• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Дзярж. сістэма С. Рэспублікі Беларусь пачала фарміравацца ў 1922. Яе дзейнасць рэгламентавана Законам Рэспублікі Беларусь «Аб стандартызацыі» (1995). Яе асн. задачы і мэты: гарантыя бяспекі прадукцыі, работ і паслуг для жыцця і здароўя грамадзян і іх маёмасці; канкурэнтаздольнасці бел. тавараў на сусв. рынку; ахова навакольнага асяроддзя; сумяшчальнасць і ўзаемазамяняльнасць прадукйыі, маркіроўкі, адзін
    СТАНІСЛАЎ	145
    ства метадаў кантролю; садзейнічанне ўкараненню рэсурса і энергазберагальных тэхналогій і г.д. Палітыку ў галіне С. ў рэспубліцы ажыццяўляюць Камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і яго органы на месцах.
    /. В. Нікалаеча.
    СТАНЕЎ Эміліян (сапр. імя Нікола) Стаянаў (15.2.1907, г. Тырнава, Балгарыя — 15.3.1979), балгарскі пісьменнік. Нар. дз. культ. Балгарыі (1966). Герой Сац. Працы Балгарыі (1967, 1977). Акад. Балг. АН (з 1974). Вучыўся ў Маст. акадэміі ў Сафіі, вывучаў фінансы і гандаль у Вольным унце. Друкаваўся з 1931. У збках апавяданняў і аповесцей «Самі» (1940), «Воўчыя ночы» (1943), «У ціхі вечар» (1948), «Калі растане іней» (1950) тонкі псіхалагізм у раскрыцці характараў, глыбокае пранікненне ў свет прыроды. Раман «Іван Кандараў» (ч. 1—4, 1958—64, Дзімітроўская прэмія 1965) пра жыццё і барацьбу працоўных. Аўтар гіст. раманаў «Легенда пра Сібіна, князя праслаўскага» (1968), «Антыхрыст» (1970), «Тырнаўская царыца» (1973), кніг для дзяцей. На бел. мову апавяд. «Выкрадальнік персікаў» пераклала Л.Каўрус.
    7в.: Бел. пер. — у кн.: Скарб: Апавяданні балг. пісьменнікаў. Мн., 1967; Рус. пер. — Мзбранное. М., 1970; Мван Кондарев. Ч. I — 4. М., 1967; Чернушка: Повестм. М., 1971.
    Літ.: 3 а р е в П. Еммлнян Станев. Софня, 1973.
    СТАНІН (ад лац. stannum волава), алавяны калчадан, з в о н a в а я р у д а, мінерал класа сульфідаў, сульфід медзі, жалеза і волава, Cii2(Fe,Zn)SnS4. Mae медзь 22—31%, жалеза 1—14%, волава 22—28% і прымесі: цынк (да 11%), серабро, кадмій, свінец і інш. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Утварае шчыльныя дробназярністыя масы, мікраўкрапанікі. Колер сталёвашэры. Цв. 3—4. Шчыльн. 4,3—4,5 г/см3. Крохкі. Паўправаднік. Трапляецца ў гідратэрмальных, пегматытавых, грэйзенавых радовішчах сярод рўд волава і волаваносных жылах. Радовішчы ў Расіі, Балівіі, Вялікабрытаніі, Канадзе, Чэхіі і інш.
    СТАНІНА, асноўная частка корпуса машыны, на якой манціруюць яе вузлы і агрэгаты. Забяспечвае дакладнасць узаемаразмяшчэння і перамяшчэння вузлоў і дэталей, успрымае намаганні, што ўзнікаюць паміж імі. Звычайна нерухома замацоўваецца на фундаменце. Бывае літая (з чыгуну), часам зварная (са сталі).
    СТАНІСЛАВбВА. вёска ў Малабахаўскім с/с Дубровенскага рна Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 4 км на Пд ад г. Дуброўна, 110 км ад Віцебска, 14 км ад чыг. ст. Асінаўка. 504 ж., 215 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Станіславоўская сядзіба.
    СТАНІСЛАВбВА, вёска ў Шаркаўшчынскім рне Віцебскай вобл., на левым беразе р. Дзісна, на аўтадарозе Шаркаўшчына—Відзы. Цэнтр сельсавета. За 12 км на 3 ад г.п. і чыг. ст. Шаркаўшчына, 230 км ад Віцебска. 171 ж., 80 двароў (2001). Базавая школа, бка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СТАНІСЛАВбЎСКАЯ СЯДЗІБА помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 2й пал. 18 ст. на ўскраіне Гродна ў яго б. прыгарадзе Станіславова. Сфарміравана ў 1760—70я г. паводле праекта арх. Дж. Сака. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ансамбль уклю
    Станіславоўская сядзіба Сядзібны дом
    чаў сядзібны дом, 2 флігелі, гасп. пабудовы, парк. У планіроўцы ансамбля захаваліся элементы рэгулярнасці. Цэнтр. месца займаў сядзібны дом, размешчаны на вяршыні пакатага схілу. Дом — 1павярховы (2і паверх надбудаваны пазней) прамавугольны ў плане мураваны будынак з 2павярховай цэнтр. ч., вылучанай на дваровым фасадзе паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атыку, а на галоўным — рызалітам з атыкавым завяршэннем і шырокай тэрасай. У дэкоры выкарыстаны вязкі пілястраў, раскрапаваныя карнізы, філёнгі, лепка. Прамавугольныя і арачныя аконныя праёмы аздоблены лучковымі трохвугольнымі франтонамі, гірляндамі і інш. У вестыбюлі захаваліся 2 печы ў стылі неаготыкі, аблійаваныя паліванымі керамічнымі пліткамі (канец 19 ст.). Ніжэй за палац сіметрычна размешчаны 2 бакавыя флігелі, якія ўтвараюць парадны курданёр, абнесены з боку ўезда невысокай цаглянай агароджай з брамай. Флігелі — 1павярховыя прамавугольныя ў плане будынкі з высокімі вальмавымі чарапічнымі дахамі. За зах. флігелем размешчаны гасп. пабудовы. За домам размяшчаўся парк рэгулярнага тыпу з радыяльнапрамянёвай схемай планіроўкі. А.М.Кулагін. СТАНІСЛАВбЎСКІ ЦАГІЛЬНЫ ЗАвбд Дзейнічаў у 1820—1914 у маёнтку Станіславова (цяпер вёска ў Шчучынскім рне Гродзенскай вобл.). Вырабляў цэглу, рознакаляровыя цэментавыя пліткі, бетонныя і мазаічныя прыступкі, йэментавыя і ганчарныя трубы. 3 1886 размяшчаўся ў мураваным будынку. Меў паравыя машыны, паравы кацёл. У 1913 працавала 70 чал.
    СТАНІСЛАЎ АЎГУСТ ПАНЯТбЎСКІ (да каранацыі Станіслаў А н т о н і; 17.1.1732, в. Воўчын Камянецкага рна Брэсцкай вобл. — 12.2.1798), апошні вял. князь ВКЛ і кароль Польшчы [1764—95]. Паходзіў з магнацкага роду Панятоўскіх. Скончыў калегіум тэатынаў у Варшаве. У 1755—64 стольнік ВКЛ. У 1755—56 і 1757—58 сакратар
    6. Бел. энц. Т. 15.
    146	СТАНІСЛАЎ
    англійскага пасольства і пасол Саксоніі і Рэчы Паспалітай у Пецярбургу. Пасля смерці караля польскага і вял. кн. ВКЛ Аўгуста III (1763) Чартарыйскія і Кацярына II вылучылі кандыдатуру Панятоўскага на трон Рэчы Паспалітай. У Рэч Паспалітую былі ўведзены рас. войскі, і на элекцыйным сойме 6.9.1764 Панятоўскі абраны каралём. Напачатку ён спрабаваў вызваліцца ад поўнай залежнасці ад Расіі, шукаў шляхі саюзу з Аўстрыяй і Францыяй; ва ўнутр. палітыцы выступаў за пагадненне з апазіцыйнай групоўкай Патоцкіх («рэспубліканцамі»), каб адстаяць незалежнасць дзяржавы, але «рэспубліканцы» засталіся непрыхільнымі да караля. Тым не менш праводзіліся рэформы 1764—66 па ўзмацненні дзярж. улады, але былі прыпынены новай інтэрвенцыяй Расіі. Скарыстаўшы Тарунскую канфедэрацыю і Слуцкую канфедэрацыю 1767, Кацярына II навязала ў лют. 1768 сойму і каралю «вечны трактат», якім Расія гарантавала Рэчы Паспалітай захаванне кардынальных правоў. Улада караля апынулася пад кантролем Расіі. Шырокія колы патрыятычна настроенай шляхты выступалі за аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, супраць караля«узурпатара» і стварылі Барскую канфедэрацыю. На тэр. Рэчы Паспалітай зноў былі ўведзены рас. войскі, і канфедэраты пацярпелі паражэнне. Выні
    Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
    кам гэтага стаў першы падзы Рэчы Паспалітай (1772). Кароль спрабаваў пратэставаць, звяртаўся да еўрап. двароў, але ніводная дзяржава не прыйшла яму на дапамогу. Пасля 1га падзелу ў барацьбе паміж рознымі магнацкімі групоўкамі ён паступова ўзмацніў сваю ўладу. У 1775 створана Пастаянная Pada, прыняты рашэнні, накіраваныя на развіццё прамcui і гандлю, паляпшэннс прававога становішча мяшчан, у 1776 абмежавана ўлада гетманаў і каралю падпарадкавана войска. Але правядзенне далейшых рэформ Расія не дазваляла. Давялося пайсці на кампраміс з Кацярынай II і прызнаць над сабой кантроль рас. пасла О.М. фон Штакельберга. Кацярыну II падтрымлівала магнацкая апазіцыя. С.А.П адкрыў у Варшаве Рыцарскую школу (кадэцкі корпус), садзейнічаў Адукацыйнай камісіі, падтрымліваў асветніцтва і адукацыю. Адносная раўнавага ў паліт. жыцці Рэчы Паспалітай была пахіснута дзеяннямі новай апазіцыі, якая на Чатырохгадовым соіше 1788—92 правяла шматлікія і грунтоўныя рэформы. Кароль пайшоў на пагадненне з рэфарматарамі. У адказ кансерватыўная групоўка магнатаў — Таргавіцкая канфедэрацыя — садзейнічала ў 1792 акупайыі краіны рас. войскамі. Рэформы скасаваны, кароль далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі, і на яго лягла адказнасйь як на капітулянта. У час Гродзенскага сейма 1793 С.А.П. дзейнічаў цалкам пад кантролем рас. пасла Я.Я.Сіверса і пагадзіўся на другі падзел Рэчы Паспалітай. У час паўстання 1794 пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі С.А.П. адхілены ад улады, хоць фармальна захаваў трон. Пасля паражэння С.А.П. жыў у Гродне Туг ён даведаўся пра трэці падзея Рэчы Паспаяітай і 25.11.1795 падпісаў акт адрачэння ад кароны на карысць Кацярыны II. Гэтым актам афіцыйна спынена існаванне Рэчы Паспалітай і яе часткі — BKJ1. Пасля смерці Кацярыны II (ліст. 1796) Павел I выклікаў С.А.П. ў Пецярбург, дзе ён памёр. Пахаваны ў касцёле св. Кацярыны, у 1938 яго астанкі перапахаваны на радзіме — у Троіцкім касцёле мяст. Воўчын, у 1987 перавезены ў Польшчу. А.П.Грыцкевіч. СТАНІСЛАЎ ЛЯШЧЫНСКІ (20.10.1677, г. Львоў, Украіна — 23.2.1766), кароль польскі і вялікі князь ВКЛ [1704—09, 1733], Паходзіў са стараж. польскага шляхецкага роду. 3 1696 выбіраўся паслом на соймы, з 1699 ваявода пазнанскі. У 1703 узначаліў апазіцыю каралю Аўгусту II Моцнаму. У час Паўночнаа вайны 1700—21 стаў прыхільнікам саюзу са Швецыяй і выступаў за абранне каралём Якуба Сабескага, сына Яна III Сабескага. Адзін з ініцыятараў стварэння Варшаўскай канфедэрацыі, якая 14.2.1704 абвясціла дэтранізацыю Аўгуста II і бескаралеўе. Паводле загаду шведскага караля Карла XII 12.7.1704 элекцыйны сойм абраў С.Л. на трон Рэчы Паспалітай. У С.Л. не было шматлікіх войск і прыхільнікаў. Толькі пасля паражэння Аўгуста II у Саксоніі ад
    войск Карла XII і яго адрачэння ад польскага трона ў 1706 С.Л. быў прызнаны каралём большасцю магнатаў у Польшчы, Літве і Беларусі. Аднак пасля Палтаўскай бітвы 1709 прыхільнікі пачалі пакідаць С.Л., пасля чаго ён эмігрыраваў у Эльзас. Пасля смерці Аўгуста II (1733) франц. дыпламатыя вылучыла С.Л. кандьшатам на трон Рэчы Паспалітай. 12.9.1733 12 тысяч выбаршчыкаў абралі С.Л. каралём польскім і вял. князем літоўскім. Аднак Расія і Аўстрыя не пагадзіліся з гэтым. Праз Беларусь і Літву ў Варшаву прыйшла рас. армія ген.фельдмаршала Б.К.Мініха. Пад аховаю рас. войск 5.10.1733 меншасць выбаршчыкаў абрала каралём Аўгуста III. Пачалася вайна за польст кую спадчыну. У 1736 С.Л. быў вымушаны адмовіцца ад трона і зноў эмігрыраваў у Францыю. У выніку Венскага міру 1738 паміж Францыяй і Аўстрыяй, якім скончылася вайна, С.Л. атрымаў у