• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СТАНКАБУДАВАННЕ, найважнейшая галіна машынабудавання і металаапрацоўкі, прадпрыемствы якой выпускаюць метала і дрэваапр. станкі, аўтам. і паўаўтам. лініі, комплексы для вытвсці машын і вырабаў з металу, кавальскапрэсавае і ліцейнае абсталяванне. Узровень развіцця С. вызначае навуковатэхн. прагрэс у розных галінах прамысловасці, ступень тэхн. і эканам. незалежнасці краіны.
    Выраб простых станкоў вядомы з даўніх
    часоў. Больш дасканалыя металарэзныя станкі з’явіліся з развіццём капіталіст. вытвсці і прамысл. прадпрыемстваў заводскага тыпу. Уклад у С. зрабіў рус. механік і вынаходнік А.К.Нартаў (1693—1756): пабудаваў (1738) першы такарнавінтарэзны станок з механізаваным супартам і наборам зубчастых колаў, разам з інш. майстрамі сканструяваў шэраг металарэзных станкоў (для свідравання ствалоў гармат, агрэгатных), якія ва ўмовах феад. Расіі не атрымалі шырокага выкарыстання. Спрыяльныя ўмовы для развіцця С. склаліся ў канцы 18 ст. ў Вялікабрытаніі. Англ. механік Г.Модслі ў 1790х г. стварыў станок з мех. супартам. Перанесены з такарнага на інш. металарэзныя станкі, супарт даў пачатак станкам з развітым выканаўчым механізмам. Пазней асн. тыпы металарэзных станкоў сканструяваны ў ЗША, Германіі, Францыі і
    інш. Так, у 1820—30х г. Э.Уітні (ЗША) распрацаваў некалькі канструкцый фрэзерных станкоў. Да 2й пал. 19 ст. распрацаваны мадэлі фрэзерных, рэвальверных, стругальных, даўбёжных і інш. станкоў. У 1й пал. 19 ст. вядучая роля ў сусв. С. належала Вялікабрытаніі, у 2й пал. — ЗША. У Расіі першыя прадпрыемствы па вытвсці металапрацоўчых станкоў — зд Берда ў Пецярбургу (1790), Тульскі зброевы зд (з 1815). Выпуск металарэзных станкоў у 1913 склаў 1,8 тыс. штук. У СССР як самаст. галіна С. ўтворана ў 1929. Выпуск металарэзных станкоў у 1940 павялічыўся ў параўнанні з 1913 у 32 разы. Магутная база С. створана ў пасляваенныя гады. Выпускаліся універсальныя і спец. станкі каля 3 тыс. тыпапамераў, у т.л. унікальныя (напр., такарныя для апрацоўкі вырабаў дыям. да 5 м, гарызантальнарасточныя з дыям. шпіндэля да 320 мм, станкі з лікавапраграмным кіраваннем). У 1981 выпушчаны 832 камплекты аўтам. і паўаўтам. ліній для машынабудавання і металаапрацоўкі. У сусв. С. на пач. 21 ст. аб’ём вытвсці павялічваецца, кошт прадукныі складае больш за 35 млрд. долараў. Лідзіруючае становішча ўстойліва займаюць ЗША, Германія, Італія, Японія, Швейцарыя, Вялікабрытанія, Францыя. Найбуйнейшым спажыўцом металарэзнага абсталявання галіны застаюцца ЗША (каля 20% сусв. аб’ёму).
    На Беларусі С. развіваецца з 1920х г., калі на мінскім металаапр. здзе «Энергія» (з 1961 станкабуд. зд імя Кастр. рэвалюцыі) выпушчаны першыя 10 такарных станкоў (1927). У 1940 працавала 5 станкабуд. здаў (у Мінску, Віцебску, Гомелі), выпушчана 6 тыс. станкоў. Пасля вайны адноўлены разбураныя і пабудаваны новыя станкабуд. зды, даваенны ўзровень вытвсці станкоў перасягнуты ў 1952. Асвоены выпуск: працяжных станкоў (1940), адразных круглапільных і папярочнастругальных (1947), падоўжнастругальных (1948, гл. Стругальны станокў бясцэнтравашліфавальных (1950), агрэгатных станкоў (1957), балансіровачных (1958), падоўжнафрэзерных (1959), свідравальных станкоў (1960), плоскашліфавальных (1962), абразіўнаадразных (1967), такарных станкоў (верт. такарныя патронныя паўаўтаматы, 1970), даўбёжных станкоў (1973), зубаапрацоўчых станкоў (1973), заточных станкоў (1975), падоўжных фрэзернарасточных многааперацыйных (1976). Прадпрыемствы С. выпускаюць таксама даводачныя, паліравальныя, расточныя, рэзьбаапрацоўчыя, фрэзерныя, шліфавальныя станкі (гл. адпаведныя арт ). У канцы 1970х г.
    бел. станкі экспартаваліся ў 56 замежных краін, у т.л. ў Вялікабрытанію, ЗША, ФРГ, Францыю, Італію, Японію. У 1990 выпушчана 15,3 тыс. металарэзных станкоў і 280 кавальскапрэсавых машын, у 1995 адпаведна 3,4 тыс. і 230, у 2000 — 5,5 тыс. і 180. С. рэспублікі вырашае праблему ўзнаўлення вытв. фондаў ва ўмовах жорсткай рыначнай канкурэнцыі. У 1990я г. станкабуд. прамсцю створана і асвоена ў вытвсці больш за 60 базавых мадэлей металарэзнага і кавальскапрэсавага абсталявання, у т.л. чатырохкаардынатны свідравальнафрэзернарасточны станок з лікавым праграмным кіраваннем (ЛПК) тыпу «апрацоўчы цэнтр», паўаўтамат для заточкі чарвячных фрэзаў з ЛПК (тыпу CNC), агрэгатны станок для апрацоўкі буйнагабарытных дэталей, рэзьба і зубашліфавальныя, зубааддзелачныя станкі з прыладамі лічбавай індыкацыі, прэсавае абсталяванне з адытыўнай сістэмай кіравання і інш. Гл. таксама Станкабудаўнічая і інструментальная прамысловасць.
    Літ. Мстормя техннкн. М., 1962; Розенфельд Я.С., Клмменко К Н. Нстормя машнностроення СССР. М., 1961; Костоусов А.Н Белорусское станкостроенне сегодня й завтра // Промышленность Белорусснн. 1971. №11. Дз.Ф.Усціновіч, У.М. Сацута. СТАНКАБУДАЎНІЧАЯ I ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ ПРАМЫСЛбВАСЦЬ, адна з найважнейшых галін прамысловасці, якая займаецца станкабудаваннем і вытворчасцю інструментаў. Спейыялізуецца на выпуску металарэзных станкоў, дрэварэзальных станкоў, аўтаматычных ліній для машынабудавання і металайпрацоўкі, абсталявання для кавальскапрэсавай вытворчасці, металарэзнага інструменту, дрэварэзальнага інструменту, кавальскага інструменту, аснасткі тэхналагічнай, абсталявання для ліцейнай вытворчасці, гідраапаратуры і інш.
    На Беларусі развіваецца з 1920х г. Найбуйнейшыя з прадпрыемстваў станкабудавання: Мінскі станкабудаўнічы завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, Мінскі станкабудаўнічы завод імя С.М.Кірава, Мінскі завод аўтаматычных ліній, Віцебскі станкабудаўнічы завод імя Камінтэрна, Віцебскі станкабудаўнічы ,завод імя С.М.Кірава, Віцебскі завод заточных станкоў, Аршанскі станкабудаўнічы завод, Гомельскі завод станочных вузлоў, Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній. Заводы інстр. прамсці: Мінскі інструліентальны завод, Кобрынскі інструментальны завод «Сітама» (у складзе Бел. інстр. ВА), Аршанскі інструментальны завод, Мінскі зд спецінструменту і тэхнал. аснасткі; міжгаліновых вытвсцей: Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт», Гомельскі завод «Гідрапрывод», Ваўкавыскі завод ліцейнага абсталявання. Працуюць таксама Маладзечанскі станкабудаўнічы завод, Баранавіцкі завод станкапрылад, Пінскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кавлірмаш» (выпускае ліцейнае і кавальскапрэсавае абсталяванне). Акрамя спецыялізаваных станкабудаван
    СТАНКЕВІЧ 149
    нем займаюцца інш. прадпрыемствы. Інструмент выпускаюць у сваіх інстр. цэхах большасйь машына і прыладабуд. здаў. Металарэзнае абсталяванне, якое цяпер ствараецца, паводле прадукцыйнасці, дакладнасці, ступені аўтаматызацыі, сервісу і інш. паказчыкаў адпавядае ўзроўню замежных узораў. У апошнія гады створана аснова для пераходу на блочнамодульны прынцып праектавання і вытвсці станкоў розных тэхнал. груп. Забяспечваецца павышэнне прадукцыйнасці, дакладнасці і гібкасці асн. груп металарэзнага абсталявання, ствараюцца новыя канструкцыі дапаможнага (магн. пліты, маніпулятары, спец. накапляльнікі) і кантрольнавымяральнага абсталявання. 63 вытворцы розных форм уласнасці выпускаюць больш за 6300 тыпапамераў металарэзнага інструменту і звыш 2600 тыпапамераў абразіўнага (у т.л. на аснове звышцвёрдых матэрыялаў), што складае 58% інструментальнага сектара (29% прыпадае на вытвсйь штампаў і прыстасаванняў, 13% — на вытвсць сродкаў вымярэння). Асн. кірункам дзейнасці інструментальнай падгаліны з’яўляецца павелічэнне ўзроўню імпартазамяшчэння. Дз.Ф.Усціповіч. СТАНКЁВІЧ Адам Вікенцьевіч (6.1.1892. в. Арляняты Смаргонскага рна Гродзенскай вобл. — 29.11.1949), бел. грамадскапаліт. дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літ.знавец, каталіцкі святар. Канд. кананічнага права (1918). Скончыў духоўную семінарыю ў Вільні, рымскакаталіцкую духоўную акадэмію ў Петраградзе (1918). Пасвячоны ў святары ў 1914. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (1917), член яе UK (з 1931), рэдактарвыдавец час. «Хрысціянская думка» (1928—39). У 1919—33 выкладчык рэлігіі ў Віленскай беларускай гімназіі. 3 1922 пасол (дэпутат) польскага сейма, нам. старшыні Бвларускага пасольскага клуба. У 1924—26 старшыня Таварыства беларускай школы, кіраўнік Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Адзін з заснавальнікаў у Вільні бел. друкарні імя Ф.Скарыны (1926—40). 3 1939 старшыня Бел. цэнтра ў Літве, рэдактар газ. «Крыніца» (гл. «Беларуская крыніца»), У час 2й сусв. вайны служыў у касцёле св. Міхаіла ў Вільні. У 1949 арыштаваны органамі НКУС і абвінавачаны ў антысав. дзейнасці. 31.8.1949 Асобай нарадай пры МДБ СССР асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у віленскай турме Лукішкі, потым у Азярлагу (г. Тайшэт Іркуцкай вобл ), дзе і памёр. Аўтар прац па пытаннях гісторыі бел. народа («Вітаўт Вялікі і беларусы», 1930; «Кастусь Каліноўскі: «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасці Беларусі», 1933; «Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення», 1934); нац. асветы («Беларуская мова ў школах Беларусі XVI і XVII ст.», 1928), бел. нац. адраджэння ў 19 — 1й пал. 20 ст. («Беларускі хрысйіянскі рух», 1939), хрысціянства і хрысшянскадэм'акр. руху на Беларусі («Хрысціянства
    і беларускі народ: (Спроба сінтэзы)», 1940] і інш. Працаваў над кн. «Гісторыя Беларусі (сістэматычны нарыс)» (з 5 запланаваных частак да арышту напісаў толькі 2). Асабісты архіў С. захоўваецца ў Цэнтр. навук. бцы Нац. АН Беларусі.
    Літ:. Вабішчэвіч А. «... беларусы.. маюць законы толькі на паперы...» // Бел гіст. часоп. 1995. № 2; Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. Мн.; Мюнхен, 1999 С. 183— 184, 403—409; К р н а н У. Адам Станкевіч і беларускае каталіцкае адраджэнне // Роля асобы ў жыцці і дзейнасці хрысціянскіх цэркваў Беларусі ў XX ст. Мн., 2000.
    A. М. Вабійічэвіч.
    СТАНКЁВІЧ Аляксандр Андрэевіч (у манастве Анатолій; 1821 — 6.5.1903), праваслаўны царк. дзеяч Беларусі, гісторык, публіцыст. Канд. багаслоўя (1853). 3 сям’і святара Мінскай епархіі. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1843), Пецярбургскую духоўную акадэмію (1853). У 1844 пасвячоны ў святара, у 1848 прыняў манаства. 3 1853 інспектар Мінскай духоўнай семінарыі, у 1860—68 рэктар Полацкай духоўнай семінарыі. У 1879 настаяцель царквы рас. пасольства ў Грэцыі. 3 1886 епіскап балцкі. Друкаваў свае гіст.публіцыст. і багаслоўскія працы ў літоўскіх, мінскіх і гродзенскіх «Епархмальных ведомостях». У 1886 падараваў Пецярбургскай духоўнай акадэміі 2 пергаментныя эфіопскія рукапібы, якія былі апісаны ў час. «Хрнстнанское чтенне» (1887, №5—6).