• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    С.Станюта ў ролі Арыны Радзівонаўны.
    СТАРАБЕЛАРУСКАЯ 153
    сад» А.Чэхава), Эліза («Скупы» Мальера), Дыяна («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі), Гіза («Гульня з кошкай» І.Эркеня), Бабуля («Дзверы стукаюць» М.Фермо), Мод («Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.К.Кар’ер) і інш. Здымалася ў кінафільмах «Родная справа», «Цешча», «Памяць зямлі», «Трывожны месяц верасень», «Развітанне», «Белыя Росы», «Слухаю, чую», «Чужая бацькаўшчына», «Радуніца», «Мама, я жывы» і інш., тэлефільмах «Мы — хлопцы жывучыя», «Нас выбраў час», «Пра Чырвоную Шапач
    С Станюта ў ролі Мод.
    ку», «Атланты і карыятыды», тэлеспектаклях «Людзі на балоце», «Ткачы» і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
    Літ.: Б у ш к о Т. Разнапланавая актрыса: (С.М.Станюта) // Майстры беларускай сйэны. Мн.. 1960; Сабалеўскі А. Шматграннасць характару // Сабалеўскі А. Жыцйё тэатра. Мн., 1980; Азгур 3. Актрнса Стефання Станюта // Азгур 3. To, что помннтся... Мн., 1984. Кн. 2; Арловд Т. Гатовы ўсё аддаць — і тым багаты // Арлова Т. Купалаўцы. Мн., 1985; Станюта А. Жмзнь актрнсы. Мн., 2001. В.А.Ракіцкі.
    СТАПА, група складоў з адным найіскным (доўгім) і адным або двума ненаціскнымі (кароткімі) складамі, раўнамернае паўтарэнне якіх вызначае метр сілабатанічнай і ант. сістэм вершаскладання. С. — метрычная адзінка верша, у той час як вершаваны радок — рытмічная.
    У слове можа быць адна або некалькі С.: «Вучэб/ную /стральбу /прахо/дзіла /пяхота» (К.Крапіва). Часам С. ўключае 2 словы ці заканчэнне аднаго і пачатак другога: «Бага/та. род/ная/ ты мова» (П.Броўка). У залежнасці ад колькасці складоў С. сілабатанічнага верша бываюць 2складовыя (яліб, харэй) і 3складовыя (дактыль, амфібрпхій, анапестў
    В.П.Рагойта.
    СТАПЕЛЬ (ад галанд. stapel), адкрытая, нахіленая да вады пляцоўка для будаўніцтва (рамонту) і спуску на ваду суднаў. Уваходзійь у склад верфі. Mae бетонны фундамент з высокімі апорамі (кільблокамі) для судна, а таксама грузападымальнае і інш. абсталяванне. Ад
    носна размяшчэння ад берагавой лініі бываюць падоўжныя і папярочныя. Са С. судна спускаюць на ваду з дапамогай спец прыстасаванняў.
    СТАПОВІЧ (С т э п о в і ч) Альбін Мацвеевіч (18.3.1894, в. Барані Астравецкага рна Гродзенскай вобл. — 18.12.1934), бел. грамадскапаліт. і музычны дзеяч, публіцыст. Брат К.Сваяка. Вучыўся ў кансерваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім і Віленскім унтах (1918—24). Адзін з заснавальнікаў Бел. каап. земляробчапрамысл. банка ў
    Вільні. Бел. інта гаспадаркі і культурьі, яго сакратар, нам. старшыні (1930—34), старшыня Віленскага аддзела, кіраўнік хору пры ім. 3 1926 сакратар, у 1927— 30 віцэстаршыня Беларускай хрысціянскай дэмркратыі, выдавец яго органа — газ. «Беларуская крыніца». У 1928—30 пасол (дэпутат) польскага сейма. У 1930 нам. старшыні Бел. нац. кта ў Вільні. Адзін з ідэолагаў бел. нацыяналсацыялістаў (пад псеўд. Уладзімір Загорскі). Супрацоўнічаў у выданнях «Наш шлях», Жрыніца». «Беларуская крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач» і інш. Аўтар музыкі да вершаў Я.Купалы, М.Машары, К.Сваяка, Ф.Грышкевіча, У.Казлоўскага, А.Гурло, вершаваных перакладаў з польскай мовы.
    Літ.: Глагоўская А. Кар’еру пачынаў у Цеханаўцы // Спадчына. 1994. № 6.
    А.Глагоўская.
    СТАР, вёска ў Забалацкім с/с Аршанскага рна Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Орша—Лепель Цэнтр калгаса. За 14 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Орша, 9 км ад Віцебска. 225 ж., 79 двароў (2001). Пач. школа, клуб, бка, аддз. сувязк Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СТАРААБРАДСТВА. тое, што стараверства. Гл. таксама Раскол.
    СТАРАБАРЫСАЎ, вёска ў Барысаўскім рне Мінскай вобл., каля р. Бярэзіна, на аўтадарозе Барысаў—Зембін. Цэнтр Прыгараднага с/с і Мінскага абл. унітарнага с.г. прадпрыемства. За 2 км на Пн ад горада і 7 км ад чыг. ст. Барысаў, 75 км ад Мінска. 1209 ж., 489 двароў (2001). Кансервавы зд. Сярэдняя школа і школаінтэрнат, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (пач. 20 ст). У вёсцы захавалася гарадзішча (пл. 1 га.) і селішча (3 га), дзе ў 12—13 ст. размяшчаўся пасад стараж. г. Барысаў, заснаванага ў 1102 князем Барысам (гл. Рагвалод Усяславіч) Пры археал. даследаваннях у 1968, 1969, 1971 тут выяўлена тыповая матэрыяльная культура полацкага горада 12—13 ст. Праз некалькі стагоддзяў з заснаваннем Барысаўскага замка горад перамясціўся на 4—5 км ад свайго першапачатковага месцазнаходжання і запусцелае паселішча стала называцца Старым Барысавам (цяпер Старабарысаў).
    Літ. Ш т ы х о в Г В Города Полоцкой землн (IX—X111 вв). Мн., 1978; Древнерусскме княжества X—X111 вв. М., 1975. С. 229.
    Г.В.Штыхаў.
    СТАРАБЕЛАРЎСКАЯ МбВА, мова бел. народнасці ў 14—18 ст. Існавала ў вуснай нар.дыялектнай і кніжнай літ.пісьмовай формах.
    Нар.дыялектная С.м. ўзнікла на базе тэр. дыялектаў усх.слав. зямель, якія ў 13—14 ст. увайшлі ў ВКЛ. Яна вызначаецца фанетычнымі рысамі: зацвярдзеннем «ч» і «р» («прычыны»), дзеканнем і цеканнем, зацвярдзеннем губных зычных на канцы слова («семь», «голубь»), фрыкатыўным «г», пераходам «в» і «л» у «ў» (у пэўных пазіцыях), падоўжаннем зычных у інтэрвакальным становішчы (вынік асіміляцыі «j»), супадзеннем у вымаўленні гукаў «е» і «ё», развіццём спалучэння «ры», «лы» на месцы спалучэнняў плаўных з рэдукаванымі («крываво», «блышчачнся»), развіццём напружаных рэдукаваных у «і» і «ы» («злын», «бннтеся»), развіццём акання і якання. Граматыцы С.м. ўласціва захаванне ў словазмяняльнай парадыгме чаргаванняў заднеязычных і свісцячых, ужыванне форм старога вінавальнага склону мн.л. ў назвах жывёл, захаванне клічнай формы назоўнікаў мужчынскага і жан. роду, выцясненне кароткіх форм вышэйшай ступені прыметнікаў поўнымі, утварэнне складанай формы будучага часу з дзеясловамізвязкамі «буду» і «маю», захаванне формы
    Стапель: I — спускавы фундамент; 2 — санкі; 3 — спускавая дарожка.
    154	СТАРАБЕЛІЦКАЯ
    плюсквамперфекта, замацаванне дзеепрыслоўяў на «учы(ючы)» і «ачы(ячы)», пашырэнне безасабовапасіўнай канструкцыі з дзеепрыметнікам залежнага стану прошлага часу («мужа забіто»), У слоўнікавым складзе С.м. захаваліся некат. словы, якія выйшлі з ужытку на б.ч. ўсх.слав. моўнай тэр. («багна», «вежа», «збожжа», «лазня» і інш.). Уласнабел. словы ўтвараліся пры дапамозе афіксаў ад агульнаслав. каранёў («пачатак», «слухач»), Узбагайэнне лексікі адбывалася за кошт запазычанняў з польскай, ням. і літ. моў («дах», «дойлід», «моц», «праца», «скарб», «фарба», «свіран» і інш.).
    Нар.дыялектная С.м. служыла сродкам штодзённых зносін бел. насельніцтва. На ёй ствараліся фалькл. творы — песні, казкі, паданні, прыказкі, прымаўкі, загадкі. Літ.пісьмовая С.м. развівалася ў 14—15 ст. са старажытнарускай мовы праз насычэнне яе бел. рысамі. Яна з’яўлялася афіц. мовай ВКД На працягу 15—17 ст. на С.м. створаны шматлікія і разнастайныя ў жанравых адносінах помнікі лры. На ёй пісаліся дакументы велікакняжацкіх канцылярый 15—16 ст.: Метрыка ВКЛ, Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588, судзебнікі, дагаворы, граматы, прывілеі, інвентарныя вопісы (іх мова ў найб. ступені адпавядала тыпу жывой нар. мовы), актавыя матэрыялы судоў, rap. упраў і магістратаў, дыпламат. і прыватная перапіска. На С.м. ствараліся творы свецкай лры: летапісы (Віленскі, Нікіфараўскі, Акадэмічны), хронікі і хранографы (Хроніка літоўская і жамойцкая, Хроніка Быхаўца, Баркулабаўская хроніка, пераклады хронік М.Бельскага і М.Стрыйкоўскага), перакладныя аповесці («Аповесць пра Баву», «Аповесць пра Трышчана», «Гісторыя пра Атылу», «Троя», «Александрыя»). Літ. С.м. шырока ўжывалася для стварэння рэліг.палемічнай лры: «Катэхізіс» С.Буднага, «Апісанне і абарона сабора рускага берасцейскага», «Дыярыуш» Афанасія Філіповіча, агіяграфічныя зборнікі 17 ст., на яе перакладзена «Евангелле» В.Цяпінскага. На аснове С.м. ўзнікла бел. кнігадрукаванне, у т.л. выданні Ф.Скарыны. Кнігі (пераважна павучальнай і прапаведніцкай лры) выдаваліся ў друкарнях Вільні, Еўя, Куцейна, Нясвіжа ў 2й пал. 16 — 1й пал. 17 ст. 3 узмацненнем сувязей ВКЛ з Польшчай (асабліва з сярэдзіны 17 ст.) С.м. як афіц. мова пачала выцясняцца з ужытку польскай мовай. У 18 ст. С.м. існавала толькі ў дыялектнанар. разнавіднасці. На яе аснове ў 19 ст. адбылося станаўленне нац. беларускай мовы.
    Літ:. Жураўскі А.1. Гісторыя беларускай лггаратурнай мовы. Т. 1. Мн., 1967; Фнлян Ф.П. Пронсхожденме русского, украннского н белорусского языков. Л., 1972.
    А. І.Яновіч.
    СТАРАБЁЛІЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА. помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока ў в. Старая Беліца Гомельскага рна. Пабудавана ў 1770я г. Храм вырашаны 3зрубнай падоўжнавосевай аб’ёмнапрасторавай кам
    пазіцыяй. Да йэнтр. квадратнага аб’ёму з 3 і У прылягаюць 5гранная апсіда і бабінец. Усе аб’ёмы завершаны фігурнымі галоўкамі на 6гранных барабанах (цэнтр. —светлавы). У 19 ст. прыбудаваны прытвор і бакавыя прыдзелы. Сцены складзены з брусоў, якія звонку вертыкальна ашаляваны дошкамі з наШЧЫЛЬНІкамі. С.Г.Багласаў.
    Старабеліцкая Мікалаеўская царква.
    СТАРАВЕРСТВА рэлігійная плынь, якая ўзнікла ў 2й пал. 17 ст. ў выніку расколу ў Рускай праваслаўнай царкве і адмовы часткі насельніцтва прызнаць царк. рэформы патрыярха Нікана. Па рэліг. дагматыцы стараверы не адрозніваліся ад рэфармаванай правасл. царквы, але захоўвалі старую абраднасць: 8канцовы крыж, 2пальцавае хрышчэнне, двайная (сугубая) алілуя і інш., а таксама стары побыт. Падзяляліся на 2 буйныя галіны — папоўцаў і беспапоўцаў. Больш радыкальныя беспапоўцы адмовіліся ад інта свяшчэнства, таму афіцыйная правасл. царква лічыць гэтую плынь ератычнай, якая нібыта трапіла пад уладу антыхрыста. Прычынамі рознагалосся паміж галінамі сталі спрэчкі па пытаннях кулыу і адносін да ўлад. На Беларусь стараверы сталі перасяляцца ў 1650я г. з Памор’я і Ноўгарада. Беспапоўцы аселі пераважна на паўн. землях (Лепель, Полацк, Віцебск, Сянно і інш ), папоўцы пасяліліся на ПдУ Беларусі (Магілёў. Чэрыкаў, Гомель. Ветка). Апошнія былі пераважна заможныя сяляне, рамеснікі, купцы. Найбольшым пасяленнем папоўцаў і ўвогуле старавераў на Беларусі было мяст. Ветка. Царскія войскі двойчы іх адтуль выганялі. У сав. час адносіны да С. былі такімі ж, як і да інш. канфесій. На 1.1.2001 зарэгістраваны 34 абшчыны старавераў (каля 20 тыс. чал ). У 1998 зарэгістраваны Цэнтральны савет Дрэўлеправаслаўнай паморскай царквы ў Рэспубліцы БелаРУСЬ.