Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СУВАЛКАЎСКАЕ ВАЯВбДСТВА (Wojewodztwo Suwalskie), былая адм.тэр. адзінка на ПнУ Польшчы. 3 1999 у складзе Падляскага ваяводства.
СУВАЛКІ (Suwalki)i горад на ПнУ Польшчы, на р. Чорная Ганча, у Падляскім ваяводстве (у 1975—99 адм. цэнтр Сувалкаўскага ваяводства). Засн. у 1682—40. Каля 70 тыс. ж. (2001), сярод насельніцтва ёсць беларусы і літоўцьі. Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць харч. і дрэваапрацоўчая. Музей М.Канапніцкай. Турызм.
СУВАНА ФЎМА (7.10.1901, г. Луангпрабанг, Лаос — 10.1.1984), лаоскі дзярж і паліт. дзеяч. 3 каралеўскай сям’і Лаоса, прынц; стрыечны брат Суфанувонга. Скончыў Парыжскі (1928) і Грэнобльскі (1930) унты. У 1940я г. ўдзельнічаў у нац.вызв. руху Лао Ісара. Прэм’ерміністр Каралеўства Лаос у 1951—54, 1956—58, 1962—75. У 1953 дамогся /ад Францыі прызнання незалежнасці Лаоса. Узначальваў паліт. групоўку нейтралістаў, якія стаялі за прымірэнне правых сіл і Патрыят. фронту Лаоса (ГіФЛ) на чале з Суфанувонгам. Па яго ініцыятыве ў 1957 і 1962 ствараліся кааліцыйныя ўрады Лаоса з удзелам усіх паліт. сіл, якія ў хуткім часе распадаліся. Пасля скасавання манархіі і абвяшчэння Лаоскай Нар.Дэмакр. Рэспублікі са снеж. 1975 саветнік прэм’ерміністра.
СУВЕНІР (ад франц. souvenir памяць), памятны прадмет. Якасцямі С. валодаюць творы нар. або дэкар.прыкладнога мастацтва, якія нясуць інфармацыю пра асаблівасці культуры народа, нагадваюць пра наведванне краіны, горада, музея і інш. (рэчы этнагр. характару, медалі, значкі, вымпелы, статуэткі, паменшаныя копіі скульпт. і арх. помнікаў і інш.), спец. вырабленыя прадметы утылітарнага прызначэння, якія маюць геральдычную, спарт. і інш. сімволіку, інфармацыю пра пэўную падзею ці дату
(блакноты, ручкі, паштоўкі, кубкі і інш.), звычайныя рэчы, звязаныя з гіст. падзеямі (напр., прадметы. прывезеныя з касмічнай агрбітальнай станцыі, кавалкі т.зв. Берлінскай сцяны. сав. ядзерных ракет), з успамінамі пра пэўную асобу (напр., асабістая рэч вядомага чалавека, фамільная каштоўнасць). Існуюць спец. прадпрыемствы па вырабе С. (гл. ў арт. Мастацкіх вырабаў вытворчасць). С.У.Пешын.
СУВЕРЭНІТЭТ (ням. Souveranitat ад франц. souverainete вярхоўная ўлада), незалежнасць і паўнаўладдзе суб’екта дзярж.паліт. і прававых адносін пры прыняцці рашэнняў у межах сваёй кампетэнцыі і выкананні паўнамойтваў улады. У распрацоўку навук. тэорыі С. значны ўклад зрабіў Ж.Ж.Русо («Аб грамадзянскім дагаворы, або Прынцыпы палітычнага права» 1762). Паводле Русо, улада суверэна ў асобе народа ў цэлым, не абмяжоўваецца ніякімі законамі або дагаворамі і можа быць пашырана на права жыцця і смерці любой асобы; адначасова адмаўляюцца гарантыі яе правоў, што прыводзіць да абсалютызацыі паняцця С. Па сваёй прыродзе і сутнасці С. у Русо — агульная воля народа, якая шляхам грамадскага дагавору перадаецца дзяржаве. У навуцы і паліт. практыцы разглядаюцца асобныя віды С. —дзяржаўны, нацыянальны і народны. Пад дзяржаўным С. разумеюць самастойнасць дзярж. улады, яе вышэйшых органаў у ажыццяўленні атрыманага ад народа мандата на кіраванне дзяржавай; недапушчэнне ўмяшання ва ўнутр. і знешнюю палітыку з боку інш. дзяржаў. Дзярж. С. ажыццяўляеіша праз практычную дзейнасць заканад., выканаўчай і судовай улад у адпаведнасці з канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі і прынцыпамі. Нацыянальны С. з’яўляецца канкрэтным увасабленнем права нацыі і яе імкнення да захавання ўласнай ідэнтычнасці ў зносінах з інш. нацыямі і народамі. У межах і на падставе нан. С вырашаюцца найважнейшыя праблемы нац. жыцця: нацыянальнае самавызначэнне і стварэнне ўласнай дзяржавы; самаст. развіццё ўкладу жыцця, нац. культуры, мовы, традыцый. Арганічная сувязь нац. С. з дзяржаўным выяўляецца ў нац. характары дзяржавы і адстойванні ёю нацыянальных інтарэсаў. Н а р о д н ы С. падкрэслівае прынцып паўнаўладдзя народа, якое служыць асн. вытокам усіх відаў і форм С. 3 2й пал. 20 ст. назіраецца пашырэнне паняцця С. (у філасофіі, эканам. навуцы), калі ён фактычна атаясамліваецца са свабодай індывіда і яго правам самастойна і незалежна выбірань адпаведны склад мыслення і паводзін (С. «спажыўца», «пакупніка» і г.д.). Прававой асновай С. Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Вызначэнне С. абумовіла прыняцце прававых норм, якія замацавалі грамадзянства Беларусі, уласнасць бел.
народа на зямлю, нетры, паветраную прастору, най , культ., і гіст. каштоўнасці, непадзельнасйь і недатыкальнасць тэрыторыі, права на стварэнне сваіх фін.крэдытнай і грашовай сістэм, на ўласныя ўзбр. сілы, права заключаць добраахвотныя саюзы з інш. дзяржавамі і выходзіць з гэтых' саюзаў. В.І.Боўш.
СУВбЙКІ (Vorticella), род раснічных інфузорый. Больш за 100 відаў. Пашыраны ў прэсных і марскіх водах. На Беларусі найб адзначаецца С. маларотая (V microstoma).
Даўж. каля 150 мкм. Цела званочкападобнае. Адзіночныя формы на скарачальнай спіральнай сняблінйы, якой прымацоўваюййа да субстрату Па краі ротавага дыска раснічны апарат: кмяротавая спіраль паетаянна рухаeuua і накіроўвае ток вады да ротавай адтуліны. Кормяцца бактэрыямі, дэтрытам. Пры бясполым размнажэнні ўтвараюцца «бадзяжкі». якія свабодна плаваюць, потым прымацоўваюцца. Ёсць і палавы прайэс — кан’югайыя. Фільтратары вадаёмаў. Некат. — вонкавыя паразіты рыб. Іл. гл. да арт. Інфузорыі.
СУВОРАЎ Аіяксандр Васілевіч (24.11.1730, Масква — 18.5.1800), расійскі палкаводзен Генералісімус (1799), граф Рымнікскі і «Свяшчэннай Рым. імперыі» (1789), кн. Італійскі (1799). На ваен. службе з 1747. Удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63. У 1768—72 на чале палка, брыгады ваяваў супраць войск Барскай канфедэрацыі на Беларусі і ў Польшчы: 23.5.1771 разбіў асн. сілы канфедэратаў каля в. Лянцкарона (Польшча); у вер. 1771 за 2 тыдні прайшоў па маршруне Брэст — Бяроза — Косава — Палонка — Нясвіж — Клецк — Лагішын — Пінск — Драгічын — Антопаль — Брэст; 23.9.1771 каля мяст. Сталовічы (цяпер вёска ў Баранавіцкім рне) разбіў атрад вял. гетмана ВКЛ М.К.Лг/«скага. У рус.тур. вайну 1768—74 разбіў тур. войскі каля Казлуджы (Балгарыя, 1774). У 1774 накіраваны на Урал на разгром паўстання РД.Пугачова. У рус.тур. вайну 1787—91 разбіў тур. войскі на Кінбурнскай касе (1787), пры Факшанах (цяпер Румынія) і на р. Рымнік (1789), штурмам узяў крэпасць Ізмаіл (1790). У час падаўлення паўстання 1794 напачатку дзейнічаў на Брэстчыне, дзе ў Крупчыцкім баі 1794 і каля Брэста (19 вер.) разбіў корпус ген. Ю.Серакоўскага; 5.11.1794 штурмам узяў Прагу (прадмесйе Варшавы), пасля чаго Вар
244 СУВОРАЎСКІЯ
шава капітулявала. 3 1795 валодаў на Брэстчыне маёнткам Кобрынскі Ключ. У 1797, за крытыку новых статутаў і абмундзіравання, звольнены імператарам Паўлам I і сасланы ў маёнтак Канчанскае Наўгародскай губ. 3 лют. 1799 галоўнакаманд. рас.аўстр. саюзнымі войскамі антыфранц. кааліцыі ў Італіі, дзе нанёс шэраг паражэнняў франц. войскам (гл. Італьянскі паход Суворава 1799); на чале рас. войск з баямі пераадолеў Альпы (гл. Швейцарскі паход Суворава 1799). Аўтар прац «Палкавая ўстанова» і «Навука перамагаць». Прыхільнік смелага і рашучага наступлення як асн. формы баявых дзеянняў. У СССР з 1942 існаваў ордэн С. 3 ступеней (захоўваецца і ў рас. арміі). У 1943 створаны сувораўскія ваенныя вучылійічы. у т.л. ў 1953 у Мінску.
Літ:. Мнхайлов О.Н Суворов. Ростов н/Д, 1997; Ростунов Н.М. Генералнсснмус А.В.Суворов: Жнзнь н полководческая деятельность. М., 1989 Н.М.Пліско.
СУВОРАЎСКІЯ ВАЁННЫЯ ВУЧЫЛІІПЧЫ, (СВУ), сярэднія ваенныя навуч. ўстановы для падрыхтоўкі выхаванцаў да паступлення ў вышэйшыя ваен. навуч. ўстановы. Створаны паводле пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 21 8.1943. Названы ў гонар Кй.Суворава. У 1943— 55 у СССР існавала каля 20 СВУ У 1960я г. частка вучылішчаў расфарміравана. У 1990я г. ў Расіі СВУ існавалі ў Казані, Цверы, С.Пецярбургу, Маскве, Екацярынбургу і інш. Навучанне і жыццё выхаванцаў арганізавана ў адпаведнасці з вайск. распарадкам і з улікам іх узросту. Гл. таксама Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. С.В.Папоў СУВЫМЕРНЫЯ I ІІЕСУВЫМЁРНЫЯ ВЕЛІЧЫНІ, аднародныя велічыні, што маюць або адпаведна не маюць агульнай меры (велічыні такой жа прыроды), лікавае значэнне якой змяшчаецца цэлы лік разоў у кожнай з іх. Суадносіны сувымерных (несувымерных) велічынь выражаюцца рацыянальным (ірацыянальным) лікам. 2 адрэзкі — старана і дыяганаль квадрата — не маюць агульнай меры, якой бы малой ні была адзінка вымярэння. Несувымерныя таксама плошчы круга і квадрата, пабудаванага на радыусе гэтага круга.
Несувымернасць пэўных адрэзкаў адкрылі стараж.грэч. матэматыкі. Гэта выклікала крызіс асноў грэч. матэматыкі (яна грунтавалася на паняцці цэлых лікаў як меры ўсіх рэчаў), спрыяла далейшаму развіццю матэматыкі і прывяло да адкрыцця ірацыяналыіых лікаў.
СЎВЯЗІ МЕХАНІЧНЫЯ абмежаванні, якія накладваюцца на становішча або рух мех. сістэмы. Звычайна выяўляюцца з дапамогай якіхн. цел (напр., троса ці стрыжня, на якіх падвешаны груз; паверхні, па якой рухаецца цела; шарніраў, што звязваюць звёны механізмаў; падшыпнікаў). С.м., якія накладваюць абмежаванні толькі на становішчы (або
перамяшчэнні за час руху), наз. r е a м е т р ы ч н ы м і; С.м., якія накладваюць абмежаванні і на скорасці пунктаў сістэмы, — к і н е м а т ы ч н ы м і. С.м., для якіх сума элементарных работ усіх рэакцый сувязей на кожным магчымым перамяшчэнні сістэмы роўная нулю, наз. ідэальнымі (напр., ідэальна гладкая паверхня, на якой адсутнічае трэнне).
СЎВЯЗЬ, узаемаабумоўленасць з’яў і працэсаў у прыродзе і грамадстве. Выяўленне ўстойлівых і неабходных С., аналіз прычыны і выніку як універсальнай С. з’яў рэчаіснасці ляжаць у аснове пазнання і навукі. У гісторыі пазнання прынцып усеагульнай узаемнай С. выступіў асн. прынцыпам дыялектыкі. 3 развіццём навукі пашыраенца тыпалогія С., якія класіфікуюць паводле форм дэтэрмінізму (адназначныя, імавернасныя і карэляцыйныя), іх сілы (жорсткія і карпускулярныя), кірунку дзеяння (прамыя і адваротныя), тыпу працэсаў, якія вызначае пэўная С. (С. функцыянавання, развіцця і кіравання) і інш. крытэрыяў.
СЎВЯЗЬ у эканоміцы, галіна нар. гаспадаркі, якая забяспечвае перадачу і прыём інфармацыі рознымі тэхн. сродкамі; частка вытв. і сац. інфраструктуры грамадства, прызначана для задавальнення патрэб насельніцтва органаў дзярж. кіравання і суб’ектаў гаспадарання ў паслугах С.