• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    162	СТАРОБІНСКІ
    СТАРбБШСКІ БОЙ 1944, бой партызан 101й брыгады імя Аляксандра Неўскага (камандзір М.Дз.Курыльчык) па вызваленні г.п. Старобін ад фаш захопнікаў 29 чэрв. ў Вял. Айч. вайну. Старобінскі гарнізон (больш за 1 тыс. гітлераўцаў) быў моцна ўзброены, умацаваны дзотамі, акопамі, драцянымі загародамі. 3 набліжэннем Чырв. Арміі гітлераўцы мелі намер вывезці насельніцтва і матэрыяльныя каштоўнасці на 3, а пасёлак знішчыць. Партызаны ў ноч на 29 чэрв. перакрылі шляхі магчымага падыходу варожага падмацавання з г. Любань і в. Пагост, кулямётным агнём у бок гарнізона стварылі там паніку. Адначасовай атакай з ПнУ і Пд партызаны выбілі праціўніка са Старобіна на ПдЗ ад яго, арганізавалі абарону і ўтрымлівалі пасёлак да падыходу 1—2 ліп. часцей Чырв. Арміі. Дзякуючы дзеянням нар, мсціўцаў удалося выратаваць Старобін ад знішчэння і насельніцтва ад вывазу ў Германію.
    СТАРбБІНСКІ РАЁН. адм.тэр. адзінка ў Беларусі ў 1924—62. Утвораны 17.7.1924 у Слуцкай акр. Цэнтр — г.п. Старобін 20.8.1924 падзелены на 15 сельсаветаў. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Бабруйскай, з 21.6.1935 у Слуцкай акр., з 20.2.1938 у Мінскай, з 20.9.1944 у Бабруйскай, з 9.1.1954 у Мінскай абл. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Любанскага рна.
    СТАРОБІНСКІ ТОРФАБРЫКЁТНЫ ЗАВбД. Будаўніцтва пачата ў 1972 у г п. Старобін. Прадукцыю выдае з 1977. Магутнасць зда складала 160 тыс. т брыкету за год. У 2001 магутнасць зда 130 тыс. т брыкету, здабыча торфу — 240 тыс. т. Mae цэхі: брыкетны, чыгуначны, рамонтнамех., аўтатрансп., кацельную, 2 участкі па здабычы торфу. Асн. прадукцыя (2002): тарфяны брыкет, рамонт торфаздабыўной тэхнікі.
    СТАРОЕ ВбЗЕРА У Чачэрскім рне Гомельскай вобл., у бас. р. Сож, за 9 км на Пд ад г. Чачэрск. Пл. 0,63 км2, даўж. 1,1 км, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 18,8 км2. Схілы катлавіны выш. 14—15 м (на ПнУ і ПдЗ да 3 м), разараныя. Берагі выш. да 1 м, пад хмызняком. На ПнУ і ПдЗ пойма, парэзаная сеткай меліярац. каналаў. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае. На 3 сцёк па меліярац. канале ў воз. Асіннае.
    СТАРОЕ ВЫСОКАЕ вёска ў Ельскім рне Гомельскай вобл., на аўтадарозе Ельск—Буйнавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на 3 ад горада і чыг. ст. Ельск, 203 км ад Гомеля. 427 ж., 161 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СТАРбЕ ЛЙДНА, вёска ў Лепельскім с/с Лепельскага рна Віцебскай вобл., каля воз. Лядна, на аўтадарозе Лепель—Вінебск. Цэнтр калгаса. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст. Лепель, 105 км ад Віцебска. 348 ж., 129 двароў (2001). Мукамольнакрупяное прадпрыемства. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СТАРбЕ ПРЫБЎЖЖА, вёска ў Міхееўскім с/с Дрыбінскага рна Магілёўскай вобл., на р. Проня, каля аўтадарогі Магілёў—Дрыбін. Цэнтр калгаса. За 4 км на ПдЗ ад г.п. Дрыбін, 65 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Цёмны Лес. 242 ж., 100 двароў (2001). Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СТАРОЕ сялд, гарадзішча, селішча і 3 курганныя могільнікі каля в. Старое Сяло Віцебскага рна. Даследавалі А.М.Ляўданскі, С.А.Дубінскі, Г.В.Штыхаў. Гарадзішча днепрадзвінскай культуры (3—4 ст. н э.) памерам 30 х 70 м, з боку поля ўмацавана валам. Знойдзены ляпны гладкасценны і штрыхаваны посуд, фрагмент жал. прылады і інш. На селішчы (датуецца 6—8 ст.) знойдзена ляпная кераміка Курганны могільнік1 належаў крывічам (14 круглых насыпаў дыям. 8—10 м, выш. 1,5 м і 2 доўгія курганы памерам 20—25 х 8—10 м, выш 2,5 м; датуецца 8—10 ст). Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены ляпны і ганчарны посуд. Курганныя могільнікі 2 і 3 не даследаваны.
    СТАРбЕ СЯЛб, вёска ў Хальчанскім с/с Веткаўскага рна Гомельскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр Рэсп. с.r. унітарнага прадпрыемства па племянной справе «Гомельскі конны зд № 59». За 12 км на ПдЗ ад г. Ветка, 14 км ад Гомеля. 861 ж., 388 двароў (2001). Філіял Веткаўскага цагельнага зда. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СТАРбЕ СЯЛб, вёска ў Лятчанскім с/с Віцебскага рна, на аўтадарозе Віцебск—Полацк; чыг. ст. на лініі Віцебск—Полацк. Цэнтр камунальнага унітарнага с.г. прадпрыемства. За 24 км на 3 ад Віцебска. 534 ж., 224 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая іцагіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі археал. помнік Старое Сяло.
    У пач. 16 ст. вядома як баярская ўласнасць, у Віцебскім ваяв ВКЛ У 1523 баярыня А.Мастычына і яе сын Ю.Сянкевіч прадалі С.С. віцебскаму ваяводу і каралеўскаму маршалку І.Б.Сапегу. 3 18 ст. родавы маёнтак Лускінаў, у склад якога ўваходзілі таксама в. Плетніца і Запруддзе, у 1846 у С.С. вадзяны млын, крупадзёрка, кузня, карчма, штогод адбываліся кірмашы, з 1865 нар. вучылішча; з 1886 валасное праўленне, паштовая станцыя, школа. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Лосвідскага раёна, з 29.10.1924 у Кузняцоўскім раёне, з 26.3.1927 у Віцебскім раёне У 1941 — 481 ж., 125 двароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв.
    1944 гітлераўцы знішчылі 18 жыхароў і спалілі вёску. 3 22.12.1960 у Лятчанскім с/с. У 1969 у С.С. 611 ж., 245 двароў. В.В.Віталеёва. СТАРОЕ СЯЛб, вёска ў Рагачоўскім рне Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дабрыца. Цэнтр сельсавета і птушкафабрыкі «Рагачоўская». За 10 км на Пн ад г. Рагачоў, 131 км ад Гомеля, 2 км ад чыг. раз’езда Старасельскі. 530 ж., 198 двароў (2001). Лясніцтва Сярэдняя школа, бка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
    СТАРбСТА, стараста, I) у Старажытнай Русі прадстаўнік ніжэйшай княжацкай адміністрацыі, звычайна з халопаў. У «Рускай праўдзе» ўпамінаюцца С. сельскі і ратайны. 2) У ВКЛ у 16—18 сТ. С.— службовая асоба, якая кіравала адм. акругай (паветам), намеснік вял. князя (караля). Першапачаткова ажыццяўляў у акрузе поўную дзярж. і суд. ўладу. 3 узмацненнем у 16 ст. шляхецкага самакіравання і судаводства ў кампетэнцыі С. застаўся толькі гродскі суд (замкавы). Прызначаў сабе намесніка — падстаросту. На сойме 1774 пастаноўлена, каб гродавыя С. выбіраліся ў паветах. Чатырохгадовы сойм 1788—92 скасаваў суд. С. 3) У ВКЛ у 16—18 ст. С. нягродавы — дзяржаўца каралеўскіх маёнткаў (старостваў), звычайна пажыццёвы. He меў адм.судовых функцый, карыстаўся даходамі з маёнтка, у дзярж. скарб выплачваў кварту (чвэрць) на ўтрыманне войска. Атрымліваў староства ад манарха і сойма як узнагароду «за публічныя заслугі». 4) У Рас. імперыі службовая асоба сял. грамадскага кіравання. Гл. Стараста сельскі. 5) У 1918—39 кіраўнік павятовай адміністрацыі ў Польшчы, з 1921 і ў Зах. Беларусі.
    СТАРбСТВА, стараства, дзяржаўны маёнтак у ВКЛ (16—18 ст.) і Польшчы (14—18 ст ), які даваў вял. князь або кароль на часовае карыстанне феадалам за службу. ГродавыяС. прыпісваліся да судоваадм. цэнтраў — замкаў і складалі кармленне дзярж. службовых асоб — старостаў. Н я гродавыяС. даваліся на пажыццёвае карыстанне як узнагарода за паслугі вял. князю ці дзяржаве, а таксама здаваліся ў арэнду за пэўную гадавую плату ці ў залог за грашовую пазыку. 3 1562 уладальнікі С. ўносілі ў дзярж. скарб на ўтрыманне войска т. зв. кварту — '/4 частку чыстага даходу. 3 1775 кварта падвоена. Перыядычна праводзіліся рэвізіі (люстрацыі) С. Феадалы імкнуліся як мага даўжэй пратрымаць С. ў сваім родзе, пераўступалі яго (са згоды вял. князя) пры жыцці членам сваёй сям’і ці пабочным асобам за плату. Вял. князі выкарыстоўвалі права раздачы С. з мэтай вярбоўкі сваіх прыхільнікаў. Шляхта вяла барацьбу за абмежаванне гэтага права. У 1775 сойм забараніў раздачу С., і яны павінны былі пасля смерці ўладальніка здавацца ў спадчынную арэнду на 50 гадоў. Да 1791 удзельная вага С. сярод зямельных
    СТАРЦЁР	163
    уладанняў на Беларусі (без усх. часткі) складала 8%. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай С. ўвайшлі ў склад дзярж. маёнткаў. Пазней некаторыя з іх, асабліва ва ўсх. Беларусі, падараваны рас. дваранам. П.Р Казлоўскі. СТАРбЎ Іван Ягоравіч (23.2 1745, С.Пецярбург — 17.4.1808), рускі архітэктар; адзін з заснавальнікаў рус. класіцызму. Акад. Пецярбургскай AM (з 1769). Вучыўся ў ГІецярбургскай AM (1758—62), выкладаў у ёй (1769—72, з 1785 праф.). Як пенсіянер AM у 1762— 68 працаваў у Парыжы і Рыме. У 1772—74 гал. архітэктар Камісіі па мураванай будоўлі Пецярбурга і Масквы. Аўтар сядзібных ансамбляў у Багародзіцку каля Тулы. НікольскімГагарыне каля Масквы (абодва 1773—76). Тайцах (з 1774) і Сіворыцах (1775—76) пад Пецярбургам. 3 1774 працаваў над рэканструкцыяй АляксандраНеўскай лаўры, пабудаваў там Троіцкі сабор. Найб. значная яго пабудова — Таўрычаскі палац. У пач. 1790х г. працаваў на Украіне (сабор у Мікалаеве і інш.). 3 1800 узначальваў буд. кантроль пры ўзвядзенні Казанскага сабора ў Пецярбургу. Сярод работ на Беларусі: тыпавы праект мураванага і драўлянага паштовага дома (1772; мураваныя дамы пабудаваны ў Віцебску, Магілёве, Полацку); праекты планіроўкі гасцінага двара, сядзібнага дома для рэзідэнцыі графа Р.А.Пацёмкіна і перабудовы Спаскай царквы (1784) у г. Дуброўна (Віцебская вобл.), праект палаца Пацёмкіна (канец 1780х г.) і суднабуд. верфі (1785) у г. Крычаў (Магілёўская вобл.).
    Ліш: Кючарнанц Д.А. Н.Старов. Л.. 1982; Морозов ВФ Петербургекне зодчме — Белоруссвм // Ленннгр. парорама. 1982. № 12. ВФ.Марозаў.
    СТАРТАВЫ КОМПЛЕКС касмад р о м а, частка касмічнага комплексу,
    Стартавы комплекс касмадрома.
    якая забяспечвае дастаўку ракетыносьбіта з касмічным апаратам з тэхн. пазіцыі на стартавую, устаноўку іх на пускавое ўстройства (стартавы стол), запраўку ракетыносьбіта палівам, выпрабаванні, выкананне ўсіх тэхнал. аперацый па падрыхтоўцы да пуску, пуск, сачэнне на актыўным участку палёту. Уключае тэхнал. абсталяванне, збудаванні з тэхн. сістэмамі, пад’язныя пуці. Mae 1 ці некалькі пускавых установак, цэнтр кантролю і кіравання пускам, дапаможныя службовыя збудаванні і пляцоўкі. Бывае стацыянарны ці перасовачны. Адрозненне паміж С к. вызначаецца тыпам ракет, якія з іх запускаюцца. Гл. таксама Касмадро.ч. У.С.Ларыёнаў СТАРТСТбПНЫ АПАРАТ (ад англ. start пачынаць. пускаць у ход + stop спыняць). літарадрукавальны тэлеграфны апарат з перарывістым вярчэннем перадавальнага і прыёмнага размеркавальных механізмаў. За 1 абарот размеркавальных механізмаў (перадавальнага і прыёмнага, якія працуюць сінхронна) перадаецца пускавая (стартавая) пасылка для запуску размеркавальнага механізма, код сімвала і стопавая пасылка для спынення механізма. У С.а. прадугледжваецца таксама аўтам. рэжым работы. Разнавіднасць С.а. — тэлетайп.