• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ: Г а р б a ц к і А.А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII — пачатку XX стст. Брэст, 1999.
    СТАРАВбЙТАЎ Валерый Васілевіч (н. 6.9.1955, г. Магілёў), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Др тэхн. н. (2000). Скончыў БДУ (1977). 3 1977 у Інце тэхн. кібернетыкі Hau. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах машыннай графікі, праграмнага забеспячэння выліч. комплексаў, лічбавай апрацоўкі відарысаў. Распрацаваў мадэлі, метады і алгарытмы для аўтаматызаваных сістэм стварэння лічбавых карт, апрацоўкі і аналізу відарысаў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990.
    Тв:. Обработка н отображенме ннформацмн в растровых графнческнх снстемах. Мн., 1989 (у сааўт.); Локальные геометрмческне методы цмфровой обработкн н аналнза нзображеннй. Мн„ 1997. М П.Савік. СТАРАВОЙТАЎ Васіль Канстанцінавіч (н. 13.6.1924, в. Барок Бялыніцкага рна Магілёўскай вобл), бел. гаспадарчы дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1966, 1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1978). 3 1957 дырэктар саўгаса «Родненскі», у 1968—97 старшыня калгаса «Рассвет» (з 1993 аграасацыяцыі) Кіраўскага рна. Ганаровыя званні
    В.К.Старавойтаў. М.А.Старавойтаў
    прысвоены за поспехі ў раз'віцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытвсці і нарыхтовак с.г. прадукцыі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1970—74, 1979—84. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1975—80.
    СТАРАВбЙТАЎ Іван Мацвеевіч (4.6.1903, в. Горкі Чэрыкаўскага рна Магілёўскай вобл. — 24.5.2002), бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Др мед. н. (1958), праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1966). Скончыў БДУ (1929). 3 1937 у Мінскім мед. інце (з 1958 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях прафілактыкі пупочнага сепсісу нованароджаных, родаў пры папярочным размяшчэнні плода, прафілактыкі і лячэння пасляродавых хвароб, лячэння гнойных запаленняў прыдаткаў маткі, арганізацыі акушэрскагінекалагічнай дапамогі.
    7«.: Метрейрнз в акушерской практнке. Мн., 1959; Беременность н роды. Мн., 1969; Очеркн гнойной хнрургня в гннекологнм н акушерстве. Мн., 1972.
    СТАРАВбЙТАЎ Міхаіл Антонавіч (7.6.1923, в. Якімавічы Клімавіцкага рна Магілёўскай вобл. — 11.4.1944), Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.Зах., Сцяпным, 3м Укр. франтах. Аўгаматчык радавы С. вызначыўся ў сак. 1944 у баях на тэр. Адэс
    СТДРАДАРОЖСКІ 155
    кай вобл. (Украіна), дзе пасля фарсіравання Паўд. Буга на захопленым плацдарме ўдзельнічаў у адбіцці 9 контратак ворага, 5 разоў хадзіў у атаку; памёр ад ран.
    СТАРАВбЙТАЎ Эдуард Іванавіч (н. 21.1.1950, г.п. Юрацішкі Іўеўскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Др фіз.матэм. н., праф. (1991). Скончыў Маскоўскі унт (1971). 3 1980 у Бел. унце транспарту (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па механіцы цвёрдага цела, праблемах разліку слаістых элементаў інж. канструкцый, што працуюць ва ўмовах складаных уздзеянняў сілавых, цеплавых і радыяцыйных палёў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
    Тв.: Сопротнвленне матерналов. Гомель, 1999; Основы теорнв упругостн, пластнчностн н вязкоупругостн. Гомель, 2001
    СТАРАВбЛЯ, вёска ў Пружанскім рне Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пружаны—Шарашова. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на 3 ад г. Пружаны, 95 км ад Брэста, 22 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 687 ж., 275 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СТАРАГРАД, вёска ў Кармянскім рне Гомельскай вобл., на р. Добрыч, каля аўтадарогі Карма—Доўск. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.г. унітарнага прадпрыемства. За 16 км на 3 ад сп. Карма, 90 км ад Гомеля, 44 км ад чыг. ст Рагачоў. 381 ж., 122 двары (2001). Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў Помнік землякам, якія загінулі ў Вял Айч. вайну.
    СТАРАДАРОЖСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў Вялікую А й ч ы н ную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 у Старадарожскім рне Мінскай вобл. пад кіраўніцтвам камандавання партыз. атрада «Народныя мсціўцы» (з чэрв. 1942) і Старадарожскага райкома КП(б)Б (з сак. 1943). Складалася з 8 груп (150 чал.): у г. Старыя Дарогі (кіраўнікі М.Н.Белы, В І.Цераховіч, А.І.Шуба), вёсках Горкі (М.К.Ільінчык), Залужжа (І.І.Рабцаў, А.Я.Шчыткавец), Навасёлкі (П.К.Грынкевіч, В Я.Мельнік, Р I Ручан), Пад’яменец (С М.Раманчук), Слабодка (І.І.Жукавец). Солан (С.ЮДоўнар, М.А.Коршун), Урбанаўка (У.І.Івашка, ВФ.Кнарус) Тіадпольшчыкі прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, збіралі для партызан зброю і боепрыпасы, медыкаменты, пісчую паперу, прадукты харчавання, адзенне, бланкі дакументаў акупац. улад. разведданыя пра ўзбраенне ням. гарнізонаў, перамяшчэнні войск і ваен. грузаў ворага, яго карныя аперацыі, учынялі дыверсіі, уцёкі сав. ваеннапалонных. На працягу 1942—43 большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны, да падыходу Чырв. Арміі дзейнічалі групы ў Навасёлках і Старых Даро
    гах. За час дзейнасці загінулі 12 падпольшчыкаў.
    Літ.: Беларусь ў Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. Ю.А.Капіца СТАРАДАРбЖСКІ МАСТАЦКІ МУЗЁЙ Засн. ў 1990, адкрыты ў 1999 у г. старыя Дарогі Мінскай вобл. Пл. экспазіцыі 500 м2, звыш 3 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Аснову калекцыі складае асабісты збор калекцыянера А.Я &мга (творы мастакоў Г.Вашчанкі, АЛось, А.Марачкіна, В.Цвіркі, Г. і Я. Ціхановічаў, Л.Шчамялёва; скульптараў С.Вакара, У.Летуна, А Шатэрніка і інш.). Сярод экспанатаў: партрэты дзеячаў нац. культуры і інш знакамітых асоб Беларусі (Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, М Гусоўскага, Т.Касцюшкі, К.Каліноўскага, С.Буднага. ВДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Цёткі, Ядвігіна Ш., Я.Лучыны, 1 і А. Луцкевічаў, В.Ластоўскага, К.Каганца, Л.Геніюш і інш.); каля 100 твораў, прысвечаных Ф.Скарыне, больш за 100 партрэтаў полацкіх князёў, вял. князёў і дзярж. дзеячаў ВКЛ (Усяслава Брачыславіча, Віценя, Гедзіміна, Альгерда, Кейстута, Ягайлы, Жыгімонта 1 Старога, князёў Алелькавічаў, Радзівілаў, Храптовічаў і інш.); 70 палотнаў, прысвечаных паўстанню 1863—64; партрэты дзеячаў бел. замежжа (М.ЗабэйдыСуміцкага, Я.Запрудніка, 3. і Я. Кіпеляў, Б Кіта.'А.Надсона і інш.), сучасных дзеячаў нац. бел. гісторыі, культуры і мастацтва; радаводы князёў Беларусі; графічныя работы мастакоў М. і У. Басалыгаў, А.Кашкурэвіча, М.Купавы, М.Селешчука і інш. да твораў А.Адамовіча, В.Быкава, М Гусоўскага, У.Караткевіча, А.Лойкі, І.В.Гётэ; плакаты бел. мастакоў; вырабы разьбы па дрэве; збор медальернага і дэкар.прыкладнога мастацтваў, вышыванкі. Каля будынка музея ўстаноўлены помнікі А.Багдановічу, М Багдановічу, А.Бярозку, Л.Геніюш, М.Улашчыку, у гонар Грунвальдскай бітвы 1410.	А.І.Валахайовіч.
    СТАРАДАРбЖСКІ РАЁН Размешчаны на ПдУ Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924, скасаваны 25.12.1962, адноўлены 30.7.1966. Пл. 1,4 тыс. км2. Нас. 25 тыс. чал. (2002), гарадскога 48%. Сярэдняя шчыльн. 18 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Старыя Дарогі. Уключае 89 сельскіх населеных пунктаў, 8 сельсаветаў: Дражнаўскі, Новадарожскі, Палажэвіцкі, Пасецкі, Паськавагорацкі, Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі.
    Тэр. раёна ў межах Цэнтральпабярэзінскай раўніны. Паверхня пласкахвалістая з марэннай градой на 3. Пераважаюць выш. 150—170 м (65%), 25% — на выш. да 150 м. Найвыш. пункт 201 м (на ПнЗ ад в. Падарэссе). Агульны нахіл тэрыторыі з Пн на Пд. Карысныя выкапні: торф, буд. пясок, пясчанажвіровы матэрыял, цагельныя гліны і суглінкі, мінер. вада. Сярэдняя тра студз. 6,4 °C, ліп. 18,2 °C. Ападкаў 632 мм за год. Вегетац. перыяд 191 сут. Найб. р. Арэса з прытокамі Таліца, Солан з Салянкай, Асвіца, прытокі р. Пціч: Арыжня, Нямегля, Даколька са Сноўкай. Воз. Скачальскае, вадасховішчы: Ляўкі, Любанскае (частка). Меліярац. каналы: Добрынскі, Добрынка, Ляўкоўскі, Прусінскі, Сінягоўскі, СлаўкавіцкаЯмінскі, канава Казённая. Пера
    важаюць глебы с.г. угоддзяў: тарфянабалотныя (34,7%), дзярновападзолістыя забалочаныя (30,1%), дзярновападзолістыя (22%), дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя (12,1%). Пад лесам 52% тэр. раёна. Лясы хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя, дубровы і інш. Штучных хваёвых насаджэнняў — 19,4%. Найб. лясны масіў на Пд. Пад балотамі 1,3% тэрыторыі, найб. балоты: Шчыткавіцкія Лугі, Рэчкі Алес, Мядзведня, Фаліцкі Мох, Ліпніцкі Бор. У межах раёна заказнікі рэсп. значэння: біял. — Фаліцкі Мох, бітумінознай сыравіны — Скачальскае возера; мясц. значэння: участкі росту чарамшы (кварталы № 32 і 34 у Старадарожскім лясніцтве), МікулінаМядынскае радовішча. Помнік прыроды мясц. значэння — валун з в. Аляксандраўка, устаноўлены ў г. Старыя Дарогі ў гонар 410годдзя заснавання горада.
    Агульная пл. с.г. угоддзяў 54 тыс. га, з іх асушаных 31,3 тыс. га. На 1.1.2002 у раёне 15 калгасаў, 1 саўгас, 8 фермерскіх гаспадарак. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мясамалочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вытвсці кармоў Вырошчваюць збожжавыя, зернебабовыя і кармавыя культуры, бульбу,
    СТАРАДАРОЖСКІ РАЁН
    pane, лён, агародніну. Прадпрыемствы харч. (масла жывёльнае'і жывёльнарасл. ўсіх відаў, казеін, цэльнамалочныя, хлёбабулачныя і кандытарскія вырабы, спіртсырэц, плодаагароднінныя кансервы, сокі), лёгкай (швейныя тавары) прамсці; лясгас (дрэваапрайоўка, піламатэрыялы), лесапункт Асіповіцкага леспрамгаса (нарыхтоўка і вывазка хлыстоў), мех. зд (камплектуючыя для прадпрыемстваў мінваў сувязі і абароны, тавары нар. ўжытку). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Слуцк—Асіповічы і аўтадарогі Слуцк—Бабруйск, Баранавічы—Асіповічы, Асіповічы—Любань і інш. У раёне 14 сярэдніх, 3 базавыя, 2 пач. школысады, завочная сярэдняя школа, дзіцячы дом, дзіцячаюнацкі клуб фіз.
    156 СТАРАДАРОЖСКІЯ
    падрыхтоўкі, міжшкольны вучэбнавытв. камбінат, раённы цэнтр рамёстваў, дзіцячая школа мастацтваў, раённы цэнтр дзіцячай творчасці, 19 дашкольных устаноў, раённы палац культуры, 12 дамоў культуры, 12 клубаў, 31 бка, 4 бальніцы, паліклініка, амбулаторыя, 21 фельч.ак. пункт, дзіцячы аздараўленчы лагер «Крынічка». Раённы гіст.этнагр. музей, прыватны маст. музей (фонд А.Я.Белага). Помнікі архітэктуры: СвятаГеоргіеўская царква (на мяжы 19—20 ст.) у в. Залужжа, паштовыя станцыі (2я пал. 19 ст.) у вёсках Паськовы Горкі і Старыя Дарогі, ч. будынка СпасаПраабражэнскай царквы (сярэдзіна 19 ст.) у в Языль. Выдаецца газ. «Навіны Старадарожчыны».