторыю Слонімшчыны і Гродзеншчыны. Сабраная ім вял. калекцыя гіст.археал. матэрыялаў у 1920я г. стала асновай Слонімскага краязнаўчага музея, дзе С. працаваў дырэктарам і хавальнікам фондаў. У час. Вял. Айч. вайны захаваў археал. калекцыі музея і лру.
    Літ: Алексеев Л.В. Археологня н краеведенме Беларусн XVI в. — 30е гг. XX в. Мн , 1996. Я Г.Звяруга, А М.Лукашэвіч. СТАБРбЎСКІ Казімір (21.11.1869, б. маёнтак Крупляны, Карэліцкі рн Гродзенскай вобл. — 8.6.1929). жывапісец, педагог. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі. Польшчы, Расіі. Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1887—94), акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Пасля 1894 жыў і працаваў на Гродзеншчыне. Удзельнічаў у маст. выстаўках у Пецярбургу, Парыжы, Мюнхене, Венецыі. 3 1902 чл. Тва польскіх мастакоў «Штука» і Тва падтрымкі прыгожых мастацтваў. Заснавальнік і кіраўнік (1904—09) Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве. У 1922 заснаваў аб’яднанне мастакоў «Sursum Corda». Ствараў кампазіцыі фантастычнасімвалічнага характару, пейзажы, партрэты ў стылі мадэрн. Сярод работ: «Магамет у пустыні» (1894), «Цішыня ў вёсцы» (паміж 1894—1900), серыя з 11 карцін «Шэсце навальніцы», «Белая ноч у Петраградзе каля раз’езда», «Змярканне ў Лазенкаўскім парку ў Варшаве», «Белыя ночы», партрэты С.Дамброўскага, Ф.Радашэўскага. Л.Рытлінскай, В.Семяшковай і інш.
    СТАВАНГЕР (Stavanger), горад на ПдЗ Нарвегіі. Адм. ц. фюльке Ругалан. Каля 150 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Порт на ўзбярэжжы Паўн. мора. Аэрапорт. Прамсць: маш.буд., у т.л. суднабуд., вытвсць нафтавых платформ і буравога абсталявання; нафтаперапр., харч. (пераважна рыбаперапр.), тэкстыльная. Асн. цэнтр. абслугоўвання здабычы нафты і газу ў нарвежскім сектары Паўн. мора. Цэнтр рыбалоўства. Музей (археал. калекцыі), галерэя мастацтваў. Арх. помнік — раманагатычны сабор (1130—1300).
    СТАВЕР Алесь (Аляксандр Сяргеевіч; 10.8.1929, в. Маргавіца Докшыцкага рна Віцебскай вобл. — 23.7.1995), бел. паэт. Скончыў Мінскі пед. інт (1954). Настаўнічаў, працаваў у Белдзяржфілармоніі, Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у Бюро прапаганды маст. лры Саюза бел. пісьменнікаў. Друкаваўся з 1949. Першы зб. вершаў «Золак над Бярозай» (1959). Збкі вершаў «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць...» (1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (1979).
    «Мой край беларускі» (1983), «Зоры зямныя» (1989) пра любоў да роднай зямлі. працоўныя будні, мінулае народа, маладосць і каханне. Раман «Пад канвоем» (1966), кнігі аповесцей і апавяданняў «Да сваіх» (1974), «Лясныя аповесці» (1986) пра Вял. Айч. вайну. Аўтар лірычнай камедыі «Алімпіяда Салодкая», п’есы «Слова — не верабей» (абедзве паст. 1977). Для дзяцей збкі «Касцёр не гасне» (1961), «Пад вясёлкавай дугой» (1984). На многія яго вершы напісаны песні («Жураўлі на Палессе ляцяць», «Косіць хлопец канюшыну», «А мне ў шчасце верыцца», «Беларусачка» і інш.).