• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 15

    Беларуская энцыклапедыя Т. 15


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 2002
    475.9 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    256 ж., 91 двор (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    СУРБАРАН (Zurbaran) Франсіска дэ (хрышчаны 7.11.1598, г. ФуэнтэдэКантас, Іспанія — 27.8.1664), іспанскі жывапісец. Вучыўся ў Севільі у П.Ддэ Вільянуэвы. Працаваў пераважна ў Льерэне, Севільі, Мадрыдзе. Зазнаў уплыў М.Караваджа. Творы вылучаюцца грубаватай рэалістычнасцю вобразаў, павышанай дэталізацыяй, частым увядзеннем у карціны элементаў нацюрморта. Раннім работам уласціва выкарыстанне шырокіх форм і аб’ёмаў («Укрыжаванне», 1627). У перыяд творчага росквіту (1630—40я г.) ствараў суровыя манументальналаканічныя, драматычнанапружаныя і адначасова стрыманыя ў выяўленні пачуццяў вобразы. Творы адметныя смелай абагульненасйю і матэрыяльнасцю пластычнай мадэліроўкі, строгай гамай шэрых і карычневых, насычаных чырвоных тонаў: «Трыумф святога Фамы Аквінскага» (1631), «Спакушэнне святога Іераніма» (1634), «Святы Францыск», йыкл карцін для картэзіянскага кляштара Ла Картуха ў ХерэсдэлаФрантэра (1637—39) і інш. Для твораў 1650—60х г. характэрны рысы лірычнай сузіральнасці і эмацыянальнай усхваляванасйі: «Бічаванне Хрыста», «Мадонна з дзіцем і Іаанам Хрысціцелем». У 1640я г. стварыў серыі карцін, прысвечаных жыццю кляштара ордэна іеранімітаў у Гуадалупе: «Спакушэнне брата Дыега Арзаскага», «З’яўленне Хрыста брату Андрэсу Сальмерону», «Уяўленне брата ПедраСаламанкскага»; партрэты (серыя «Дактары з Ла Мерсед», «Доктар з Саламанкі» і інш.).
    Літ:. Маляцкая К.М. Ф.Сурбаран. М., 1963. С.У.Пешын.
    СУРВІЛА (Ш ы м а н е цС у р в і л а) Івонка (н. 11.4.1936, г. Стоўбцы Мінскай вобл ), бел. мовазнавец, мастак, грамадскапаліт. дзеяч у эміграцыі. Дачка бел. мастака У.Шыманца. 3 1944 за мяжой (жыла ў Даніі, Францыі, Іспаніі, цяпер у Канадзе). Скончыла ў Парыжы Вышэйшую маст. школу, потым моўнае аддзяленне Сарбоны (1959). У 1958—65 на Нац. ісп. радыё ў Мадрыдзе, вяла на бел. мове радыёперадачы, якія трансліраваліся на Беларусь. У 1969—97 перакладчыца (англ. і франц. мовы) ва ўрадзе Канады. Удзельнічала ў маст. выстаўках як жывапісец. У 1989 заснавала Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля на Беларусі, яго прэзідэнт да 1997; фонд аказваў гуманіт. дапамогу пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, арганізоўваў лячэнне і азда
    Ф.Сурбаран. Святы Францыск.
    раўленне ў Канадзе бел. дзяцей. 3 1997 старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Л.У.Языковіч.
    СУРВІЛА Паўліна (н. 1961, Мадрыд), амерыканскі этнамузыколаг і мастачка бел. паходжання. Др у галіне музыказнаўства, прафесар. Дачка \.Сурвілы. Жыла ў Іспаніі, Францыі, з канца 1960х г. у Канадзе, цяпер у ЗША. Служыла музыкантам у канадскім войску. Скончыла унт у ЗША (штат Мічыган; 1992). Выкладае ва унце Паўн. Караліны. Даследуе бел. музыку Мінска, Палесся, Беласточчыны і інш. мясцін. Займаеййа жывапісам (найб. значная маст. выстаўка ў 1996 у штаце Агайо, ЗША), малюе
    на бел. сюжэты. Аўтар шэрагу публікацый у амер. друку пра бел. традьш. і рокмузыку. А.С.Ляднёва, Г.Г.Сяргеева. СУРВІЛІШСКАЕ ВОЗЕРА. другая назва воз. Вялікае Сурвілішскае.
    СУРВІЛІШСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ. помнік архітэктуры барока ў в. Сурвілішкі Іўеўскага рна Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 2й пал. 18 ст. з дрэва на месцы касцёла 1550, фундаванага Р.Гайкоўскай і яе братамі Іванам і Антонам. Храм крыжападобны ў плане, уключае 1нефавы прамавугольны асн. аб’ём, вузкі трансепт і 5гранную апсіду, да якой прылягаюць нізкія сакрыстыі. Асн. аб’ём і апсіда аб’яднаны агульным 2схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Сцены фасадаў маюць лучковыя і круглыя аконныя праёмы ў простых ліштвах і завершаны шырокім карнізам па перыметры асн. аб’ёму, трансепта і апсіды. Гал. фасад расчлянёны 2 тонкі.мі пілястрамі на 3 часткі, завершаны фігурным франтонам. Ў інтэр’еры арган, аформлены ў стылі барока. У трансепце захаваліся 2 барочныя алтары, аформленыя калонамі і пілястрамі карынфскага ордэра, разным расл. арнаментам, галоўкамі пуцці. У 1878—80 да касцёла прыбудавана званійа (захаваўся яе йагляны фундамент). Храм абкружаны бугавай агароджай з 2яруснай мураванай брамай. С.Г.Багласаў.
    СУРВЭТКА узорысты тканы, вязаны, плецены, гафтаваны, вышыты выраб з лёну, бавоўны, шоўку для ўпрыгожвання жылога інтэр’ера. Форма С. разнастайная: прамавугольнік, квадрат, круг, многавугольнік, эліпс і інш. На Беларусі пашырана з 19 ст. Традыц. бел. С. белыя, аздобленыя пераважна чырвонай вышыўкай; у вязаных найчасцей утвараецна геам. арнамент.
    Сурвілішскі
    Троіцкі касцёл
    280	СУРГАНАЎ
    СУРГШЎ Фёдар Анісімавіч (7.6.1911, в. Суднікі Віцебскага рна —26.12.1976), дзяржаўны і парт. дзеяч Беларусі. адзін з арганізатараў і кіраўнікоў палполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Бел. с.г. інт (1939).,У 1931—34 аграном у сістэме Наркамзема БССР 3 1939 на камсам. рабоце, у 1942—45 сакратар ЦК ЛКСМБ У 1942—43 у складзе аператыўнай групы ЦК КП(б)Б і БШПР на Калінінскім фронце. У жн. 1943 —ліп. 1944 у тыле ворага: упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і ЦШПР, адзін з кіраўнікоў партыз. руху і падполля на тэр. Вілейскай, Баранавшкай і Беластоцкай абл. 3 1945 нам. заг. аддзела ЦК КП(б)Б. У 1947—56 2і, !ы сакратар Мінскага абкома КПБ, старшыня Мінскага аблвыканкома. Са жн 1956 сакратар, з крас. 1959 2і сакратар UK КПБ. У 1962—65 старшыня Бюро ЦК КПБ па кіраўніцтве сельскай гаспадаркай. У 1971—76 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета БССР, нам. Старшыні Вярх. Савета СССР. Канд. у чл. ЦК у 1949—56, чл. ЦК і Бюро ЦК КПБ у 1956—76 Канд. у чл. ЦК у 1956—61, чл ЦК КПСС з 1961. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1951—76, нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР у 1955—71. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1954—76, нам. Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярх. Савета СССР у 1962—66. Загінуў у аўтакатастрофе. Яго імем названа вуліца ў Мінску.
    Тв Белорусская Советская Соцмалмстнческая Республяка. М., 1972.
    СУРГЎТ, горад у ХантыМансійскай аўт. акрузе, у Расіі. Засн. ў 1593. 266,3 тыс. ж. (1996). Порт на правым беразе р. Об, за 10 км ад аднайменнай чыг. станцыі. Аэрапорт. Буйны цэнтр нафтаздабыўной прамсці. Прамсць: газаперапр., дрэваапр., харч. (рыбакансервавы зд). Вытвсць буд. матэрыялаў. Сургуцкая ГРЭС. Краязн. музей. За 20 км на 3 ад С., на правым беразе р. Об, знаходзіцца археал. помнік Барсава Гара
    СУРДАКАМЕРА (ад лац. surdus глухі + камера), герметычнае памяшканне з гуканепранікальнымі сценамі. Унутр. паверхня С. забяспечвае мінім. адбіццё
    гукавых сігналаў. Абсталявана прыладамі і апаратамі для рэгістрацыі вынікаў выпрабаванняў і непасрэднага назірання. Выкарыстоўваецца для выпрабавання і трэніроўкі псіхічнай устойлівасці лётчыкаў, касманаўтаў ва ўмовах абс. адзіноты; правяраюцца іх здольнасць да хуткай рэакцыі, ступені стамляльнасці, уважлівасць, памяць, мысленне і інш. ва ўмовах, калі чаргуюцца перыяды абс. цішыні і розных узбуджальнікаў (напр., гукавых, светлавых сігналаў).
    У С.Ларыёнаў.
    ^ІІІІ
    Ф.А.Сурганау А.А.Суркоў.
    СУРДАПЕДАГОГІКА (ад лац. surdus глухі + педагогіка), галіна дэфекталогіі, якая даследуе заканамернасці і асаблівасці выхавання, навучання і карэкцыі развіцця дзяцей з парушэннем слыху (глухіх і са слабым слыхам). Цесна звязана з агульнай педагогікай, алігафрэнапедагогікай, лагапедыяй, псіхалогіяй, сурдапсіхалогіяй і інш.
    Першыя выказванні пра магчымасць навучання глухіх дзяцей сустракаюцца ў творах Арыстоцеля. У 16 ст. італьян. вучоны Дж. Кардана выказаў меркаванне пра магчымасць засваення мовы з дапамогай яе пісьмовай формы. У Іспаніі рабіліся спробы навучання з выкарыстаннем дактылалогіі. У 1620 у Мадрыдзе выдадзены першы метадычны дапаможнік для навучання глухіх дзяцей «Аб прыродзе гукаў і майстэрстве навучыць глуханямога гаварыйь» Х.П.Банета. Тэарэтычнымі распрайоўкамі праблем С. ў розны час займаліся I Аман (Нідэрланды), К.Маліш, І.Фатэр (Германія), Ш Эпе (Францыя), А.І.Дзьячкоў, С.А.Зыкаў, М.МЛагоўскі, Ф.А. і Ф.Ф. Раў, В.І.Флеры, П.Дз.Янько і інш (Расія).
    На Беларусі даследаванні ў галіне С. вядуцца з 1960х г. (І.М.Бобла, В.ВДзюрыч, ТЛДяшчынская). 3 1970х г. пачалі распрацоўвацца развіццёвыя тэхналогіі (Т.І.Абухава, Т.А.Грыгор’ева, С.ФЛявяш), з 1990х г. — праблемы
    выкарыстання жэставага маўлення (Грыгор’ева, Л.С.Дзімскіс, І.К.Фамянок) і інш. Першае вучылішча для глухіх дзяцей адкрыта ў Мінску ў 1888. У 1896 І.В.Васютовіч заснаваў вучылішча ў Віцебску. Існавалі яны на дабрачынныя сродкі. У 1925 у Мсціславе пачаў працаваць т.зв. Інт глуханямых (пасля пераўтвораны ў школу), куды былі пераведзены навучэнцы з Мінскага і Віцебскага вучылішчаў. Выкладалі ў іх пераважна выпускнікі навуч. устаноў Масквы і Пецярбурга. У дзярж. сістэме спец. адукацыі Рэспублікі Беларусь для дзяцей з парушэннямі слыху дзейнічаюць Рэсп. цэнтр рэабілітацыі дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннямі слыху ў Мінску, дашкольныя аддзяленні ў Віцебску і Пінску, дзіцячы сад у Гомелі, групы ў дзіцячых садах у Брэсце, Гродне, Магілёве, Мазыры, дзіцячы дом у Бабруйску, школы ў Ашмянах, Бабруйску, Віцебску, Гарадзеі, Гомелі, Гродне, Ждановічах, Кобрыне, Мінску, Мсціславе, Пінску, Поразаве, Рэчыцы; існуюць інтэграваныя класы для дзяцей з парушэннем слыху (школа № 91, г. Мінск), класы з інтэграваным навучаннем у агульнаадук. школах і інш. (гл. Беларускае таварыства глухіх). Практыкуецца таксама індывідуальнае навучанне. Сурдапедагогаў рыхтуе Бел. пед. унт.
    Літ. Выхаванне дзяцей з парушаным слыхам. Мн., 1996; Грнгорьева Т.А. Развнваюшее обученпе детей с нарушенным слухом. Мн., 2000; Обухова ТН. Основы дошкольной сурдопедагогнкм Мн., 2001.
    Т.А. Грыгор ёва.
    СУРЖЫНА Нона Андрэеўна (н. 17.10.1937, г. Днепрапятроўск, Украіна), украінская спявачка (меццасапрана). Нар. арт. СССР (1976). Скончыла Харкаўскі інт мастацтваў (1964). 3 1963 салістка Харкаўскага, з 1974 — Днепрапятроўскага траў оперы і балета. Сярод партый: Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Аксіння («Ціхі Дон» 1 Дзяржынскага), Саламія («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1978.
    СУРКІ (Marmota), род грызуноў сям. вавёркавых. Вядомы з верхняга міяцэну (каля 5 млн. г. назад). 14 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць у адкрытых ландшафтах, у гарах; селяцца ў норах. Зімой упадаюць у спячку. Некат. віды — пераносчыкі і носьбіты ўзбуджальніка чумы і інш. 2