• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СУЛТАН МУХАМЕД (канец 1470х г„ г. Тэбрыз, Іран — 1555), іранскі мініяцюрыст, кіраўнік тэбрызскай школы мініяцюры. Вучыўся ў Ага Мірэка. Працаваў у шахскай бцы, займаўся маст. выхаваннем шаха Тахмаспа I. Аформіў рукапісы «Дыван» Хафіза (канец 1520х г.), «Шахнамэ» Фірдаўсі (1526—27), «Хамсэ» Нізамі (1539—43), мініяцюры якіх вызначаюцца дынамічнасйю і вытанчанай гармоніяй кампазіцыі, дэкаратыўнасцю каларыту, рэаліст. выразнасцю пейзажаў, поз і жэстаў людзей і жывёл. Аўтар шматлікіх партрэтных мініяцюр, эскізаў дываноў з выявамі сцэн палявання, ювелірных і керамічных вырабаў.
    Літ:. Кернмов К Султан Мухаммед н его школа. М., 1970.
    СЎЛУ (Sulu), міжастраўное мора Ціхага ак. паміж авамі Філіпінскімі, Палаван, Калімантан і архіпелагам Сулу. Абмывае берагі дзяржаў Малайзія і Філіпіны. Пл. 335 тыс. км\ Найб. глыб. 5576 м. Каля паўд. берагоў каралавыя рыфы. Тра паверхневых вод зімой каля 25 °C, летам каля 29 °C. Салёнасць 33—34,5%О. Прылівы няправільныя паўсутачныя (2—3 м). Промысел рыбы, пераважна тунца. Гал. парты: ПуэртаПрынсеса (ваў Палаван), Ілаіла (ваў Панай), Замбаанга (ваў Мінданао) — на Філіпінах, Сандакан (ваў Калімантан) — у Малайзіі. СУЛЦІТУРА, Т у р ат а л а, у міфалогіі чувашоў вышэйшае бажаство, нябесны Богтворца. Ён дае дождж на палі, даруе ўраджай і шчасце людзям. Лічылася, што пры ім знаходзіліся інш. багі — стваральнікі душ (Чун суратакан тура), дзяцей (Ывалхер суратакан тура), хатніх жывёл (Выльахчэрлех суратакан тура), жылля (Сурт суратакан тура), багаццяў (Мул суратакан тура), і інш.
    СУЛЬФАНІЛАМІДЫ 263
    СУЛЬФ..., СУЛЬФА... (ад лай. sulphur, sulfur сера), у хімічных, мед. і інш. тэрмінах састаўная частка слоў, якая абазначае дачыненне да серы, напр., сульфаты, сульфіды. сульфаніламіды.
    СУЛЬФАКІСЛОТЫ. сульфонав ы я к і с л о т ы, арганічныя злучэнні, якія маюць аднавалентную сульфагрупу, ці сульфонавую групу (SO2OH), злучаную з арган. радыкалам. Агульная фла С. — RSO3H, дзе R — алкіл, арыл або гетэрацыклічны радыкал. Класіфікуюць паводле прыроды арган. радыкала, наяўнасці інш. замяшчальнікаў і колькасці сульфонавых груп у малекуле. Найважн. С. — алкан, аксі і амінасульфакіслоты, араматычныя С.
    Большасць С. — крышт. гіграскапічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе. Моцныя кты, утвараюць солі і эфіры (сульфанаты), галагенангілрыды (сульфагалагеніды RSO,Hal). аміды (сульфаміды RSO,NH,). Араматычныя С. пры награванні гідралізуюцца да вуглевадародаў з вылучэннем сернай кты. Араматычныя С. атрымліваюць сульфіраваннем, аліфатычныя — сульфакісленнем і сульфхлараваннем (сульфіраванне пры сумесным дзеянні дыаксіду серы SO, адпаведна з кіслародам ці хлорам у прысутнасці ініцыятараў або пры апрамяненні). Араматычныя С. з’яўляюцца паўпрадуктамі ў вытвсці фенолаў, нафтолаў, фарбавальнікаў, лек. сродкаў (гл. Сульфанілавая кіслата), іонаабменных смол і інш. Тэхн. сумесь метан, этан і прапансульфонавых кіслот выкарыстоўваюць як каталізатар арган. рэакцый, растваральнік, солі алкансульфонавых кіслот — як мыйныя сродкі, паверхневаактыўныя рэчывы, эмульгатары і інш.
    Я. Г. Міляшкевіч.
    СУЛЬФАНІЛАВАЯ КІСЛАТА. ла м і набензолсульфакіслата, араматычная сульфакіслата.
    Бясколерныя крышталі, маларастваральныя ў вадзе. С.к. існуе ў выглядзе біпалярнага іона (унутр. соль), таму не ўтварае солей з мінер. ктамі. аднак сульфагрупа можа быйь нейтралізавана шчолачамі з утварэннем добра растваральных у вадзе солей (напр., натрыевая соль H2N—СЙН4—SOjNa). Атрымліваюць сульфіраваннем аніліну канцэнтраванай cepHaft ктой пры 180 °C. Выкарыстоўваюць у вытвсці азафарбавальнікаў, як рэагент у аналіт. хіміі і для вызначэння білірубіну ў крыві. амід С.к. (H,N—С6Н4—SO.NH, — белы стрэптацыд) і яго вытворныя (сулыфаніламіды) у медыцыне.
    Сіруктурная формула сульфанілавай кіслаты (а) і яе біпалярнага іона (б).
    СУЛЬФАНІЛАМІДЫ, сінтэтычныя процімікробныя лек. сродкі, вытворныя аміду сульфанілавай кіслаты. Адкрыты Т.Домагкам (1935). Прыпыняюць размнажэнне мікраарганізмаў, блакіруюйь сінтэз нуклеінавых кт і бялкоў. Падзяляюцца на прэпараты кароткага (напр., стрэптацыд, этазол, урасульфан), сярэдняга (напр., сульфазін), працяглага (напр., сульфадыметаксін) і звышпра
    264
    СУЛЬФАТЫ
    цяглага (сульфален) дзеяння. С. мясц. ўжывання: альбуцыд (пры хваробах вачэй), фталазол (пры кішэчных інфекцыях). Ужываюцца пры бранхітах, пнеўманіях, цыстытах, урэтрытах, сальманелёзах, трахоме і інш. І.М.Семяненя.
    СУЛЬФАТЫ, солі і эфіры сернай кты H2SO4.
    С. неарганічныя — сярэднія (з аніёнамі SO 4") і кіслыя, ці гідрасульфаты (з аніёнамі HSO Д, солі. Існуюць таксама двайныя С. — солі з 2 рознымі катыёнамі (гл. Галын). Сярэднія С. — крышт. рэчывы, пашыраны ў прыродзе, складаюць клас мінералаў, найважн. з іх — алуніт, ангідрыт, барыт, гіпс, мірабіліт, цэлесцін, галыны. Добра раствараюцца ў вадзе (выключэнне С. барыю BaSO4). 3 водных раствораў крышталізуюцца ў выглядзе крышталегідратаў. Крышталегідраты некат. цяжкіх металаў (медзь, жалеза, цынк) наз. купарвасамі. Прыродныя С. выкарыстоўваюць як сыравіну для прамысл. атрымання злучэнняў розных металаў, буд. матэрыялаў і інш., сінт. — у розных галінах прамсці (гл. Алюмінію злучэнні, Амонію злучэнні, Барыю злучэнні, Жалеза злучэнні, Калію злучэнні. Кальцыю злучэнні, Натрыю злучэнні). С. a р г a н і ч н ы я — эфіры сернай кты: алкілсульфаты — кіслыя эфіры, ці алкілсерныя кты (агульная фла ROSO,H), і іх солі (ROSO^M, дзе R — першасны аоо другасны алкіл, М — натрый, амоній, трыэтыламоній); дыалкілсульфаты — поўныя эфіры (RO2)2SO2. Высокакіпячыя вадкасці [напр., дыэтылсульфат (C2H5OkSO2 кіпіць пры 208 °C з раскладаннем] або цвёрдыя рэчывы. Алкілсульфаты добра раствараюцца ў вадзе. Дыалкілсульфаты выкарыстоўваюць для алкіліравання, солі вышэйшых алкілсульфатаў (R мае 10—18 атамаў вугляроду) — як паверхневаактыўныя рэчывы рознага прызначэння (аснова сінт. мыйных сродкаў, эмульгатары, стабілізатары і інш.).
    А.Я.Міляшкевіч.
    СУЛЬФГІДРЫЛЬНЫЯ ГРЎПЫ, функныянальныя SHгрупы ў малекулах арган. злучэнняў. У бялках уваходзяць у састаў цыстэіну.
    Валодаюць высокай рэакцыйнай здольнасцю, лёгка акісляюцца і ўтвараюць дысульфідныя сувязі (—S—S—). Забяспечваюць трохмерную структуру малекул, утвараюць вадародныя, дысульфідныя і каардынацыйныя сувязі. Дысульфідныя сувязі жорстка змацоўваюць розныя поліпептыдныя ланцугі або ўчасткі аднаго ланцуга (шмат —S—Scyвязяў у бялках валасоў, пазногцяў, воўны і інш.; некат. гармонах — інсуліне, аксітацыне і інш.). У некат. ферментах (напр., алкагольдэгідрагеназа) С.г. ўтвараюць сувязі паміж бялком і каферментам, выконваюць каталітычную ролю. Блакада С.г. бялкоў (ферментаў), каферменту А, напр., цяжкімі металамі, парушае дзяленне клетак, мышачнае скарачэнне, фотасінтэз і інш. /М.Семяненя.
    СУЛЬФІДЫ (ад лац. sulphur, sulfur сера), хімічныя злучэнні серы з больш электрададатнымі элементамі, пераважна металамі; адносяцца да металідаў. Бінарныя С. агульнай флы MjSn (М — метал, п — валентнасць металу) могуць разглядацца як солі серавадароднай кты H2S (гл. Серавадарод). С. пашыраны ў прыродзе; С. прыродныя — адзін з класаў мінералаў, найб.
    шырока выкарыстоўваюць — пірыт, сфалерыт, малібдэніт, кінавар.
    С. падзяляюць на 3 асн. групы. С. шчолачных, шчолачназямельных металаў і магнію — солепадобныя, бясколерныя гіграскапічныя рэчывы. Маюць высокія тры плаўлення (напр., С. кальцыю CaS tni 2525 °C). Многія раствараюцца ў вадзе з раскладаннем (гідралізуюцца). У паветры акісляюцца да сульфатаў. С. пераходных металаў — крышт. тугаплаўкія рэчывы (напр., С. лантану LaS tni 2190 °C, цэрыю CeS іпл 2450 °C). He раствараюцца ў вадзе, хімічна ўстойлівыя. С. рэлементаў і блізкія да іх С. нынку ZnS, кадмію CdS, ртуці HgS — крышт. рэчывы, нерастваральныя ў вадзе, раствараюцца ў мінер. ктах, акісляюцца ў паветры пры награванні. Шэраг элементаў утварае полісульфіды, у якіх атамы серы злучаныя паміж сабой. Асабліва схільныя да ўтварэння полісульфідаў калій, натрый, амоній і шчолачназямельныя элементы. Пры награванні яны лёгка раскладаюцца на простыя С. і серу. Атрымліваюць С. ўзаемадзеяннем простых рэчываў у вакууме ці інертнай атмасферы, H2S з металамі, іх аксідамі і гідраксідамі, аднаўленнем сульфатаў. Прыродныя С. выкарыстоўваюць для атрымання металаў, сернай кты і сульфатаў (пірыт), сінт. — у гарбарнай прамсці для дублення скуры (С. барыю BaS, натрыю Na2S), як люмінафоры і паўправадніковыя матэрыялы (напр., ZnS, CdS), ZnS як кампанент літапону, у сельскай гаспадарцы для барацьбы са шкоднікамі (полісульфіды кальцыю і барыю).
    Літ:. Самсонов Г.В., Дроздова С.В. Сульфмды. М., 1972. А.П.Чарнякова. СУЛЬФІДЫ АРГАНІЧНЫЯ. т ы я э ф і р ы, злучэнні агульнай флы RSR' (R і R' — арган. радыкалы), сераарганічныя злучэнні — аналагі простых эфіраў. Да С.а. адносяць таксама цыклічныя злучэнні RCH(CH2)nCHRS. Пашыраны ў прыродзе: у нафце большая частка серы знаходзіцца ў выглядзе С.а.; некаторыя прыродныя С.а. (напр., біяцін, метыянін) — біялагічна актыўныя рэчывы. Вядомы таксама ды, тры і полісульфіды R—Sn—R', дзе п — колькасць атамаў серы (гл. Полісульфідныя каўчукі).
    Ніжэйшыя аліфатычныя С.а. — бясколерныя вадкасці (тэхн. маюць непрыемны пах). Добра раствараюнйа ў вадзе і арган. растваральніках. Больш слабыя асновы, чым простыя эфіры; пры ўзаемадзеянні з дыалкілсульфатамі (гл. Сульфаты), алкілсульфанатамі (эфірамі сульфакіслот), а таксама са спіртамі ў прысутнасці моцных кіслот утвараюць солі сульфонію (гл. Оніевыя злучэнні). Акісляюцца, напр., пераксілам вадароду да сульфаксідаў (злучэнні агульнай флы RR SO), канцэнтраванай азотнай кты — да сульфонаў (RR'SO2). Выкарыстоўваюць як адаранты гаручых газаў, антыаксіданты, стабілізатары паліва, змазачных масел і палімераў; дыметылсульфід (CH3)2S для атрымання дыметылсульфаксіду, дывінілсульфід (CH2=CH)2S як манамер у вытвсці іонаабменных смол і адсарбентаў. Галагеналкілсульфіды (напр., іпрыт) атрутныя. Я.Г.Міляшкевіч. СУЛЬФІРАВАННЕ, увядзенне сульфагрупы — SO2OH у малекулы арган. злучэнняў з утварэннем сувязі вуглярод — сера. Прыводзіць да ўтварэння сульфакіслот. Ажыццяўляюць пераважна непасрэдным узаемадзеяннем з сульфіруючымі агентамі; серная кіслата, олеум, трыаксід серы SOy і яго комплексы з пірыдзінам і дыаксанам, сульфурылхла