• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Статут упершыню надрукаваны на бел. мове ў 1588 у віленскай друкарні Мамонічаў пад наглядам падканцлера Сапегі. Выданне яго двойчы паўторана (каля 1592—93 і каля 1600) з выхадной датай «1588». У 1614, 1619 і каля 1623 (з датай «1619») Л.Мамоніч выдаў Статут на польск. мове У 1648 Статут на польск. мове надрукаваў у Варшаве каралеўскі друкар П.Элерт. Наступныя польскамоўныя выданні выйшлі ў Акадэмічнай друкарні ў Вільні ў 1693, 1744, 1786 і ў друкарні А.Марйіноўскага ў 1819. У 1811 Статут у перакладзе на польскую і рус. мову выдадзены ў С.Пецярбургу, у 1854 — у Маскве на бел. мове.
    Роля ўсіх Статутаў у гісторыі бел. мовы надзвычай вялікая. Яны замайоўвалі лепшыя моўныя здабыткі канцылярскаюрыдычнага пісьменства свайго часу, былі ўзорам для шматлікіх пісараў, якія афармлялі дэкрэты соймаў і Галоўнага трыбунала ВКЛ, акты судоў, рэестры і інвентары маёнткаў, запаветы, тэстаменты, дыпламат. дакументы. Багаццем лексічнага матэрыялу са Статутамі не можа параўнацца ніводны іншы помнік старабел. пісьменства. У гэтых адносінах асабліва вылучаецца С. 1588 — самы вялікі кодэкс. Дзякуючы гэтаму Статуты маюць першаступеннае значэнне для вывучэння гісторыі бел. мовы, асабліва яе лексікі. Значэнне Статутаў у гісторыі бел. мовы яшчэ і ў тым, што яны юрыдычна замацоўвалі прававое становішча бел. мовы як дзяржаўнай у ВКЛ.
    Публ:. Статут Велвкого княжества Лнтовского 1588 г. [печатанный с мамоннчевского нздання] // Временннк Московского ова нстормм н древностей росснйскнх М., 1854. Кн. 19; Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн.. 1989.
    Літ:. Пташвцкнй С.Л. К вопросу об нманвях н комментарнях Лвтовского статута: Нст.бнблногр. справка. СПб., 1893; Я го ж К мсторнм лнтовского права после третьего статута. СПб., 1893; Бершадскмй С.А. Лнтовскнй статут м польскне констнтуцнв: Мст.юрнд. ясслед. СПб., 1893; Лаппо
    14 14 Лнтовскнй Статут 1588 г. Т. 1—2. Каунас, 1934—38; Юхо Я Статуты Вялікага княства Літоўскага // Полымя 1966. №11; Бардах Ю Лнтовскне статуты — памятннкн права пернода Возрождення // Культурные связн народов Восточной Европы в XVI в. М.. 1976; Я го ж. К вопросу об утвержденнн Лнтовского статута 1588 г. // Славяне в эпоху феодалмзма. М.. 1978; Я го ж Statuty litewskie a prawo rzymskie. Warszawa, 1999; Лабынцев Ю A. «Статут Велнкого княжества Лнтовского» 1588 г. — памятнмк белорусской старопечатной лвтературы: (К 400летпю выхода в свет) // Сов. славяноведенве. 1988. №5; Третнй лмтовскнй Статут 1588 г.: Матерналы респ. науч. конф. Вмльнюс, 1989; Мякншев В. Возврашаясь к проблеме нзданнй Лнтовского Статута 1588 г. // Slavia Orientalis. 1997. №2. І.АЮхо. «СГАТЎГ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 1588», комплекснае выданне, якое прысвечана выдатнаму помніку прававой культуры і юрыд. думкі феад. грамадства 16 ст. — Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588 з нагоды яго 400годдзя і з’яўляецца першай на Беларусі яго поўнай публікацыяй. Падрыхтавана і выдадзена выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1989. Уключае: нарыс «Сацыяльнагістарычныя ўмовы ўзнікнення Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г.», дзе раскрыты ўмовы, пры якіх адбывалася падрыхтоўка і ўвядзенне ў дзеянне Статута; арыгінальны тэкст Статута (факсімільнае ўзнаўленне), яго арыгінальны тэкст і пераклад на рус. мову; энцыклапедычны даведнік з 820 артыкулаў; паартыкульны каментарый; тэрміналагічны і імянны паказальнікі. Асн. частка матэрыялаў даведніка — артыкулы пра тагачасныя адм.тэр. падзел ВКЛ, катэгорыі насельніцтва, саслоўі, службовыя асобы і пасады. судовы лад; віды злачынстваў і правапарушэнняў, меры пакарання і ўздзеяння за іх; грашовая сістэма, адзінкі вымярэння і інш. Змешчаны артыкулы пра крыніцы Статута і інш.
    СТАТУТ
    вяліша княствл літоўскагл
    1388
    «Статут Вядікага княсіва Літоўскага 1588» Мінск, 1989. Вокладка.
    прававыя акты і дакументы 15—16 ст., пра гісторыю падрыхтоўкі і выдання Статута, яго паліграфічныя і маст. асаблівасці. Шэраг артыкулаў прысвечаны выкарыстанню, збераганню і гісторыі даследавання Статута. У каментарыях разглядаецца прававая сутнасйь і гісторыя распрацоўкі кожнай з уключаных у ЯГО норм. Г.А.Маслыка. СТАТЎТ ГАРНІЗбННАЙ I КАРАВЎЛЬНАЙ СЛЎЖБАЎ Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, афіцыйны нарматыўнаправавы дакумент, які вызначае прызначэнне і парадак нясення гарнізоннай і каравульнай службаў, правы і абавязкі службовых асоб, якія арганізоўваюць або нясуць гэтыя службы, а таксама парадак правядзення гарнізонных мерапрыемстваў з удзелам врйск і інш. Статут зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001); уведзены ў дзеянне замест часовага статута, прынятага ў 1997.
    С.М.Абрамаў.
    СТАТЎТ ДЫСЦЫПЛІНАРНЫ (Д ы с цыплінарны статут) У з броеных Сіл Рэспублікі Беларусь, нарматыўнаправавы дакумент, у якім вызначаны змест воінскай дысцыпліны, абавязкі і правы ваеннаслужачьгх па яе падтрыманні і ўмацаванні, віды заахвочвання, дысцыплінарных спагнанняў і парадак іх прымянення (накладання). Статут зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001); уведзены ў дзеянне замест часовага статута, прынятага ў 1997.
    С.М.Абрампў.
    СТАТЎТ СТРАЯВЫ (С т р а я в ы статут)Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, афіцыйны дакумент, які вызначае страявыя прыёмы, рух са зброяй і без яе; страі падраздзяленняў і часцей у пешым парадку і на машынах; парадак аддання воінскай чэсці, правядзення страявога агляду; становішча Баявога Сцяга воінскай часці ў страі, парадак яго вынасу і адносу да месца захоўвання; абавязкі ваеннаслужачых перад пастраеннем і ў страі, патрабаванні да іх страявога навучання, а таксама спосабы перамяшчэння ваеннаслужачых на полі бою і інш. С.с. ўведзены ў дзеянне (2001) загадам міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
    С. М.Абрамаў.
    СТАТЎТ УЛАДЗІМІРА МАНАМАХА 1113, законы вял. кіеўскага кн.' Уладзіміра Манамаха [ 1113—25|, змешчаныя ў пашыранай рэдакцыі Рускай праўды. Прыняты прадстаўнікамі вышэйшай феад. знаці ў с. Берастова каля Кіева пасля ўступлення Уладзіміра Манамаха на велікакняжацкі прастол. Статут складаецца з 69 артыкулаў, якія змяшчаюць нормы крымін., цывільнага і суд. права. Пад уплывам Кіеўскага паўстання 1113 статут рабіў некат. ўступкі гар. нізам: вызначаліся крыніцы хдлопства (гл. Халопы), некалькі абмяжоўвалася ўлада гаспадара над закупамі, ліхвярскі працэнт не мог перавышаць 25%
    СТАТЫСТЫКА	173
    гадавых, забаранялася ператвараць у раба неплацежаздольнага купнадаўжніка, калі ён стаў такім зза няшчаснага выпадку.
    СТАТЎТ УНЎТРАНАЙ СЛЎЖБЫ У з броеных С і л Рэспублікі Беларусь, нарматыўнаправавы дакумент, які вызначае агульныя абавязкі ваеннаслужачых і ўзаемаадносіны паміж імі, правілы ўнутр. парадку ў часцях і падраздзяленнях, абавязкі службовых асоб, салдат і матросаў, размеркаванне часу, паўсядзённы парадак, нарады на ўнутр. службу, развод сутачнага нарада і яго абавязкі, размяшчэнне вайсковых часцей і падраздзяленняў у населеных пунктах і інш. Статут зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001); уведзены ў дзеянне замест часовага статута, прынятага ў 1997
    С.М.Абраліаў
    СТАТЎТНЫ КАПІТАЛ, вызначаная статутам акй. тва сума зыходнага капіталу ў грашовым выражэнні, якая неабходна для пачатку дзейнасці гэтага тва. Утвараецца за кошт грошай, атрыманых ад продажу акцый, дзярж. сродкаў, прыватных капіталаў заснавальнікаў. Узнос у С.к. можа бьшь грашовы, маёмасны (зямля, збудаванні), у форме аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці (патэнты, лійэнзіі, праекты). С.к. стварае матэрыяльнарэчавую, грашовую, навук.тэхн.,, інфарм. аснову дзейнасці акц. тва. Адлюстроўваецца ў пасіве балансу ў першапач. вартасці. С.к. называюнь таксама дазволены, асноўны, зарэгістраваны, падпісны, намінальны.
    СТАТЎТНЫ ФОНД. сукупнасць матэрыяльных і грашовых сродкаў, якія з’яўляюцца пастаянным укладам заснавальнікаўудзельнікаў у створанае імі прадпрыемства (фірму, кампанію, тва); сумарная вартасйь асн. і абаротных сродкаў, якія знаходзяцца ў карыстанні і распараджэнні прадпрыемства (фірмы, кампаніі, тва). Крыніцы павелічэння С.ф.: укараненне ў вытвсць найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі, рэканструкцыя і абнаўленне асн. фондаў, павелічэнне аб’ёмаў вытвсці і інш.; памяншаюць С.ф. знос і спісванне ўстарэлых машын і абсталявання, спажыванне і канфіскайыя часткі прыбытку і інш.
    СТАТУТЫ ВбіНСКІЯ, афіцыйныя нарматыўнаправавыя дакументы, якія рэгламентуюць паўсядзённую дзейнасць ваеннаслужачых ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў, у т.л. Беларусі. С.в. вызначаюць дысцыплінарныя правы і абавязкі, жыццё і быт, нясенне службы і падрыхтоўку асабовага складу, а таксама асновы баявых дзеянняў падраздзяленняў, часцей і злучэнняў.
    Спроба кадыфікаваць вайск. права на Беларусі зроблена пры складанні Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. Артыкулы вайсковыя, якія дзейнічалі ў ВКЛ у 16—18 ст., былі першымі баявымі і дысцыплінарнымі статутамі арміі, а таксама зборнікамі вайсковакрымінальнага права. У 1754 паводле рас■параджэння Радзівіла ў Нясвіжы зроблена
    першае сістэматызаванае выданне актаў па вайск. праве Беларусі. У Расіі С.в. з'явіліся ў 2й пал. 16 — пач. 17 ст., у 18 — пач. 20 ст. выдаваліся неаднаразова. С.в. для Чырв. Арміі выдадзены ў 1918—19. Са з’яўленнем новых відаў зброі, структурных змен у арганізацыі войска, здабытага баявога вопыту С.в. неаднаразова перапрацоўваліся. С.в., якія былі прыняты ў 1975 ва Узбр. Сілах СССР, у некат. краінах СНД, у т.л. Беларусі, дзейнічалі да сярэдзіны 1990х г.
    Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь С.в. падзяляюцца на б а я в ы я (вызначаюць асновы падрыхтоўкі і вядзення баявых дзеянняў злучэнняў, часцей і падраздзяленняў відаў узбр. сіл і родаў войск, а таксама кіраванне імі; уводзяцца ў дзеянне загадам міністра абароны) і а г у л ь н а в о і н с к і я, да якіх адносяцца Статут унутранай службы, Статут дысцытінарны, Статут гарнізокнай і каравульнай службаў. Агульнавоінскія статуты (за выключэннем Страявога статута) зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001). Іх нормы пашыраюцца і на ваеннаслужачых унутр. войск МУС, пагран. войск і інш. воінскіх фарміраванняў, а таксама на ваеннаабавязаных, якія прызваны на зборы.
    С.М.Абрамаў. В.А.Юшкевіч.
    СТАТУЯ (ад лац. statua), значная па памерах скульптурная выява чалавека ў рост (радзей жывёлы, фантаст. і інш. істоты), пастаўленая на пастамент; від круглай скульптуры. С. памерам настольнай скульптуры наз. статуэтк а й, С. вялізных памераў — калосам. Конная С. паказвае наезніка на кані. Найб. пашыраны тып помніка.