Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
Дзяржаўны лад. С. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1998. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт. Вышэйшы прадстаўнічы і заканад. орган. — парламент (Нац. асамблея, 400 дэпутатаў).
Прырода. Тэр. краіны з’яўляецца ўсх. ч. прыроднай вобласці Судан. У рэльефе пераважаюць пласкагор’і (выш. 300—1500 м). Значную тэр. займае катлавіна сістэмы р. Ніл. На ПнЗ частка Сахары (Лівійская пустыня), на Пд ад яе плато Дарфур і Кардафан з асобнымі гарамі і масівамі (адпаведна да 3088 м і 1460 м). На Пд адгор’і Цэнтральнаафр. нагор’я (г. Кіньеты, 3187 м), на У Нубійская пустыня і ўскраіны Эфіопскага нагор 'я. Ёсць радовішчы золата, азбесту, слюды, гіпсу, нафты, каменнай солі, руд медзі, волава, свінцу, жалеза, хрому, магнію і інш. Клімат пераходны — ад экватарыяльнамусоннага на Пд да пустыннага .трапічнага на Пн. У Хартуме сярэдняя тра студз. 23 °C, ліп. — 32 °C. Ападкаў ад 25 мм за год на Пн да 1000— 1400 мм на Пд. Гал. р. Ніл з прытокамі.
Паўд. частка С. ў зоне саваннаў, паўн. — у зонах трапічных пустынь і паўпустынь. У гарах і па далінах рэк на крайнім Пд і У краіны трапічныя і галерэйныя лясы. Пад лесам і хмызнякамі каля
Герб і сцяг Судана.
19 % тэр. Жывёльны свет: антылопы, жырафы, сланы, ільвы, леапарды, насарогі, бегемоты, кракадзілы; з птушак — страусы, дрофы, марабу; з насякомых на ПдЗ распаўсюджана муха цэцэ. Буйныя нац. паркі — Дындэр, Саўтэрн (Паўднёвы), Німуле, Шамбе; некалькі рэзерватаў.
СУДАН
Маштаб 1:35 000 000
248 судан
Насельніцтва. С. — шматнацыянальная краіна, жывуць прадстаўнікі больш як 30 народаў. Каля 45 % складаюць суданскія арабы (пераважна на Пн). На Пд жывуць негроідныя народы ніласахарскай моўнай групы (каля 40 %; дзінка, нуэр, бары, фур, шылук, нубійцы) і нігеракардафанскай сям’і [каля 6 %; азандэ (зандэ) і інш.]. На ўзбярэжжы Чырвонага м. жыве народ беджа (каля 6 %, кушыцкая моўная група). Сярод вернікаў мусульмансунітаў 70 % (на Пн), прыхільнікаў мясц. традыц. вераванняў 25% і хрысціян 5% (на Пд). Сярэднегадавы прырост 2,7%. (^ярэдняя шчыльн. 13,8 чал. на 1 км . Найб. шчыльнасць (да 300—400 чал. на 1 км ) у раёнах арашальнага земляробства вакол Хартума; у Сахары месцамі менш як I чал. на 1 км . Качавы і паўкачавы лад жыцця ў пустынях і саваннах вядуць каля 30% насельніцтва. Гар. насельніцтва 35% (1999). Найб. гарады (тыс. ж., 1993): Хартум — 2731, Амдурман — 1271, Паўн. Хартум —каля 700. Больш за 200 тыс. ж. у гарадах ПортСудан, Касала, ВадМедані, ЭльАбейд. У сельскай гаспадарцы занята 80% працаздольных, у прамсці і гандлі — 10%, у абслуговых галінах — 10%.
Гісторыя Тэр. С. заселена чалавекам з глыбокай старажытнасці. Земляробства і жы
вёлагадоўля ўзніклі на мяжы 5—4га тыс. да н.э. У 2й пал. 3га — 2м тыс. да н.э. паўн. ч. С. — Нубія ўваходзіла ў склад Стараж. Егіпта. 3 гэтага часу ў Нубіі ўзнікла нывілізайыя Куш, якая існавала да 4 ст. н.э. У 5—6 ст. правіцелі паўн. С. прынялі хрысціянства. Аднак пад націскам арабаўмусульман да 15 ст. тут зніклі апошнія хрысц. дзяржавы. У 1504 у Сенары створана першая мусульм. дзяржава — султанат Фундж. Да пач. 19 ст. большасць насельніцтва С ісламізавана, некат. народы паўд. С. захавалі традыц. вераванні і культуру.
У 1821 С заваяваны правіцелем Егіпта Мухамедам Алі. У 1881 прапаведнік Мухамед Ахмед (гл. Махдзі Суданскі) абвясціў сябе махдзі і ўзначаліў махдзістаў паўстанне, якое паклала канен тур.егіпецкаму панаванню і стварыла ў С. тэакратычную незалежную дзяржаву. Паўстанне ў 1898—99 задушылі англічане. У 1899—1955 С. — калонія Вялікабрытаніі (да 1951 фармальна лічыўся англаегіпецкім кандамініумам). У 1940я г. склаліся партыі альУма (стаяла за незалежнасць С.) і нац.юніянісцкая (НЮП; стаяла за саюз з Егіптам).
1.1.1956 абвешчана незалежнасць С. 3 1958 усталяваўся рэжым ваен дыктатуры ген. І.Абуда, які скінуты ў 1964. Аднак і новыя ўрады 1964 і 1965 не здолелі вырашыць наспелыя праблемы. У 1969 ваенныя на чале з Дж. Німейры ажыццявілі дзярж. пераварот; краіна атрымала назву Дэмакр. Рэспубліка С.; яе прэзідэнтам з 1971 стаў Німейры. У 1972 падпісана пагадненне з прадстаўнікамі паўстанцаў паўд. правінцый С. аб пашырэнні самакіравання. У 1973 прынята канстытуцыя, якая дазваляла толькі адну паліт. партыю — Суданскі сацыяліст. саюз (ССС). Увядзенне ў 1983 ісламскага заканадаўства выклікала незадаволенасць немусульм. насельніцтва Пд, дзе аднавіла ўзбр. ба
рацьбу Суданская нац.вызв. армія. У 1985 ваенныя на чале з ген. С. адДагабам скінулі Німейры, ССС распушчаны, адноўлена дзейнасць інш. паліт. партый; краіна перайменавана ў Рэспубліку С. Па выніках парламенцкіх выбараў у 1986 створаны кааліцыйны ўрад на чале з лідэрам партыі альУма С. альМахдзі. Няздольны вырашыць складаныя эканам. праблемы краіны, гэты ўрад скінуты 30.6.1989 у выніку ваен. перавароту з удзелам ісламскіх фундаменталістаў; дзейнасць канстытуцыі і паліт. партый прыпынена. Улада перайшла да Савета камандавання рэвалюцыяй на чале з ген. Х.А. альБашыра (з 1998 прэзідэнт С.). Значны ўплыў на ўрад мае ісламская фундаменталісцкая aprцыя Нац. ісламскі фронт. С. — чл. ААН (з 1956). Аргцыя афр. адзінства, Лігі араб. дзяржаў. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 15.9.1999.
Ландшафт у Сахары. на поўначы Рэспублікі Судан
Гаспадарка С. — слабаразвітая агр. краіна. Валавы ўнутр. прадукт 31,2 млрд. дол. (1998), каля 930 дол. у год на 1 чал. Удзельная вага сельскай гаспадркі каля 33 %, прамсці — 17 %, абслуговых галін — 50 %. Дзяржаве належаць чыгункі, сродкі сувязі, гал. арашальныя сістэмы, камунальныя прадпрыемствы, бавоўнаачышчальная прамсць і шэраг інш. прадпрыемстваў. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 128 млн. га зямлі, у т.л. каля 12,5 млн. га пад ворывам і
Рака Ніл іш поўдні Рэспублікі Судан.
шматгадовымі насаджэннямі (каля 2 млн. га арашаецца), каля 115,5 млн. га пад пашай (саванны і паўпустыні). Пераважае земляробства. На Пн яно засн. на штучным арашэнні водамі Ніла і яго прытокаў, на Пд, дзе ападкаў значна больш, пераважае непаліўное. Вядучая галіна — вырошчванне доўгавалакністай бавоўны на арашальных землях. Акрамя валакна з семя бавоўніку атрымліваюць алей. Гал. бавоўнаводчыя раёны ■— міжрэчча Белага і Блакітнага Ніла, даліны рэк Атбара, Белы і Блакітны Ніл. Гаспадарку вядуць сяляне на землях, якія яны арандуюць у дзяржавы. У інш. земляробчых раёнах ёсць буйныя ўласнікі, якія таксама здаюць зямлю на ўмовах арэнды. На ўласныя патрэбы вырошчваюць мясц. віды copra і проса, пшаціцу, кукурузу, рыс, ячмень. Асн. алейныя культуры арахіс і кунжут. Вырошчваюць клешчавіну (алейная і кармавая культура), бабовыя, маніёк, сачавіцу, перац; месцамі — каву і тытунь. Асн. віды с.г. прадукцыі (сярэдні штогадовы збор у канцы 1990х г., рыс т): бавоўнасырэц — каля 300 (2е месца ў Афрыцы, пасля Егіпта), copra — 2500, проса — 250, пшаніца — 500, арахіс — 400, кунжут — 120; цукр. трыснёг — 5 млн. т. Агароднііхгва. Садоўніцтва (цытрусавыя, бананы). На Пн культывуюць фінікавую пальму (больш за 2 млн. дрэў, штогадовы збор 100—200 тыс. т), на Пд — алейную пальму. Збор гуміарабіку (каля 50 тыс. т. штогод, больш за 50 % сусв. вытвсці, гал. чынам з дзікарослых акацый), лісця сены (александрыйскі ліст) і арэхаў пальмы дум. Жывёлагадоўля качавая і паўкачавая на Пн, адгонная на Пд. Пагалоўе (1997, млн. галоў): буйн. par. жывёлы (пераважна зебу) — 35, авечак — 42,5, коз — 37,5. На Пн развіта вярблюдагадоўля (каля 3 млн. галоў); гадуюць таксама коней, аслоў, мулаў Птушкагадоўля (у 1997—41 млн курэй). Рачное і марское рыбалоўства (у 1998 — 48 тыс. т). На Чырвоным м. промысел жэмчугу, каралаў, марскіх губак і чарапах. Паляўніцтва. У лясных раёнах нарыхтоўка драўніны. У прамсці пераважаюць дробныя прадпрыемствы па перапрацоўцы с.r. сыравіны, вытвсці спажывецкіх тавараў і буд. матэрыялаў. Частка прамысл. вытвcui ў дзярж. сектары. Здабыча жал.,' хромавай і марганцавай руд, золата, солі з марской вады, буд. матэрыялаў. 3 1999 вядзецца здабыча нафты. У 1998 атрымана 1,8 млрд. кВт • гадз электраэнергіі, у т.л. 72 % на ГЭС (на рэках Блакітны Ніл і Атбара), 28 % на цеплавых электрастанцыях. У апрацоўчай прамсці вылучаюцца харч. (мукамольная, мясаі рыбаперапр., малочная, алейная, цукр., кансервавая), тэкст. (пераважна баваўняная) і гарбарнаабутковая. Развіта бавоўнаачышчальная прамсць. Ёсць нафтаперапр., металаапр., фармацэўтычныя. шкляныя прадпрыемствы, чыг. і аўтарамонтныя майстэрні, суднабуд. і суднарамонтныя верфі і інш. Асобныя прадпрыемствы выпускаюць запалкі, шкляны і метал. посуд, парфу
суддзя 249
му, мыла і інш. Асн. прамысл. цэнтры: Паўн. Хартум, Хартум, Амдурман, ПортСудан. Развіты саматужныя промыслы і рамёствы (ганчарны, апрацоўка драўніны, дубленне скур, выраб абутку і нац. адзення, вытвсць прахаладжальных напіткаў, макароны, вострых прыпраў і інш.). Транспарт чыг., аўтамаб., унутр. водны, марскі. Шырока выкарыстоўваецца гужавы і ўючны транспарт. Даўж. (тыс. км, 1996) чыгунак — 5,5, аўтадарог — 11,9, у т.л. з цвёрдым пакрыццём — 4,3; унутр. водных шляхоў — 5,3, прадуктаправодаў — 0,8. У краіне 35 тыс. легкавых, 40 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Гал. рачныя парты — Хартум, Малакаль, Джуба; марскі порт — ПортСудан. 63 аэрапорты, у т.л. міжнар. каля Хартума. У 1997 экспарт склаў 594 млн. дол., імпарт — 1,42 млрд. дол. У экспарце пераважаюць бавоўна (23 %), семя кунжуту (22 %), жывёла і мяса (13%), гуміарабік (5 %), арахіс, золата, скуры, фінікі і інш.; у імпарце — харч. прадукты, паліва, спажывецкія тавары, машыны і трансп. сродкі, лекі і інш. Праз С. праходзіць традыц. шлях мусульманпаломнікаў з Зах. і ІДэнтр. Афрыкі да святынь Аравіі (даход у 1998 — 8 млн. дол.). Краіна атрымлівае эканам. дапамогу ад міжнар. аргцый і асобных мусульм. краін (у 1995 — 254,5 млн. дол.). Грашовая адзінка,— суданскі фунт.
Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. Ад эпохі неаліту захаваліся гліняныя статуэткі жывёл, ляпная кераміка, наскальныя выявы. У 2м тыс. да н.э. мастацтва С. развівалася ў рэчышчы стараж.егіп. культуры, з канца 1га тыс. да н.э. ў ім пачалі выяўляцца рысы нац своеасаблівасці: прыземістасць і масіўнасць прапорцый ў архітэктуры, адносная свабода ад канонаў у манум. рэльефах. 3 2й пал. 6 ст. н.э. ўзводзілі хрысц. храмы, архітэктура і насценныя размалёўкі якіх блізкія да копцкага мастацтва. Архітэктура Зах. С. 15—16 ст. ў рэчышчы сярэдневяковага каменнага дойлідства Усх. Афрыкі (руіны г. Уры і інш.). У жыллёвым будве пераважалі прамавугольныя ў плане хаціны з цэглысырцу, на ўзбярэжжы Чырвонага мора — дамы з каралавага вапняку з выступаючымі закрытымі кратамі вокнамі, у негроідных плямён