• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Вёска на поўдні РэСпублікі Судан
    Пд С. — круглыя гліняныя або плеценыя хаціны са стрэхамі з травы. У 20 ст. ў буйных цэнтрах (Хартум і інш.) пашырылася будва еўрап. тыпу. Традыц. віды выяўл. і дэкар.прыкладно?а мастацтва — драўляная скульптура, якая вызначаецца іератызмам і слабай расчлянёнасцю форм, дробная гліняная пластыка; у арабаў Пн С. — філігранныя работы па медзі, серабры, вырабы са скуры; у негроідных народаў Пд — маст. пляценне. 3 сярэдзіны 20 ст. складваецца нац. школа станковага мастацтва, якая аб’ядноўвае мясц. дэкар. і еўрап. традыцыі: скульптары М.Куа, А.Хамід, жывапісцы Х.Абас, М.А.Бешыр, графік А.А.Борхан і інш.
    Літ:. С м н р н о в С.Р. Мсторвя Судана (1821—1956). М., 1968; Воблнков Д.Р. Судан: нстормя н современность. М., 1984; Нстормя Судана в новое м новейшее время. М.. 1992.
    І	.Я.Афнагем (прырода, насельніцтва, гаспадарка), У.С.Кошалеў (гісторыя).
    Э.Сударшан
    СУДАНСКАЯ ТРАВА, гл. ў арт. Сорга.
    СУДАНСКІЯ АРАБЫ, народ, асн. насельніцтва Судана (каля 13 млн. чал.). Жывуць таксама ў Чадзе (1,29 млн. чал.) і інш. краінах. Агульная колькасць 14,3 млн. чал. (сярэдзіна 1990х г.). Гавораць на дыялекце арабскай мовы. Вернікі — мусульманесуніты.
    СУДАРШАН (Sudarshan) Энакал Чэндзі Джордж (н. 16.9.1931, Палам, каля г. Котаям, Індыя), індыйскі і амер. фізіктэарэтрік. Чл. Індьгйскай нац. АН (1973) і інш. АН. Скончыў Мадраскі (Індыя; 1952) і Рочэстэрскі (ЗША; 1958) унты. У 1952—55 у Інце фундаментальных даследаванняў у г. Бамбей (Індыя). 3 1959 у Гарвардскім, з 1961 у Рочэстэрскім унтах. 3 1965 праф. Сіракузскага унта (штат НьюЙорк), з 1969 — Тэхаскага унта (г. Остын), у 1984—90 дырэктар Інта матэм. навук у г. Мадрас. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, квантавай оптыцы, квантавай тэорыі поля, тэорыі калібровачных палёў. Разам з РЮ.Маршаком распрацаваў універсальную тэорыю слабых узаемадзеянняў (1957). Выказаў гіпотэзу аб існаванні тахіёнаў — часціц, што рухаюцца са звышсветлавой скорасцю (1962). Сфармуляваў аптычную тэарэму эквівалентнасці (1963).
    Тв.: Рус. пер. — Введенне в фнзнку элементарных частмц. М., 1962 (разам з Р.Маршаком); Основы квантовой оптнкм. М., 1970 (разам з Дж.Клаўдэрам); Частнцы за свето
    вым барьером (разам з О.Біланюком) // Эйнштейновскмй сб., 1973. М., 1974; Doubt and Certainty. Cambridge, 1999 (разам з Т.Ротманам). М.М. Касцюковіч. СУДДЗЙ. службовая асоба, якая ўваходзіць ў склад пэўных судовых органаў і выконвае функцыі правасуддзя.
    У ВКЛ С. былі ўраднікі велікакняжацкай адміністрацыі (цэнтральнай і мясц.); выбраныя ў вызначаным парадку члены аддзеленых ад адміністрацыі судоў, феадалы ў адносінах да залежнага насельніцтва, найб. паважаныя сялянегаспадары (копныя мужы, старцы) — члены самага старажытнага копнага суда. Галоўным С. у дзяржаве лічыўся вялікі князь. Разам з панамірадай ён выконваў функцыі правасуддзя ў вышэйшым велікакняжацкім судзе. Вял. князь (кароль) разам з сенатарамі з’яўляўся С. соймавага суда, у склад якога выбіраліся і некалькі соймавых паслоў. С. камісарскага суда прызначаліся вял. князем або інш. пастаяннымі С. з прадстаўнікоў Рады ВКЛ ці велікакняжацкай адміністрацыі. Членаў Вышэйшага апеляцыйнага суда — Трыбунала Вялікага княства Літоўскага — выбірала на дэпутацкіх сойміках шляхта. Членаў земскага суда (С., падсудка, пісара) выбірала шляхта павета на элекцыйных сойміках. 3 чатырох вызначаных ёю кандыдатаў (на кожную пасаду) вял. князь зацвярджаў пажыццёва аднаго. Такі ж парадак існаваў і пры выбарах С. падкаморскага суда — падкаморыяў. На перыяд бескаралеўя ствараліся каптуровыя суды, членамі якіх былі С. павятовых судоў: гродскага, земскага, падкаморскага і некат. інш. ўраднікі. С. гродскага суда (замкавага) былі службовыя асобы мясц. адміністрацыі, a таксама прадстаўнікі мясц. шляхты; з 1566 са шляхціцаў прызначаліся С. і пісар. Для гараджан і феадальназалежных людзей С. былі феадалы і іх ураднікі (гл. Вотчынны суд), a таксама асобы мясц. дзярж. і гасп. адміністрацыі. У гарадах ВКЛ, якія атрымалі магдэ.бургскае права, ствараліся бурмістраўскарадзецкія суды і войтаўскалаўніцкія суды. С. палюбоўнага суда (кампрамісарскага) выбіраліся бакамі, якія вялі справу. С. канфедэрацкіх судоў — канфедэратамі. С. судоў духоўных былі прадстаўнікі духавенства, якія выбіраліся капітулам.
    У Рэспубдіцы Беларусь, паводле Закона «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995, С. з’яўляюцца асобы, надзеленыя ва ўстаноўленым законам парадку паўнамоцтвамі па ажыццяўленні правасуддзя. С. ўсіх судоў Рэспублікі Беларусь валодаюць адзіным статусам. Асаблівасці статуса асобных катэгорый С. вызначаюцца законамі рэспублікі. С. можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў узросту 25 гадоў, мае вышэйшую юрыд. адукацыю, не ўчыняў ганьбуючых яго ўчынкаў, мае стаж работы па юрыд. спецыяльнасці не менш як 2 гады або прайшоў ва ўстаноўленым парадку стажыроўку на працягу 2 гадоў і здаў кваліфікацыйны экзамен. Пры ажыццяўленні судовай улады С. павінен няўхільна выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, быць справядлівым і непрадузятым. Пры выкананні сваіх абавязкаў, а таксама ў неслужбовых адносінах С. павінен пазбягаць усяго, што прыніжае аўтарьпэт судовай улады, годнасць С. Ён не можа
    250	СУДЖАЕВА
    займацца якойн. іншай дзейнасцю (акрамя навук ці педагагічнай, не звязанай з заняццем штатных пасад), быць дэпутатам, ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць, належаць да паліт. партый і масавых рухаў. С. ўсіх судоў нязменныя. Яны не могуць быць пераведзены на інш. пасаду або ў іншы суд без асабістай згоды Паўнамоцтвы С. не могуць быць спынены інакш, як у парадку і на падставах, устаноўленых законам. С. з’яўляецца недатыкальным і не можа быць прыцягнуты да крымін. адказнасці без згоды органа, які яго выбраў ці прызначыў. Выбраныя і прызначаныя на пасаду С. прыносяць прысягу. Т.ІДоўнар, Э.І.Кузьмянкова СУДЖАЕВА Святлана Георгіеўна (н. 15.9.1951, Мінск), бел. вучоны ў галіне кардыялогіі, псіхафізіялогіі, рэабіліталопі. Др мед. н. (1994). Дачка Г.А.Суджаева. Скончыла Мінскі мед. інт (1974). 3 1979 у БелНДІ кардыялогіі (у 1997—99 нам. дырэктара). 3 2000 у Рэсп. навуковапрактычным цэнтры «Кардыялогія» (нам. дырэктара). Навук. працы па пытаннях псіхафізіялогіі ў кардыялогіі, рэабілітацыі хворых на інфаркт міякарда, рэгуляцыі мазгавой гемадынамікі ў норме і пры захворваннях сэрца.
    Тв:. Повышенне эффектввностн восстановмтельного леченмя больных мнфарктом мнокарда путем днфференцнрованного подбора антмангннальных препаратов (у сааўт.) // Кардмологня. 1995. Т. 35, № 12; Регуляцня мозгового кровотока в норме м прн заболеваннях сердца (разам з М. 1. Бельскай) // Здравоохраненне. 1999. № 4.
    СУДЖАЕЎ Георгій Аляксандравіч (н. 18.10.1919, г. Астрахань, Расія), бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Др мед. н. (1973). Бацька C.V Суджаевай. Скончыў Мінскі мед. інт (1945). 3 1945 у проціэпідэмічных установах Мінска. 3 1960 у БелНДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. 3 1971 у Бел. рэсп. сан.эпідэміял. станцыі. Навук. працы па гігіене, эпідэміялогіі, мікрабіялогіі інфекц. хвароб.
    Тв:. Об эпндемнологнческом значеннн бактервоносятельства на разных этапах борьбы с днфтерней в Белорусснн // Здравоохраненме Белоруссвн. 1964. № 5.
    СУДЖ^ННЕ, форма думкі, у якой змяшчаецца сцвярджэнне або адмаўленне чагон. адносна прадметаў і з’яў, іх уласцівасцей і сувязей. Складаецца з суб’екта (S; прадмет думкі) і прэдыката (Р; частка С., у якой сцвярджаецца ці адмаўляецца штон. адносна прадмета С.) і сімвалічна выяўляецца ў выглядзе фор^улы S ёсць (не ёсць) Р. Паводле якасці адлюстраваных прадметаў вылучаюць сцвярджальныя. і адмоўныя С.; паводле колькасйі і аб’ёму адлюстраваных прадметаў — адзінкавыя, асобныя і агульныя С.; паводле характару сувязей паміж адлюстраванымі прадметамі і іх уласцівасцямі — умоўныя, раздзяляльныя і катэгарычныя С.; паводле ступені істотнасці для прадмета адлюс
    траванай уласцівасці — С. магчымасці (праблематычныя), С. рэчаіснасйі (асертарычныя) і С. неабходнасці (ападыктычныя). Аснова тэорыі С. закладзена ў логіцы Арыстоцеля. У класічнай логіцы паняіше «С» сінанімічнае выказванню і як самаст. аб’ект даследаванняў не вылучалася. Сувязі паміж С. як сродкамі выяўлення ацэначных адносін да пэўных прадметаў даследуюцца ў мадальнай логіцы.
    СУДЗЕБНІК 1468. першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ, выдадзены Казімірам IV 29.2.1468. Напісаны на бел мове суцэльным тэкстам. У 19 ст. падзелены гісторыкамі на 28 ці 25 артыкулаў. Дзейнічаў да выдання Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. С вызначаў адзіныя для ўсяго ВКЛ віды пакарання за злачынствы супраць феад. уласнасці, змяняў парадак судаводства па гэтых справах, абмяжоўваў адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа, скарачаў плацяжы на карысць суддзяў, павышаў адказнасць за прытулак бадзягам, прадугледжваў адказнасць за дапамогу пры ўцёках і арганізацыю ўцёкаў чэлядзі і феадальназалежных людзей ад феадалаў. Асн. віды пакарання паводле судзебніка: пакаранне смерню, грашовыя спагнанні і пабоі.
    Пуб.і. Акты. относяшнеся к мсторнн Запалной Россяв, собранные н нзданные Археографнческою комвссвею. Т. I. СПб., 1846. № 67.
    СУДЗЁБНІК 1497, зборнік законаў Рус. дзяржавы, накіраваны на ліквідацыю яе феад. раздробленасці і стварэнне агульнарус. права. Яго крыніцамі былі Руская праўда, Пскоўская судная грамата, звычаёвае права, граматы і велікакняжанкія ўказы, перапрацаваныя дастасоўна да сац.эканам. змен. Зборнік устанавіў адзіную сістэму дзярж. суд. органаў, вызначыў іх кампетэнцыю і супадпарадкаванне, рэгламентаваў суд. пошліны. Ён пашырыў кола ўчынкаў, якія прызнаваліся крымінальнымі [напр., крамола, «царкоўная тацба» (святатацтва), паклёп), увёў новыя паняцці злачынстваў і асабліва небяспечных злачынстваў, вышуковую форму працэсу. У якасці меры пакарання прадугледжвалася смяротная кара, лупцаванне (біццё бізуном у людных месцах, на таргах). Абмяжоўвалася права сервітутаў, павялічваліся тэрміны іскавай даўнасці ў адносінах да велікакняжацкіх зямель. Парушэнне межавых знакаў на велікакняжацкіх, баярскіх і манастырскіх землях каралася лупцаваннем, за тыя ж учынкі на сялянскіх землях — грашовым штрафам. Судзебнік увёў плату пажылога (карыстанне сядзібай) пры адыходзе селяніна ад феадала, устанавіў адзіны для ўсёй дзяржавы тэрмін пераходу сялян ад аднаго ўладальніка да другога — Юр 'еў дзень.