• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Сумчаты воўк
    Даўж. цела да 130 см, хваста да 65 см. Афарбоўка шэражаўтаватая, па баках задняй ч. тулава 16—18 карычневых палос. Іюіы і карэнныя зубы мойна развітыя. Тулава падоўжанае, канечнасці адносна кароткія, пальцаходныя, на задніх Іы палец адсутнічае Вывадковая сумка адкрываецца назад. Нараджалася да 4 дзіцянят, выношваліся ў сумцы да 3 мес.
    Э.Р.Самусенка.
    СЎМЧАТЫ МЯДЗВЁДЗЬ, млекакормячае сям. каалавых, гл. Каала.
    СЎМЧАТЫЯ (Marsupialia), атрад млекакормячых інфракласа ніжэйшых звяроў (Metatheria). 2 падатр., 9 (16) сям., каля 250 відаў. Вядомы з ніжняга мелу Паўн. Амерыкі (каля 190 млн. г. назад). Пашыраны пераважна ў Аўстраліі, a таксама на авах Вял. Зондскія, Тасманія, Н.Гвінея, у Паўд., Цэнтр. і Паўн. Амерыцы; акліматызаваны ў Н.Зеландыі. Насяляюць разнастайныя ландшафты і вадаёмы. Сярод інш. да С. адносяцца: апосумы, вамбат, каала, кенгуровыя, цэналеставыя 33 віды ў Чырв. кнізе МСАП.
    Даўж. ад 4 да 300 см, маса да 90 кг. Раслінаедныя, насякомаедныя, драпежныя, ёсць усёедныя Размнажэнне ад I да некалькіх pasoy за год. Самкі большасці відаў маюць вывадковую сумку (адсюль назва), у якую адкрываюцца саскі (2—6) малочных залоз. Дзіцяняты нараджаюцца слабаразвітымі і развіваюцца ў сумцы (да 250 сут), дзе прымацоўваюцца да саска, з якога малако выпырскваецца пры скарачэнні спец. мышцаў.
    Літ.: Соколов BE Сястематвка млекопнтаюшмх. М., 1973; Жмзнь жнвотных. Т. 7. 2 йм. М., 1989; Акммушкнн Н Н. Мнр жнвотных: Млекопмтаюшяе, нлн зверн. 4 нзд. М., 1998. Э.Р.Самусенка. СЎМЧАТЫЯ ГРЫБЬІ, (Ascomycota), аддзел грыбоў. 2 кл.: аскаміцэты і эндааскаміцэты. Да С.г. адносяць амаль усе грыбы, што ўваходзяць у склад лішайнікаў. Пашыраны ўсюды. Аскаміцэты падзяляюцца на 3 падкл., маюць каля 20 парадкаў, каля 30 тыс. відаў. На Беларусі больш за 10 парадкаў, каля 200 родаў, каля 500 відаў. Трапляюцца ў глебе і на арган. субстратах. Сапратрофы, раскладаюць расл. і жывёльныя рэшткі, утвараюць плесні на прадуктах харчавання, прамысл. матэрыялах і вырабах. Многія паразіты, узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека (напр., мікозы), раслін (мучністаіі расы. паршы, пля.містасйей і інш.). Ёсць ядомыя (смаржкі, страчкі, труфелі).
    Міцэлій галінасты, шматклетачны, складаeuua са шмат’ядзерных або аднаядзерных клетак. У некат. С.г. (напр., дражджэй) сапраўдны міцэлій адсутнічае, ёсць толькі асобныя клеткі, здольныя пачкавацца. Размна
    Сумчатыя: 1 — трусіны бандыкут; 2 — хобатнагаловы кускус: 3 — плямістахвостая сумчатая куніца: 4 — плямісты кускус; 5 — сумчаты д’ябал; 6 — карлікавая сумчатая мыш; 7 — сумчаты крот.
    жэнне вегетатыўнае (часткамі міцэлію), бясполае (канідыямі) і палавое (сумкаспорамі). У выніку палавога працэсу ўтвараюцца сумкі (адсюль назва) у выглядзе мяшочка з адтулінай, звычайна 8споравыя, аднаклетачныя. У ніжэйшых С.г. сумкі знаходзяцца непасрэдна на міцэліі. у вышэйшых — размешчаны ў пладовых целах (апатэцыях, клейстатэцыях і перытэцыях). У цыкле развіцця многіх С.г. адзначана канідыяльнае споранашэнне, якое мае выгляд плям. бугаркоў, налётаў. Канідыяносцы ўзнікаюць адзіночна, кучкамі або суцэльным слоем на шчыльным спляценні міцэлію ці ў пікнідах. Выкарыстоўваюцца ў сыраварэнні, хлебапячэнні і ў мікрабіял. прамcui як прадуйэнты ферментаў, антыбіётыкаў і інш.
    Літ.: Стрельская О.Я. Ннзшне растення. Снстематнка. Мн„ 1985; Грв н Н.Ста ут У., Тейлор Д. Бмологня: Пер. с англ. Т. I—3. М., 1990; Мюллер Э., Леффлер В. Мнкологня: Пер. с нем. М., 1995. СЛ.Бельская.
    СЎМЫ. горад. цэнтр Сумскай вобл. Украіны, на р. Псёл. 298 тыс. ж. (1999). Чыг ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прамснь: маш.буд. (машынабуд. НВА; ВА «Помпаэнергамаш»; зды электронных мікраскопаў, «Сумсельмаш», «Цэнтраліт»), хім. (ВА «Хімпрам» і «Гуматэхніка»), харчовая (цукроварафінадны зд, мясакамбінат і інш.), лёгкая (суконная, воўнапрадзільная, абутковая, швейная фкі і інш ), мэблевая, буд. матэрыялаў. Пед. інт. Тэатры. Музеі: краязнаўчы, мастацкі, дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, доммузей А.П.Чэхава. Арх. помнікі 18—19 ст.: царква Уваскрэсення (1703), СпасаПраабражэнскі сабор (1776). Ільінская царква (1836).
    Засн. ў 1652 У 1656—58 пабудавана крэпасць для абароны Слабадской Украіны і Паўд. Расіі ад набегаў крым. і нагайскіх татараў. У 1658—1765 нзнтр Сумскага слабадскога палка. У Паўн. вайну 1700—21 у С. у 1708—09 знаходзілася Стаўка галоўнакамйндавання рус. арміі на чале з Пятром 1. 3 1765 цэнтр Сумскай прав., з 1780 павятовы горад Харкаўскага намесніцтва, з 1796 СлабодскаУкраінскай, з 1835 Харкаўскай губ. У 1877 злучаны чыгункай з Любацінам і Варажбой. 3 1939 абл юнтр У Вял Айч вайну акупіраваны (1941—43) ням. фашыстамі. адзін з цэнтраў партыз. руху.
    СУМЯШЧАЛЫІАСЦЬ п с і х а л a г і ч н а я, аптымальнае спалучэнне (падабснства або ўзаемадапаўняльнасць) і несупярэчлівасць псіхал. якасцей двух або некалькіх людзей. Адна з умоў інтэграцыі і яднання групы, калектыву, правільнага падбору лідэраў і кіраўнікоў. Асобае значэнне набывае ў складаных умовах сумеснай жыццядзейнасці (касмічны палёт, экспедыцыя, альпінісцкі паход і інш ). Забяспечвае высокі ўзровень эфектыўнасці сумеснай дзейнасці. Несумяшчальнасць можа стаць перадумовай канфліктаў і зрываў у агульнай рабоце. Праверка на С. праводзіцца пры дапамозе спец. апаратуры і практычных дзеянняў.
    СУМЯШЧАЛЬНАСЦЬ Э В М, здольнасць электронных вылічальных машын розных тыпаў да ўзаемадзеяння. Адрозніваюць С. апаратную, праграмную і інфармацыйную. Поўная С. ЭВМ дадзеных тыпаў бывае пры існаванні адначасова С. усіх відаў.
    суніцы 269
    Апаратная (тэхн.) С. — здольнасць ЭВМ дадзенага тыпу працаваць з прыладамі ці вузламі ЭВМ інш. тыпу. У т.л. разглядаецца эл.магн. С., калі тэхн. сродкі не ствараюнь узаемных эл.магн. перашкод або іх уласнае эл.магн. выпрамяненне істотна не ўплывае на работу інш. тэхн. сродкаў. П р a грамная С. — магчымасць выканання адных і тых жа праграм на ЭВМ розных тыпаў пры атрыманні аднолькавых вынікаў. С. праграм — калі яны прыдатныя да аб’яднання ў складаныя праграмныя комплексы. Інфармацыйная С. — здольнасць ЭВМ розных тыпаў ідэнтычна ўспрымаць пэўны набор даных. Для яе забеспячэння дастаткова С. фарматаў прадстаўлення даных.
    М.П.Савік.
    СУМЯШЧАЛЬНІЦТВА, выкананне работнікам апрача сваёй асноўнай іншай работы, якая рэгулярна аплачваецца, на ўмовах прац. дагавора. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь сумяшчальнікам можа быць любы работнік незалежна ад яго спецыяльнасці, кваліфікацыі, памеру зарплаты. С. дапускаецца і па месцы асн. работы, і ў інш. прадпрыемстве, установе, аргцыі. Пры С. забараняецца прыём на работу цяжарных жанчын і асоб, якія не дасягнулі 18 гадоў, а таксама сумесная служба сваякоў, звязаная з непасрэднай падпарадкаванасцю і падкантрольнасцю, і ў некат. інш. выпадках. Парадак афармлення на работу па С. рэгулюецца заканадаўствам. Г.А.Маслыка.
    СУН, дынастыя і імперыя ў Кітаі ў 10—13 ст. Заснавальнік С., палкаводзец Чжао Куанінь захапіў у 960 уладу і абвясціў сябе імператарам Тайцзу [960— 976], чым скончыў перыяд смут пасля падзення дынастыі Тан. Яго пераемнік Таййзун [976—997] канчаткова аб’яднаў Кітай пад уладай С.; спыненне міжусобіц спрыяла хуткаму эканам. ўздыму краіны, росквіту кіт. сярэдневяковай культуры. Развівалася філасофія ў выглядзе неаканфуцыянства Чжу Сі. Але імператары цярпелі няўдачы ў барацьбе з паўн. качэўнікамі — кіданямі, тангутамі (гл. СіСя), зза чаго вымушаны былі плаціць ім даніну. Хуткі рост насельніцтва і недахоп ворных зя.мель прывялі ў канцы 11 ст. да росту сац. напружанасці. 3 мэтай яе памяншэння першы мінгстр Ван Аньшы правёў у 1069—85 шэраг рэформ, якія ўладкавалі сістэму падаткаў і землекарыстання; прыняты захады па асваенні свабодных зямель на Пд. У пач. 12 ст. на Пн Кітая ўварваліся чжурчжэні, якія ў 1127 захапілі сталіцу імперыі г. Бянь (цяпер Кайфын). Сунскі прынц Гаоцзу [1127— 62] аднавіў імперыю С., якая ахоплівала толькі Паўд. Кітай. Паводле дагавора 1141, С. прызнала сябе васалам дзяржавы чжурчжэняў — імперыі Цзінь. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў С. вяла барацьбу супраць манголаў (гл. Мангольскія заваяванні), якія ў 1279 знішчылі імперыю.
    СЎНА (ад араб. звычай, паводзіны, лад дзеянняў), свяшчэннае пісанне ісламу, выкладзенае ў 2й пал. 7 — пач. 8 ст. ў апавяданнях (хадысах) пра ўчынкі і вы
    казванні прарока Мухаліеда. У ісламе С. надаецца значэнне крыніцы, якая тлумачыць і дапаўняе Каран і служыць другой (пасля Карана) асновай мусульм. права. Шэсйь зборнікаў С. кананічныя; гал. з іх складзены альБухары (810—870) і Муслімам (817—875). Побач з пераважна легендарным матэрыялам у С. ёсць гіст. звесткі, якія характарызуюць працэсы развіцця ісламу і становішча розных сац. слаёў у першыя 2 ст. Халіфата. Сучаснае мусульм. багаслоўе пры тлумачэнні С. звычайна мадэрнізуе яе.
    СЎНГАРЫ, Сунхуацзян, рака на ПнУ Кітая, правы прыток р. Амур. Даўж. 1870 км, пл. бас. 524 тыс. км\ Пачынаецца на пласкагор’і Чанбайшань, перасякае МаньчжураКарэйскія горы. раўніны Сунляо і Саньцзян, дзе падзяляецца на рукавы, меандруе. Асн. прытокі: Нуньцзян (злева), Муданьцзян (справа). Разводдзе летам, бываюць катастрафічныя навадненні. Сярэдні расход вады каля 2500 м3/с. У вярхоўях Фынманьская ГЭС з вадасховішчам (даўж. каля 150 км). Ha С. — гарады Гірын (пач. суднаходства), Харбін, Цзямусы.
    СЎНДСВАЛЬ (Sundsvall). горад на У Швецыі. Засн. ў 1621. Каля 110 тыс. ж. (2001). Порт на Батнічным зал. Балтыйскага м. (вываз лесапапяровай прадукцыі), чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: цэлюлознапапяровая, маш.буд., алюмініевая.
    СУНДУКЯН Габрыэл Мкртычавіч (11.7.1825, Тбілісі — 29.3.1912), армянскі драматург, пісьменнік; адзін з арганізатараў арм тра. Скончыў Пецярбургскі унт (1850). Аўтар п’ес «Начное чыханне — на дабро» (паст. 1863), «Перапалох» («Хатабала»), «Аскан Пятровіч на тым свеце» (абедзве паст. 1866), «Іншыя, або Новы Дыяген» (паст. 1869), «Яшчэ адна ахвяра» (паст. 1870), «Пэпа» (паст.
    Суніцы садовыя і іх сарты: 1 — агульны выгляд: 2 — Раннія Махерауха; 3 — Прыгажуня Загор’я: 4 — Фестывальныя: 5 — Рубінавыя.
    1871), «Разбураны ачаг» (паст. 1873), «Муж і жонка» (паст. 1888), «Каханне і свабода» (1910), «Завяшчанне» (1912). С. вывеў жанр камедыі з рамак быт. вадэвіля і ўзняў да ўзроўню сац. абагульненняў. Аўтар аповесці «Вараньчын вечар» (1877), публіцыст. фельетонаў «Гутаркі Амала» і «Гутаркі Адыда». Імя С нададзена Арм. драм. тру (Ерэван).