• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Журавлева НБ Молодежная субкультура. Гродно, 1999; Токова Н.Ю Молодежная субкультура. Могплев, 2000; Schivendter R. Teorie der Subkultur. Frankfurt am Main, 1976. С.М.Зень.
    СУБЛІМАЦЫЯ (ад лац. sublimare узнімаць), у з г о н к а, пераход рэчыва з цвёрдага стану непасрэдна (без плаўлення) у газападобны; адзін з фазавых пераходаў 1 роду.
    Адбываецца з паглынаннем цеплаты пры трах і ціску, ніжэйшых за тру і ціск трайнога пупкта рэчыва. Падпарадкоўваецца агульным законам выпарзпня. Працэс, адваротны С. — кандэнсацыя цвёрдага рэчыва з газавай фазы (дэсублімацыя), адбываецца на цвёрдых паверхнях або ў аб’ёме газавай фазы з выдаленнем цвёрдага рэчыва ў выглядзе часцінак аэразолю. Выкарыстоўваюць для абязводжвання (сублімацыйная сушка) у вытвсці капрону, лаўсану і поліэтылену, пры атрыманні антыбіётыкаў, мед. прэпаратаў (плазмы крыві, кровазаменнікаў і інш.), харч. прадуктаў, для ачысткі неарган. (ёд, шэраг металаў, хларыд алюмінію) і арган. (антрахінон, бензойная і саліцылавая кты і інш.) рэчываў, матэрыялаў для мікраэлектронікі, для раздзялення ізатопаў урану і інш.
    СУБЛІМАЦЫЯ ў псіхалогіі, псіхічны працэс пераўтварэння і пераключэння энергіі афектыўных памкненняў на мэты сац. дзейнасці і культ. творчасці. Ідэя С. адлюстравана ў творах пісьменнікаў 18 ст. (Г. Штылінг, Наваліс), у працах філосафаў 19 ст. (А.Шапенгаўэр, Ф.Ніцшэ). У навук. ўжытак тэрмін «С.» ўвёў З.Фрэйд у 1900. У пач. 20 ст. паняцце «С » стала шырока выкарыстоўвацца ў псіхааналіт. філасофіі. У псіхааналізе Фрэйда С. — працэс, у выніку якога энергія, накіраваная першапачаткова на сексуальныя (лібіда) або агрэсіўныя мэты, перанакіроўваецца на дасягненне інш. сацыяльна і культурна санкцыянаваных мэт (спорт, інтэлектуальная праца, маст. творчасць, фарміраванне рэліг. абрадаў і культаў і інш.). На яго думку, сублімаваная энергія стварае цывілізацыю. М.Шэлер лічыў, што здольнасць да С. ўласціва ўсім формам арганізацыі прыроднага свету, а чалавек — апошні акт С. ў прыродзе. «Звышсублімацыя», на яго думку, — «празмерная інтэлектуалізацыя», якая ўласціва сучаснай культуры і выклікае ў чалавека дэструктыўныя схільнасці. Псіхааналіт. тэорыя разглядае С. як адзін са сродкаў вырашэння ўнутр. канфліктаў, якія ў адваротным выпадку прывялі б чалавека да неўрозу, няздольнасці знайсці адэкватнае выйсце са складаных жыццёвых сітуайый. Ідэі С. выкарыстоўваюцца ў псіхатэрапеўтычнай практыцы, псіхалогіі сацыяльнай, псіхалогіі творчасці, дзіцячай псіхалогіі, псіхалогіі спорту і інш.
    Літ.: Теорпя лнчностм в западноевропейской п амернканской пснхологпн. Самара, 1996; Ф р е й д 3. Введенне в пснхоаналнз // Фрейд 3. Пснхоаналнтнческне этюды Мн., 1997. С.Ф.Дубянецкі.
    СУБЛІТАРАЛЬ (ад суб... + літараль), зона марскога дна, прымеркаваная да шэльфа; размешчана паміж літараллю і батыяллю. Звычайна глыб. да 200 м. Часта С. абмяжоўваюць толькі зонай распаўсюджання донных раслін (да глыб. 40—150 м). С. — найб. прадукцыйная зона мора з вельмі багатай і разнастайнай фаунай і флорай (асн.
    прамысл. запасы марскіх прыдонных рыб, беспазваночных жывёл і раслін, шматлікія ігласкурыя, малюскі, чарвякі, ракападобныя).
    СУБЛІТАРАТЎРА, гл. Масавая літаратура.
    СУБМАРЫНА (англ. submarine, ад суб... + лац. marina марская), англамоўная назва падводнай лодкі.
    СУБбРНАЯ СУБбТА, з б о р н а я субота, дзявочнік, дзявочы вечар, вянкі, старадаўні звычай усх. славян наладжваць вечарынку ў маладой напярэдадні вяселля. Асн. змест С.с. — развітанне нявесты з дзявочай свабодай. На Беларусі ў суботу вечарам у доме маладой збіраліся яе сяброўкі, сваячкі, суседзі, прыбіралі нявесту, запляталі ёй касу, спявалі песні, вілі вянкі. У некат. мясцінах, асабліва на Палессі, да С.с. прымяркоўвалі абрад завівання вясельнага дрэўца: прыбіралі кветкамі вішнёвую, бярозавую ці яловую галінку — сімвал дзявоцтва. Часткова звычай бытуе і ў наш час (пераважна на 3 і ПдЗ Беларусі).
    «СУБбТА», бел. і расійскі бытавы парнамасавы танец гарадскога паходжання. Муз. памер 2/4. Тэмп ад павольнага да хуткага. Танцуеййа па крузе любой колькасцю пар. Складаецца з некалькіх простых танн. блокаў: крокаў з прыстаўкай, паваротаў у пары, перамен месцамі партнёраў. На Беларусі існуе ў некалькіх варыянтах, выконваецца з прыпеўкамі, часам з рэзкім, акнэнтаваным выпадампрысяданнем на адну нагу. У пач. 20 ст. танец пашыраны амаль па.ўсёй Беларусі. Сустракаецца і ў Расіі.
    Ю.М. Чурко.
    СУБбТНІК, 1) выкананне добраахвотна і бясплатна якойн. грамадскакарыснай працы ў суботу (або іншы выхадны дзень). Як грамадскаРпаліт. з’ява ўзнік у 1919 па ініцыятыве камуністаў (адсюль назва камуністычны С.), якія ў дэпо МаскваСарціровачная адрамантавалі 3 паравозы. У СССР штогод праводзіўся Ленінскі (камуніст.) С. у суботу у 2й пал. крас., у гонар. нараджэння У.І.Леніна. 3 1969 праводзіліся Усесаюзныя камуніст. С.
    На Беларусі пасля распаду СССР праводзяййа С. на карысць грамадства, сродкі ад якіх ідуць на дапамогу дзецямсіротам, пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш. 2) С. наз. таксама сектант, які належьшь да секты, што святкуе суботу замест нядзелі.
    СУБбТНІКІ, вёска ў Іўеўскім рне Гродзенскай вобл., на р. Гаўя. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 кмда Пн ад г. Іўе, 172 км ад Гродна, 9 км ад чыг. ст. Юрацішкі. 780 ж., 309 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэкту
    СУБСТРАТ	241
    ры — Суботніцкі касцёл святога Уладзіслава.
    СУБбТНІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТбГА УЛАДЗІСЛАВА. помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Суботнікі Іўеўскага рна Гродзенскай вобл Пабудаваны ў 1904— 07 з цэглы па фундацыі графа У.Умястоўскага. Прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 2схільным дахам, 5гранная апсіда — вальмавым, сім. сакрысціі — 2схільнымі дахамі. Масіўная 3ярусная вежа на гал. фасадзе завершана высокім шатром. Сцены рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі, аконныя праёмы маюць стральчатыя і арачныя завяршэнні. Па баках вежы — невял. гранёныя аб’ёмы. У Вял. Айч. вайну быў часткова разбураны. У 1947 адноўлены, накрыты чарапіцай, у 1972 перакрыты бляхай. Т.В Габрусь.
    Суботніцкі касцёл святога Уладзіслава
    СУБПАДРАДЧЫК, гл. ў арт. Падрад, падрадчык.
    СУБРАХЎНАК, дадатковы рахунак, які адкрываецца ў банку ў дапаўненне да асн. рахункаў камерцыйных і інш. самафінансуемых аргцый (разліковыя, бягучыя, карэспандэнцкія). С. маюць фінансуемыя ўласнікам установы, філіялы, аддзяленні па месцы іх знаходжання. Пры наяўнасці С. адпадае неабходнасць пералічыць кожную асобную суму, што спрашчае работу банкаў і кліентаў.
    СУБСІДЫЯ (да лац. subsidium дапамога), грашовая сума, якая вылучаецца на фінансаванне пэўных мерапрыемстваў і мае на ўвазе долевы ўдзел ніжэй стаячых бюджэтаў у гэтым фінансаванні; адзін са сродкаў (метадаў) бюджэтнага рэгулявання. Субсідзіраваць — г. зн. аказваць грашовую дапамогу, выдаваць С.
    СУБСІДЫЙРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ, дадатковая адказнасць асоб, якія разам з даўжніком адказваюць перад крэдыторам за належнае выкананне абавязацельстваў у выпадках, прадугледжаных
    законам або дагаворам; адзін з відаў грамадзянскай адказнасці. У адпаведнасці з Цывільным кодэксам Рэспублікі Беларусі С.а. нясуць: члены поўнага тва па яго абавязацельствах; удзельнікі тва з дадатковай адказнасцю, статутны фонд якога падзелены на долі вызначаных устаноўчымі дакументамі памераў — салідарна С.а. па абавязацельствах тва сваёй маёмасцю ў межах устаноўленых памераў; у выпадку банкруцтва даччынага тва па віне асн. тва апошняе нясе С.а. па яго даўгах; члены спажывецкага кааператыва — у межах няўнесенай часткі дадатковага ўзносу кожнага з членаў кааператыва. Грамадзянскае заканадаўства рэспублікі прадугледжвае і інш. выпадкі С.а.
    Э.	I. Кузьмянкова
    СУБСТАНТЫВАЦЫЯ (ад лац substantivum назоўнік), пераход у разрад назоўнікаў слоў інш. часцін мовы ў выніку набыцця імі здольнасці ўказваць непасрэдна на прадмет, а не толькі на яго прыкмету; безафіксны спосаб утварэння назоўнікаў пераважна ад прыметнікаў як разнавіднасць канверсіі. Пры С. ўтвараюцца назоўнікі, што могуць мець значэнне асобы («хворы», «маладая»), прозвішча або мянушкі («Чорны», «Сівы»), відаў жывёлін («хобатныя», «хордавыя»), відаў страў («гарачае», «салодкае»), памяшканняў («мыйная», «сталовая»), інш. з’яў і прадметаў («праязны», «сутачныя») і г.д.
    Субстантываваныя прыметнікі захоўваюць формы скланення прыметніка. Аказіянальнакантэкставая С. можа закранаць і інш. часціны мовы («Ваша вечнае «не» мне надакучыла»; «Ну, давай «пяць» і не злуй болей»).
    А.Я.Міхневіч
    СУБСТАНТЫЎНЫЯ ФАРБАВАЛЬНІКІ, тое, што прамыя фарбавальнікі.
    СУБСТАНЦЫЯ (ад лац. substantia сутнасць, нешта, што ляжыць у аснове), першааснова ўсяго, што існуе, якая абумоўлівае ўзнікненне і знікненне канкрэтных рэчаў і з’яў; аб’ектыўная рэальнасць, якая разглядаецца ў аспекце яе ўнутранага адзінства. У філас. вучэннях пэўнае разуменне С. з’яўляецца іх зыходным пастулатам. У гісторыі філасофіі С. інтэрпрэтавалася парознаму: як матэрыял ці яе канкрэтнае ўтварэнне (Бог, дух, ідэя, сусв. розум і інш.); адрозніваюць метафізічнае тлумачэнне С. як нязменнага пачатку і дыялект — як зменлівай, самаразвівальнай сутнасці. У колькаснай інтэрпрэтацыі праблемы С. вылучаюць 3 філас. прынцыпы: манізм, які лічыць, што ў аснове разнастайнага свету ляжыць 1 пачатак (Г.Гегель, К.Маркс), дуалізм, які прызнае існаванне 2 раўнапраўных С. (Р.Дэкарт) і плюралізм, паводле якога існуе мноства незалежных С. (Дэмакрыт, ГЛейбніц). У сучаснай філасофіі існуюць супрацьлеглыя погляды: традыц. разуменне С. як першаасновы і першапрычыны свету (марксізм, неатамізм, неарэалізм) і негатыўнае стаўленне да катэгорыі С. і яе ролі ў пазнанні. Прадстаўнікі шэрагу кірункаў неапазітывізму лічаць, што па
    няшле С. з’яўляецца атрыбутам ненавук свядомасйі. Адмаўленне С. як першаасновы ўсяго існага характэрна і для новай анталогіі (М.Хайдэгер, Н.Гартман і інш.), дзе паняцце быцця аддзяляецца ад паняйця С.
    Літ: Орынбеков М.С Проблема субстанцмн в фнлософнн н науке. АлмаАта, 1975; Гартман Н. Старая м новая онтологня: Пер. с нем. // Мсторнкофнлософскнй ежегодннк, 1988. М.. 1988; Проблема первоначал в науке н теологмн. СПб., 1993.