• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    7в.: Славянскне чнслнтельные. Мн., 1969; Русскнй язык советской эпохя. Л., 1969; Частн речн в русском языке. М., 1971; 'Лекцнн по языкознанню. Мн., 1971; Лннгвнстнческне основы нзучення грамматнкн русского языка в белорусской школе. Мн„ 1974; Лекцнн по языковеденвю. Мн., 1978; Лекцнн по лннгвнствке. Мн., 1980; Содержаняе обучення русскому языку в белорусской школе. Мн., 1987; Введенне в славянскую фнлологню. 2 нзд. Мн., 1989; Старославянскнй язык. Мн., 1991; Праславянскнй язык. Мн., 1993.
    Літ.: Бнблнографнческнй указатель по славянскому н обіцему языкознанню: Профессор А.Е.Супрун. Самарканд, 1984.
    СУПРЎН Васіль Рыгоравіч (н. 10.3.1926, в. Глоўсевічы Слонімскага рна Гродзенскай вобл.), бел. краязнавец, археолаг, пісьменнік. Вучыўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі, скончыў Мінскі пед. інт (1969). Настаўнічаў. У 1947 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Інце і Варкуце. Вярнуўся на Беларусь у 1956. 25 гадоў працаваў на будаўніцтве. Друкуецца з 1943. У вершах патрыят. пафас, роздум над няпростым часам: збкі «Крык» (1993), «Рэха абуджаных дзён» (1994), «Незабыўныя ксівы» (1997), «Жыць для Беларусі» (1998). Як археолаг у 1963—69 вёў даследаванні ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Кн. «За смугою часу» (1994), «Дзеі над Шчарай» (2000) прысвечаны археал. помнікам і гісторыі Слонімшчыны.
    І.У.Саламевіч.
    СУПРЎН Сцяпан Паўлавіч (2.8.1907, с. Рэчкі Белапольскага рна Сумскай вобл., Украіна — 4.7.1941), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну; першы ў час вайны двойчы Герой Сав. Са
    276 СУПРУНЕНКА
    юза (1940, 1941). Скончыў Ваен. школу пілотаў (1931). У Чырв. Арміі з 1929. 3 1931 лётчыквыпрабавальнік. Удзельнік баёў з яп. захопнікамі (у 1939—40 камандаваў групай добраахвотнікаў лётчыкаўзнішчальнікаў у Кітаі), сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах. фронце. Камандзір знішчальнага авіяц. палка асобага прызначэння (сфарміраваны з лётчыкаўвыпрабавальнікаў). У першым баі С. збіў 2 самалёты праціўніка. 4 ліп., выконваючы чацвёрты за дзень вылет, С. уступіў у бой з 6 фаш. знішчальнікамі. Загінуў каля в. Манастыры (цяпер в. Палявая) Талачынскага рна. На месцы яго гібелі ўстаноўлены помнік.
    С. П.Супрун.
    Дз.А.Супруненка.
    СУПРУНЁНКА Дзмітрый Аляксеевіч (8.11.1915, г. Майкоп, Адыгея — 1.8.1990), бел. матэматык. Акад. АН Беларусі (1966, чл.кар. 1959). Др фіз.матэм. н., праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Растоўскі унт (1938). 3 1945 у БДУ (з 1947 заг. кафедры, адначасова з 1957 дэкан фта). 3 1963 у Інце матэматыкі АН Беларусі (у 1963—87 заг. лабараторыі). Навук. працы па лінейных групах, камутатыўных матрычных алгебрах, матэм. кібернетыцы. Развіў тэорыю лінейных вырашальных і нільпатэнтных груп. Распрацаваў эфектыўныя метады рашэння задач дыскрэтнай аптымізацыі. Прапанаваў падыход да рашэння некаторых задач тэорыі раскладаў, якія маюць шматлікія дастасаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
    Тв: Разрешнмые н нмльпотентные лмнейные груіпіы Мн., 1958; Перестановочные матрнцы. Мн.. 1966 (разам з Р.І.Тышкевіч); Группы матрнц. Мн., 1972; Группы подстановок. Мн., 1996.
    Літ:. Д.А.Супруненко // Весці АН БССР. Сер. фіз.мат. навук. 1990. № 6.
    СУПРУНЁНКА Ірына Дзмітрыеўна (н. 4.2.1954, Мінск), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1997). Дачка Дз.А.Супруненкі і Р Л.Тышкевіч. Скончыла БДУ (1976). 3 1976 у Інце матэматыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па алгебры. Распрацавала метады даследавання ўласцівасцей уніпатэнтных элементаў у мадулярных прадстаўленнях алг. груп і распазнавання прадстаўленняў на гэтай
    аснове. Вызначыла мінім. паліномы уніпатэнтных элементаў у непрыводных прадстаўленнях класічных алг. груп над полем няцотнай характарыстыкі. Даследавала абмежаванні прадстаўленняў алг. груп на натуральна ўкладзеныя падгрупы.
    Тв:. Мнннмальные полнномы элементов порядка р в непрнводнмых представленнях групп Шевалле над полямн характернствкн р // Вопросы алгебры н логнкя: Труды йнта математнкн CO PAH. Новоснбнрск, 1996. Т. 30; On Jordan blocks of elements of order p in irreducible representations of classical groups with plarge highest weights // Journal of algebra. 1997. Vol. 191, № 2. М.П.Савік. СУПРУНЧЎК Віктар Пятровіч (н. 7.12.1949, в. Сялец Бярозаўскага рна Брэсцкай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1976). 3 1977 працаваў у «Сельской газете», з 1981 на Бел. тэлебачанні, з 1983 у час. «Полымя». У 1990—98 нам. старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. 3 1998 нам. гал. рэдактара час. «Всемнрная лмтература», з 1999 гал. рэдактар час. «Корвет». 3 2001 нач. упраўлення інфармацыі Беларусбанка. Друкуецца з 1977. Аўтар апавяданняў, аповесцей «Трэці сын» (1983), «Сяргей Сяргеевіч» (1985) на тэмы сучаснага жыцця. Раман «Жывеш толькі раз» (1988) пра вясковыя праблемы. Аповесць «Банальны дэтэктыў» (1989), раман «3 крыві і плоці» (1990) пра няпростую працу міліцыі. Распрацоўвае маральнаэтычныя і сац. праблемы.
    Тв:. Страсці. Мн., 1983; Недзе баліць ля сэрца. Мн., 1986; 3 плоці і крыві; Аповесць, раман, апавяданні. Мн., 1991; Баюбай, мой генерал. Мн., 1997. І.У.Саламевіч. СУПРЭМАТЫЗМ (ад лац. supremus найвышэйшы), кірунак у авангардысцкім мастацтве сярэдзіны 1910—20х г.; від геам. абстракцыі (гл. Абстракцыянізм). Засн. ў 1913 К.СМалевічам. Тэорыя С., якая сцвярджала вяршэнства абстрактнай формы, зведзенай да квад
    Да арт. Супрэматызм. К.М а л е в і ч. Супрэматычная кампазійыя. 1916.
    рата, круга, трохвугольніка, прамавугольніка, крыжа, была выкладзена ў маніфесце Малевіча «Ад кубізму і футурызму да супрэматызму» (1916). Першыя свае супрэматычныя карціны Малевіч паказаў у 1915 на выстаўцы «0,10» у Петраградзе. Для С. характэрна падкрэсленая сімволіка колеру. Камбінацыі рознакаляровых плоскасцей увасаблялі абсалютныя, «вышэйшыя» пачаткі рэчаіснасці, спасцігнутыя інтуіцыяй мастака. У рэчышчы С. працавалі І.Клюн, І.Пуні, Эль Лісіцкі, М.Суэцін. С. увасобіўся ў жывапісе, графіцы, сцэнаграфіі, дэкар.прыкладным мастацтве і інш., значна паўплываў на канструктывізм.
    Літ:. Шунейка Я. Супрэмус, або Творца беспрадметнага мастацтва // Мастацтва Беларусі. 1989. № 2; Наков А. Русскнй
    Да арт. Супрэматызм. М.С у э ц і н. Кубак і сподак з супрэматычнай размалёўкай. 1923.
    авангард: Пер. с фр. М., 1991; Сарабьянов Д.В., Шатскнх А.С. Казвмнр Малевнч: Жнвопнсь. Теорня. М., 1993.
    Я.Ф.Шунейка.
    СУПЯР^ЧНАСЦІ ЗАКбН. з а к о н несупярэчнасці, прынцып адмаўлення супярэчнасці, асноўны лагічны закон, згодна з якім пэўнае меркаванне і яго адмаўленне не могуць адначасова быць сапраўднымі. Сімвалічна запісваецца ў выглядзе формулы_А&А, дзе A — пэўнае меркаванне, A — адмаўленне А, & — знак кан’юнкцыі, рыса над усёй формулай — яе адмаўленне. Упершыню С.з. сфармуляваны Арыстоцелем; сучасную фармулёўку набыў у працах Г.Лейбніца. Закон не закранае супярэчнасцей аб’ектыўнай рэчаіснасці (гл. Супярэчнасць дыялектычная), але выключае лагічныя супярэчнасці ў доказах, тэорыях і навуках. Тэорыі, для якіх С.з. справядлівы, з’яўляюцца несупярэчлівымі; у процілеглых выпадках тэорыі наз. супярэчлівымі, г.зн. непрымальнымі. Гл. таксама Несупярэчлівасць.
    СУПЯРЙЧНАСЦЬ, 1) цэнтральная катэгорыя дыялектыкі, якая выяўляе ўнутраную крыніцу самаруху і развіцця аб’ектыўнага свету і пазнання (гл. Супярэчнасць дыялектычная). 2) Лагічная памылка, звязаная з парушэннем супярэчнасці закону, якая выяўляецца ў дапушчэнні ў розумазаключэнні 2 меркаванняў, што супярэчаць адно аднаму.
    СУРАЖСКАЯ 277
    Адрозніваюць С. п р а м ы я, калі прадмету прыпісваецца прыкмета, якая з’яўляецца прамым адмаўленнем інш. прыкметы гэтага прадмета (напр., «круглы стол прамавутольны»), і н е п р а м ы я, калі няяўную С. можна зрабіць яўнай шляхам лагічнага аналізу. Атрыманая ў выніку пэўнага меркавання ці доказу С. сведчыць пра памылковасць пасылак. Выяўленая ў пэўнай тэорыі С. абясцэньвае гэтую тэорыю і пакладзеныя ў яе аснову прынцыпы (аксіёмы, пастулаты), сведчыць пра іх непрымальнасць.
    СУПЯРЭЧНАСЦЬ ДЫЯЛЕКТЫЧНАЯ. узаемадзеянне супрацьлеглых бакоў і тэндэнцый, якія знаходзяцца ў стане ўнутранага адзінства, узаемапранікнення і складаюць крынійу самаруху і развіцця аб’ектыўнага свету, а таксама працэсу пазнання. С.д. займае цэнтр. месца ў дыялектыцы, у прыватнасці ў дыялектычным матэрыялізме, і характарызуе змест закону адзінства і барацьбы процілегласцяў. Прызнанне С.д. у якасці ўнутр. зместу ўсіх прадметаў і з’яў, асн. перадумовай іх руху і развіцця адрознівае дыялектыку ад метафізікі, дзе крыніцай руху лічыцца знешняе ўздзеянне. Завершаны цыкл развіцця С.д. уключае некалькі этапаў: адрозненне, палярызацыя, сутыкненне, антаганізм; адзінства супрацьлеглых бакоў пераходзіць у іх барацьбу, а ў канчатковым выніку — да вырашэння С.д. Развіццё С.д. акрэслівае паслядоўныя этапы ў развіцці прадмета ці з’явы, якое прыводзіць да іх пераходу ў новую якасць з новымі, пакуль скрытымі С.д. Існуюць разнастайныя формы С.д.: унутр. і вонкавыя, істотныя і неістотныя, антаганістычныя і неантаганістычныя. Працэс пазнання адбываейца праз пошук, вывучэнне і вырашэнне С.д., што суправаджаецца С.д. у развіцці думкі: барацьбой ідэй, тэорый і навук. школ. С.д. нелыа атаясамліваць з т.зв. «лагічнай» супярэчнасцю, якая характарызуе непаслядоўнасць мыслення. В.І.Боўйі.
    СУПЯСЧАНЫЯ ГЛЕБЫ. глебы. якія маюйь 10—20% часцінак фіз. гліны. Развіваюіша на водналедавіковых, уласна ледавіковых, супясчаных лёсападобных і алювіяльных адкладах. Адрозніваюнь С.п. пылаватыя і пясчаныя. Характарызуюцца высокай водапранікальнасйю, хуткай стратай вільгаці і элементаў жыўлення, глыбістасцю, утварэннем паверхневай скарынкі, павышанай кіслотнасцю, завалуненасцю. Патрабуюць аптымізацыі воднага рэжыму, воднафіз. і фіз.хім. уласцівасцей. На Беларусі найб. пашыраны тып глеб.
    СУР, горад на Пд Лівана. Засн. ў 4м тыс. да н.э. (стараж. фінікійская назва Тырў Каля 20 тыс. ж. (2001). Порг на Міжземным м., чыг. ст., вузел аўгадарог. Пераважае саматужнарамесніцкая вытвсць вырабаў з шоўку і шкла. Археал. музей. Рэшткі стараж. і сярэдневяковых пабудоў, мазаікі рым., візант. і арабскага часу. Турызм.
    СУРАБАЯ (Surabaya), горад у Інданезіі, на вве Ява. Адм. ц. правінцыі Усх. Ява. Вядомы з пачатку н.э. 2461 тыс. ж. (2000). Марскі порт, вузел аўтадарог, паромная сувязь з ввам Мадура. Міжнар. аэрапорт. Другі пасля г. Джакарта прамысл. цэнтр краіны. Прамсць: металаапр., маш.буд. (суднаверфі, аўтазборачны зд, эл.тэхн. прадпрыемствы), нафтаперапр., хім., харчасмакавая. тэкст., гарбарнаабутковая, дрэваапр., цэм., лёгкая. Маст промыслы (выраб тканіны батык, разьба па дрэве і інш.). Унт. Музей. Каля С. база інданез. ВМФ.