• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СТАМІЦ (Stamic, Stamitz) Ян Вашіаў Антанін (Іаган Венцэль Антон; 19.6.1717, г. ГаўлічкаўБрод, Чэхія — 27.3.1757), чэшскі кампазітар, скрыпач, дырьгжор, педагог; заснавальнік мангеймскай школы, новага канцэртнага стылю арк. выканання. Вучыўся ў бацькі Антаніна Ігнаца С., у езуіцкай гімназіі ў Йіглаве (Чэхія, 1728—34). Як скрыпачвіртуоз шмат канцэртаваў. Прыдворны музыкант у Пфальцы і Мангейме, кіраваў прыдворнай капэлай у Штутгарце. 3 1744 1ы скрыпач, з 1748 кіраўнік Мангеймскай капэлы. Спрыяў станаўленню класічнага тыпу 4часткавай сімфоніі, узмацніў тэматычныя і дынамічныя кантрасты ў санатнасімф. цыкле, рэфарматар аркестра (уключыў у яго склад валторны і кларнеты). Сярод твораў: больш за 70 сімфоній, 10 арк. трыо, 16 канцэртаў для скрыпкі з арк., канцэрт для кларнета з арк. (першы ў гісторыі музыкі), камернаінстр. ансамблі, культавая хар. музыка і інш. Паў
    плываў на творчасць еўрап. кампазітараў 18 ст. Сярод вучняў яго сыны Карэл С. і Антанін С. і інш. Н.ВСазановіч.
    СТАМПКбЎСКАЯ Алена Канстанцінаўна (1921, в. Мазуршчына Салігорскага рна Мінскай вобл. — 26.6.1942), Герой Сав. Саюза (1946). Скончыла курсы радыётэлеграфістаў (1941). У Вял. Айч. вайну з 1942 на Паўд.Зах. фронце. Радыстка мал. сяожант С. вызначы
    лася ў чэрв. 1942 у час абарончай аперацыі Сталінградскай бітвы ў баі каля в. Зімавенькі Белгародскай вобл. (Расія), дзе ў час прарыву батальёна з акружэння, прыкрываючы адыход асн. сіл, выклікала агонь на сябе; загінула ў гэтым баі. У кішлаку Баяут1 Сырдар’інскай вобл. (Узбекістан), дзе яна жыла, пастаўлены помнік.
    СТАН ДЗЕЯСЛбВА, катэгорыя дзеяслова, якая паказвае на адносіны дзеяння да суб’екта (утваральніка дзеяння) і аб’екта (прадмета, на які накіравана дзеянне).
    У сучаснай бел. мове вылучаюцца 2 С.дз.: залежны і незалежны. Калі дзеянне накіравана на суб’ект («дом будуецца рабочымі»), тады С.дз. вызначаецца як з а л е ж н ы. Пры гэтым назва ўтваральніка дзеяння («рабочымі») у сказе мае форму творнага склону і выступае не ў ролі дзейніка, а дапаўнення. Такія сінтакс. канструкцыі называюць пасіўнымі. Калі ж дзеянне на суб’ект не накіравана («рабочыя будуюць дом», «чалавек ідзе па дарозе»), тады С.дз. вызначаецца як н е з a л е ж н ы. Такія сінтакс. канструкцыі называюць актыўнымі. Залежны і незалежны С.дз. маюць толькі пераходныя дзеясловы, усе непераходныя адносяцца да незалежнага.
    Літ.. Ш уба П.П. Дзеяслоў у беларускай мове. Мн., 1968; Беларуская граматыка. Ч. I. Мн., 1985. П.П.Шуба. СТАНАВрЕ НАГрР’Е, горная сістэма ва Усх. Сібіры, пераважна на тэр. Бураціі, у Расіі. Працягваецйа ад паўн. краю воз. Байкал да сярэдняга цячэння р. Азёкма. Даўж. каля 700 км, шыр. больш за 200 км. Горныя хрыбты (выш. да 2999 м) выцягнуты ва ўсх.паўн. напрамку, чаргуюцца з міжгорнымі катлавінамі (на выш. 500—1000 м). Складзена ў асн. з крышт. і метамарфічных парод. Значная сейсмічнасць. Шматгадовая мерзлата. Карысныя выкапні: золата, медзь, флюарыт, каменны вугаль. Клімат рэзка кантынентальны. Лета ў катлавінах цёплае, доўжыцца 2—3
    144	СТАНАВЫ
    месяцы, у высакагор’і — халаднаватае і кароткае (месцамі менш за 1 месяц). Зіма вельмі халодная і працяглая. Ападкаў за год ад 300—400 мм у катлавінах, да 1000 мм у гарах. Невял. ледавікі. Рачная сетка густая, шмат азёр. На схілах — лістоўнічная тайга, вышэй за 1200 м — рэдкалессе і горная тундра. У катлавінах — забалочаныя поймавыя лугі, на схілах — хваёвыя і хваёвалістоўнічныя лясы. Нагор’е перасякае БаіікалаАмурская магістраль.
    СТАНАВЫ ПРЬІСТАЎ, с т а н а в ы, паліцэйская пасада ў Рас. імперыі ў 1837—1917. Засн. ў 1837 у кожным стане — паліцэйскай тэр. адзінцы, на якія падзяляліся паветы. С.п. прызначаўся і звальняўся губернатарам з кандыдатаў, прадстаўленых мясц. дваранствам. Падпарадкоўваўся спраўніку і ніжняму земскаму суду, з 1862 — павятоваму паліцэйскаму ўпраўленню. 3 1878 у распараджэнні С.п. былі паліцэйскія ўраднікі. Пасада існавала да Лют. рэвалюцыі 1917.
    СТАНАВЫ ХРЫБІЗ, сістэма горных хрыбтоў ва Усх. Сібіры і на Д. Усходзе Расіі, пераважна ў Якуціі (Саха) і Амурскай вобл.; водападзел паміж басейнамі рэк Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў. Працягваецца ад сярэдняга цячэння р. Алёкма да вытокаў р. Учур (бас. р. Алдан). Даўж. каля 700 км, шыр. 100—180 км. Пераважаюць выш. 1500—2000. м, найб. 2412 м. 2 паралельныя хрыбты падзелены падоўжнымі далінамі. Складзены з дакембрыйскіх і ніжнепалеазойскіх адкладаў, у шматлікіх мясцінах перарваных інтрузіямі гранітаў. Шматгадовая мерзлата. Радовішчы золата, рэдкіх металаў, кам. і бурага вугалю, жал. руды, слюды. Клімат суровы, кантынентальны. Зіма халодная і працяглая, марозы да 30, 40 °C. Ападкаў каля 500 мм за год (да 80% выпадае летам). Рэкі бас. Лены і Амура. Схілы да 1300 м укрыты лістоўнічнымі і яловымі лясамі, вышэй зараснікі кедравага сланіку і горная тундра.
    СТАНГ (Stang) Крысціян Швейнгард (15.3.1900, Осла — 2.7.1977), нарвежскі славіст. Др філасофіі (1929). Скончыў унт у Осла (1927), у 1938—70 праф. кафедры слав. моў гэтага унта. Аўтар прац у галіне параўнальнагіст. індаеўрап. і слав. мовазнаўства. Шмат увагі аддаваў гісторыі ўсх.слав. моў, асабліва беларускай. У кн. «Заходняруская канцылярская мова Вялікага княства Літоўскага» (1935, на ням. мове) на вял. фактычным матэрыяле з юрыд. пісьмовых помнікаў абгрунтаваў сцверджанне аб бел. аснове мовы дзелавой пісьменнасці ВКЛ. Манаграфію «Старажытнаруская мова помнікаў горада Полацка» (1939, на ням. мове) прысвяціў падрабязнаму апісанню фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу і лексікі' полацкіх грамат 13—16 ст. Аўтар прац «Славянскі і бал
    тыйскі дзеяслоў» (1942, на ням. мове), «Славянская акцэнтуацыя» (1967, на англ. мове). А.І.Жураўскі.
    СТАНДАРТ (ад англ. standard норма, узор, мерка), афіцыйны дзярж. або нарматыўнатэхн. дакумент галіны, прадпрыемства, фірмы, які ўстанаўлівае неабходныя якасныя характарыстыкі і патрабаванні да пэўнага віду прадукцыі, тавару; узор, эталон, з якім параўноўваюцца інш. падобныя аб’екты Пашыраюцца на ўсе сферы чалавечай дзейнасці: навуку, тэхніку, прамсць, с.г. вытвсць, будва, ахову здароўя, транспарт і інш. У адпаведнасці з дасягненнямі навукі і тэхнікі С. абнаўляюцца і пераглядаюцца (не радзей як адзін раз у 5 гадоў). У залежнасці ад прызначэння адрозніваюць С.: агульнатэхн. і арганізац. метадычныя; эксплуатацыйныя ўласцівасці, тэхн. характарыстыкі, метады кантролю аднароднай прадукцыі міжгаліновага ўжытку; нормы тэхнікі бяспекі і сродкаў аховы працаўнікоў; адзінкі фіз. велічынь і праверачныя схемы; патрабаванні да стандартных узораў уласцівасцей і саставу рэчыва і матэрыялу; сістэ.мы класіфікацыі і кадзіравання тэхн.эканам. інфармацыі; найважнейшыя віды прадукцыі і г.д. С на прадукцыю падзяляюцца на С. тэхн. умоў, агульных тэхн. патрабаванняў, параметраў, тыпаў, канструкцый, марак, правіл прыёмкі, маркіроўкі, упакоўкі, захоўвання, эксплуатацыі, рамонту і інш.
    У залежнасці ад сферы дзеяння і ўзроўню зацвярджэння С. у Рэспубліцы Беларусь падзяляецца на катэгорыі: дзярж. С. Рэспублікі Беларусь (СТБ), С. прадпрыемстваў і аб’яднанняў (СТП), папярэдні С., які ўжываецца для набыцця вопыту не больш чым 2 гады. Акрамя СТБ у якасці дзярж. у 2001 на Беларусі ўжываліся: міждзярж. С. (ДАСТ), правілы Еўрап. эканам. камісіі ААН (Правіла ААН), а таксама рэсп. С. БССР (РСТ БССР) і С. СЭУ (СТ СЭУ), на якія Дзяржстандарт прадоўжыў тэрмін выкарыстання. І.В.Нікалаева. СГАНДАРТНЫ ПАТЭНЦЫЙЛ у электрахіміі, нармальны п а т э н ц ы я л, значэнне электроднага патэнцыялу, вымеранае ў стандартных умовах, пры актыўнасці ўсіх кампанентаў электроднага працэсу роўнай 1. С.п. роўны эрс электрахім. ланцуга, складзенага са стандартнага электрода параўнання і электрода, што даследуюць. Для водных раствораў у якасці стандартнага выкарыстоўваюць вадародны электрод, патэнцыял якога пры ўсіх трах прымаюць роўным нулю. С.п. металаў і вадароду, што размешчаны паводле іх нарастання, складаюць электрахімічны pad напружанняў.
    Разлічваюць С.п. па выніках вымярэння эрс гальванічных элементаў, а таксама на аснове стандартных значэнняў змянення энергіі Гібса ДС°пры хім. рэакцыі. С.п. Е° звязаны з △G° і канстантай раўнавагі К электрахім. рэакцыі: AG°=nFE°=RTlnKp, дзе F — пастаянная Фарадэя, п — колькасць электронаў, што прымаюць удзел у рэакцыі, R — газавая
    пастаянная, Т— абс. тра. Велічыні С.п. выкарыстоўваюць для тэрмадынамічных разлікаў. СТАНДАРТЫЗАЦЫІ I СЕРТЫФІКАЦЫІ БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ІНСТЫТЎТ (БЕЛДЗІСС). Засн. ў 1992 у Мінску. З’яўляецца Нац. інтам у галіне стандартызацыі і сертыфікацыі. Асн. падраздзяленні (2002): выпрабавальны цэнтр (праводзіць выпрабаванні кліматычныя і сертыфікацыйныя па электрабяспецы, радыёперашкодах, шчыльнасці патоку энергіі, устойлівасці да знешніх эл.магн. перашкод, цепла, вогнеўстойлівасці і пажарнай бяспецы быт. электрапрылад і радыёэлектроннай апаратуры і інш ); Нац. інфарм. цэнтр па тэхн. бар’ерах у гандлі, санітарных і фітасанітарных мерах (для рэалізацыі пагадненняў Сусв гандл. аргцыі); Дзярж. цэнтр каталагізацыі прадукцыі (збор інфармацыі аб наменклатуры прадукцыі, што вырабляецца ў краіне).
    Асн. кірункі дзейнасці: у галіне стандартызацыі — распрацоўка праграм па стандартызацыі розных груп прадукцыі; распрацоўка дзярж. і міждзярж. стандартаў; экспертыза праектаў стандартаў і тэхн. умоў; вядзенне Алзінай сістэмы класіфікацыі і кадзіравання; распрацоўка метадалогіі стварэння тэхн. рэгламентаў; аказанне прадпрыемствам і аргцыям метадычнай дапамогі. У галіне сертыфікацыі — распрацоўка метадалогіі менеджменту якасці, сертыфікацыі прадукцыі, сістэм менеджменту якасці, паслуг; выкананне работ па сертыфікацыі быт. і прамысл. прадукцыі. У галіне нарматыўнатэхнічнага інфармацыйнага забеспячэння — фарміраванне, вядзенне і актуалізацыя Нац. фонду стапдартаў — больш за 160 тыс. нарматыўных дакументаў (2001); афіц. выданне і распаўсюджванне стандартаў, каталогаў, інфарм. паказальнікаў, даведачнаметадычных матэрыялаў. Выдае час. «Новоств. Стандартмзацня м сертнфнкацня».	М.АЖусакін.
    СТАНДАРТЫЗАЦЫЯ працэс устанаўлення і выкарыстання стандартаў з мэтай ўпарадкавання дзейнасці ў пэўнай галіне. Аб’ектамі С. з’яўлярцца сыравіна, прадукцыя, нормы, патрабаванні, метады, тэрміны, адзнакі і г.д., якія маюць тэндэнцыю да шматразовага выкарыстання. Адрозніваюць С. міжнародную, рэгіянальную, нацыянальную, галіновую і суб’ектаў гаспадарання. У міжнароднай С. Шюць права ўдзельнічаць адпаведныя органы ўсіх краін; у рэгіянальнай — адпаведныя органы пэўнага, геагр., паліт. ці эканам. рэгіёна. Нацыянальная С. ўстанаўліваецца ў канкрэтнай краіне;галіновая — у канкрэтнай галіне, суб’ектаў гаспадарання — на канкрэтным прадпрыемстве, установе, фірме і інш.