Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СТАРЬІ СВЕТ, агульная назва трох вядомых са старажытнасці частак свету — Еўропы, Азіі, Афрыкі. Звычайна проціпастаўляецца Новаму Свету.
СТАРЫ СТЫЛЬ, юліянскі кал я н д а р, сістэма летазлічэння, якую ўвёў у 46 да н.э. рымскі імператар Юлій
СТАРЫЦА 165
Цэзар (адсюль назва — юліянскі каляндар). На змену С.с. ў 1582 прыйшоў грыгарыянскі каляндар, т.зв. новы стыль. Пра розніцу паміж новым і С.с. гл. ў арт. Каляндар.
СТАРЫ ТАЛАЧЫН. гл. ў арт Талачын.
СТАРЫ УЛАС (сапр. С і в ыС і в і н кі Уладзіслаў Пятровіч; 23.3.1865, г. Валожын Мінскай вобл. — 30.9.1939), бел. пісьменнік, фалькларыст. Служыў кухарам, аб’ездчыкам, ляснічым. Друка
Стары Улас
ваўся з 1909 у газ. «Наша ніва». Апра, цоўваў нар. паданні і легенды. Аўтар парадыйнасатыр. вершаванага апавядання «Тры зладзеі» (1912). У паэме «Год беларуса» (1910) паказаў побыт і працу сялян. Пісаў пра іх цяжкае жыццё. У творах уплыў бел. фальклору. Рукапісы С.У. ў архівах Беларусі, Літвы, Польшчы.
Тв:. Год беларуса. Мн., 1990.
Ліпі:. Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984.
СТАРЫ ШКЛОЎ, гл. ў арт. Шклоў
СТАРЫК, возера ў Петрыкаўскім рне Гомельскай вобл., на левабярэжнай пойме р. Прыпяць, за 13 км на У ад г. Петрыкаў. Пл. 0,4 км2, даўж. 3,3 км, найб. шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі 6,7 км. Катлавіна старычнага тыпу. Схілы выш. 4—5 м, на 3 і Пн пад хмызняком, на У радараныя. Злучана пратокай з р. Прыпяць.
СТАРЫК, возера ў Быхаўскім рне Магілёўскай вобл., на левабярэжнай пойме р. Дняпро, за 12 км на ПдУ ад г. Быхаў. Пл. 0,3 км2, даўж. 5,7 км, найб. шыр. 80 м, даўж. берагавой лініі 11,7 км. Катлавіна старычнага тыпу. Берагі выш. 1 — 1,2 м, пад лугам. Злучана ручаём з р. Дняпро.
СТАРЫКАВА Клаўдзія Фёдараўна (н. 26.12.1935, г. Снежнае Даненкай вобл.. Украіна), бел. спявачка (лірыкадрам. сапрана). Засл. арт. Беларусі (1972). Скончыла Харкаўскі інт мастайтваў (1965). 3 1965 салістка Дзярж. тра оперы і балета Беларусі, з 1976 — Варашылаўградскай і Харкаўскай абл. філармоній. Валодае голасам прыгожага тэмбру, шырокага дыяпазону. Для выканальніцкай манеры ўласцівы эмацыянальнасць, шчырасць, сцэнічная абаяльнасць. Сярод партый на бел. сцэне: Тася («Андрэй Касценя» М.Аладава), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Ліза, Таццяна («Пікавая дама», «Яўген Анегін»
П.Чайкоўскага), Наташа («Русалка» А.Даргамыжскага), Аіда, Леанора, Дэздэмона («Аіда», «Трубадур», «Атэла» Дж.Вердзі), Тоска, ЧыоЧыосан (аднайм. оперы Дж.Пучыні). Лаўрэат міжрэсп. конкурсу вакалістаў рэспублік Прыбалтыкі і Беларусі (1968).
Б. С. Смо.іыкі
СТАРЫНА, вёска ў Шашкоўскім с/с Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл.. каля р. Сула. Цэнтр калгаса. За 23 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 98 км ад Мінска. 363 ж., 126 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
«СТАРЫНА». тэрмін, які ў часы ВКЛ адпавядаў значэнням «тралыцыі», «звычаі», што ў значнай ступені рэгулявалі прававое, сац.эканам. і паліт. становішча пэўных класаў, сац. груп, асоб. Для феадалаў у многіх выпадках «С.» — сінонім даўнасці, якой яны абгрунтоўвалі свае паліт. прывілеі, права на зямлю і сялян. Сяляне і мяшчане атаясамлівалі «С.» са звычаямі, традыцыямі. У барацьбе супраць увядзення «навін», якія абцяжарвалі прававое становішча сялян, апошнія выкарыстоўвалі разнастайныя формы барацьбы (скаргі вял. князю. уцёкі ад сваіх гаспадароў, адмаўленне выконваць павіннасці і інш ). Taya вымушала велікакняжацкую адміністрацыю прымаць пэўныя захады да захавання «С». Жыгімонт III у Статуце ВКЛ 1588 урачыста абяцаў усім падданым захоўваць у непарушнасйі даўнія звычаі, не ўводзіць новых павіннасцей і інш. Аднак як буйны землеўласнік вял. князь не мог не лічыцца з інтарэсамі феадалаў, якія імкнуліся захоўваць ранейшыя павіннасці залежнага ад іх насельніцтва і ўводзіць новыя. Таму некаторыя ноЬаўвядзенні ўносіліся ў граматы і праз пэўны час набывалі сілу «С.». Гл. таксама Звычай. В.Ф.Голубеў.
СТАРЫНКАЎСКІ ЧЫГУНАЛІЦЕЙНЫ ЗАВбД (вядомы і як У л а д зiм і р с к і). Дзейнічаў з канца 18 ст. да 1872 у в. Старынка Чэрыкаўскага пав. (цяпер Слаўгарадскі рн Магілёўскай вобл.). Засн. як медзеплавільня. У 1835 пабудавана невял. домна для выплаўкі чыгуну з мясц. балотнай руды. У 1839 зд расшыраны, выпускаў медныя абшыўкі і парахавыя скрынкі мя Чарнаморскага ваен. флоту, карабельныя балты. 3 1847 вырабляў павозкі, лафеты, платформы для арміі, восі для гармат, паравыя машыны для Бранскага арсенала. У 1858—62 быў адным з буйнейшых металург. прадпрыемстваў еўрап. ч. Рас. імперыі. У 1863 працавала каля 900 рабочых. Ад зда да р. Сож (5—6 км) была пракладзена чыгункавузкакалейка.
СТАРЫНКІ, вёска ў Дзяржынскім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПнЗ ад г. Дзяржынск, 48 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Койданава. 191 ж., 95 двароў (2001). Кааператыў «Ветразь». Клуб, бка, аддз. сувя
зі, Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СТАРЫНСКІ ВЯЛІКІ КАМЕНЬ. геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). Размешчаны за 2,1 км на 3 ад в. Прошкава Глыбоцкага рна Віцебскай вобл. Назва ад б. хутара Старына. Шараватажоўгы гнейс з пражылкамі кварцу і палявога шпату (да 10 см). Даўж. 3,9 м. шыр. 1,8 м, выш. 1,6 м, у абводзе 9,1 м, аб’ём 11,2 м3, маса 30 т. Прынесены ледавіком 20—15 тыс. гадоў назад са Скандынавіі. В.Ф.Вінакураў.
СТАРЫЦА. старарэчча, с т a р ы к, участак былога рэчышча. які поўнасцю ці часткова аддзяліўся ад ракі. Утвараецца ў выніку прарыву ракой шыйкі меандра або пры драбленні рэчышча на рукавы ў выніку яго блукання на алювіяльнай пойме. Mae падкова
Схема ўтварэння старыцы
ці дугападобную, радзей прамалінейную форму. Найб. спрыяльныя ўмовы ўтварэння С. у рачных далінах з добра развітым свабодным меандраваннем рэчышча, плоскім шырокім дном і стабільным падоўжным профілем ракі, блізкім да профілю раўнавагі. На Беларусі найб. колькасць С. у далінах р Прыпяць і яе прытокаў першага парадку.
СТАРЫЦА, ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Быхаўскім рне Магілёўскай вобл. Засн ў 1997 для аховы спецыфічных поймавых ландшафтаў у даліне р.
166 СТАРЫЦКІ
Дняпро Пл. 2033 га. Прадстаўлены элементы значна пераўтворанай даліны — стромныя і пакатыя схілы, фрагменты тэрас, эолавых пагоркаў і град, старыцавых азёр, меандрыруючыя рэчышчы. Заказнік уключае 27' азёр серпападобнай формы і воз. Старыца. У флоры 308 відаў сасудзістых раслін, у т.л. ў Чырв. кнізе вадзяны арэх плывучы. Растуць паза межамі сваіх арэалаў вольха шэрая, вяз коркавы, уман звычайны. Шмат гаспадарча карысных відаў. У фауне вял. доля антрапаталерантных відаў, многа відаў птушак. У Чырв. кнізе варакушка, з насякомых — жужалі рашэцісты і фіялетавы, пераліўніца вялікая.
ПІ.Лабанок
СТАРЬІЦКІ Міхаіл Пятровіч (14.12.1840, с. Клешчынцы Чарнабаеўскага рна Чаркаскай вобл., Украіна — 27.4.1904), украінскі пісьменнік, перакладчык, тэатр. дзеяч. Вучыўся ў Харкаўскім (1858—60) і Кіеўскім (1860—66) унтах. 3 1864 выступаў у аматарскіх тэатр. гуртках. 3 1883 узначальваў першую ўкр. прафес. тэатр. трупу М.Крапіўніцкага (у 1880—90я г. гастраліравала на Беларусі). Майстэрствам трупы захапляліся Я.Лучына, які прысвяціў трупе вершы «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» і «Дабрадзею артысту Манько» (нап. 1887, апубл. 1932), і Ф.Багушэвіч. С. — майстар рэжысёрскага вырашэння масавых сцэн, асаблівую ўвагу аддаваў муз. і маст. афармленню спектакля. Аўтар зб. вершаў «Са старога сшытка. Песні і думы» (Ч. 1—2, 1881—83), сац.быт. п’ес «Не суджана» (1883), «У цемры» (1893), «Лёс» (1894), гіст. драм «Багдан Хмяльніцкі» (1897), «Маруся Багуслаўка» (1899), вадэвіляў. Трылогія «Багдан Хмяльніцкі» («Перад бурай», «Бура», «Каля прыстані», 1895—97), аповесць «Абарона Бушы» (1894) пра падзеі антыфеад. вайны ўкр. і бел. народаў 1648—54. Інсцэніраваў творы М.Гогаля, Э.Ажэшкі, Ю.Крашэўскага і інш. На ўкр. мову пераклаў некат. творы А.Пушкіна, М Лермантава, М.Някрасава, Ю.Славацкага, А.Мійкевіча, У.Сыракомлі. І.В.Гётэ, Дж.Байрана. На бел. мову асобныя творы С. пераклаў Э.Валасевіч.
Тв.: Творн. Т 1—8. Кйів, 1963—65; Рус пер. — Пьесы. Л.; М., 1958; Стнхн. М., 1965 Літ Сокнрко Л.Г. М П.Старнцьквй. Кпів, I960; Комншанченко М. М.Старвцьквй. Кнів, 1968. І.У.Саламевіч.
СТАРЫЦКІ БОЙ 1942, бой атрадаў партыз. брыгады імя Варашылава з карнай экспедьшыяй ням. фашыстаў у Старыцкім лесе Капыльскага рна Мінскай вобл. 7 ліст. ў Вял. Айч. вайну. Гітлераўцы з мэтай знішчэння партыз. гарнізона сканцэнтравалі ў гэтым раёне паліцэйскі полк, 2 ахоўныя батальёны, артыл. і танк. роты, роту сувязі; размясціўшы іх у в. Заполле, СлабадаКучынка, Свідзічы, Русакі, адрэзалі партызанам шлях на 3. Пасля артпадрыхтоўкі гал. сілы карнікаў тройчы няўдала спра
бавалі прарвацца з Пд і У на пазіцыі атрадаў імя Шчорса і імя Чапаева. На дапамогу Старыцкаму гарнізону з Вялешынскага лесу падышоў атрад імя Катоўскага, які разбіў аўтакалону гітлераўцаў і ўдарыў па карніках з тылу. Калі скончыліся боепрыпасы, усе партызаны адышлі ў Вялешынскі лес. Карная аперацыя гітлераўцаў супраць партызан была сарвана.
СТАРЫЧбНАК Васіль Дзянісавіч (н. 24.2.1954, в. Луцішча Крупскага рна Мінскай вобл.). бел. мовазнавец, літаратуразнавец. Др філал. н. (1998). Скончыў БДУ (1976) 3 1976 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1980 у Бел. пед. унue імя М.Танка (з 1998 праф., з 2001 дэкан). Даследуе пытанні бел. лексікалогіі і дыялекталогіі, граматыкі і фаналогіі мовы. Аўтар «Слоўніка амонімаў беларускай мовы» (1991), кніг «Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў)», «Лінгвістычныя аналізы» (абедзве 1997), дапаможнікаў па лры і мове для школ і абітурыентаў, сааўтар «Слоўніка беларускіх гаворак паўночназаходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1, 1979, т. 3—5, 1982—86), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—3, 1993—96, т 5, 1998), кн. «Асновы фаналогіі» (1998) і інш. Займаецца метадычнай распрацоўкай лінгвістычных аналізаў, займальнай філалогіяй («Займальная філалогія», 1998). М.Н.Крыўко.
СТАРЫЯ ГАБЫ. вёска ў Мядзельскім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на У ад г. Мядзел, 140 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. Крывічы 435 ж., 176 двароў (2001). Сярэдняя школасад, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік зе.млякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — СвятаМікалаеўская царква (1905).