Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
А.Б.Савеня.
СУБСТРАТ (ад позналац. substratum аснова, літар. — падсцілка), сукупнасць адносна простых, якасна элементарных утварэнняў, узаемадзеянне якіх абумоўлівае ўласцівасці пэўнай сістэмы ці працэсу; агульная аснова ўсіх з’яў і працэсаў Паняцце «С.» блізкае да субстанцыі. таму першапачаткова ў філасофіі іх не адрознівалі. але кожнае з іх датычыцца розных аспектаў рэчаіснасці. У адрозненне ад субстанцыі як фундаментальнай сутнасці быцця, якая забяспечвае ўнутр. адзінства канкрэтных рэчаў, з’яў і працэсаў, пад С. разумеюць найб. элементарны (ніжні) слой рэальнасці. У некат матэрыяліст. вучэннях С. прызнаваліся непадзельныя атамы, у ідэаліст — нематэрыяльная энергія (энергетызм), «элементы свету» (эмпірыякрытыцызм) і інш. Адрозніваюць метафізічнаматэрыяліст. тлумачэнне С., дзе С. разглядаецца як элементарны нязменны першапачатак і зыходны носьбіт усіх уласцівасцей, стану і атрыбутаў аб’ектыўнай рэальнасці, і дыялектыкаматэрыяліст. разуменне С., дзе прызнаецца змяняльная прырода С. як вынік узаемадзеяння форм руху і субстратнага аспекту матэрыяльнага быцця. У гэтых межах паняцце С. выкарыстоўваецца для характарыстыкі якаснай неаднароднасці сістэмнай арганізацыі матэрыі і разнастайнасці структурных узроўняў розных форм руху. С. фіз. працэсаў лічацца элементарныя часціцы і палі, фундаментальныя ўздзеянні якіх (гравітаныйныя, электрамагнітныя, слабыя і моцныя) абумоўліваюць фізікахім. формы руху С. хім. рэакцый выступаюнь атамы. якія захоўваюць устойлівасць пры стварэнні і пераўтварэнні розных відаў рэчываў. С. у б і я л о г і і — аснова, да якой прымацаваны нерухомыя арганізмы (для мікраарганізмаў і раслін адначасова з’яўляецца пажыўным асяроддзем); апорны эле.Чент навакольнага асяроддзя, напр., грунт вадаёмаў для бентасу. У б і я х і м і і С. — рэчыва, на якое ўздзейнічае фермент. С. сац. форм руху з’яўляецца чалавек, мэтанакіраваная дзейнасць якога ляжыць у аснове ўсіх сац. змен.
А.Б.Савеня.
СУБСТРАТ у мовазнаўстве, гл. ў арт. Стратыфікацыя моў.
СУБСТРАТ ПАЖЫЎНЬІ, асяроддзе, што выкарыстоўваецца для вырошчван
9. Бел. энц. Т. 15.
242 субстытуцыя
ня ў штучных умовах культур мікраарганізмаў і культур тканак. У мікрабіял. практыцы С.п. выкарыстоўваюць для лабаротрнай дыягностыкі інфекц. захворванняў, вылучэння мікробаў са знешняга асяроддзя і іх ідэнтыфікацыі, атрымання мікробных мас пры вытвсці вакцын, антыбіётыкаў і інш.
Мікрабіялагічны С.п. — крыніца азоту, вугляроду, вадароду, мінер. рэчываў і мае пэўныя фіз.хім. паказчыкі (pH, акісляльнааднаўленчы патэнцыял, вязкасць, вільготнасць, асматычны ціск і інш.). Паводле забеспячэння неабходных умоў для мікраарганізмаў вылучаюць С.п. паўнацэнныя і дэфіцытныя; паводле кансістэнцыі — цвёрдыя (з агарагарам, жэлацінам), паўвадкія (напр., 0,5%ны мясапептонны arap), вадкія (мясапептонны булён, пептонная вада і інш.); паводле складу С.п. — простыя і складаныя (напр., мясапептонны цукр. булён, сінт. С.п.). Дыферэнцыяльнадыягнастычныя С.п. дазваляюць вызначыць спецыфічныя якасці мікроба (напр., протэалітычную, гемалітычную актыўнасці). Электыўныя С.п. ствараюць аптымальныя ўмовы для пэўнага віду мікроба і неспрыяльныя для інш. (напр., С.п. Мюлера, Каўфмана для вылучэння кішэчных бактэрый). С.п. для вырошчвання культур тканак і вірусаў падзяляюць паводле складу на натуральныя, сінт. і паўсінт. (гідралізатныя), паводле прызначэння — на роставыя і падтрымліваючыя. Да натуральных адносяць эмбрыянальны экстракт, плазму і сываратку крыві, амніятычную вадкасць. Сінтэтычныя (Ігла, 199 і інш.) маюць у сабе комплекс амінакіслот, ферментаў і мікраэлементаў у солевых растворах. Гідралізатныя С.п. — прадукт гідролізу мяса, малака, дражджэй. Роставыя С.п. маюць сываратку, якая стымулюе рост культуры тканкі, падтрымліваючыя С.п. захоўваюць яе на стадыі манаслоя.
СУБСТЫТЎЦЫЯ (ад лац. substitutio стаўлю замест, перадаю ў замен), 1) назначэнне запаснога спадчынніка (субстытута) у завяшчанні. 2) У міжнар. праве — адна з форм матэрыяльнай адказнасці дзяржавы, разнавіднасць рэстытуцыі, якая ўяўляе сабой замену неправамерна знішчанай або пашкоджанай маёмасйі, будынкаў, трансп. сродкаў, маст. каштоўнасцей, асабістай маёмасці і да т.п.
СУБТРАПІЧНАЯ РАСЛІННАСЦЬ, сукупнасць фітацэнозаў, пашыраных у субтрапічных паясах. Адрозніваюць расліннасць сухіх, паўсухіх і вільготных субтропікаў. У субтрапічных пустынях С.р. прадстаўлена эфемерамі і эфемероідамі; у абласцях міжземнаморскага клімату — вечназялёнымі (пераважна цвердалістымі) лясамі (з сямействаў букавых, лаўравых, магноліевых, хвойных і інш.) і згуртаваннямі вечназялёных
(маквіс, гарыга, фрыгана) або лістападных кустоў (шыбляк); у вілыотных субтропіках — вечназялёнымі шыракалістымі лясамі з прымессю лістападных парод (каштан, клён, дуб, ясень і інш.), мноствам эпіфітаў і ліян. А.Я.Яротаў. СУБТРАПІЧНЫ АНТЫЦЫКЛОН, вобласць высокага ціску ў субтрапічных шыротах, пастаянны цэнтр дзеяння атмасферы. У Паўн. паўшар’і да С.а. адносяцца Азорскі антыцыклон і Гавайскі антыцыклон, у Паўд. — Паўд.Атлантычны, Паўд.Ціхаакіянскі і Паўд.Індыйскі антыцыклоны.
СУБТРАПІЧНЫ КЛІМАТ, клімат субтрапічных шырот, які характарызуецца перавагай трапічных паветраных мас летам і ўмераных зімой. Вылучаецца цёплай зімой, гарачым летам, звычайна сезонным размеркаваннем ападкаў. Сярэдняя тра самага халоднага месяца вышэй за 0 оС, колькасць ападкаў памяншаецца ад прыакіянскіх да ўнутрымайерыковых раёнаў ад 1500—2000 мм да 100 мм за год. Да С.к. належыць міжземнаморскі клімат, мусонны клімат, кліматы субтрапічных, у т.л. халодных, пустынь. Гл. таксама Субтрапічныя паясы.
СУБТРАПІЧНЫЯ ЛЯСЫ, шыракалістыя лясы субтрапічных паясоў з перавагай вечназялёных дрэвавых і хмызняковых парод. Адрозніваюць С.л. вільготных (характарызуюцца меншай ксерафітнасцю дрэў, мноствам эпіфітаў і ліян) і сухіх субтропікаў. .Найб. пашыраны ў Міжземнамор’і і Усх. Азіі. Гл. таксама Субтрапічная расліннасць.
СУБТРАПІЧНЫЯ ПАЯСЬІ, субт р о п і к і, прыродныя геагр. паясы ў Паўн. і Паўд. паўшар’ях Зямлі паміж трапічнымі паясамі і ўмеранымі паясамі. Размешчаны ў межах 30—40° паўн. і паўд. ш. Характарызуюцца чаргаваннем тэрмічных рэжымаў па паўгоддзях, перавагай трапічных пасатных паветраных мас летам і цыкланальнай цыркуляцыі ўмеранага пояса зімой, радыяцыйным балансам 70—100 ккал/см2 за год. Пераважае субтрапічны клімат: Сярэднемесячныя тры паветра летам 20 °C і больш, зімой 4 °C і больш, што дазваляе бесперапынную вегетацыю раслін. Зімой магчымы замаразкі і невял маразы (да 10 °C). На сушы С.п. колькасць ападкаў і кантынентальнасць клімату мяняюцца ад прыакіянічных раёнаў да ўнутрымацерыковых, што вызначае ландшафтныя адрозненні ў фарміраванні прыродных зон. На кожным з мацерыкоў у С.п. вылучаюцца 3 асн. сектары: зах. прыакіянічны (міжземнаморскі) з сухім летам і вільготнай зімой; унутрыкантынент. з бедным увільгатненнем; усх. прыакіянічны (мусонны) з багатым летнім увільгатненнем. Глебы і расліннасць мяняюцца ад вілыотных вечназялёных і шыракалістых лясоў на чырваназёмах і жаўтазёмах да мусонных і цвердалістых лясоў, хмызнякоў і субтрапічных стэпаў на карычневых і шэракарычневых глебах, ксерафітных рэдкалессяў, паўпустынь і пустынь на
шэрабурых глебах і шэразёмах. Тэрыторыя С.п. здаўна гаспадарча асвоена: лясы моцна зведзены, вял плошчы займаюць ворныя землі і плантацыі (вырошчваюць рыс, бавоўнік, чай, цытрусавыя, арахіс і інш.). Акіян у межах С.п. адрозніваецца высокай трай (у сярэднім 15—16 °C) і салёнасцю вады, нязначнай колькасцю прамысл. рыб.
М.В.Лаўрыновіч.
СУБУРБАНІЗАЦЫЯ (ад суб... + лац. urbanus гарадскі), працэс росту і развіцця прыгараднай зоны буйных гарадоў. У выніку С. адбываецца фармірванне гарадскіх агламерацый. С. характэрны больш высокія тэмпы росту насельніцтва прыгарадаў і гарадоўспадарожнікаў у параўнанні з цэнтрамі агламерацый.
СУБУРГАН, культавае збудаванне ў краінах Цэнтр. Азіі (найперш Манголіі), якое тыпалагічна паходзіць ад ступы (грабніцы лам, сховішчы, рэліквій, мемар. пабудовы). Складаецца з п’едэстала, дарасховішча і шпіля.
СУБФЕБРЫЛІТЭТ, тое, што тэмпература цела субфебрыльная.
СУБЭКВАТ.АРЫЯЛЬНЫ КЛІМАТ, клімат субэкватарыяльных шырот. Характарызуецца высокай трай паветра, малымі ваганнямі яе значэнняў на працягу года і вял. колькасцю ападкаў (2000— 2500 мм за год; на схілах гор, павернутых у бок летніх мусонаў, да 12 тыс. мм). Ад экватарыяльнага клімату адрозніваецца рэзка выражаным сухім зімовым перыядам. Атм. цыркуляцыя мае характар трапічных (экватарыяльных) мусонаў. Гл. таксама Субэкватарыяльныя паясы.
СУБЭКВАТАРЫЯЛЬНЫЯ ПАЯСЬІ, прыродныя паясы Паўн. і Паўд. паўшар’яў Зямлі, паміж экватарыяльньш поясам і трапічнымі паясамі. Характарызуюцца сезонным чаргаваннем сухога і вільготнага перыядаў (мусоннапасатнай цыркуляцыяй атмасферы). Летам знаходзяцца пад уздзеяннем вільготных экватарыяльных паветраных мас (мусонаў), зімой — сухіх трапічных пасатаў. У напрамку ад экватарыяльнага да трапічнага паясоў мяняецца колькасць ападкаў ад 2000 да 250 мм за год і пранягласць дажджлівага перыяду ад 9—10 да 2—3 месяцаў. Тры паветра пастаянна высокія, сярэднямесячныя — 15—32 °C. У тым жа напрамку паступова мяняюцца ландшафтныя зоны: пастаянна вільготныя лістападнавечназялёныя лясы, сезонна вілыотныя летнезялёныя лясы, саваннавыя светлыя паркавага тыпу лясы (саванны пальмавыя, баабабавыя, акацыевыя і інш.), ксерафітныя апустыненыя рэдкалессі і хмызнякі. Глебы мяняюцца ад слаба ападзоленых латэрытных да чырв.карычневых і чырв.бурых. Для горных краін у С.п. характэрны лесалугавы (у вільготных раёнах) і рэдкалеснастэпавы (у сухіх раёнах) спектры вышыннай пояснасці. Жывёльны свет прадстаўлены пераважна жвачнымі парнакапытнымі, драпежнымі, грызунамі, тэрмітамі, двухкрылымі і пе
СУВОРАЎ 243
рапончатадвухкрылымі насякомымі і інш. У акіяне С.п. фіксуюцца межамі Паўн. Пасатнага цячэння. Сярэдняя тра вады 25 °C. Салёнасць памяншаецца ў напрамку да экватара да 37 %о Слабае перамешванне вады вызначае недахоп кіслароду і нізкую колькасць планктону (50—70 мг/м3). Ландшафты моцна зменены чалавекам, асабліва ў Паўд. і Паўд.Усх. Азіі. Тэрыторыі асвойваюць пад пашавую жывёлагадоўлю, земляробства і плантацыйныя гаспадаркі (вырошчваюць рыс, бавоўнік, трапічныя і інш. культуры). М.В.Лыўруновіч. СЎВА (Suva), горад, сталіца Фіджы, на паўд.ўсх. беразе вва ВітыЛеву. Засн. ў 1870я г. 167,4 тыс. ж. з прыгарадамі (1996). Гал. порт краіны (вываз цукру, копры, какосавага алею, бананаў), вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прамысл., гандл. і культ. цэнтр. краіны. Прамсць: харч., буд. матэрыялаў, мылаварная, у наваколлі цукр. зды. Паўднёваціхаакіянскі унт. Турызм.