Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Літ О нашем учнтеле: К столетню П.С.Столярского: (Д.Ойстрах, С.Фурер, Л.Мордковяч) // Сов. музыка. 1972. № 3.
СТАЛЯРСТВА, адзін з відаў дрэваапрацоўчых рамёстваў, вытворчасць сталярных вырабаў у многіх народаў свету. Спалучалася з цяслярствам (дойлідствам). Аднак характар працы, складанасць рамеснай тэхнікі, разнастайная наменклатура вырабаў вылучылі С. ў самаст. рамяство. С. было звязана з апрацоўкай малагабарытных форм (гл. Стамрныя работы) і выкарыстоўвалася на завяршальнай стадыі будаўніцтва (аздабленне жылля і культавых пабудоў, асада вокнаў і дзвярэй, выраб абсталявання і прадметаў інтэр’ера — аконных рам, дзвярэй, мэблі, іканастасаў, хатняга начыння і інш.) С. грунтавалася на трывалых вытв. традыцыях, дасканалым веданні тэхнал. якасцей мясц. драўніны, патрабавала рознабаковых навыкаў і валодання тыпалагічна разнастайнымі дрэваапрацоўчымі інструментамі і прыстасаваннямі (гл. Сталярнацяслярскі інструмент). На Беларусі неабходным прыстасаваннем майстрасталяра быў варштат, які ставілі ў сенцах, адрыне або пад павеццю. Спец. памяшканне, абсталяванае пад майстэрню, часйей сустракалася ў гар. або местачковых сталяроў. Амаль у кожным панскім маёнтку былі майстэрні для аднаго або некалькіх сталяроў, якія былі прыпісаны да чэлядзі і часта працавалі на правах прыгонных майстроў. Нягледзячы на спецыялізацыю, што больш выразна назіралася ў гарадах і мястэчках, С. звычайна спалучалася і з інш. дрэваапрацоўчымі рамёствамі і з земляробствам. Многія сяляне, што валодалі сталярскімі навыка.мі і вялі сваю гаспадар
142 СТАМАТАЛОГІЯ
ку, у парадку адбывання паншчыннай павіннасці прымалі ўдзел у будаўніцтве панскіх маёнткаў, цэркваў, мастоў і інш. С. насіла прыкметны сезонны (у асн. асеннезімовы) характар. Майстрысталяры працавалі звычайна ў адзіночку, некат. мелі вучняў ці падсобных работнікаў, якія працавалі па найме. У сярэдневякоўі важную ролю ў арганізацыі С. адыгрывалі цэхі. 3 ажыўленнем таварнагандл. адносін і развіццём капіталіст. ўкладу адбываліся змены ў сац. структуры і характары С., якое з надомнага станавілася асобнай галіною вытворчасці. Нар. рамёствы паслужылі вытокамі развіцця сучасных галін дрэваапр. прамсці — мэблевай, домабуд., лесапільнай, тарнай. Нягледзячы на агульнае скарачэнне, С. развіваецца ў выглядзе асобнага промыслу. В.С.Цітоў. СТАМАТАЛбГІЯ |ад грэч. stoma (stomatos) рот +...логія\, галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае этыялогію, патагенез хвароб і пашкоджанняў зубоў, слізістай абалонкі рота, сківіц і інш. органаў поласці рота і сківічнатваравай вобласці; распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі.
Як самаст. навука ўзнікла ў 1й чвэрці 20 ст. аа спалучэння аданталогіі і сківічнатваравай хірургіі. Падзяляецца на тэрапеўт., хірург., артапедычную, С. дзіцячага ўзросту, артадантыю. Тэрапеўт. С. вывучае і лечыць хваробы зубоў, калязубных тканак, слізістай абалонкі рота, распрацоўвае метады неаперацыйнай тэрапіі і прафілактыкі. Хірург. С. ўключае хірургію зубоў, лячэнне запаленчых захворванняў поласці рота, сківічнатваравай вобласці, пухлін поласці рота і сківіц, пластычную, рэканструкцыйную і эстэт. хірургію, імпланталогію. Артапедычная С. займаецца пратэзаваннем поласці рота. С. дзіцячага ўзросту таксама падзяляецца на тэрапеўт., хірург. і артадантыю, вывучае асаблівасці фарміравання і развіцця органаў і тканак сківічнатваравай вобласці.
На Беларусі пытаннямі С. займаюцца аддзяленні сківічнатваравай хірургіі ў Мінскім, Віцебскім мед. унтах, Бел. МАПА. Вядучыя спецыялісты П.А.Деус, А.С.Арцюшкевіч і інш.
М.Ф.Адашчык, А.С.Арцюшкевіч, Р.М.Руман.
СТАМАТЫТ [ад грэч. stoma (stomatos) рот], пашкоджанне слізістай абалонкі ротавай поласйі. Бывае абмежаванае запаленне слізістай абалонкі языка — гласіт, дзёснаў — гінгівіт. Адрозніваюнь С. афтозны, катаральны, язвавы, некратычны; востры і хранічны; першасны і другасны. Першасны ўзнікае пры траўматычных пашкоджаннях слізістай абалонкі поласці рота (напр., прыкусванне, раненне, зубны камень, няякасныя пломбы — мех. траўмы), хім. і тэрмічных апёках, ад мікробаў, вірусаў. Пашыраны С. ад віруснай інфекцыі (напр., востры герпетычны ў дзяцей — праява першаснага інфіцыравання поласці рота вірусам герпесу). Другасны С. — вынік парушэнняў абмену рэчываў, хвароб нерв. сістэмы, СНІДу і інш. Агульныя прыкметы: пачырваненне і набраканне слізістай аба
лонкі поласці рота, высыпка, боль, непрыемны пах з рота. Лячэнне: процізапаленчая і сімпатаматычная тэрапія.
А.С.Арцюшкевіч, З.Р Валеева
СТАМАЦІ (Stamati) Канстанцін (1786, г. Хушы, Румынія — 12.9.1869), малдаўскі і румынскі пісьменнік. Аўтар лірычных і сатыр. вершаў, баек, паэм, драм. сцэнак, публіцыстычных артыкулаў, гіст. паэмы «Казка казак» (позняя назва — «Герой Чубэрводэ...», 1843), кн. «Румынская муза» (1868). У творах адлюстроўваў гераічнае мінулае, барацьбу народа супраць іншаземных прыгнятальнікаў. Паўплываў на развіццё літ. жанраў малд. і рум. лр.
Тв \ Рус. пер. — Мзбранное. Кшііннев, 1959.
Літ.: Г р е к у л М.Д. Константан Стаматн. Кяшннев, 1959.
СТАМБАЛІЙСКІ Аляксандр Стаіменаў (1.3.1879, г. Славовіца, Балгарыя — 14.6.1923), балгарскі паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся аграноміі ў Германіі (190002). 3 1902 адзін з лідэраў Балг. земляробчага нар. саюза (БЗНС). Выступаў супраць германафільскай палітыкі цара Фердынанда і ўрада В.Радаславава. У 1915 арыштаваны і прыгавораны да пажыццёвага зняволення. У 1918 амнісціраваны. 3 кастр. 1919 кіраўнік кааліцыйнага, з мая 1920 аднапарт. (БЗНС) урада Балгарыі. Адзін са стваральнікаў тэорыі аграрызму, паводле якой асновай паліт. жыцця краіны абвяшчалася сялянства. Урад С. правёў шэраг дэмакр. рэформ, спрабаваў наладзіць адносіны з Сав. Расіяй. але 9.6.1923 у выніку ваен. перавароту скінуты. С. спрабаваў узняць у адказ сял. паўстанне, але быў схоплены і пасля катаванняў забіты.
СТАМБЎЛ, I с т а н б у л (Istanbul), найбуйнейшы горад Турцыі, на абодвух берагах праліва Басфор каля Мармуровага мора. Адм. ц. іля Стамбул. 9451
Горад Стамбул
тыс ж. з прыгарадамі і суседнімі гарадамі (2000). Буйны трансп. вузел на шляхах з Цэнтр. і Паўд.Усх. Еўропы ў Пярэднюю Азію; 1ы порт краіны па імпарце, 2і па экспарце. Міжнар. аэрапорт. Гандл.фін., прамысл. і культ. цэнтр краіны. У С. сканцэнтравана ка
Стамбул. Будынак археалагічнага музея.
Мячэць Сулеймана I у Стамбуле.
СТАНАВОЕ 143
ля 60 % прамысл. вытвсці краіны, асн. банкі, страхавыя таварыствы і агенцтвы. Прамсць: маш.буд., у т.л. суднабуд., эл.тэхн., зборачныя зды; харч. і харчасмакавая, у т.л. мукамольная, мясамалочная, кандытарская, віннагарэлачная, тытунёвая; хім., тэкст., цэм., гарбарнаабутковая, швейная, мэблевая, папяровая, шкляная, паліграф., дрэваапр., буд. матэрыялаў.
Гісторыю горада да заваявання ў 1453 туркамі гл. ў арт. Канстанцінопаль. 3 1453 да 13.10.1923 С. — сталіца Асманскай імперыі. 3за знаходжання на стратэгічным марскім шляху з Чорнага ў Міжземнае мора С. — аб’ект барацьбы зах.еўрап. дзяржаў і Расіі. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў С. пачаўся рух младатуркаў\ цэнтр младатурэцкай рэвалюцыі 1908. Пытанне аб С. і чарнаморскіх пралівах было ў ліку тых, што прывялі да Ій сусв. вайны 1914—18. У грэкатурэцкую вайну 1919—22 акупіраваны брыт. войскамі. Адзін з цэнтраў Кемалісцкай рэвалюцыі (1919—23). Пасля пераносу ў 1923 сталіцы ў Анкару захаваў значэнне важнага цэнтра Турцыі. У С. знаходзіцца кафедра Канстаннінопальскага патрыярха, які намінальна захоўвае тытул Усяленскага.
Стамбул. Палац Далмабахчэ.
Ад візант часоў захаваліся рэшткі імператарскага палаца, акведук Валента, руіны гар. сцен, падземныя цыстэрны і інш. Сярод помнікаў візант. архітэктуры: базіліка св. Іаана Студзіта (Эмір Ахорджамісі; 5 ст., зруйнавана ў пач. 13 ст, адноўлена ў канцы 13 ст.; цяпер у руінах), Канстанцінопальскі Сафійскі сабор, цэрквы св. Сергія і Вакха (Кючук АяСафія; 6 ст.), Ірыны (6 ст., зруйнавана ў 6 і 8 ст., адноўлена), Фёдара (Кіліседжамі; 11 ст., 14 ст., мазаікі 14 ст.); манастыроў Пантакратара (Зейрэкджамі; 12 ст.), Хара (Кахрыеджамі; 13 — 14 ст., мазаікі 14 ст.). Большасць йэркваў перароблена ў мячэці. Помнікі тур. сярэдневякоўя: крэпасці Анадалухісары (14 ст.), Румеліхісары (1452), Едыкуле (1457); мячэці Баязіда II (1501—06. лойлід Хайрэддзінага). Шахзадэ (1548), Сулеймана I (1550—57, абедзве дойлід Сінан), Ахмеда I (1609—17, дойлід Мехметага); медрэсэ Баязіда 11 (16 ст.), комплекс палаца султана Тапкапы (15—19 ст.; цяпер музей), палац Далмабахчэ (рэканструяваны ў 1853), маўзалеі, фантаны. Пабудовы 20 ст. пераважна ў духу неакласіцызму і функцыяналізму: Палай справядлівасці, атэль «Хілтан», муніныпалітэт і інш. 3 унты, у т.л. Стамбульскі упіверсітэт. Акадэміі эканомікі і гандлю, мастацтваў. Музеі: храма св. Сафіі, археал., жывапісу і скульптуры, тур. і ісламскага мастацтва, янычар і інш. Турыстычны цэнтр сусв. значэння. Тэатры: оперы і балета.гарадскі; сімф. аркестр. У С. праводзіцна (з 1972) Міжнар. муз. фестываль. Гіст. цэнтр С. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнаіі спадчыны.
Літ.: Петросян Ю.А., Ю с у п о в А.Р.
Город на двух контннентах: Внзантмй, Константмнополь, Стамбул. 2 нзд. М., 1981.
СТАМБЎЛЬСКІ УНІВЕРСІТ^Т, адзін са старэйшых і буйнейшых унтаў Турцыі. Засн. ў 1453 (паводле інш. звестак у 1321) у г. Стамбул як мусульм. вышэйшая школа. 3 1846 унт; першая свецкая ВНУ у Турцыі. Унт некалькі разоў быў закрыты. У 2001/02 навуч. г. ў С. у. 25 374 студэнты, у т.л. 1928 замежных; 4812 выкладчыкаў; фты: мед.; мед. імя Джэрахпашы; стаматалагічны; вет.; пед. імя Хасана Алі Юджэл; юрьш.; багаслоўскі; прыродазнаўчых навук; фармацэўтычны; сувязі; паліт. навук; лесаводства; лры; эканам.; кіравання гаспадараннем; інжынерны; воднай гаспадаркі. У складзе унта аддзяленні (інфармацыі; мастацтваў; фізкультуры і спорту; па вывучэнні турэйкай мовы, замежных моў), вышэйшыя школы (кансерваторыя; аховы здароўя Бакыркой, ІІІышлі; мед. сясцёр; мед. абслугоўвання; фізіятэрапіі і рэабілітацыі; грамадскіх навук; тэхн. навук; права; фізкультуры і спорту; транспарту; кіравання лесагаспадаркай), інты (кардыялагічны; дзіцячага здароўя; туберкулёзу і захворванняў лёгкіх; неўралогіі; эксперыментальнай медыцыны; суд. медыцыны; анкалагічны; грамадскіх навук, прыродазнаўчых навук; аховы здароўя; марскіх навук і кіравання; прынцыпаў Атацюрка і гісторыі рэвалюцыі; кіравання эканомікай; еўраазіяцкай археалогіі; бухгалтэрыі); цэнтры даследавання (дэрматалогіі; малекулярнай анкалогіі і гемапаталогіі; медыцыны Джэрахпашы, выкарыстання медыцыны; выкарыстання нар. медьшыны; гепатапанкрэаталагічных хвароб; традыц. лекавых сродкаў; лекаў з раслін; выкарыстання генетыкі; біятэхнікі і генетычнагаінжынерынгу; праблем навакольнага асяроддзя; беспрытульных дзяцей; выкарыстання камп’ютэрных навук; жаночых праблем; еўрапейскай супольнасці; лінгвістычны; правоў чалавека; прыродных багаццяў; абсерваторыі).