• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Э. I. Кузьмянкова.
    СУДбВАЯ ФАТАГРАФІЯ, галіна крыміналістычнай тэхнікі, якая вывучае і распрацоўвае сістэму фатаф. сродкаў, метадаў, прыёмаў і правіл, што выкарыстоўваюцца пры правядзенні следчых дзеянняў, аператыўнавышуковых мерапрыемстваў і судовых экспертыз з мэтай адлюстравання і даследавання аб’ектаў. С.ф. пры яе правільным працэсуальным афармленні мае значэнне доказаў. У пратаколе следчага дзеяння, якое суправаджалася фатаграфаваннем, адзначаецца факт і аб’ект здымкі, метад і ўмовы здымкі.
    СУДбВАЯ ЭКСПЕРТАЛбГІЯ. навуковая дысцыпліна, якая вывучае заканамернасці фарміравання і развіцця тэарэт. асноў судовай экспертызы, яе асобных відаў. Знаходзіцца на стыку юрыд. і неюрыд. (прыродазнаўчых, тэхн. і інш.) навук, фарміруе задачы тэарэт. характару і практычнага зместу: магчымасці асобных відаў суд. экспертызы, навук. арганізацыя працы экспертаў, экспертная прафілактыка і інш.
    СУДбВАЯ ЭКСПЕРТЫЗА, даследаванне, якое праводзіцца экспертам у парадку, прадугледжаным працэсуальным заканадаўствам, для ўстанаўлення па матэрыялах крымін., цывільнай або гасп. справы фактычных даных і акалічнасцей. Падставай для правядзення С.э. з’яўляецца пастанова асобы, якая вядзе следства або дазнанне, пракурора, вызначэнне суда. У працэсе С.э. на аснове спец. ведаў, неабходных для экспертызы па канкрэтнай справе, устачаўліваюцца факты, акалічнасці. С.э. вызначаецца пытаннямі, якія ставяць следчы або суд. Аб’ектам С.э. могуць быць рэчавыя доказы, месца здарэння, параўнальныя ўзоры і г.д. С.э. праводзіцца з дапамогай пэўных прыёмаў, з выкарыстаннем розных тэхн. сродкаў, з улікам прадмета экспертызы. Адрозніваюць экспертызы крыміналістычныя, мед. і псіхіятрычныя (гл. Судоеапсіхіятрычная экспертыза), біял., фін.эканам., аўтатэхн., пажарнатэхн., буд. і ІНШ. Э./.Кузьмянкова.
    СУДбВЫ ВЫКАНАЎЦА, службовая асоба, якая ажыццяўляе прымусовае выкананне рашэнняў, вызначэнняў і пастаноў па судовых справах у частцы маёмасных спагнанняў, інш. рашэнняў і пастаноў у прадугледжаных законам выпадках. У Рэспубліцы Беларусь С.в. ўваходзіць у склад апарата суда і падпарадкоўваецца яго старшыні. Парадак назначэння С.в., іх правы і абавязкі вызначаюцца заканадаўствам.
    СУДбВЫ ПАЯДЫНАК, у сярэдневяковым судовым працэсе спосаб вырашэння спрэчак шляхам узбр. барацьбы спрэчных бакоў.' Рэгламентаваны Бургундскай і Рыпуарскай праўдамі (гл. Варварскія праўды), Саксонскім зярцалам і інш. тагачаснымі юрыд. крыніцамі. На Русі ў 13—16 ст. С.п. меў назву «поле». С.п. звычайна назначаўся паміж: спрачальнікамі; спрачальнікам і сведкам, чые паказанні спрачальнік лічыў ілжывымі; спрачальнікам і суддзёй, які, на думку першага, вынес несправядлівы прысуд. Саслоўныя адрозненні вызначалі выбар зброі: знатныя змагаліся на мячах, простыя людзі — на дубінках. Лічылася, што прайграў працэс той, хто першы ўпусціў зброю, або чыя кроў пралілася раней. Першыя абмежаванні С.п. былі ўведзены ў Англіі ў 12 ст.. аднак перажыткі яго існавалі ў Еўропе амаль да 17 ст. ГА.Маслыка.
    СУДбВЫ ПРЬІСТАЎ, службовая асоба судовага выканаўчага вядзення, у абавязкі якой уваходзяць ажыццяўленне прымусовага выканання суд. рашэнняў па цывільных і гасп. справах, а таксама назіранне за захаваннем парадку ў час суд. пасяджэнняў. Пасада С.п. ў Рэспубліцы Беларусь прадугледжана Законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995.
    СУДбВЫЯ ВЫДАТКІ, сумы, патрачаныя ў сувязі з разглядам судовай справы. Па грамадз. і гасп. справах складаюцца з дзярж. пошліны па іскавых заявах і касацыйных скаргах, сум, што належаць аплаце сведкам і экспертам, на правядзенне агляду на месцы і выкананне рашэнняў суда, выдаткаў на пошукі адказчыка і інш. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь С.в. спаганяюцца з адказчыка або з істца, калі яго дамаганні прызнаны неабгрунтаванымі. С.в. па крымін. справах спаганяюцца з асуджаных або могуць быць аднесены на кошт дзяржавы ў выпадку прызнання апошніх неплацежаздольнымі. Па шэрагу катэгорый грамадзянскіх спраў (аліментныя, працоўныя і інш.) істцы ад аплаты С.в. вызваляюцца.
    СУДбВЫЯ ПРАЦбСЫ НАД ВАЕННЫМІ НЯМЁЦКАФАШЫСЦКІМІ ЗЛАЧЫНЦАМІ I IX ПАМАГАТЫМІ. пакаранне асоб, вінаватых у зверствах і забойствах мірных жыхароў,
    256 СУДРАБКАЛН
    ваеннапалонных і інш. цяжкіх злачынствах супраць чалавецтва ў Вял. Айч. вайну. Урад СССР праз дыпламат, каналы і ноты Наркамата замежных спраў з 25.11 1941 раскрываў усяму свету праўду пра палітыку генацыду, якую праводзіў германскі фашызм на акупіраванай тэрыторыі. Выяўленне звестак пра злачынствы ням.фаш. захопнікаў праводзіла Надзвычайная дзяржаўная камісія. Першыя суд. працэсы над катамі з СД, СС, гестапа і здраднікамі Радзімы адбыліся ў 1943 у г. Краснадар, Краснадон, Харкаў. У жн. 1945 створаны Міжнар. ваен. трыбунал і аддадзены пад суд гал. ваен. злачынцы (гл. Нюрнбергскі працэс). На Беларусі суд. працэсы адбыліся: 15—29.1.1946 у Мінску (асуджаны 18 ваеннаслужачых ням. арміі), 13— 20.12.1947 у Гомелі (16 ваеннаслужачых ням. арміі), 28.10—4.11.1947 у Бабруйску (21 ваеннаслужачы ням. арміі), у ліст. 1947 у Віцебску (10 ваеннаслужачых ням. арміі). Суд. працэсы над вінаватымі ў злачынствах на тэр. Беларусі адбыліся таксама ў 1945 у Бранску, у 1946 і 1961 у Рызе, у 1963 у Кобленцы (Германія) і інш. 26.11.1968 23я сесія Ген Асамблеі ААН прыняла канвенцыю аб непрымяненні тэрміну даўнасці да ваен. злачынцаў і злачынстваў супраць чалавецтва. Таму суд. працэсы праводзяцца ва ўсіх выпадках устанаўлення факта падобнага злачынства.
    У. І.Лемяшонак.
    СЎДРАБКАЛН (Sudrabkalns) Яніс (сапр. Судрабкалнс Арвід, да 1923 П е й н е Арвід; 17.5.1894, с. Інчукалнс Рыжскага рна, Латвія — 4.9.1975), латышскі паэт. Засл. дз. культ. Латвіі (1943). Нар. паэт Латвіі (1947). Акад. АН Латвіі (з 1973). Герой Сац. Праны (1974). Друкаваўся з 1909. Выступіў як рамантык (зб. «Крылатая Армада», 1920). Збкі вершаў «Пераўтварэнні» (1924), «Ліхтар на ветры» (1931) адметныя эмацыянальнасцю і інтэлектуальнасцю, віртуознасцю формы. Гумарыст. і сатыр. вершы ў збках «Трубадур на асле» (1921), «Джэнтльмен у бэзавым фраку» (1924). Паэт. збкі «У братняй сям’і» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948), «Яшчэ адна вясна» (1964, Дзярж. прэмія Латвіі 1965), «Ясень за акном» (1969), «Летуценнікам» (1974) прасякнуты грамадз. матывамі. Аўтар кніг лірычных мініяцюр, публіцыстыкі. Пераклаў на лат. мову верш Я.Купалы «Абвілася краіна». Аўгар верша «Памяці Купалы». Сярод перакладчыкаў яго вершаў на бел. мову Э.Агняцвет, П.Броўка, С.Блатун, С.Гаўрусёў, С.Грахоўскі, А.Звонак, В.Зуёнак, А.Кудравец, Е.Лось, М.Танк, Г. Шаранговіч і інш.
    Тв: Бел. пер. — Яшчэ адна вясна. Мн., 1969; У кн.: Латышская савецкая паэзія. Мн., 1984. Т. 1; У кн.: Песня Даўгавы. Мн., 1986; Рус. пер. — Язбранное. М.; Л., 1948; Стнхн. М., 1964; Две новеллы. Рнга, 1971.
    Літ.: Трофнмов Р. Путь поэта. Рнга, 1964. М.Абала.
    СУДЭТЫ (польск. і чэш. Sudety, ням. Sudeten), горы ў Польшчы, Чэхіі і Германіі. Даўж. каля 300 км. Выцягнуты з ПнЗ на ПдУ ад р. Лаба (Эльба) да Мараўскіх Варот. Абрамляюць з ПнУ Чэшскі масіў. Утвораны ў эпохі герцынскай і альпійскай складкавасцей. Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, сланцаў, мелавых пясчанікаў, мергеляў. Утвараюць сістэму з некалькіх паралельна выцягнутых хрыбтоў (горы Соўі, Бастшыцкія, Орліцкія, Сталовыя), раздзеленых тэктанічнымі далінамі. Пераважаюць выш. 500—1000 м. Схілы стромкія, вяршыні б.ч. згладжаныя. Найб. высокі хр. Крконашы (г. Снежка, 1602 м) з ледавіковымі формамі рэльефу (цыркі, кары,
    марэнныя азёры). Радовішчы бурага вугалю, шкловых пяскоў, па разломах шматлікія выхады мінер. крыніц. Ападкаў 800—1200 мм і больш за год. Сярэднія тры ў студз. ад 4 °C да 17 °C, ліп. 8—14 °C. Зімой угвараецца ўстойлівае снегавое покрыва. У С. вытокі рэк Лаба (Эльба), Марава, Одра, Бубр, Нейсе і інш. Падножжа і схілы да выш. 1000 м параслі дубовабукавымі, вышэй — піхтаваяловымі лясамі, з выш. 1250 м — зараснікі хваёвага сланіку, лугі, тарфянікі. Крконашскі нац. парк. Курорты. Турызм. М.В.Лаўрыновіч.
    СЎЗА, С о ў з a (Sousa) Джон Філіп [сапр. Окс (Ochs) Зігфрыд; 6.11.1854, Вашынгтон — 6.3.1932], амерыканскі дырыжор. кампазітар, скрыпач; адзін са стваральнікаў амер. камічнай оперы і аперэты, заснавальнік най. стылю му
    Суздаль Комплекс Пакроўскага манастыра
    зыкі духавых аркестраў. Вучань Дж. Эспуты і Дж.Ф.Бенкерта. 3 1867 у аркестры амер. флоту «Мэрыне бэнд» (у 1890—92 яго кіраўнік), з 1871 узначальваў аркестр «Тва вадэвіляў» у Вашынгтоне. У 1892 заснаваў уласны аркестр. Пераўтварыў духавы аркестр (бэнд) з акампаніруючага калектыву ў самаст. канцэртны ансамбль. Стварыў якасна новы тып гучання духавога ансамбля, які па насычанасці наблізіўся да сімф. аркестра. Вынаходнік меднага духавога басовага інструмента — сузафона. AyTap маршаў (больш за 130; яго называлі «каралём маршаў»), якія ўключаюць элементы сімф. развіцця, спалучаюць традыц. маршавыя рытмы рэгтайма і уанстэпа. Сярод твораў: 12 опер і аперэт, у т.л. камічная опера «Капітан» (паст. 1895), праграмныя п’есы і танцы для бэнда, каля 70 песень. Аўтар 3 раманаў, аўгабіяграфіі, артыкулаў.
    СЎЗДАЛЬ, горад, раённы цэнтр ва Уладзімірскай вобл. Ра’сіі, на р. Каменка. 12,1 тыс. ж. (1996). Прамсць: харч. (малочны зд, хлебакамбінат), лёгкая (швейная фка). Адзін з цэнтраў турыз: му. НДІ сельскаф гаспадаркі.
    Узнік у 9—10 ст. на месцы паселішча фінаугорскага племя мера. Упершыню ўпамінаецца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе пал 1024; як горадкрэпасць вядомы з 1096. У 1й пал. 12 ст. сталіца РасговаСуадалькага княства, потым у складзе УладзіміраСуздальскага княства. 3 13 ст. сталіца Суздальскага княства. У 1238 спалены манголататарамі, супраць якіх у 1262 паўсталі жыхары С. У 1392 падпарадкаваны Маскве. У 1565 горад уключаны Івапам /РГрозным у апрычніну. У 14—15 ст. адзін з цэнтраў СуздальскаНіжагародскага княства. У 1608 горад 8 мес. знаходзіўся ў руках прыхільнікаў Ілжэдзмітрыя II. У 1634 спалены крымскімі татарамі. Адзін з рэліг. цэнтраў (у канцы 17 — пач. 18 ст. тут знаходзілася мітраполія, да 19 ст. — епархія). 3 1708 у складзе Маскоўскай правінцыі. з 1778 павятовы горад, з 1796 ва Уладзімірскай губ.
    Помнікі на тэр. крамля: сабор Раства Багародзіцы (1222—25, не раз перабудаваны, фрэскі 13,15, 17 ст., іканастас 17 ст.; узор УладзіміраСуздальскай школы доітідстоа), архірэйскія палаты (15—18 ст.), шатровая званіца (1635). У цэнтры і на ўскраінах С. манастыры: Суздальскі СпасаЯўфім'еў манастыр. Рызапаложанскі (16—19 ст„ сабор 16 ст., галерэя; цвінтар і 2шатровыя «Святыя варо