Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
В. В.Віталёва.
СТАРАСЁЛЬСКАЯ ШКЛЯНАЯ МАНУФАКТЎРА Дзейнічала ў 1880—1914 ва ўрочышчы Краснае каля в. Старое Сяло (Мінскі рн). 3 1890 наз. Краснасельскі шкляны зд. Вырабляла бутэлькі. шклянкі. лямпавае і ліставое шкло. Мела шклоплавільную печ, конныя рухавікі. Працавала да 80 чал.
СТАРАСЕЛЬСКІ ЛЕСАПІЛЬНЫ ЗАВбД Дзейнічаў у 1884—1914 у маёнтку Старое Сяло (цяпер вёска ў Мінскім рне). Вырабляў дошкі і інш. піламатэрыялы. Меў паравую машыну. У 1884—89 працавала ад 16 да 135 чал.
СТАРАСЛАВЯНІЗМ, тое, што славянізм.
СТАРАСЛАВЯНСКАЯ М()ВА. самая старажытная літаратурнапісьмовая мова славян. Належыць да паўд.слав. падгрупы славянскіх моў. Зафіксавана ў помніках 10—11 ст., што працягвалі літ. традыцыю перакладзеных у 9 ст. з грэч. мовы асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем і іх вучнямі хрысц. царк. кніг. У аснове С.м. — паўд.македонскі (салунскі) дыялект стараж.балг. мовы. Mae шмат
агульнага з праславянскай мовай. С.м. зрабіла ўплыў на рускую мову, асабліва на яе сінтаксіс і лексіку. На беларускую мову ўплывала ў стараж. перыяд. Зберагліся спісы кірыламяфодзьеўскіх перакладаў 10—11 ст., напісаныя глаголіцай («Кіеўскія лісткі», Зографскае, Марыінскае і Асеманіева евангеллі, «Зборнік Клоца», «Сінайскі псалтыр», «Сінайскі трэбнік») і кірыліцай («Савіна кніга», Супрасльскі рукапіс, Астрамірава евангелле, Енінскі апостал, Тураўскае евангелле і інш.).
Фанетыцы С.м. ўласцівы галосны «ё» (1). насавыя галосныя «э» (а), «е» (іа). «о» (ж), «ё» (br). рэдукаваныя «ь», «ь»; зычныя — складовыя «р» і «л», цвёрдыя «г», «к», «х» і мяккія «ж», «ч», «ц», «j», «дз» (s), «жд», «шт» (ці), няпоўнагалоссе, «ра», «ла» ў пачатку слова. Граматыцы С.м. ўласцівы адзіночны, парны і мн. л., 7 склонаў, у т.л. клічны, 6 скланенняў (у помніках 11 ст. намецілася іх перабудова ў скланенні па родах), дваякія формы асабовых і зваротнага займеннікаў у давальным і вінавальным склонах, 4 формы прошлага часу дзеясловаў (аорыст, імперфект, перфект, плюсквамперфект), іменная форма дзеяслова супін для ўказання на мэту дзеяння, свабодны парадак слоў, назоўны склон іменнай часткі выказніка, канструкцыі з двайнымі склонамі ў ролі дапаўнення, непаўтарэнне адмоўя пры выказніку. Ў лексіцы С.м. шмат кніжнаабстрактных слоў грэч., менш лац. і ням. паходжання. 3 11 ст. ў кожнага слав. народа С.м. лачала выступаць у мясц. рэдакцыях, якія прынята называць царкоўнаславянскай мовай.
Літ:. В а н В е й к Н. Мсторня старославянского языка: Пер. с нем. М.. 1957; Крввчнк В.Ф., Можейко Н.С. Старославянскнй язык. Мн., 1970; Жуковская Л.П. Текстологня м язык древнейшнх славянскнх памятннков М , 1976. У.М.Свяжынскі. СТАРАСТА СЁЛЬСКІ, ніжэйшая службовая асоба сял. грамадскага кіравання ў Рас. імперыі, у т.л. на Беларусі. У адпаведнасці з рэформай дзярж. вёсйі 1830—50х г. пасада С.с. ўведзена ў паселішчах казённага сялянства еўрап. часткі краіны, а ў выніку сялянскай рэформы 1861 — і ў паселішчах б. панскіх сялян. Выбіраўся сельскім сходам на 3 гады. Выступаў адначасова як кіраўнік сельскай грамады і як ніжэйшая служ
бовая асоба дзярж. кіравання. Ён склікаў па меры патрэбы сельскі сход і выконваў яго пастановы, назіраў за спраўнасцю дарог і мастоў, за захаваннем збожжа ў хлебазапасных магазінах і інш. На яго ўскладаліся таксама фіскальныя абавязкі і адм. паліцэйскія функцыі, меў права караць сялян. Непасрэдна падпарадкоўваўся валасному старшыні, выконваў распараджэнні паліцыі, міравога пасрэдніка, земскага ўчастковага начальніка і «ўсіх прызначаных улад па прадметах іх ведамства». Старасты меліся ў дзярж. маёнтках і да 19 ст., а ў панскіх уладаннях і да 1861, але назначаліся адпаведна ўладамі і памешчыкамі, поўнасцю падпарадкоўваліся ім. В.П.Панюціч. СТАРАСЦЁНЬ (Senecio), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 3 тыс. (паводле інш. звестак да 2 тыс.) відаў. Пашыраны ўсюды. Многія віды сукуленты, часта вырошчваюцца ў аранжарэях і пакоях. На Беларусі 15 відаў, з іх у Чырв. кнігу занесены 5: водны (S. aquaticus), дняпроўскі (S. borysthenicus), прыручайны (S. rivularis), прырэчны (S. fluviatilis), эрукалісты (S. erucifolius). Трапляюцца па схілах, на поймавых лугах, у хмызняках.
Адна, двух і шматгадовыя травяністыя расліны, ліяны, радзей кусты, паўкусцікі, невысокія дрэвы (напр., разеткавыя дрэвы афрыканскіх тропікаў выш. да 7 м). Сцёблы голыя або апушаныя. Лісце чаргаванае, простае, суцальнае ці перыстарассечанае, сцябловае сядзячае, прыкаранёвае на чаранках. Кветкі ў адзіночных кошыках або сабраныя ў гронка, шчыткападобнае ці мяцёлчатае суквецце, жоўтыя, аранжавыя, чырв., пурпурныя, фіялетавыя. Плод — сямянка. Лек., фарбавальныя, меданосныя, дэкар расліны, некат. пустазелле. А.М Скуратовіч
СТАРАСЦЬ, перыяд жыцця чалавека і жывёл, які прыходзіць на змену сталасці; вынік працэсу старэння Характарызуецца значнымі абменнымі, структурнымі і функцыян. зменамі ў органах і сістэмах, што абмяжоўваюць прыстаса
Старасцень: 1 —дняпроўскі; 2 — прырэчны; 3 — веснавы; 4 — звычайны.
160 СТАРАФІНЫ
вальныя магчымасці арганізма. Мяняецца знешні выгляд, працаздольнасць, цячэнне многіх захворванняў. Перыяд С. ў чалавека 75—90 гадоў, больш за 90 —доўгажыхар. Л.СЛеанцюк. СТАРАФІНЫ (Suometarelajset), назва ў 1889—1918 членаў Фінскай партыі (т.зв. фенаманы), апанентаў младафінаў. Выражалі пераважна інтарэсы фінл. прадпрымальнікаў, землеўладальнікаў і інтэлігенцыі; выступалі супраць русіфікацыі Фінляндыі. Лідэры — І.ір’ёКоскінен. ЮДаніельсанКальмары, Ю.К./7аасіківі. У пач. 20 ст. ва ўмовах уціску рус. улад прытрымліваліся пазіцыі лаяльнасці і кампрамісу (стратэгія перагавораў) у адносінах да Расіі. У 1907 мелі 59, у 1917 — 32 месцы ў сейме. У 1918, калі Фінляндыя стала незалежнай ал Расіі, выступалі за моцную манархічную ўладу і знешнепаліт. арыентацыю на Германію; на аснове С. утварылася манархічна настроеная Нац. кааліцыйная партыя.
СТАРАЦ, выбарная асоба валаснога самакіравання на тэр. Беларусі да 2й пал. 16 ст. Існавалі С. ўсёй воласці — пасрэднікі паміж яе насельніцтвам і феадаламуласнікам або яго прадстаўніком і С. асобных вёсак. С. разам з абшчынай размяркоўвалі павіннасці на канкрэтных выканаўцаў і сачылі за іх выкананнем, збіралі даніну і адвозілі яе гаспадару ўладання, падтрымлівалі парадак, сачылі за станам дарог, мастоў і інш. Выбіраліся на агульных сходах BecKi, воласці і за выкананне сваіх абавязкаў вызваляліся ад павіннасцей, акрамя мядовай даніны. Удзельнічалі ў копных судах, вырашалі межавыя і бортныя спрэчкі паміж сялянамі. У выніку змен сістэмы гаспадарання ў 16 — пач. 17 ст. С. замяняліся войтамі. На ўсх. Беларусі пасада С. захавалася на больш праняглы час. А Б.Доўнар СТАРАЧ^ХІ [Starocesi; афіц. назва — Чэшская нацыянальная п а р т ы я, Ceska narodni strana (staroceska)|, буржуазнакансерватыўная партыя ў Чэхіі ў 1860—1918. Назву атрымала пасля вылучэння з яе складу ў 1874 младачэхаў. Ідэолагі і лідэры С. — Ф Палацкі, ФЛ.Рыгер, К Матуш і інш. С выступалі за захаванне Габсбургскай манархіі, за ажыццяўленне т.зв. чэш. дзярж. права (аўтаномія зямель чэш. кароны ў межах імперыі Габсбургаў), супраць бурж.дэмакр. пераўтварэнняў. Да 1879 праводзілі палітыку пасіўнай абструкцыі аўстр. рэйхсрата, потым увайшлі ў яго склад, дзе займалі крайне правыя пазіцыі. Пасля паражэння на выбарах 1891 страцілі паліт. ўплыў. У 1918 увайшлі ў партыю Чэш. дзяржправавой дэмакратыі (у 1919—34 Нацдэмакр. партыя).
СТАРАЯ БЕЛІЦА, вёска ў Гомельскім рне, на аўтадарозе Гомель—Уваравічы. Цэнтр сельсавета. За 20 км на ПнЗ ад
Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Уза. 567 ж., 333 двары (2001). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі ахітэктуры: Старабеліцкая Мікалаеўская царква, сядзіба (канец 18 — 2я пал. 19 ст.).
У 18 ст. вёска ў Гомельскім старостве Рэчы Паспалітай, уладанне Чартарыйскіх. 3 1772 у Рас. імперыі. У 1773 — 490 ж., 47 двароў. У 1775 С.Б. падаравана імператрыцай Кацярынай II кн. М.Кантгаўзену. У 1777—86 у сувязі з будвам новага цэнтра Беліцкага пав. (Новай Беліцы) павятовая адміністрацыя размяшчалася ў С.Б. У 1875 сяло, 666 ж , 150 двароў, нар. вучылішча, царква. 3 1878 да 1914 прыватнае ўладанне СолтанПерасветаў. У 1886 — 664 ж., 110 двароў, вінакурны зд, 2 ветраныя млыны, царква. 3 8.12.1926 цэнтр сельсавета Уваравіцкага рна Гомельскай акругі, 635 ж., 194 двары. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл., з 17.4.1962 у Гомельскім рне. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты загубілі тут 12 жыхароў.
СТАРАЯ БЁЛІЦА. вёска ў Сенненскім рне Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Орша—Лепель; чыг. ст Бурбін на лініі Орша—Лепель. Цэнтр Беліцкага с/с. За 15 км на Пд ад г. Сянно, 71 км ад Віцебска. 250 ж., 127 двароў (2001). Сярэдняя школа, бка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры —сядзіба (2я пал. 19 ст).
СТАРАЯ БЎДА, вёска ў БудаКашалёўскім рне Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Жлобін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. БудаКашалёва, 45 км ад Гомеля. 660 ж., 282 двары (2001). Базавая школа, дамы культуры і нар. медыцыны, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СТАРАЯ ВАДВА, вёска ў Каменналаўскім с/с Шклоўскага рна Магілёўскай вобл., на р. Лахва. Цэнтр калгаса. За 22 км на ПдЗ ад г. Шклоў, 27 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Лотва. 323 ж., 146 двароў (2001). Базавая школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СТАРАЯ ГАЛЫНКА, вёска ў Зэльвенскім рне Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Дзярэчын—Слонім. Цэнтр Галынкаўскага с/с і калгаса. За 18 км на ПнУ ад гар. пас. і 20 км ад чыг. ст. Зэльва, 110 км ад Гродна. 292 ж., 112 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвайня, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — вадзяны млын (канец 19 ст ).
Вядома з 16 ст. як вёска Галынка ў Лідскім пав., прыватная ўласнасць. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. У 19 ст. мястэчка ў Слонімскім пав. Гродзенскай губ., дзярж. ўласнасць. У 1878 у С Г. 293 ж.; у 1886 — 275 ж., 45 двароў, школа, царква, 3 сінагогі, крупадзёрка, 2 карчмы; у 1903 — 691 ж. 3 1921 ў складзе Польшчы, у Старавескай гміне Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв., 432 ж„ 84 двары. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 у Зэльвенскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты загубілі ў С.Г. 386 ж. 3 20.9.1944 ў Гродзенскай вобл. У 1962—66 у Слонімскім рне.