Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
рьш SO2CI2, дыалкілсульфаты і інш. Выкарыстоўваюць пры атрыманні паверхневаактыўных рэчываў, іонаабменных смол, біялагічна актыўных рэчываў, фарбавальнікаў і інш.
СУЛЬФІТЫ, солі і эфіры сярністай кты H2SO3. Найб шырока выкарыстоўваюць неарган. С. — сярэднія (з аніёнам SO з ) і кіслыя, ці гідрасульфіты (з аніёнам HSO з), солі.
Сярэднія С. — крышт. рэчывы, нерастваральныя ў вадзе (акрамя С. шчолачных металаў і амонію). Моцныя аднаўляльнікі; пры награванні ў паветры лёгка акісляюцца да сульфатаў. Пры награванні крышт. кіслых С. натрыю і калію ўтвараюцца солі пірасярністай кты H2S2O5 (у свабодным стане не вылучана) — пірасульфіты НаДО5 і K2S2O5 — крышт. рэчывы, пры t> 160 °C раскладаюцца; аднаўляльнікі. Выкарыстоўваюць С. і пірасульфіты пры адбельванні і фарбаванні тканін, валокнаў, скуры, С. кальцыю [Ca(HSO3)2 і CaSOJ як дэзінфіцыруючыя сродкі ў вінаробстве і вытвсці цукру, K2S2O5 як кампанент фіксажу ў фатаграфіі, антыаксідант, антысептык.
СУЛЬФбНАВЫЯ кіслбты, тое, што сульфакіаюты.
СУЛЬФбНІЕВЫЯ ЗЛУЧбННІ, гл. ў арт. Оніевыя злучэнні.
СУЛЬЯНАЎ Анатоль Канстанцінавіч (н 3.9.1927, с. Аксіньіна Адзінцоўскага рна Маскоўскай вобл.), бел. пісьменнік Ген.маёр авіяцыі (1978). Засл. работнік культ. Беларусі (1986). Скончыў Ваеннапаліт. акадэмію імя Леніна (1962). У арміі з 1946. 3 1962 на Поўначы, з 1969 у Гал. паліт. упраўленні Сав. Арміі ў Маскве, з 1976 у Мінску, чл. ваен. савета арміі Проціпаветранай абароны, у 1980—87 нам. нач. палітупраўлення Бел. ваен. акругі. Друкуецца з 1957. Піша на рус. мове. Аўтар збкаў апавяданняў, аповесцей, сцэнарыяў, нарысаў «На зямлі і ў паветры» (1967), «Лістапад» (1976), «Прапісаны ў небе» (1978), «Хаджэнне за сёмае неба» (1985), «Толькі адна ноч» (1987), рамана «Расколатае неба» (1981) і інш. пра станаўленне характару ў звычайных і экстрэмальных умовах армейскай службы.
Тв:. Голубые снега: Роман. Кн. 1. Мн., 1990; На крмтнческмх углах: Роман. М., 1991; Посеешь ветер.: Док повесть. Мн., 1994; Арестовать в Кремле: Нст. роман Мн . 2001; Маршал Жуков. Слава, забвенме, бессмертне. Мн„ 2002.
СУЛЯЦІЧЫ, курганны могільнік дрыгавічоў (магчыма, мяшанага дрыгавіцкавалынскага насельніцтва) 11—13 ст. каля в. Суляцічы Навагрудскага рна Гродзенскай вобл. Захавалася 40 насыпаў дыям. 3—9 м, выш. 0,3—1,5 м. Вакол некаторых ёсць невял. паглыбленні. Даследавалі ФД.Гурэвіч (1956) і К.В.Паўлава (1971). У 2 курганах пахаванні паводле абраду трупаспалення на месцы, 1 без пахавання, у 20 насыпах пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены фрагменты гліняных гаршкоў, сярэбраныя і алавяныя паўтараабаротныя скроневыя кольцы, бронзавыя званочкі, пярсцёнкі і інш.
СУМ (varsinaissnomalaiset — уласна суомі), назва ў рус. летапісах прыбалтыйскафін. племя суомі, якое ў пач. 1га тыс. н.э. засяліла паўд.зах. ўзбярэжжа сучаснай Фінляндыі. 3 пакарэння С. у сярэдзіне 12 ст. пачалося заваяванне Фінляндыі Швецыяй. Пазней С. разам з ем’ю і зах. карэльскімі плямёнамі ўтварылі фін. народнасць (саманазва suomalaiset — суомі).
СЎМА (ад лац. summa вынік, агульная колькаснь). агульная колькасць, сукупнасць чагон.; вынік складання велічынь (лікаў, вектараў, мностваў, матрыц і інш.). С. лікаў a і b абазначаецца a + Ь. Для скарочанага запісу С. п лікаў аі, 02, ... а„ Л.Эшіер прапанаваў (1755) карыстацца п
сімвалам L : а\ + аі + ... + а„ = £ а,. і = 1
СЎМАРАЎ Васіль Фёдаравіч (н. 7.12.1938, Мінск), бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Бел. тэатр,маст. інт (1965). У 1965—90 кіраўнік дзіцячай нар. студыі выяўл. мастацтва пры Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у Мінску. Працуе ў жанры тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта. Карціны «Хімічны завод» (1965), «Ліст» (1967), «Раніца. Іней» (1968), «Вяселле» (1972), «Ноч, у якую зацвіў кактус» (1975),
В.Сумараў. Свята ў трактарным пасёлку. 1987.
«Дзень нараджэння» (1980), «Дзень радасці» (1983), «Зімовыя радасці» (1985), «Свята ў трактарным пасёлку» (1987) адметныя завершанасцю кампазіцыі і пластычнасцю формы. Лірыкаэпічнае гучанне ўласціва творам: «Песня пра партызан» (1975), «Сказ пра Навагрудак» (1976), «Зямля маці» (1978), «3 веку ў век» (1979), «Абуджэнне», «Элегія» (абодва 1981), «Маўклівасць», «Напрадвесні» (абодва 1982), «Пакаянне» (1990). Глыбінная прыгажосць, жыццесцвярджальнасць — гал. рысы палотнаў «Залатыя шары» (1990), «Сон розуму» (1995), «Мелодыя» (1996), «Зіма ў На
вагрудку» (1998), «Час цішыні», «Зацішша», «Узышоў месяц» (усе 1999), «Зорка надзеі» (2000), «Блакітная веранда» (2001). Прэмія Ленінскага камса.мола Беларусі 1982. ЛФСа.ювей. СУМАРЙКАЎ Аляксандр Пятровіч [25.11.1717 (паводле інш. звестак 1718), каля мяст. Вільманстранд, Фінляндыя — 12.10.1777], рускі пісьменнік; прадстаўнік класіцызму. Скончыў сухапутны шляхецкі корпус (1740), дзе пачаў пісаць вершы. Першы дырэктар
А П Сумарокаў
Рас. тра ў Пецярбургу (1756—61). Выдаваў першы рус. літ. прыватны час. «Трудолюбмвая пчела» (1759). Выступаў як драматург, паэт. тэарэтык лры, гісторык, філосаф. Аўтар 9 вершаваных трагедый, у т.л. «Харэў» (1747), «Сінаў і Трувор» (1750), «Дзмітрый Самазванец» (1771); 12 камедый, у т.л. «Трэсацініус» (1750), «Апякун» (1765), «Уяўны раганосец» (1772). 3 пастаноўкай яго п’ес звязана з’яўленне першых праф. рас акцёраў. Аўтар збкаў «Элегіі», «Сатыры» (абодва 1774), баек (зб. «Прытчы», ч. 1—3, 1762—69), лібрэта опер і балетаў, літ.крытычных і публіцыстычных артыкулаў.
7«.: Нзбр. пронзв, Л., 1957; Драматнческме соч. Л., 1990; Бел. пер. — Крыж і абраз. Мн., 1930.
СУМАТАР л і ч б a в ы, асноўны вузел арыфметычнага прыстасавання ЭВМ ці асобная прылада, што непасрэдна выконвае аперацыю складання лікаў. Характарызуецца хуткадзеяннем (часам складання 2 лікаў) і апаратнымі затратамі. Выконваецца на транзістарах, лагічных элементах і інтэгральных схе.мах.
Схемы С. адрозніваюцца спосабам паступлення разрадаў аператараў, прынятай сістэмай лічэння, прынцыпам работы, спосабам перадачы адзінкі пераносу і логікай работы. Шматразрадныя С. будуюцца з 1разрадных. Разрады ўведзеных лікаў складаюцца адначасова ва ўсіх 1разрадных С., біты пераносу з папярэдніх разрадаў у наступныя перадаюцца йаслядоўна, адначасова ці інакш, у залежнасці ад спосабу злучэння 1разрадных С. Дзеянні над кодамі лікаў і каманд (адніманне, множанне, дзяленне, мадыфікацыя і інш.) зводзяцца да аперацый складання і зруху. Характарыстыкі С. вызначаюць многія параметры ЭВМ. Л.В.Сільноў. СУМАТРА (Sumatra, Sumatera), востраў у зах. частцы Малайскага архіпелага, у складзе Вяіікіх Зондскіх астравоу, тэр. Інданезіі. Пл. каля 435 тыс. км . Нас. каля 40 млн. чал. (2000). Даўж. з ПнЗ на ПдУ каля 1700 км. Берагавая лінія
сумах 265
слаба парэзаная, уздоўж узбярэжжа трапляюцца каралавыя рыфы. Зах. ч. 'вострава занята сістэмай гор Барысан (выш. да 3805 м, вулкан Керынчы), на У — забалочаныя раўніны. Горы складзены пераважна з палеазойскіх метамарфічных парод з гранітнымі інтрузіямі. развіты эфузійнаасадкавыя адклады мезазою і кайназою, латэрыты. Радовішчы нафты, прыроднага газу, вугалю, золата, марганцу. Клімат экватарыяльны Сярэднегадавая тра на раўнінах 25—27 °C, ападкаў 1500—3000 мм (у гарах месцамі больш за 6000 мм) за год. Густая рачная сетка. Асн. рэкі: Мусі, Хары, Індэрагіры, Кампар. Буйное воз. Тоба. Пад лесам каля 70% тэр. На раўнінах шмат’ярусныя трапічныя лясы, уздоўж узбярэжжа — мангравыя зараснікі, у гарах — лясы з вечназялёнага дубу, каштану, зараснікі лаўру, буку, хвойных і інш. парод. У фауне трапляюцца двухрогі насарог, інд. слон, малайскі мядзведзь, арангутанг, гібон, чапрачны тапір і інш. Hau парк ГунунгЛёсер, запаведнікі. Плантацыі рысу, каўчуканосаў, какосавых пальмаў, кавы. Асн гарады; Палембанг, Паданг, Медан.
Плантацыі алейнай пальмы на востраве Суматра
СЎМАЎКА, возера ў Міёрскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Вята, за 8 км на ПдЗ ад г. Міёры. Пл. 1,63 км2, даўж. 2,4 км, найб. шыр. 680 м, найб. глыб. 29,9 м, даўж. берагавой лініі 6 км, пл. вадазбору 14,4 кмг. Катлавіна лагчыннага тыпу, складаецца з 2 плёсаў — глыбакаводнага зах. Гоўцы і ўсх. Сумаўка (глыб. 15,8 м). Схілы выш. 1—5 м, на Пд і ПдЗ разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком. месцамі забалочаныя, на Пн і 3 участкамі да 0,8 м, на У зліваюцца са схіламі. Прыбярэжная зона пясчаная, глыбей дно ілістае. Шыр. паласы расліннасці да 15 м. Упадае ручай з возера без назвы, вьшякае ручай у воз. Сярэднік.
СУМАХ, жаўтушнік (Rhus), род кветкавых раслін сям. анакардыевых. Каля 150 (паводле інш. звестак да 250)
266 СУМАЦЫЯ
відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе і субтропіках. На Беларусі інтрадукаваны 4 віды С.: аленярогі, ці пушысты. або воцатнае дрэва (R. typhina), духмяны (R. aromatica), трохлопасцевы (R. trilobata), ядавіты (R. toxicodendron).
Лістападныя або вечназялёныя кусты ці невял. дрэвы выш. да 12 м, радзей ліяны. Лісце чаргаванае, буйное, трайчастае або непарнаперыстае, яркачырв. ўвосень. Кветкі дробныя, шматлікія, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод — касцянка. У лісці і кары ёсць дубільныя рэчывы. 3 соку некат. відаў (ядавіты, выклікае апёкі) атрымліваюць лак, з пладоў — воск. Лек., тэхн., дэкар. расліны.
І.М.Гарановіч.
1
Сумах: 1 — кітайскі; 2 — паслядоўны.
СУМАЦЫЯ ў фізіялогіі, узаемадзеянне сінаптычных працэсаў (што ўзбуджаюць ці затарможваюць) на мембране нейрона або мышачнай клеткі, якое характарызуецца ўзмацненнем эфектаў раздражнення да рэфлекторнай рэакцыі ў адказ; адзін з механізмаў каардынавання рэакцый арганізма. Апісана І.М.Сечанавым у 1868. На сістэмным узроўні адрозніваюць С. прасторавую і часавую. Прасторавая С. адбываецца ў выпадку адначасовага ўздзеяння аферэнтных раздражненняў, кожнае з якіх неэфектыўнае для розных рэцэптараў адной і той жа рэцэптыўнай зоны (напр., узбуджэнне многіх нейронаў розных участкаў мозга). Ч a с а в а я С. вызначаецца ўзаемадзеяннем нерв. уплываў, што прыходзяць з пэўным інтэрвалам да адных і тых жа ўзбудлівых структур па адных і тых жа нерв. каналах. Забяспечвае неабходную працягласць рэакцый і можа падтрымлівацца кальцавой сувяззю нейронаў. На клетачным узроўні С. мае прасторавачасавы характар. С.С.Ермакова.
СЎМБА (Sumba), востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў, тэр. Інданезіі. Пл. 11,2 тыс. км2. На Пд і ў цэнтры расчлянёныя нізкагор’і (выш. да 1225 м), складзеныя з вулканічных і крышт. парод, перакрытых неагенавымі мергелямі і вапнякамі; на Пн алювіяльная раўніна. Клімат субэкватарыяльны мусонны, ападкаў ад 1500 мм на раўнінах, да 2500 мм у гарах за год. Сухі сезон з ліп. па кастрычнік. Другасныя саванны і рэдкалессі, у гарах вечназялёныя лясы. На прыбярэжных раўнінах трапічнае земляробства: вырошчванне рысу, какосавай пальмы, тытуню. Вытвсць копры. Гал. г. — Вайнгапу.