Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СТАРАЯ КАМЕНКА, вёска ў Слаўгарадскім рне Магілёўскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр Каменкаўскага с/с. За 15 км на Пд ад г. Слаўгарад, 83 км ад Магілёва, 76 км ад чыг. ст. Крычаў. 173 ж., 61 двор (2001). Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі стаянкі эпох мезаліту, неаліту і бронзавага веку.
«СТАРАЯ ПРЬІСКАЗКА., бел. перакладны твор 19 ст., ранейшы варыянт «Дзядзькі Антона». Выдадзены К.Гучкоўскім у Львове (канфіскаваны паліцыяй).
СТАРАЯ РЎДЗІЦА, гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры каля в. Старая Рудзіца Дзяржынскага рна Мінскай вобл. Даследаваў у 1952 А.Р.Мітрафанаў. Пляцоўка (памер 52 х 48 м) умацавана валамі і ровам паміж імі. Выяўлены рэшткі доўгага шматкамернага жытла слупавой канструкцыі з агнішчам. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду, пласціністага ўпрыгожання, гліняныя прасліцы, бронзавыя драцяное кольца, спіралькі.
СТАРАЯ РЎДНЯ, вёска ў Жлобінскім рне Гомельскай вобл., на р. Окра; чыг. ст. на лініі Гомель—Жлобін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдУ ад г. Жлобін, 80 км ад Гомеля. 970 ж., 415 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав воінаў, помнік Л.Р.Пятроўскаму.
СТАРАЯ РЎСА, горад у Наўгародскай вобл. Расіі. Вядомы з II ст. Каля 50 тыс. ж. (2001). Прыстань на р. Палісць (бас. воз. Ільмень), чыг. ст., вузел аўтадарог. Прамсць: маш.буд., лёгкая, харч., буд матэрыялаў, паліграфічная. Краязнаўчы музей. Мемарыяльны музей Ф.М.Дастаеўскага. Бальнеагразевы курорт. Засн. ў 1828. Клімат умерана кантынентальны. Асн. прыродныя лек. фактары — хларыдныя натрыевыя MiHep. воды з утрыманнем брому (да 50 мг/л), кальйыю, магнію (на пітное лячэнне і ванны) і сульфідныя глеевыя гразі салёных азёр, якія ўгрычліваюць серавадарод і жалеза. Лечаць захворванні органаў руху і апоры, страўніка і кішэчніка. печані, нерв. сістэмы, гінекалагічныя. Санаторый з аддзяленнем для падлеткаў, бальнеагразелячэбніца, пітная галерэя.
СТАРЖЫНСКАЯ Наталля Сцяпанаўна (н. 20.1.1948, г. Агдам, Азербайджан), бел. вучоны ў галіне педагогікі і лінгвістыкі. Др пед. н. (1998), праф. (2000). Скончыла Мінскі пед. інт (1971). 3 1971 у НДІ педагогікі Мінва асветы Беларусі (з 1979 заг. аддзела). 3 1989 у Бел. пед. унце (у 1998—2001 заг. кафедры). Навук. працы па методыцы навучання дашкольнікаў пісьменнасці, роднай і замежнай мовам, праблемах падрыхтоўкі дзяцей да школы, станаўлення і развіцця іх мовы.
Тв: Становленне речн у дошкольнвков //
СТАРОБІНСКАЕ 161
Детская пснхологня. Мн., 1988: Уводзіны ў методыку развіцця маўлення. Мн., 1994; Методыка развіцця роднага маўлення. Мн.. 1998; Обученне грамоте в детском саду. Мн., 2000; Тэорыя і методыка развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў. Мн„ 2000.
СТАРЖЫНСКІ Валерый Паўлавіч (н 16.10.1950, в. Замошша Слуцкага рна Мінскай вобл.), бел. філосаф. Др філас. н. (1993), праф. (1997). Скончыў Мінскі пед. інт (1971). 3 1972 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па філас. аспектах фізікаматэм. навук, праблемах метадалогіі тэхніказнаўства, гуманізацыі адукацыі. Распрацаваў тэорыю праектавання вышэйшай інж,тэхн. адукацыі.
7«.: Гуманнзацня ннженерного образовання й конструктнвная методологня // Стереотапы н дянаммка мышлення. Мн., 1993; Гуманнзацяя образовання в Республнке Беларусь: состоянне н перспектнвы (разам з В.І.Ярмак) // Адукацыя і выхаванне. 1996. №3—5; Гуманнзацпя ннженерного образовання: Фнлос.конструктнвный подход. Мн., 1997; Методологмя в сфере наукй й проектмровання // Мзв. Междунар. академнм техннч. образовання. 2000. №1.
СТАРЖЫНСКІ Віктар Яўгенавіч (н. 17.12.1933, г. Барысаў Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Др тэхн. н. (1988). Скончыў Бел. інт інжынераў чыг. транспарту (1958). 3 1966 у Інце механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі, з 1989 заг. аддзела). Навук. працы па метадах разліку, праектавання і тэхналогіі вырабу дэталей машын з палімерных кампазіцыйных матэрыялаў, аптымізацыі кінематычных схем прыводаў прыбораў. Распрацаваў метады разліку геам. параметраў і паказчыкаў дакладнасці пластмасавых зубчастых колаў і формаўтваральнага інструменту для іх вырабу. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв:. Металлополнмерные матерналы я мзделня. М., 1979 (у сааўт.); Прнкладная механнка слонстых тел мз компознтов: Плоскне контактные задачп. Мн„ 1988 (разам з В.В.Мажароўскім); Пластмассовые зубчатые колеса в механязмах прнборов: Расчет н конструнрованне Гомель, 1998 (у сааўт.).
СТАРК ЭРЛІСТ раннялетні сорт яблыні. Пашыраны на Беларусі.
Дрэвы маларослыя, з круглаватай кронай. Плады выспяваюць у Ій дэкадзе жніўня, сярэдняй велічыні (80—90 г), пляскатакруглаватай формы, жаўтаватабелаватыя з яркачырв. румянцам і ружовымі крапінкамі. Мякаць белая, сакаўная. шчыльная, кіславатасалодкага смаку з прыемным пахам. Сорт хуткаплодны, плоданашэнне пачынае на 3і год. Ураджайнасць сярэдняя. Адносна ўстойлівы да паршы. Зімаўстойлівасць сярэдняя.
СТАРЛІНГ (Starling) Эрнест Генры (17.4.1866, Лондан — 2.5.1927), англійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Скончыў Лопданскі унт (1886). У 1899—1923 праф. гэтага унта. Прайаваў у Брэславе, Парыжы. Навук. працы па кровазваpoue, лімфаўтварэнні, інервацыі і маторыцы кішэчніка, функцыі нырак, сакрэцыі падстраўнікавай залозы. У 1902 разам з англ. фізіёлагам У.Бейлісам ад
крыў гармон сакрацін і ўвёў у навуку тэрмін «гармон» (1905).
Тв ■ Рус. пер.,— Основы фнзнологнн человека. Т. 1—2. М.; Л„ 1931—33.
СТАРЛЫГІ, вёска ў Сырмежскім с/с Мядзельскага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 42 км на ПдЗ ад г. Мядзел, 150 км ад Мінска, 76 км ад чыг. ст. Княгінін. 290 ж., 90 двароў (2001). Сярэдняя школа, кЛуб, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СТАРОБШ, гарадскі пасёлак у Салігорскім рне Мінскай вобл., на р. Случ. Аўтадарогамі злучаны з Салігорскам, Любанню, Мікашэвічамі. За 12 км на Пд ад горада і чыг. ст. Салігорск, за 145 км ад Мінска. 6 тыс. ж. (2001).
Вядомы з 16 ст. як слабада Слуцкага княства ВКЛ. Уласнасць Алелькавічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гогенлое. У 1654 атрымаў права на штогадовыя таргі і 4 кірмашы. У 1680 мястэчка Навагрудскага ваяв. 3 1791 нэнтр воласці Случарэцкага пав. 3 1793 у Рас. імперыі ў Слуцкім пав. Мінскай губ. У 1886 — 496 ж.. 62 двары, школа, 3 яўр. школы. 2 царквы, піваварня, 2 крамы. У 1924—62 цэнтр Старобінскага раёна. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. 26.6.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў С. і раёне знішчылі 2886 чал.; 29.6.1944 партызаны 101й брыгады імя Аляксандра Неўскага занялі гар. пасёлак (гл. Старобінскі бой 1944) і ўтрымлівалі да падыходу 2 ліп. часцей 1га Бел. фронту. 3 1962 у Любанскім, з 1965 у Салігорскім рнах.
Працуюць Старобінскі торфабрыкетны завод, дрэваапр. камбінат, лясгас; гімназія, рэгіянальны цэнтр прафес. адукацыі, муз. школа, дашкольная ўстанова, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, паліклініка, аптэка, аддз. сувязі. Магілы ахвяр фашызму, магіла Героя Сав. Саюза ]\з.\\.Гуляева. Помнік землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемар. комплекс сав. воінам, партызанам і землякам. ЗВРалгановіч
СГАРОБІНЕЦ Рыгор Лазаравіч (14.5.1910, г. Беразіно Мінскай вобл. — 10.11.2001), бел. хімік. Чл.кар. Нац. АН Беларусі
Р Л.Старобінец
(1969), др хім. н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1936), дзе і працаваў з 1940 (у 1956—89 заг. кафедры), у 1989—2000 у НДІ фіз.хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па фіз., аналіт. і калоіднай хіміі. Даследаваў заканамернасці сорбцыі і абмену іонаў у воднаарган. асяроддзях, заканамернасці экстракцыі арган. рэчываў у воднаарган. сістэмах. Распрацаваў варыянты метаду інкрэментаў для
выяўлення найлепшых умоў экстракцыйнага выцягнення арган. іонаў рознай будовы, тэарэт. асновы стварэння селектыўных мембранных электродаў для колькаснага аналізу розных рэчываў.
Тв.: Каучукоподобные полнмеры — сорбенты н хроматографнческме матермалы. Мн , 1959 (разам з У.С.Камаровым); Мзученке необменной сорбцям ааммнокмслот снльноосновным анлоннтом на основе метода мнкрементов групп (разам з Т.І.Баршчанскай, С Р Максімавай) // Докл. АН БССР. 1983. Т. 27, №2.
СТАРОБІНСКАЕ РАДбВІШЧА КАЛІЙНЫХ I КАМЁННАЙ СбЛЕЙ, адно з найбуйнейшых у свеце, у Салігорскім рне Мінскай вобл. Адкрыта ў 1949, распрацоўваецца з 1963. Прымеркавана да паўн.зах» краявой ч. Прыпяцкага саляноснага басейна. Паклады звязаны з верхнедэвонскай саляноснай фармацыяй. Сістэмай разломаў плошча радовішча падзелена на 3 тэктанічныя блокі: Заходні, Цэнтральны (1, 2, 3е шахтавыя палі) і Усходні (4е шахтавае поле). Па ўнугрысалявых гарызонтах радовішча ўяўляе сабой асіметрычную прыразломную сінкліналь субшыротнага распасцірання. Саляносная тоўшча (магутнасць 50—800 м і больш) складзена з пачкаў карбанатнагліністых парод (4—40 м) і каменнай солі (3—45 м). Развіты 4 калійныя гарызонты (I, II, III, IV), распрацоўваюцца II і III. II гарызонт (глыб. залягання 368—700 м, магутнасць 1,4—2,9 м) уключае 2 сільвінітавыя слаі і прамежкавы слой каменнай солі. Ill гарызонт (глыб. залягання 350—1100 м, магутнасць 2—28 м) складзены з 2 сільвінітавых (ніжні распрацоўваецца) і сярэдняга гліністакарналітавага пластоў. Калійныя солі бессульфатнага тыпу прадстаўлены мікра, дробна і сярэднезярністымі сільвінітамі. Маюць 23—29% хлорыстага калію, 0,1—0,2% хлорыстага магнію, 3,9— 5,6% нерастваральных рэшткаў. Агульныя балансавыя запасы калійных солей па катэгорыях А+В+Сі — 2,65 млрд. т, па катэгорыі Сі — 0,57 млрд. т. Балансавыя запасы каменнай солі па катэгорыях А+В+Сі — 0,77 млрд. т. Штогод здабываецца каля 25 млн. т калійных і 0,5 млн. т каменнай солей. Вытвсць калійных угнаенняў у 2000 3,4 млн. т (у пераліку на 100% аксіду калію). Радовішча з’яўляецца сыравіннай базай ВА «Беларуськалій». Распрацоўка радовішча выклікала шэраг экалагічных праблем, звязаных з негатыўным уздзеяннем калійнай вытвсці на навакольнае асяроддзе: асяданне зямной паверхні над горнымі вырабаткамі, падтапленне, забалочванне і затапленне зямель, засаленне глебы і падземных вод, намнажэнне цвёрдых галітавых і вадкіх гліністасалявых адкладаў калійнай вытвсці.
Э.А.Высоцкі.