Беларуская энцыклапедыя Т. 15
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 2002
СУПАСТАЎЛЯЛЬНАЕ МОВАЗНАЎСТВА, гл. Кантрастыўная лінгвістыка.
СУПАСТАЎНЫЯ ЦЭНЫ, цэны, прыведзеныя па велічыні да ўмоў адпаведнага перыяду, на пэўную дату. Выкарыстоўваюцца ў разліках пры супастаўленні аб’ёмаў вытвсці, тавараабароту.
спажывання, даходаў і выдаткаў, інш. вартасных паказчыкаў у пэўныя перыяды, каб пазбегнуць скажэнняў, якія могуць узнікнуць пад уплывам інфляцыі. Напр., пры параўнанні ў грашовым выражэнні ўзроўняў спажывання тых ці інш. тавараў у розныя гады неабходна аб’ём фіз. спажывання памножыць на С.ц. Паказ прадукцыі ў C.u. забяспечвае супастаўнасць паказчыкаў за шэраг гадоў на прадпрыемстве, у галіне, ва ўсёй эканоміцы, дазваляе ў дынаміцы ацэньваць якасць іх працы.
М.В.Радзіеўскі.
Супадзенняў схема на транзістарах: Лн — агульная нагрузка; R — рэзістары і С — кандэнсатары ў ланцугах зрушэння; Т,—Т„ — транзістары.
Супарт такарнага станка: 1 — станіна; 2 ___ папярочныя санкі (карэтка); 3 — паваротная частка супарта; 4 — разцатрымальнік; 5 — верхнія санкі; 6 — ручка ручной падачы; 7 — ручка папярочнай падачы.
Блоксхема супергетэрадзіннага радыёпрыёмніка A — антэна; ПЧ — пераўтваральнік частаты; ! — уваходныя ланцугі; 2 — узмацняльнік з малым узроўнем шумаў; 3 — узмацняльнік радыёчастаты; 4 — змешвальнік; 5 —
гетэрадзін; fT — частата гетэрадзіна; 6 — узмацняльнік прамежкавай частаты; 7 —дэтэктар; 8 — узмацняльнік нізкай частаты; 9 — сродкі ўзнаўлення інфармацыі.
СУПЕРГЕТЭРАДЗІННЫ 271
СУПЕР... (ад лац. super зверху, над), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на размяшчэнне зверху, над чымн. (напр., супервокладка); вышэйшую ступень якасці чагон., узмацненне дзеяння і пашырэнне магчымасцей (напр., суперартыкон, супермаркет, суперэліта); старшынство кагон., узначальванне (напр., суперарбітр, суперпрэфект).
СУПЕРАРТЫКбН (ад супер... + артыкон), перадавальная электроннапрамянёвая трубка з назапашваннем эл. зараду. Электронны відарыс з фотакатода пераносіцца хуткімі электронамі на двухбаковую мішэнь, дзе ствараецца патэнцыяльны рэльеф, адпаведны размеркаванню асветленасці аб’екта здымкі, счытваецца з другога боку мішэні павольньгмі электронамі і атрыманы відэасігнал узмацняецца з дапамогай другаснаэлектроннага памнажальніка. Да 1970х г. С. — адна з найб. пашыраных перадавальных тэлевізійных трубак. Замяняецца больш дасканалымі разнавіднасцямі відыкона, а таксама цвердацельнымі трубкамі з ПЗСматрыцамі.
СУПЕРГЕТЭРАДЗІННЫ РАДЫЁПРЫЁМНІК. найбольш пашыраны тып радыёпрыё'мніка з пераўтварэннем нясучай частаты прынятых сігналаў (без змены закону мадуляцыі) у больш нізкую фіксаваную (прамежкавую) частату, на якой адбываюцца асн. ўзмацненне і фільтрацыя сігналаў. У параўнанні з ралыёпрыёмнікам прамога ўзмацнення вызначаецца большымі адчувальнасцю, селектыўнасцю і каэфіцыентам узмацнення.
Mae прэселектар, пераўтваральнік частаты, узмацняльнік прамежкавай частаты. дэтэктар, узмацняльнік нізкай частаты і сродкі ўзнаўлення інфармацыі (гучнагаварыцель, кі/іескоп і інш.). Прэселектар выконвае папярэднюю селекцыю (гл. Селектыўнасць радыёпрыёмніка) карысных сігналаў пры высокай выбіральнасці толькі адносна частаты люстранага канала (адрозніваецца ад частаты карыснага канала на падвоеную прамежкавую) і складаецца з уваходных ланцугоў і ўзмацняльніка радыёчастаты (у дыяпазоне ЗВЧ пры неабходнасці можа дадавацца ўзмацняльнік з малым узроўнем шумаў). Пераўтваральн і к частаты мае гетэрадзін і змешвальнік, на выхадзе якога ўзнікае вял. колькасць камбінацыйных (сумарных і рознасных) частот карыснага сігналу і гетэрадзіна, з якой узмацняльнік прамежкавай
272 СУПЕРГРАВІТАЦЫЯ
ч а с т а т ы выдзяляе фіксаваную частату і забяспечвае вял. каэфіцыент узмацнення сігналаў гэтай частаты. Настройка С.р. на прыём пэўнага радыёсігнала дасягаецца адначасовай перастройкай частаты гетэрадзіна і выбіральных ланцугоў прэселектара. У некаторых прафесійных С.р. выкарыстоўваюць 2 ці 3разовае пераўтварэнне частаты для паляпшэння тэхн. паказчыкаў. С.р. выкарыстоўваецца ў электрасувязі, радыёвяшчанні, тэлебачанні, радыёастраноміі, радыёлакацыі і інш.
А.П. Ткачэнка.
СУПЕРГРАВІТАЦЫЯ, лакальнае абагульненне суперсіметрыі. Уключае рэлятывісцкія пераўтварэнні каардынат і часу (гл. Адноснасці тэорыя) і пераўтварэнні сіметрыі паміж базонамі і ферміёнамі.
Дазваляе аб’яднаць прасторавачасавыя і ўнутраныя групы сіметрыі і на гэтай падставе апісаць усе вядомыя ўзаемадзеянні (гравітацыйнае, слабае, эл.магн. і моцнае). С. патрабуе ўвядзення бязмасавай часціцы са спінам /2 (гравітына), партнёрам якой па супермультыплету з’яўляецца бязмасавая часціца са спінам 2, якая атаясамліваецца з квантам гравітацыйнага поля — гравітонам. Важная перавага С. — значнае скарачэнне ультрафіялетавых разбежнасцей (абарачэнне ў бясконцасць) фіз. велічынь, магчымасць рашыць праблему іерархій і пабудова на яе аснове тэорыі суперструн (аднамерных аб’ектаў у прасторы з 10 ці 26 вымярэннямі) — калібровачнай тэорыі вышэйшай сіметрыі, якая дазваляе апісаць усе элементарныя часціцы і іх узаемадзеянні на адзінай аснове.
Літ Фрндман Д., Ньювенхейзе н П. ван. Супергравмтацня н уннфнкацня законов фнзмкн: Пер. с англ. // Успехн фнз. наук. 1979. Т. 128, вып. 1; О к у н ь Л.Б. Фнзяка элементарных частнц. 2 нзд. М., 1988.
В. I. Куўшынаў.
СУПЕРМАРКЕТ (англ. supermarket), буйны магазін самаабслугоўвання для продажу тавараў паўсядзённага попыту (пераважна харчовых). С. ўзніклі ў ЗША у 1930, пашырыліся з 2й пал. 1940х г. Могуць уваходзіць у склад сеткі магазінаў. Буйныя сеткі С. здольны атрымліваць значную эканомію ад маштабаў рэалізацыі і на групавой аснове з атрыманнем выгадных скідак і ўступак ад вытворцаў пры аптовай закупцы, і на ўзроўні асобных магазінаў за кошт выкарыстання капіталаёмкіх метадаў рознічнага гандлю. У Рэспубліцы Бсларусь С. звычайна называюць універсамамі.
СУПЕРМ^Н (ад супер... + англ. man чалавек), 1) у іранічным значэнні — чалавек, упэўнены ў сваёй перавазе над іншымі; звышчалавек. 2) Герой дэтэктываў, кінабаевікоў, коміксаў і пад., надзелены надзвычайнымі якасцямі, якія робяць яго непераможным.
СУПЕРПАЗІЦЫІ ПРЬІНЦЫП, п р ы н цып накладання, 1) у класічнай фізіцы — тэарэтычнае дапушчэнне, паводле якога вынік некалькіх незалежных адначасовых уздзеянняў на пэўны фіз. аб’ект з’яўляецца сумай эфектаў, выкліканых кожным уздзсяннем паасобку. Напр.. напружанасць 1? эл. поля сістэмы зарадаў (91,
^2. ., qn) у выбраным пункце назірання роўная вектарнай суме напружанасцей эл. палёў (ti, «, X), створаных кожным зарадам незалежна: 1і = Іі/ + 1і2 + ■■■ + ^п Выконваецца для сістэм, якія апісваюцца лінейнымі ўраўненнямі, і адыгрывае важную ролю ў механіцы, электрадынаміцы, тэорыі палёў і вагальных працэсаў. 2) У квантавай механіцы С.п. адносіцца да хвалевых функцый і сцвярджае: калі фіз. сістэма можа знаходзіцца ў станах, якія характарызуюцца дзвюма (або некалькімі) хвалевымі функцыямі, то яна таксама можа знаходзіцца ў стане, які характарызуецца лінейнай камбінацыяй гэтых функцый (прынцып суперпазіцыі станаў).
СУПЕРСІМЕТРЫЯ, Ф е р м і—Б о з е сіметрыя, сіметрыя, што звязвае палі, кванты якіх маюць цэлалікавы спін (базоны), з палямі, кванты якіх маюць паўцэлы спін (ферміёны). Палі, што пераўтвараюцца пры пераўтварэннях С. адно праз другое, утвараюнь супермультыплеты, якія аб’ядноўваюць у адну сям’ю часціцы з рознай статыстыкай — базоны і ферміёны.
Адно з найб. важных дастасаванняў С. — суперсіметрычнае абагульненне калібровачнай палявой тэорыі фундаментальных узаемадзеянняў — супергравітацыя. Яна мае пераўтварэнні С. з параметрамі, залежнымі ад каардынат (лакальныя пераўтварэнні С.). /«варыянтнасць адносна лакальных пераўтварэнняў С. патрабуе існавання партнёраў па супермультыплету, якія маюць спіны, што адрозніваюцца адзін ад аднаго на Л (эксперыментальна не выяўлены; 2002). Напр., прадказваюцца слептон, скварк, фатына, глюіна, як суперпартнёры адпаведных элементарных часціц: лептонаў, кваркаў, фатонаў і глюопаў.
А.А.Богуш.
СУПЕРСТРАТ, гл. ў арт. Стратыфікацыя моў.
СУПЕРФАСФАТ, фосфарнае ўгнаенне, дзе фосфар утрымліваецца ў монакальцыйфасфаце і свабоднай фосфарнай кце. Атрымліваюць з апатытавага канцэнтрату ці з прыродных фасфатаў (апатытаў, фасфарытаў). Вырабляюць С. просты, грануляваны, падвойны, аманізаваны, марганізаваны, борны, малібдэнавы. Выкарыстоўваюць на глебах усіх тыпаў у якасці асн., перадпасяўнога ўгнаення, таксама для падкормак. Найб. эфектыўны на шчолачных і нейтральных глебах. Пры ўнясенні ў кіслыя глебы С. змешваюць з фасфарытнай мукой ці перагноем, каб папярэдзіць пераўтварэнне фосфарнай кты ў цяжказасваяльныя раслінамі фасфаты алюмінію і жалеза.
СЎПЕРЭВМ, клас звышпрадукцыйных электронных вылічальных машын для рашэння складаных задач. Па сваіх магчымасцях параўноўваецца з мозгам чалавека.
Звышвысокая прадукцыйнасйь дасягаецца ў асн. за кошт паралельнай архітэктуры выкарыстання вял. колькасці універсальных і спецыялізаваных працэсараў. паралельнага
праграмавання, хуткадзейных звышвялікіх інтэгральных схем. Шматпрацэсарная машына функцыянуе пад кіраўніцтвам адзінай аперацыйнай сістэмы. Хуткадзеянне залежьшь ад раўнамернасці загрузкі працэсараў, арганізацыі схемы разлікаў (праграмнага забеспячэння). С.ЭВМ выкарыстоўваецца для навук. мадэліравання, апрацоўкі вынікаў даследаванняў, фінансавай (напр., банкаўскай) інфармацыі, кіравання чыгункай ці інш. трансп. сістэмай, прагнозу надвор’я, праектавання лятальнакасм. апаратаў, ядз. і хім. рэактараў, рашэння задач газа і гідрадынамікі, непла і масаабмену, энергетыкі, генетыкі чалавека, распазнавання вобразаў і інш.
На Беларусі і ў Расіі паводле праграмы «СКІФ» (галаўныя аргцыі НДА «Кібернетыка» Hau. AH Беларусі і Інт праграмных сістэм Pac. АН) распрацавана С.ЭВМ з хуткадзеяннем 20 млрд. аперацый з плавальнай коскай за секунду, дзе рэалізавана паралельная архітэктура і шэраг арыгінальных рашэнняў у апаратным і праграмным забеспячэнні, што дае магчымасць павышэння хуткадзеяння да трыльёнаў аперацый за секунду. М.П.Савік.
СЎПЕСАК, рыхлая асадкавая пясчанагліністая горная парода. Mae пясчаных да 70%, гліністых (памерам менш за 0,01 мм) да 10% і пылаватых (памерам 0,01—0,05 мм) часцінак да 20%. Бываюць ледавіковыя (марэнныя), водналедавіковыя, азёрныя, рачныя (алювіяльныя) і інш. Адрозніваюць С. груба, дробнапясчаныя і пылаватыя. Больш гліністыя С. наз. цяжкімі, менш гліністыя —лёгкімі.