Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Суднавы рухач: 1 — грабное кола; 2 — грабны пяцілопасцевы вінт.
254 СУДНАМАДЭЛЬНЫ
СУДНАМАД^ЛЬНЫ СПОРТ, стварэнне мадэлей суднаў і караблёў для спарт. мэт; адзін, з тэхнічных відаў спорту. Спарт. мадэлі падзяляюць на класы (павбдле класіфікацыі караблёў ваен.марскога і гандл. флотаў). Самаходныя мадэлі забяспечваюць мікрарухавікамі гумавамех., інерцыйнымі, паравымі, унутр. згарання, эл. і інш.; ветразямі. Спаборніцтвы падзяляюць на стэндавыя і хадавыя (на дакладнасць руху, хуткасць, манеўранасць і інш ).
Узнік у канцы 19 — пач. 20 ст. на аснове эксперым. суднамадэлявання. Найб. развіты ў Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Польшчы, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Швецыі і інш.
1ы чэмпіянат на Беларусі адбыўся ў 1949. 3 1950 зборная каманда ўдзельнічала ў чэмпіянатах СССР, у 1976 — бронз. прызёр у кл. самаходных мадэлей і яхтаў, 4е месца ў кл. скорасных, кордавых і радыёкіруемых мадэлей. Сярод бел. суднамадэлістаў найб. вызначыліся Р.Шайкоў, К.Хацько, А.Місякоў — бронз. прызёр чэмпіянату свету (1997), прызёры чэмпіянатаў Еўропы Дз.Калмыкоў (1994, 1995), У.Храмаў (1995) і інш.
СУДНАПАД’ЁМ, комплекс аперацый па пад’ёме патанулых суднаў. Уключае пошук патанулага судна, падрыхтоўку да пад’ёму і ўласна пад’ём, буксіроўку. С. наз. таксама работы па пад’ёме плаваючых суднаў у док для агляду і рамонту і па памяншэнні асадкі для доступу да падводных частак або праводкі па мелкаводдзі.
СУДНАПАДЫМАЛЬНІК, падымальнае збудаванне для перамяшчэння суднаў з аднаго б’ефа ў другі. У адрозненне ад шлюзавання (гл. Шлюз) судна перамяшчаюць разам з камерай, у якую яно ўвайшло. С. наз. таксама суднарамонтныя сліпы — нахіленыя берагавыя пляцоўкі для спуску суднаў на ваду або пад’ёму іх з вады. Для верт. пад’ёму суднаў выкарыстоўваюцца плывучыя докі.
СУДНАХбДСТВА, плаванне па водных шляхах розных відаў суднаў, паромаў. Паводле тыпу водных шляхоў адрозніваюць С.: марское, унутранае (рэкі, азёры, каналы), змешанае (рака — мора); у залежнасці ад раёнаў абслугоўвання — кабатажнае (паміж партамі адной краіны), замежнае; па відах — гандлёвае (перавозка грузаў, пасажыраў), прамысловае (промыслы рыбы, марскога звера і інш ). На Беларусі існуе рачное, гандлёвае С. Гл. таксама Кабатаж, Рачны транспарт.
СЎДШК Міхаіл Раманавіч (21.11.1910, в. Пяцюлёва Полацкага рна Віцебскай вобл. — 19.12.1995), бел. мовазнавец. Чл.кар, АН Беларусі (1970), канд. філал. н. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Мінскі пед. інт (1938). У 1930—36, 1938—43 настаўнічаў, у 1943—44 нач. упраўлення кадраў Нар
камасветы БССР. У 1944—52 навук. супрацоўнік Інта мовы, лры і мастацтва АН Беларусі. 3 1952 у Інце мовазнаўства АН Беларусі (заг. сектара, у 1957—83 дырэктар). Даследаванні па бел. лексікалогіі і лексікаграфіі, арфаграфіі, тэрміналогіі, анамастыцы, гісторыі бел. мовазнаўства. Сааўтар «Рускабеларускага слоўніка» (1953), «Беларускарускага слоўніка» (1962), «Рускабеларускага слоўніка грамадскапалітычнай тэрміналогіі» (1970), 14моўнага «Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (т. 1—2, Прага, 1977—79), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84), «Арфаграфічнага слоўніка» (з М.М.Лобанам; 6е выд., 1990), «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (1996). Старшыня Бел. (1959—85), чл. Міжнар. (1973) камітэтаў славістаў.
Тв:. Гісторыя ўзнікнення і этапы развіцця беларускай лексікаграфіі старажытнай пары // Працы Інта мовазнаўства АН БССР. 1957. Вып. 4; Слоўнік асабовых уласных імён. Мн., 1965. М.Н.Крыўко. СЎДНІКІ. вёска ў Пральніцкім с/с Валожынскага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 45 км на ПдУ ад г. Валожын, 50 км ад Мінска, 36 км ад чыг. ст. Койданава. 251 ж., 107 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
СУДбВААДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ РЭФОРМА 1889, гл. ў арт. «Контррэформы».
СУДбВАЕ СЛЁДСЗВА, гл. ў арт. Следства, Судаводства.
СУДбВАПСІХІЯТРЬІЧНАЯ ЭКСПЕРТЫЗА, від судовай экспертызы, асн. задача якой вызначэнне псіхічнага стану абвінавачанага ці падазронага (калі існуе сумненне ў яго свядомасці), дзеяздольнасці сведкі, пацярпелага, істца, адказчыка Праводзіцца паводле пастановы суда або асоб, якія вядуць дазнанне ці следства, з прыцягненнем адпаведных спецыялістаў у стацыянарных або амбулаторных умовах.
СУДбВАЯ АБАРбНА, права грамадзян, а таксама сукупнасць працэсуальных дзеянняў у судзе, накіраваных на абарону гонару і годнасці, жыцця і здароўя, асабістай свабоды і маёмасці ад злачынных пасяганняў, на абвяржэнне абвінавачання або змякчэнне адказнас
ці абвінавачанага. Гэта права забяспечваецца ўдзелам абаронцы (адваката) у судаводстве па цывільных або крымін. справах. С.а. грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца Канстытуцыяй (арт. 60, 62).
СУДбВАЯ ІНСТАНЦЫЯ, стадыя разгляду судовай справы з пэўнай кампетэнцыяй. У бел. цывільным і крымін. працэсах' адрозніваюць суды першай, касацыйнай і нагляднай інстанцый. Суд Ій інстанцыі правамоцны на непасрэднае даследаванне і ўстанаўленне ў суд. пасяджэнні акалічнасцей справы і вынясення па ёй адпаведнага рашэння або прыгавору. 2я С.і. — касацыйная, разглядае справу па касацыйнай скарзе або пратэсце на рашэнні, прыгаворы і прыватныя скаргі (пратэсты) на вызначэнне суда 1й С. і і пастановы суддзі, якія не набылі законнай сілы. Наглядная С.і. — суд, які разглядае справы па пратэстах на рашэнні, прыгаворы, вызначэнні, пастановы, што набылі законнуЮ сілу. 5. /. Кузьмяпкова. СУДбВАЯ КАЛЁГІЯ, састаў суда, які разглядае канкрэтную справу. У Рэспубліцы Беларусь структурнае падраздзяленне ў Вярх., Бел. ваен., абласных і Мінскім гар. судах. Кожная С. к. разглядае пэўную катэгорыю спраў (крымін. або цывільных). Паўнамоцтвы С. к. вызначаны законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995 і працэсуальным заканадаўствам. Работу С.к. накіроўвае нам. старшыні адпаведнага суда.
СУДбВАЯ МЕДЫЦЫНА, галіна медыцыны, якая распрацоўвае пытанні мед. і біял. характару, што ўзнікаюць у судоваследчай практыцы. Складаецца з працэсуальнаарганізац. раздзела, дзе разглядаюцца змест і тлумачэнне законаў і ведамасных інструкцый, правы і абавязкі, межы кампетэнцыі і адказнасці суд.мед. экспертаў, арганізацыя суд.мед. службы, і раздзела, які вывучае тэорыю і практыку суд.мед. экспертызы — адной з судовых экспертыз, вынік якой служыць адной з крыніц суд. доказаў.
СУДбВАЯ ПРАКТЫКА, I) дзейнасць судоў па прымяненні законаў пры вырашэнні канкрэтных спраў. 2) Пэўная тэндэнцыя вырашэння судамі асобных катэгорый спраў з улікам рашэнняў судоў, якія набылі законную сілу, найперш судоў вышэйшых інстанцый. Садзейнічае аднастайнасці ў прымяненні законаў судамі. У Рэспубліцы Беларусь абагульняецца вопыт дзейнасці ўсіх судоў, канкрэтызуюцца асобныя нормы, робяцйа ўказанні судам, як правільна разумець і пры.мяняць законы, на прыкладзе канкрэтных спраў шзначаюцца памылкі судоў пры іх вырашэнні. С.п. адыгрывае важную ролю ва ўдасканаленні заканадаўства, паколькі ў працзсе выкарыстання судамі законаў правяраецца эфектыўнасць дзеючых норм, выяўляюцца хібы, супярэчнасці і інш. не
судовыя 255
дахопы існуючага заканадаўства. Вывучэнне і абагульненне С.п., якім займаюцца ўсе суды, ад Вярх. суда да раённых судоў, дае магчымасць глыбей раскрыць прычыны і ўмовы парушэння законнасці, своечасова паставіць перад адпаведнымі органамі і службовымі асобамі пытанне аб папярэджанні гэтых парушэнняў.
У шэрагу краін С.п. разглядаецца як крыніца права, стварае новыя формы (напр., у форме прэцэдэнту).
Э. I. Кузьмянкова.
СУДбВАЯ РЭФбРМА 1864 у Рас і і . На аснове судовых статугаў рэформа распрацавала прынцыпы суда і судаводства: абвясціла незалежнасць суддзяў, галоснасць, вуснасць і спаборнасць суд. працэсу, скасавала саслоўны суд; уведзены суд прысяжных, адвакатура, міравыя суды. Прагрэс. значэнне рэформы заключалася ў стварэнні новай руд. сістэмы, якая замяніла раздробленую сістэму судоў. Былі створаны дзве сістэмы судоў: міравыя (разглядалі дробныя крымін. і цывільныя справы) і агульныя (уключалі акр. суды і суд. палаты). Пры іх знаходзіліся суд. следчыя, суд. прыставы, пракуратура. Вышэйшы нагляд за пракуратурай ажыццяўляў генералпракурор (з 1802 ім быў міністр юстыцыі). Вярх. і касацыйным судом, a таксама вышэйшым органам суд. нагляду быў Сенат, дзе існавалі 2 касацыйныя дэпартаменты — цывільны і крымінальны.
СУДбВАЯ СІСТбМА, сукупнасць усіх судоў дзяржавы, якія маюйь агульныя задачы і звязаны паміж сабой адносінамі па ажыццяўлёНні правасуддзя. Кожнае са звёнаў С.с. ўяўляе сабой сукупнасць судоў аднолькавай кампетэнцыі (гл. Судовая інстанцыя). У Рэспубліцы Беларусь С.с. ўстанаўліваецца яе Канстытуцыяй і Законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995. Яна складаецца з Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, абласных, Мінскага гар., раённых (гар.) судоў, Бел. ваен. суда, міжгарнізонных ваен. судоў, Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, гасп. судоў абласцей і прыраўнаваных да іх судоў, a таксама гасп. судоў гарадоў і раёнаў. Утварэнне надзвычайных судоў у Рэспубліцы Беларусь забаронена. У сістэме агульных і гасп. судоў дапускаецца ўтварэнне спецыялізаваных калегій, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, у сістэме гэтых судоў могуць быць утвораны спецыялізаваныя суды: па справах непаўналетніх, сямейных справах, адміністрацыйныя, зямельныя, падатковыя і інш. Склад і кампетэнцыя ўсіх судоў С.с. вызначаецца заканадаўствам. Э.І Кузьмянкова. СУДЙВАЯ ЎЛАДА. у адпаведнасці з тэорыяй раздзялення ўлад С.ў. — самаст. незалежная сфера публічнай улады (no634 з заканадаўчай і выканаўчай). Ўяўляе сабой: 1) сукупнасць паўнамоцтваў па ажыццяўленні правасуддзя, г.зн. паў
намоцтваў па разглядзе і вырашэнні крымін., цывільных', адм. і канстытуцыйных спраў (спрэчак), у парадку, ўстаноўленым працэсуальным законам, а часам і паўнамоцтваў па абавязковым тлумачэнні норм права (напр , Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь), нарматворчых і кантрольных паўнамоцтваў (напр., праверка законнасці арышту або затрымання) і інш. другарадных паўнамонтваў; 2) сістэму дзярж. органаў, якія ажыццяўляюць вышэйпералічаныя паўнамоцтвы Паўнамоцтвы С.ў. падзяляюцца на асноўныя (выключныя) — па ажыццяўленні правасуддзя і дапаможныя. У дэмакр. дзяржавах С.ў. ўскладаецца на суды розных катэгорый (агульнай кампетэнцыі і спецыялізаваныя, адм. і канстытуцыйныя). У Рэспубліцы Беларусь асн. паўнамоцтвы С.ў. ажыццяўляюць суды, у т.л. аднаасобна суддзі.