• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Г.С.Смалякоў, М.У.Татур.
    СТАРАДАРОЖСКІЯ ДРЭВААПРАЦбЎЧЫЯ ПРАДПРЫЁМСТВЫ Дзейнічалі на чыг. ст. Старыя Дарогі (цяпер горад у Мінскай вобл.): у 1894—1926дрэваапрацоўчалесапільны, з 1904 фанерны зды. Выраблялі дошкі, брусы, фанеру. Мелі паравыя машыны, паравы кацёл, лакамабілі. Працавала ад 20 да 180 чал.
    СТАРАДВбРСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА У Пастаўскім рне Віцебскай вобл., за 1,2 км на ПдЗ ад в. Дземяшы. Створана ў 1982 плацінай на ручаі без назвы (бас. р. Шурыца), які ўпадае ў Старадворскае возера. Пл. 0,3 км2, даўж. 2,6 км, найб. шыр. 450 м, найб. глыб. 8,5 м, аб’ём вады 1,1 млн. м3. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.г. угоддзяў, рыбаводства, адпачынку.
    СТАРАДВбРСКІ ВАЛЎН, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1992). Размешчаны за 400 м на ПдУ ад в. Стары Двор Браслаўскага рна Віцебскай вобл. Шэры дробназярністы граніт. Даўж. 3,8 м, шыр. 2,2 м, выш. 0,5 м, у абводзе 9 м, аб’ём 2,2 м3, маса каля 6 т. Прынесены ледавіком 20—18 тыс. г. назад са Скандынавіі. На верхняй пляноўцы захаваліся 7 выемак дыяметрам 4—5 см, глыб. 0,5—2 см, якія зроблены чалавекам каля 2—2,5 тыс. г. назад. Размеркаванне ямак нагадвае люстраны адбітак малюнка сузор’я Вял. Мядзведзіцы. У старажытнасці меў культавае значэнне. В Ф. Вінакураў.
    СТАРАДЗЁТКА Яўген Аляксандравіч (н. 1.4.1933, г. Барысаў Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Др тэхн. н. (1976), праф. (1988). Скончыў Ленінградскі політэхн. інт (1957). 3 1977 у Інце тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі сістэм аўтаматызаванага праектавання, выліч. геаметрыі і машыннай графікі, тэорыі рухавікоў унутр. згарання (РУЗ). Распрацаваў метады сінтэзу аўтаматызаваных працэсаў праектавання і канструявання ў машынабудаванні, пабудовы нелінейных геам. мадэлей, матэм. апі
    сання лекальных паверхняў, якасна новы прынцып работы РУЗ.
    7в.; Математмческое моделмрованме лекальных поверхностей. Мн.. 1984; Элементы вычкслнтельной геометрнн. Мн.. 1986; Супердвнгатель. Мн., 1997 (у сааўт.) М П.Савік. СТАРАДРУКАВАНАЯ КНІГА. стар а д р у к і, умоўная назва кніг, выдадзеных у пэўнай краіне на працягу некат. перыяду пасля ўзнікнення ў ёй кнігадрукавання. Храналагічныя рамкі ўжывання тэрміна «С.к.» ў розных краінах не супадаюць. Зах.еўрап. кнігі, выдадзеныя ў 15 ст., называюць інкунабуламі, кнігі Ій пал. 16 ст. —па/іеатыпамі. У Расіі старадрукамі называюць кнігі 16—17 ст. (зрэдку і 18 ст.). Кнігі першага ўсх.слав. і бел. першадрукара Ф.Скарыны, С.к. кірыліцкага шрыфту, выдадзеныя на Беларусі ў 16—18 ст., улічаны ў паказальніках «Бібліяграфічны спіс беларускіх старадрукаваных выданняў XVI—XVIII стст.» (складальнік Г.Я.Галенчанка, 1961), «Каталог беларускіх выданняў кірыліцкага шрыфгу XVI—XVII стст.» (складальнік В.ІЛук’яненка; вып. 1—2, 1973—75), «Кніга Беларусі» (1986). Апісанню ўсх.слав. старадрукаў прысвечаны каталогі выданняў кірыліцкага шрыфту, складзеныя кнігазнаўцамі А.С.Зёрнавай, І.В.Паздзеевай, Я.Л.Неміроўскім, Ю.А.Лабынцавым, Я.Дз.Ісаевічам, Т.А. Быкавай і інш. С.к., выдадзеныя на Беларусі на замежных мовах, найб. шырока прадстаўлены ў «Польскай бібліяграфіі» К.Эстрэйхера. С.к. збіраюцца, зберага
    юцца і навукова апрацоўваюцца ў многіх бках свету. На Беларусі самыя вял. калекцыі старадрукаў захоўваюцца ў Нац. бцы Беларусі і Цэнтр. навук. бцы імя Я.Коласа Нац. АН Беларусі.
    Л.І.Збралевіч. СТАРАДЎБСКАЕ КНЯСТВА, удзельнае княства ў ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве. Утворана ў 1454 як удзел Івана Андрэевіча Мажайскага (гл. Мажайскія), уцекача ад вял. маскоўскага кн. Васіля II. У 1499 яго сын Сямён, які пачаў звацца кн. Старадубскім, атрымаў ад вял. кн. ВКЛ Аляксандра пацвярджэнне на вотчыну, у якую ўваходзілі Старадуб, Гомель, Чарнігаў, Бранск, Карачаў, Хоцімль. Вясной 1500 Сямён і ўладальнік НоўгарадСеверскага княства В.І.Шамяціч перайшлі на бок вял. маскоўскага кн Івана III Пры гэтым іх княствы захавалі на пэўны час унутр. аўтаномію. У 1й чвэрці 16 ст. існаванне гэтых буферных утварэнняў, якія разам з Разанню засланялі ўласна маск. тэрыторыю ад тат. набегаў, з тактычных меркаванняў дапускалася Масквой. У 1518 С.к. перайшло да вял. маскоўскага кн. Васіля III Гомель з акругай вернуты ў склад ВКЛ у выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1534—37. А.В.Белы.
    СГАРАЖЫТНАГА МІЖЗЁМ'Я БІЯГЕАГРАФІЧНАЯ ВбБЛАСЦЬ, фларыстычная і зоагеагр. вобласць сушы. Знаходзіцца на Пн ад Паўн. тропіка, ахоплівае арыдныя і субарыдныя зоны вакол
    Да арт. Старажытнага Міжзем'я біягеаграфічная вобласць Характэрныя прадстаўнікі фауны: 1 — як; 2 — порза; 3 — снежны барс; 4 — лапатанос; 5 — чарнацелкастэрнодэс;
    6	— жаМчужная яшчарка; 7 — грэчаская чарапаха; 8 — блакітная сарока;
    9	— пячорная саламандра; 10 — матыльархон; 11 — шаўкапрад ізабелы;
    12	— фенек.
    СТАРАЖЫТНЫЯ	157
    Міжземнага м. і ў Сярэдняй і Цэнтр. Азіі. Уваходзіць у царства Арктагею. падцарства Падеарктычнае. 2 падвобласці: Міжземнаморская і СахараГобійская. Лета сухое, што абумовіда развіццё пустынь ад Паўн. Афрыкі да Цэнтр. Азіі, ападкі пераважна ў халодны перыяд года.
    Ф л о р а на 3 вобласці (вакол Міжземнага м.) складаецца з вечназялёных цвердалістых лясоў, ксерафітных кустоў і паўкусцікаў, т.зв. маквіс і таміляры. У паўпустынях і пустынях трапляюцца ксерафільныя паўкусцікі (палыны, салянкі, парналіснік) і дрэвападобныя расліны (саксаулы, пясчаная акацыя), у зімоваасенні перыяд — эфемероіды (мятліцы, цыбулі, цюльпаны, ферулы) і эфемеры (каласоўнікі, крынічнікі, малькольміі). У ф а у н е пераважаюнь віды адкрытых ландшафтаў. 3 млекакормячых пашыраны сям. селявініевых, тушканчыкавых, пясчанкі; грызуны, гіенавыя, каты (стэпавы, барханны, манул, каракал); капытныя — асёл, горны баран, антылопы, лань; шматлікія лятучыя мышы. 3 птушак пашыраны рабкі, дрофы, жаваранкі, пустынная сойка, уюркі, саракушы, валасянкі, каменкі; у гарах — грыфы, горная курапатка; на вадаёмах — пеліканы і фламінга. Сярод паўзуноў — пераважна сям. геконаў (ёсць эндэмікі), агамавых і сапраўдных яшчарак, каля 10 відаў змей, вужы (ёсць эндэмікі), полазы. Сярод земнаводных — эндэмічныя віды трытонаў, сапраўдных жаб, еўрап. пратэй, сапраўдныя саламандры. 3 рыб пашыраны карпавыя, ласосевыя, асятровыя, эндэмічны род самоў. Беспазваночныя: скарпіёны, сальпугі, павукітарантулы і інш. Шмат родаў насякомых. Л.В.Кірыленка. СТАРАЖЫТНАГР^ЧАСКІЯ ЛАДЫ. сістэмы меладычных ладоў стараж.грэч.
    музыкі, засн. на тэтрахордах. Паводле інтэрвальнага складу тэтрахорды падзяляюцца на дыятанічныя, храматычныя і энгарманічныя. У дыятанічных тэтрахордах у залежнасці ад размяшчэння вял. і малых секунд (гл. /нтэрвал) адрозніваюць дарыйскія, фрыгійскія, лідыйскія. У выніку аб’яднання тэтрахордаў (злітнага ці раздзельнага) утвараліся больш складаныя, у т.л. актаўныя, лады (гл. Натуральныя лады). Лады, як і рытмы, лічыліся носьбітамі пэўнага характару.
    Літ:. Антмчная музыкальная эстетнка. М., 1960; Герцман Е. Антячное музыкальное мышленме. Л., 1986. Т.А.Дубкова. СТАРАЖЫТНАРЎСКАЯ ДЗЯРЖАВА, гл. Кіеўская Русь.
    СТАРАЖЫТНАРЎСКАЯ МбВА агульнаўсходнеславянская м о в а, агульная мова ўсходніх славян 10—14 ст. Сфарміравалася ў эпоху стварэння стараж.рус. дзяржавы на базе дыялектаў
    усх.слав. плямён, што вылучыліся ў выніку распаду праславянскай мовы. 3 яе вылучыліся старарус., стараўкр. мовы і старабеларуская мова, на аснове якіх сфарміраваліся 3 усх.слав. роднасныя мовы: беларуская мова, руская мова і ўкраінская мова.
    Перыяд моўнага адасаблення ўсх. славян адзначаны развіццём тых. моўных асаблівасцей, якія выразна акрэслівалі і Выдзялялі ўсх. групу слав. племянных дыялектаў Гэта першае паўнагалоссе: стараж.рус. «борода» праслав. *borda, «голова» < *glova і інш. (параўн. балг «брада», «глава»; польск. «broda», «giova»). Развіццё гукаў «ч’», «ж'» на месцы агульнаслав. спалучэнняў tj, dj або kt, gi перад галоснымі пярэдняга раду («св4ча» < *svetja, «межа» < *medja, «ночь» < *nokt і інш. (параўн. балг. «свеша», «межда», «нош»; польск. swiecq, miedza, пос). З’яўленне гукаў «ў», «’а» як рэфлексаў агульнаслав. насавых галосных: «судь» < *sqdb, «масо» < *m$so (параўн. чэш. soud, maso, польск. *sqd, mi^so). Усх.слав. моўная зона адасаблялася таксама за кошт фарміравання ў той час спецыфічнай усх.слав. лексікі: «логь», «семья»: «б*клка», «собака», «утька». «ковьрь», коврнга», «лап’ьть», «чара», «вмра» і інш. Фанетычная сістэма С.м. характарызавалася дзеяннем закону адкрытага складу, наяўнасцю рэдукаваных гукаў «ь» і «ь», дыфтангічнага гука «ё» (абазначаўся літарай 4), няпоўным проціпастаўленнем звонкіх—глухіх, мяккіх—цвёрдых зычных, адсутнасцю гука «ф», дыялектнай варыянтнасцю гукаў «г» (выбухнога або фрыкатыўнага) і «в» (губнагубнога або губназубнога). У грамат. ладзе С.м. вызначалася мнагатыпнасцю іменнага скланення (у залежнасці ад тыпаў праслав. іменных асноў, напр.: «брать — брата», «сынь — сыну», «дьнь — дьне», «гость — гостя»); наяўнасцю форм адз., мн. і парнага
    ліку. 4 формамі прошлага і 3 формамі будучага часу, поўнай парадыгмай форм загаднага ладу. С.м ўласціва «дапасаванне паводле сэнсу» дзейніка і выказніка, шырокае ўжыванне беспрыназоўнікавых канструкцый, недастатковае развіццё злучнікавых сувязей у структуры складанага сказа. На працягу 12—13 ст. дыялектнае чляненне С.м. паглыбілася ў сувязі са значным аслабленнем цэнтралізаванай стараж.рус. дзяржавы. У выніку агульнаўсх.слав. працэсу падзення рэдукаваных узнікаюць новыя дыялектныя адрозненні, якія проціпастаўляюць паўн. і паўн.ўбх. землі паўд. і паўд.заходнім. Да 14 ст. адбылося паліт. і эканам. адасабленне зах. і паўд.зах. зямель, якія ўвайшлі ў ВКЛ, паўн. і паўн.ўсх. землі аб'ядналіся ў складзе Маскоўскай дзяржавы
    Пісьмовыя помнікі С.м. вядомы 3 сярэдзіны II ст. 3 10 ст. дайшлі толькі асобныя надпісы на прадметах, а таксама дагаворы Русі з Візантыяй (захаваліся ў складзе «Аповесці мінулых гадоў» у спісе 14 ст.); Значную ролю ў станаўленні літ. С’м. адыграла старааіавянская мова. Найб. адчувальны яе ўплыў
    на мову рэліг.павучальных твораў («Сказанне пра Барыса і Глеба», «Жыціе Феадосія Пячэрскага», творы мітрапаліта Іларыёна, Кірылы Тураўскага). Мова «Слова аб паходзе Ігаравым», «Задоншчыны», «Малення Данііла Заточніка», летапісаў вызначаецца сінкрэтызмам стараслав. і стараж.рус. моўных сістэм. Мова дзелавой пісьменнасці («Руская праўда», дагаворы і духоўныя граматы) у большай меры апіралася на нар.размоўны варыянт С.м., які найб. выразна адлюстраваўся ў берасцяных граматах.