• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СУДЗЕБНІК 1550, «Ц а р с к і судзебн і к », юрьшычны дакумент Расіі перыяду саслоўнай манархіі, які садзейнічаў ліквідайыі феад. раздробленасці ў дзяр
    жаве, хаця шэраг яго норм меў кампрамісны характар. Зацверджаны, на думку вучоных, першым на Русі Земскім саборам у 1550. Падставай для яго прыняцця паслужыла неабходнасць кансалідацыі сіл феадалаў для задушэння нар. паўстанняў, абмежавання баярскага самавольства ў судзе і ў кіраванні. Грунтуючыся на Судзебніку 1497, а таксама на сумесных рашэннях Івана IV Грознага, баяр і вышэйшага духавенства, С. 1550 скасаваў суд. прывілеі ўдзельных князёў і ўзмацніў ролю цэнтр. дзярж. суд. органаў, устанавіў парадак падачы і разгляду скаргаў на намеснікаў, што забяспечвала кантроль над імі з боку памеснага дваранства і падрыхтоўвала скасаванне сістэмы «каршення». Упершыню ў гісторыі Расіі закон быў абвешчаны адзінай крыніцай права. С 1550 адлюстроўваў палітыку далейшага запрыгоньвання сялянства, падрабязна вызначыў становішча кабальных халопаў, удакладніў парадак выплаты пажылога, увёў новую пошліну «за павоз», пацвердзіў Юр 'еў дзень.
    СУДЗЁБНІК 1589, зборнік прававых норм Паўн. Памор’я. Афіцыйна не зацверджаны, але служыў кіраўніцтвам для суддзяў Дзвінскай вобл. ў канцы 16 — 1й пал. 17 ст. Яго крыніцамі паслужылі мясц. звычаёвае права, Судзебнік 1550 і, як мяркуюць, статутная грамата (не захавалася) цара Фёдара Іванавіча. Зборнік быў спробай прыстасаваць нормы Судзебніка 1550 да спецыфічных умоў паўн. рэгіёнаў Рус. дзяржавы: адсутнасць свецкай феад. уласнасці, перавага чарнасошнага сял. землеўлаааі.вя з паступовым распадам абшчыны, наяўнасць развітой маёмаснай дыферэнцыяцыі ў асяроддзі гар. і сельскага насельніцтва.
    СУДЗІЛбЎСКІ Мікалай Канстанцінавіч (псеўд. Р у с е л ь; 15.12 1850, г. Магілёў — 30.4.1930), дзеяч міжнар рэв. руху, вучоныпрыродазнавец Вучыўся ў Пецярбургскім, Кіеўскім і Бухарэсцкім унтах, др медьшыны (1877). Удзельнічаў у народніцкім руху ў Расіі, адзін з арганізатараў гуртка «Кіеўская камуна» (1873—74), вёў рэв. прапаганду сярод рабочых і сялян на Украіне і ў Паволжы. 3 канца 1874 за мяжой. 3 кастр. 1875 у Бухарэсце, адзін з арганізатараў сацыяліст. руху ў Румыніі; значна паўплываў на развіццё рэв. руху ў Балга’ рыі. 3 1881 у краінах Зах. Еўропы, удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні рэв. лры, быў блізкі да групы «Вызваленне працы», аказваў ёй фін. дапамогу. 3 1887 займаўся медыцынай і публійыстыкай у г. СанФранцыска. 3 1892 на Гавайскіх авах, стварыў партыю незалежных і стаў яе яідэрам, у 1900 выбраны чл. сената, у 1901 — прэзідэнтам Гавайскай рэспублікі. 3 1903 у Кітаі, спрабаваў арганізаваць напад на акатуйскую катаржную турму ў Забайкаллі з мэтай вызвалення палітвязняў. У русяп. вайну 1904—05 у Японіі. вёў рэв. прапаганду сярод рус. ваеннапалонных, адкрыў, для іх 3 школы; у 1905
    СУДНА 251
    спрабаваў арганізаваць паход 60 тыс. рас. узброеных салдат з Японіі ў Расію, каб падтрымаць рэвалюцыю. У Японіі выдаваў рус. газеты «Японвя м Россня», «Воля» і «Восточное обозренне». 3 1906 у Кітаі, быў знаёмы з Сунь Ятсенам. памагаў кіт. рэвалюцыянерам зброяй. 3 1921 жыў у Цяньцзіні, атрымліваў пенсію ад сав. ўрада. 3 яго імем звязаны вядомыя дасягненні ў галіне хірургіі, тэорыі туберкулёзу і інш. хвароб. С. — першы падарожнікгеограф, які грун
    М.К.Судзілоўскі
    тоўна пазнаёміў рас. чытачоў з флорай і фаунай астравоў цэнтр. часткі Ціхага акіяна. Аўтар прац па медыцыне, хіміі, філасофіі, сацыялогіі, геаграфіі.
    Літ:. Грнцкевнч В.П Добрый русскмй доктор на Гавайях // Гряцкевнч В.П.Путешествня нашнх земляков. Мн., 1968; Мельн м ко в М.Ф. Мз семыі соколмной. \1н._ 1973; Носько МН Ннколай СудзнловскнйРуссель. Мн.. 1976; Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн.. 2000. Вып. I. С. 357—368; Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. давед. Мн . 1995. С 556—564; Дзюба У.І. Доктар Русель. Мн„ 1991.
    СУДЗІМАСЦЬ у праве, юрыдычныя вынікі, якія звязаны з вынясеннем абвінаваўчага прыгавору і дзейнічаюць пасля адбывання вінаватым устаноўленага пакарання. С. разглядаецца як абцяжваючая адказнасць, акалічнасць пры ўчыненні новага злачынства. Наяўнасць С можа пацягнуць пэўныя абмежаванні ў выбары месца пражывання і месца працы. Паводле КК Рэспублікі Беларусь за асуджаным пры пэўных умовах на працягу тэрміну С. можа ажыццяўляцца прафілактычнае назіранне або прэвентыўны нагляд. Тэрміны пагашэння С. ўстаноўлены заканадаўствам з улікам характару ўчыненага злачынства, віду і тэрміну пакарання. Пагашэнне або зняцце С. анулюе ўсе прававыя вынікі. звязаныя з С Гл таксама Рэцыдыў 'злачынстваў. Э I Кузьмяпкова.
    СУДКОВА. вёска ў Дварышчанскім с/с Хойніцкага рна Гомельскай вобл., каля аднайм. вадасховішча, на аўтадарозе Хойнікі—Калінкавічы. Цэнтр калект. с.г. унітарнага прадпрыемства. За 5 км на 3 ад горада і 11 км ад чыг. ст. Хойнікі. 108 км ад Гомеля. 590 ж., 233 двары (2001) Сярэдняя школа, Дом культуры. бка. амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання. аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СУДКОВА, вадасховішча ў Хойніцкім рне Гомельскай вобл., за 4 км на 3 ад в. Судкова Створана ў 1982. Пл. 1 км2, даўж. 1,3 км, найб. шыр. 1,1 км, найб. глыб. 4,2 м, аб’ём вады 3 млн. м3. Даўж. агараджальнай дамбы 4,1 км. Наліўное. Напаўняецца вадой з р. Віць па напорным трубаправодзе Пры дапамозе помпавай станцыі, забіраецца вада праз донны вадавыпуск у целе дамбы. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
    СЎДМАЛІС (Sudmalis) Імант Янавіч (18.3.1916, г. Цэсіс, Латвія — 25.5.1944), адзін з арганізатараў партыз. руху ў Латвіі ў гады Вял. Айч. вайны, у т.л. ў Беларусі (раён Асвея). Герой Сав. Саюза (1957). 3 1932 чл. падп. ка.мун. саюза моладзі Латвіі. 3 1940 першы сакратар Ліепайскага пав. кта камсамола і чл. ЦК камсамола Латвіі. У чэрв. 1941 прымаў удзел у абароне Ліепаі, потым у бел. партыз. атрадах (у Асвейскай зоне). Са снеж. 1942 сакратар парт. аргцыі латв. партыз. спец. атрада, з сак. 1943 — партыз. брыгады. 3 восені 1943 упаўнаважаны аператыўных груп ЦК КП(б) і ЦК ЛКСМ Латвіі, стварыў і ўзначаліў рыжскі падп. гарком ЛКСМ.
    Судны: 1 — рымскае гандлёвае (зернявоз, 50—200я г. н.э.); 2 — венецыянскае грузавое (неф, 11—14 ст.); 3 — ганзейскае гандлёвае (ког. 14—16 ст.); 4 — першы металічны грансатлантычны параход з вінтавым рухачом «Вялікабрьпанія» (1843); 5 — грузапасажырскі атамаход <Саванна» (ЗША. 1959); 6 — круізны 17палубны суперлайнер «Вояджэр оф зё Сіс» (ЗША, 2000).
    У дзень правядзення фашыстамі мітынгу (13.11.1943) арганізаваў у Рызе ўзрыў міны. 19.2.1944 схоплены фашыстамі і пакараны смерцю.
    СЎДНА, плывучае збудаванне для перавозкі грузаў і пасажыраў, воднага промыслу, здабычы карысных выкапняў, навук. даследаванняў. спорту, ваен. мэт. Рухаюцца па вадзе (надводныя С., у т.л. глісеры), пад вадой (падводныя лодкі, батыскафы) і над вадой (судны на паветранай падушцы, судны на падводных крылах) Бываюць самаходныя (прыводзяцца ў рух суднавымі рухавікамі з дапамогай суднавых рухачоў) і несамаходныя (ліхтэры, баржы). Паводле тыпу гал. энергет. устаноўкі (ЭУ) падзяляюцца на параходы (з котлатурбіннай або котламашыннай ЭУ), цеплаходы (з дызельнай ЭУ), пара і газатурбаходы (з парасілавымі ўстаноўкамі, газатурбіннымі рухавікамі', гл. Турбаход), электраходы (з эл. рухавікамі, што сілкуюцца ад уласных крыніц электраэнергіі, у т.л. турба і дызельэлектраходы) і атамаходы (з ядзернай сілавоіі устаноўкайў
    252 судна
    Транспартныя С. бываюць грузавыя (сухагрузныя судны, у т.л. кантэйнеравозы, рэфрыжэратары, С. з гарыз. грузаапрацоўкай — ролкеры для перавозкі колавай тэхнікі, кантэйнераў і інш. штучных грузаў з пагрузкай і выгрузкай па апарэлях; наліўныя,— танкеры і сухагрузнаналіўныя), пасажырскія і грузапасажырскія. Прамысл. С. абсталёўваюць ддя лоўлі рыбы, здабычы марскіх звяроў, крабаў, для перапрацоўкі здабычы (рыбапрамысловыя судны, сейнеры, траўлеры). Да прамысловаздабыўных С. адносяць золатаздабыўныя драгі, кабельныя судны, нафтабуравыя, лесасплаўныя. Да навуковадаследчых адносяць С. для комплексных акіянічных, геафіз., гідрабіял. і інш. даследаванняў. Сярод спартыўнатурысцкіх С. адрозніваюць вёславыя судны, ветразевыя судны і маторныя; трэніровачныя, гоначныя, прагулачныя (гл. Спартыўныя судны). Абслуговыя С. забяспечваюць работу С. інш. прызначэння. Гэта буксірныя судны, брандвахты, ледаколы, плывучыя докі і маякі, выратавальныя, гідраграфічныя, днопаглыбныя, бункеровачныя. Ваен. С. падзяляюцца на баявыя (гл. Карабель ваенны), ваеннатранспартныя і забяспечвальныя, у т.л. дапаможныя. Асн. ч. С.: к о р п у с (з каркаса, у т.л. набору, і абалонкі — вонкавай абшыўкі і насцілу верхняй палубы); суднавыя п р ы с т a с а в а н н і (рулявое, якарнае, швартовае, буксірнае, шлюпачнае, грузавое, выратавальнае і інш.); суднавыя сістэмы (трубаправоды і арматура для вадкасцей і газаў, якія забяспечваюць жывучасць судна, эксплуатац., бытавыя і інш. патрэбы, у т.л. проціпажарную бяспеку, водазабеспячэнне, вентыляцыю); сродкі сувязі (візуальныя — флагі, пражэктары; гукавыя —сірэны, тыфоны; радыётэхн. — перадатчыкі, прыёмнікі, тэлекамеры, унутр. радыётрансляцыйная сетка, тэлефоны, перагаворныя трубы і г.д.); навігацыйныя сродкі (аўтарулявы, компасы, курсографы, лагі, лоты, радыёлакацыйныя станцыі, секстанты і інш. навігацыйныя прыяады). Спецыфічныя ўласцівасці С. — мараходныя якасці, якія характарызуюць паводзіны С. ў плаванні і яго бяспеку. Памеры С. вызначаюць яго даўжыня, шырыня, вышыня борта, асадка, водазмяшчэнне і ўмяшчальнасць, у грузавых таксама грузападымальнасць і грузаёмістасць. Тэарэт. і практычныя пытанні ваджэння С. вывучае суднаваджэнне.
    Першымі С. былі плыты з дрэў, чароту ці папірусу. 3 часоў неаліту вядомы драўляныя лодкі. У 3м тыс. да н.э. ў Стараж. Егіпце будавалі С. з прыгнаных і прасмоленых кавалкаў дрэва. У 10 ст. да н.э. ў фінікійцаў ужо меліся асн. элементы канструкцыі С.: кіль, шпангоўты, штэўні, абшыўка з дошак. На Пн лёгкія чаўны выраблялі з дрэва, кары, косці і абцягвалі іх скурай (напр., каякі). У Міжрэччы з 8 ст. да н.э. вядомы круглыя лодкі (карзіны, абцягнутыя скурай або пакрытыя смалой). У народаў узбярэжжа Індыйскага ак., астравоў Акіяніі і інш. былі пашыраны плыты, вёславыя і ветразевыя С. тыпу катамаранаў, у індзейцаўкарыбаў — пірогі, у Паўд.Усх. Азіі — джонкі. Ва Усх. Еўропе з 4 ст. будавалід.зв. набойныя ладдзі, з 11 ст. — насады, з 16 ст. — казацкія чайкі, з 19 ст. — астраханскія бударкі. Суднавымі рухачамі напачатку былі шасты (жэрдкі) і вёслы, з 3га тыс. да н.э. — ветразі (са скуры, трысняговых цыновак, драўляных планак). На вёславых С. ветразі былі дапаможнымі (выкарыстоўваліся толькі пры спадарожным ветры). У 10—13 ст. у Міжземнамор’і, Скандынавіі і Кітаі з’явіліся чыста ветразевыя судны. Яны маглі рухацца і супраць ветру, зменьваючы галсы. У 7 ст. з’явіліся універсальныя вёсла